- •Дыпломная работа нацыянальны акадэмічны народны хор імя г.І.Цітовіча і яго дырыжоры
- •2.3. Хормайстры калектыву 34
- •Уводзіны
- •Раздзел 1.Гісторыя ўзнікнення і станаўлення дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору бсср.
- •1.1 Хор Падлесся
- •1.2 Шлях ад самадзейнага да Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору рб імя г.І.Цітовіча
- •Раздзел 2. Творчыя партрэты кіраўнікоў калектыву
- •2.1 Г.І.Цітовіч – заснавальнік і першы мастацкі кіраўнік калектыву
- •2.2. М.П.Дрынеўскі – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору рб імя г.І.Цітовіча
- •2.3. Хормайстры калектыву
- •Раздзел 3. Праблемы калектыва ў сучасным свеце
- •Заключэнне
- •Літаратура
1.2 Шлях ад самадзейнага да Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору рб імя г.І.Цітовіча
У гэтай частцы работы разглядзім такія пытанні:
Станаўленне калектыву
Састаў хору
Рэпертуар калектыву
Галоўныя стылістычныя напрамкі
Творчая дзейнасць калектыву
Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча быў заснаваны ў 1952 годзе на аснове хору вёскі Вялікае Падлессе( БССР, Брэстская вобласць). Першым кіраўніком калектыву стаў Генадзь Іванавіч Цітовіч – харавы дырыжор, фалькларыст, этнограф, народны артыст СССР,- лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР.
З першых гадоў свайго існавання мастацкі калектыў трывала стаў на ногі, але арганізацыя новага праекту сутыкнулася з вялікімі цяжкасцямі. Самабытнасць творчага аблічча беларускага народнага хору патрабавала ўважлівага дыферэнцыяванага адбору выканаўцаў падчас камплектавання груп будучага калектыву: харавой, танцавальнай, аркестравай, таму што артыстаў-прафесіяналаў народнага профілю ў той час яшчэ музычныя, навучальныя ўстановы не рыхтавалі.Аркестр у складзе 14 музыкантаў стварылі адразу.
Г.І.Цітовіч пры падборы ўдзельнікаў груп разлічваў галоўным чынам на лепшых выканаўцаў мастацкай самадзейнасці. Толькі з калектыву вёскі Вялікае Падлессе залічылі ў хор дзевяць спевакоў. Нямала цікавых маладых спевакоў, танцораў адшукаў Генадзь Іванавіч і ў іншых месцах рэспублікі, адначасова займаючыся зборам беларускіх народных песень. Будучы ў фальклорнай экспедыцыі на Палессі, якое здаўна славіцца сваімі пеўчымі традыцыямі Генадзь Іванавіч пазнаёміўся і запрасіў у свой творчы калектыў спявачак Галіну Дзямкову, Ганну Аўдзеенку, Валенціну Пальвінскую. Гэтыя выканаўцы і іншыя потым увайшлі ў створаны пазней пры хоры вакальны жаночы актэт, які на VI сусветным фестывалі моладзі заваяваў залаты медаль лаўрэата.У рэпертуар новага ансамля ўвайшлі беларускія народныя песні: «Рэчанька», «Пры Дунаёчку», «Рабачка» ў апрацоўцы Г.Цітовіча, «Закаці,закаці ты, яснае сонейка» ў апрацоўцы К.Паплаўскага, некалькі мелодый,прыпевак. Большасць спевакоў прынялі па рэкамендацыях кіраўнікоў самадзейнасці. Трох чалавек параіў кіраўнік вядомага Азярышчанскага хору Таццяна Лапаціна, некаторых накіраваў у хор Рыгор Раманавіч Шырма. Спевакі на доўгія гады вызначылі мастацкае аблічча хору, яго непаўторнасць. Усяго ў хор прынялі 18 мужчын і 20 жанчын, каля 30 чалавек- у танцавальную групу.
Апіраючыся на матэрыял можна сказаць, што шмат сіл і працы пайшло на фарміраванне рэпертуару калектыва.Г.І.Цітовіч быў перакананы ў тым, што аснова рэпертуару павінна складаць беларуская народная песня ў сваім аўтэнтычным абліччы.
Паколькі апрацовак нацыянальных песняў для беларускага народнага хору з яго спецыфічным гучаннем і патрабаваннямі да харавой аранжыроўкі было мала,Генадзь Іванавіч пачынае ствараць канцэртныя апрацоўкі для свайго калектыву. Адныя з іх: «Ой, рана на Йвана», «Жавароначкі, прыляціце», «Рэчанька», іх больш за 60.
У стварэнні калектыву Генадзю Іванавічу дапамагалі хормайстры Анатоль Бальцевіч і Канстанцін Паплаўскі, кіраўнікі танцавальнай і аркестравай груп Юрый Сляпнёў, Пятро Акулёнак і Георгій Жыхараў.
А вось што пісаў пра выканаўчую манеру народнага хору кампазітар М. Каваль у газеце «Савецкая культура» 20 лютага 1955 года: «Ужо на самым пачатку творчага шляху калектыву вызначылася яго характэрная манера выканання, якая ўзыходзіць да беларускай спеўнасці,- светлае лірычнае гучанне, мяккасць сэнсавай трактоўкі без эмацыйнага «націску», без рэзкіх кантрастаў».
Улетку 1955 года хор прыняў ўдзел у V сусветным фестывалі дэмакратычнай моладзі і студэнтаў у Маскве. Выступленні гэтага года выклікалі авацыі і самыя добрыя водгукі ў прэсе, што сведчыць пра канчатковае сфарміраванне мастацкага аблічча калектыву. На той момант у рэпертуар уваходзілі «Ды ў зяленай дуброве» з Палесся, «Выдавалі мяне замуж» са Случчыны, «Жавароначкі, прыляціце» ( абработка Цітовіча), «Ой, павей,буйны вецярочак» ( абработка К.Паплаўскага), «А ў тым лесе» ( абработка М.Корсака ), беларускія народныя танцы «Лявоніха», «Юрачка», вакальна-харэаграфічная кампазіцыя «Вечарынка ў калгасе » ( пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў БССР П.Акулёнка).
Праз 10 гадоў на базе хора з самых таленавітых спявачак быў створаны яшчэ адзін цудоўны калектыў- жаночы вакальны квартэт «Купалінка». А ў 1968 годзе на міжнародным фестывалі ў Балгарыі ён быў адзначаны Вялікім залатым медалём і ў тым жа годзе ўдастоены звання лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. З вялікім поспехам праходзілі канцэрты хору ў гарадах і вёсках нашай краіны, а таксама за яе межамі- у Венгрыі, Балгарыі, Румыніі, Францыі, Канадзе.
Інтэнсіўная канцэртная дзейнасць стымулюе стварэнне новых рэпертуарных твораў беларускіх кампазітараў для гэтага калектыву. Хор з’яўляецца першым выканаўцам і інтэрпрэтатарам шматлікіх песняў У.Алоўнікава, І.Кузняцова, Ю.Семянякі і іншых кампазітараў.
З 1975 года калектыў узначальвае мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор М.П.Дрынеўскі –талантлівы музыкант, знаток музычнага фальклору. Сёння ён з’яўляецца народным артыстам Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі РБ «За духоўнае адраджэнне», прафесарам, талантлівым музыкантам, знатаком музычнага фальклору. Пачаўся новы этап ў жыцці калектыва.
За гэты час амаль абнавіўся склад хору, на месца ветэранаў прыйшлі маладыя выканаўцы. Аднак прынцыповая накіраванасць дзейнасці хору, яго, так сказаць, генеральная лінія няўхільна захоўваецца. М.Дрынеўскі працягвае і развівае традыцыі, якія заклаў Г.І.Цітовіч. У гэтым безумоўна заслуга цяперашняга мастацкага кіраўніка.
На працягу 60 гадоў мастацкія пошукі хору развіваюцца па трох галоўных напрамках.
Першае- раскрыцце народнай песні ў яе натуральным выглядзе, ва ўсёй яе першароднай чысціні і прыгажосці. Музыкальныя кампазіцыі «Вол бушуе», «Да пшэнічанька яра», «Забялелі сняжкі», «Гэй, раскідайцесь» сталі візітнай карткай рэпертуару калектыву. Блізкія к этнаграфічным кампазіцыям таксама старадаўнія вясельныя і лірычныя песні, перакладзеныя Цітовічам, Паплаўскім, Дрынеўскім, Сіратой для сцэнічнага выканання ў хоры - «З-пад горкі буйны вецер вее», «Няхай будзе пагодачка».
Другі напрамак- ракрыццё ўласнага прафесійнага майстэрства ў спевах а капэла( з выхадам на сцэну дырыжора) харавых аранжыровак народных і сучасных аўтарскіх песень, такіх як «Сядзяць у абдымку ветэраны» А.Пахмутавай, «Ой, ты грушка мая» М.Дрынеўскага, «Беражыце маці» Г.Балаева.
Трэцці напрамак заўседы з’яўляўся паказ на сцэне народнага мастацтва ў сінтэтычным адзінстве спеваў, інструментальнай музыкі і танца, перарастання іх ў сапраўдныя сцэны народнага жыцця. Усе 3 групы, якія ўваходзяць у творчы састаў народнага хору( харавая,танцавальная і аркестравая), ствараючы маляўнічыя дзеянні, песні-карагоды, сцэны-скокі, невялікія жанравыя карцінкі або жа разгорнутыя вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі («Край мой квяцісты», «Свята ўражаю», «Беларусь, мая песня» (музыкальнае афармленне Н.Наско), «Залатыя каласы», «Раздайся, народ» (музыкальнае афармленне М.Сіраты), «Мяцеліца», «Веснавыя песні» (пастаноўка А.Аляшкевіча,музыка Э.Наско,апрацоўка М.Дрынеўскага), «Лявоніха», «Вечарынка ў калгасе», беларускія абрады, гульні, карагоды).
У праграме народнага хору ёсць песні кампазітараў, якія пішуць спецыяльна для яго. Напрыклад, «Балада пра маці» ( музыка І.Кузняцова, вершы В.Шымука), якая прысвечана Настассі Фамінічне Купрыянавай,- поўная драматычнага напалу і болю ў выкананні жаночай групы хору.
Трагічнае водгулле ваенных гадоў чуваць у творы А.Пахмутувай на вершы М.Львова «Сядзяць у абдымку ветэраны» ( пералажэнне для хору М.Дрынеўскага).
Сучасным гучаннем адрозніваюцца аранжыроўкі аўтэнтычных старынных палескіх песень У.Грома «Сядзіць галубок над крыніцаю», «Волы ж мое, половуе»; В.Ліннік «Дай адбілася ад роду як шэрая вутка», «Чаму селязень смуцен, невясел»; В.Малых «Не сячы мяне, Ясю».
З вялікім задавальненнем артысты хору працуюць над арыгінальнымі творамі У.Алоўнікава, І.Любана, І.Кузняцова, Р.Пукста, Ю.Семянякі, Д.Смольскага.І.Лучанка,Л.Шлег, Э.Наско, народнымі песнямі і танцамі ў апрацоўцы Г.Цітовіча, К.Паплаўскага, М.Корсака, М.Сіраты,творамі самадзейных аўтараў А.Граса, Я.Ціхановіча, Я.Петрашэвіча і інш.
Падзея ў музычным жыцці стаў XIII з’езд беларускага Саюза кампазітараў, у рамках якога прагучаў канцэрт – «Глыбінныя галасы зямлі беларускай». У выкананні нацыянальнага народнага хору прагучала сачыненне В.Кузняцова – «Беларускае вяселле» ( па матывах вясельных песень Палесся і Паазер’я ў запісе этнамузыколага, заслужанага дзеяча мастацтва Беларусі З.Мажэйка).Сачыненне стала знакавым для калектыва, узняло яго на новы прафесійны ўзровень. Кампазітарская тэхніка абапіраецца ў ім на вельмі глыбокі пласт старажытнай музыкі і спалучаецца з сучаснымі сродкамі пісьма.
Асобнай старонкай стала выкананне духоўных песнапенняў, да якіх Міхаіл Паўлавіч звярнуўся яшчэ ў 1980 гг. Працягваючы лінію працы над творамі акадэмічнай накіраванасці, даводзілася пераадольваць пэўныя цяжкасці, звязаныя з фактурай народнага голасу. Ён зрабіў шэраг перакладанняў харавых твораў М.Іпалітава-Іванова «Благослови, душе моя» з літургіі №2,К.Стацэнка «Благослови». Вынік – Гран-Пры на міжнародным фестывалі ў Польшчы.Яшчэ хор выконвае такія творы як: Д.Бартнянскі «Херувімская №7»,С Рахманінаў «Тебе поем», А.Туранкоў «Хваліце імя Гасподняе», І.Рудэнка «Хваліце імя Господне…», Р.Твардоўскі «Хваліце імя Господне», А.Бондаренко «Тропарь чудотворной иконе Пр.Богородицы именуемой «Коложская»…
Мастацкая выразнасць, дынамічнасць, інтанацыйная чысціня спеваў вылучаюць выступленні калектыву.
Шматпланавасць , шырокае выкарыстанне вобразных сродкаў, непаўторнасць вобразаў- характэрныя асаблівасці танцавальнай групы хору. Харэаграфія ў калектыве трывала грунтуецца на народнай аснове. Развіваючыся на гэтай аснове, сучасны беларускі танец у выкананні танцавальнай групы хору стаў больш дынамічны, віртуозны. Такі падыход да стварэння новых танцаў характэрны балетмайстрам, заслужанаму дзеячу мастацтваў БССР П.Акулёнку, заслужанаму дзеячу культуры рэспублікі І.Серыкаву, выканаўцам.
Аркестр хору , які ўзначальвае М.Сірата, іграе эмацыянальна, з выяўленным яркіх музычных фарбаў і гукавых кантрастаў. Самабытны каларыт выкананню надае разгорнуты інструментарый: цымбалы,скрыпкі - прыма, альт, дудкі, жалейкі, ліры, кларнет, баян, флейта,балалайкі, Адчуваецца ўменне кіраўніка аркестра ў творах, розных па характары і вобразах,выяўляць тонкія, ім адным уласцівыя нюансы.
Народная творчасць па сваёй прыродзе сінтэтычная – гэта арганічнае зліццё песні, танца і музыкі.Песня суправаджаецца рухам, танец быццам нараджаецца з песні, а абрады – гэта сапраўды тэатралізаваныя закончаныя дзеянні. І таму кожнае выступленне хору ўспрымаецца не як канцэрт, а як спектакль.
За поспехі ў галіне харавога мастацтва,развіцці беларускай нацыянальнай культуры,высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства ў 1983 годзе калектыву было прысвоена званне «акадэмічны»; у 1987 годзе хору прысвоена імя Г.І.Цітовіча; у 2002 годзе калектыву прысвоены статус «Нацыянальны»; у 2004 годзе пастанаўленнем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2004 г. № 1129 Нацыянальны Акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча названы дзяржаўнай установай культуры.
Калектыў Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча прымаў удзел у шматлікіх международных конкурсах і фестывалях, на якіх заваёўвалі узнагароды, дыпломы і любоў тысяч гледачоў.
1955 год- Пяты Міжнародны фестываль моладзі і студэнтаў, г.Масква- заваяванне залатога медаля жаночай групе хору.
1968 год- Дзевяты Міжнародны фестываль студэнтаў, Балгарыя- заваяванне вялікага залатога медаля жаночым вакальным квартэтам «Купалінка».
1967-1970 гг.- Ўсесаюзныя агляды-конкурсы,дыпломы першай ступені.
1980 год- Ганаровая грамата Алімпіяды-80.
1989 год- Міжнародны фестываль «Красавіцкая вясна», Карэя- галоўны прыз фестывалю «Сярэбраны кубак».
2002 год- Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа», г.Магілёў- заваяванне Гран-Пры.
2003 год- Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Гайноўскія дні музыкі царкоўнай», Польша, г.Гайноўка,г.Беласток- заваяванне Гран-Пры.
2003 год- Дзесяты рэгіянальны фестываль песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі і Украіны «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», г.Дуброўна(Віцебская вобласць) – Ганаровая грамата.
2003 год- Удзел у святочных і культурных мерапрыемствах,прысвечанных 60-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага Украінскага народнага хору імя Г.Вяроўкі,Україна,г.Кіеў- Падзяка.
2004 год- Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Гайноўскія дні музыкі царкоўнай», Польша, г.Гайноўка,- Падзяка за ўдзел у канцэрце інаугурацыі.
2005 год- 12-ты міжнародны фестываль песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі і Украіны «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», г.Дуброўна(Віцебская вобласць) – Дыплом.
2007 год- «Дзевяты фестываль Рускай духоўнай музыкі»,Літва, г.Вільнюс,г.Васагінас– Дыплом.
2008 год- Фестываль «Брэстскія музыкальныя вечары», г.Брэст.
2008 год- Фестываль духоўных песнапенняў «Каложскі благавест», г.Гродно – Гран-Пры.
2011 год- Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Гайноўскія дні музыкі царкоўнай», Польша, г.Гайноўка – Першае месца.