- •Дыпломная работа нацыянальны акадэмічны народны хор імя г.І.Цітовіча і яго дырыжоры
- •2.3. Хормайстры калектыву 34
- •Уводзіны
- •Раздзел 1.Гісторыя ўзнікнення і станаўлення дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору бсср.
- •1.1 Хор Падлесся
- •1.2 Шлях ад самадзейнага да Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору рб імя г.І.Цітовіча
- •Раздзел 2. Творчыя партрэты кіраўнікоў калектыву
- •2.1 Г.І.Цітовіч – заснавальнік і першы мастацкі кіраўнік калектыву
- •2.2. М.П.Дрынеўскі – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору рб імя г.І.Цітовіча
- •2.3. Хормайстры калектыву
- •Раздзел 3. Праблемы калектыва ў сучасным свеце
- •Заключэнне
- •Літаратура
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ»
КАФЕДРА ХАРАВОГА ДЫРЫЖЫРАВАННЯ
Дыпломная работа нацыянальны акадэмічны народны хор імя г.І.Цітовіча і яго дырыжоры
Студэнткі V курса
кафедры харавога дырыжыравання
П.П.Кульгавеня.
Навуковы кіраўнік:
дацэнт
Т.Г. Слабодчыкава.
Мінск, 2011
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 2
РАЗДЗЕЛ 1.ГІСТОРЫЯ ЎЗНІКНЕННЯ І СТАНАЎЛЕННЯ ДЗЯРЖАЎНАГА АКАДЭМІЧНАГА НАРОДНАГА ХОРУ БССР.
1.1. Хор Падлесся 5
1.2. Шлях ад самадзейнага да Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору РБ імя Г.І.Цітовіча 8
РАЗДЗЕЛ 2. ТВОРЧЫЯ ПАРТРЭТЫ КІРАЎНІКОЎ КАЛЕКТЫВУ.
2.1 Г.І.Цiтовiч – заснавальнік і першы мастацкі кіраўнік калектыву 16
2.2. М.П.Дрынеўскi – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору РБ імя Г.І.Цітовіча 24
2.3. Хормайстры калектыву 34
РАЗДЗЕЛ 3. ПРАБЛЕМЫ КАЛЕКТЫВА Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ 36
ЗАКЛЮЧЭННЕ 38
ЛІТАРАТУРА 39
ДАДАТКІ 41
Уводзіны
Харавое выканальніцтва- неад’ёмная частка музычнай культуры Беларусі.У ім злучаецца тэорыя і практыка,адлюстроўваецца працэс навукова-гістарычнага развіцця нацыі.Бо выкананне з’яуляецца як бы другасным адлюстраваннем рэчаіснасці,творчым прайграваннем першаснага адлюстравання. «У творчасці вобразы,створаныя кампазітарам, у выканальніцкім увасабленні набываюць рысы,якія вызначаюць светапоглядам выканаўцы, яго творчай манерай,тэмпераментам».[№9,с.75]
Музычнае выканальніцтва- мастацтва імгненняў; чым далей сыходзіць ў мінулае ,тым цяжэй паддавалася фіксацыі.З кожным годам ўсё менш становіцца носьбітаў самой традыцыі – людзей старэйшага ўзросту, таму захаванне духоўнай спадчыны паўстае важнай праблемай.Адзінкавыя канцэрты знаходзім мы сёння харавой капэллы імя Шырмы,Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР. Рэканструяваць манеру выканальніцтва можна па цяперашніх музычных запісах і артыкулах, у тым ліку і народнага хору.
Нацыянальны народны хор- некрануты астравок нацыянальнай творчасці, дзе ва ўсёй самабытнай красе захаваны беларускія песні і танцы.Народная песня- гэта перш за ўсё гісторыя нашага народа, яго жыццё, думкі, пачуцці. Усё гэта так ці інакш адлюстроўваецца ў песнях. Песні дапамагаюць зразумець народ, яго імкненні да самага лепшага ў жыцці.
Актуальнасць выбранай тэмы вызначаецца неабходнасцю аддаць даніну пашаны знакамітаму калектыву, і з кропкі гледжання сённяшняга дня адзначыць яго шлях,уклад у музыкальнае выканальніцтва Беларусі. Асаблівасцю дадзенай працы з’яўляецца тое, што ў ёй свядомая частка адводзіцца характарыстыцы творчасці дырыжораў хору, як непасрэдных «будаўнікоў» калектыву. У сучаснай мастацкай практыцы, на жаль, выканальнікам – дырыжорам адводзіцца мала ўвагі. Песня- душа народа, душа невычэрпная і на дзіва багатая. Народная песня перадае ўсе чалавечыя пачуцці і таму яна найвялікшая жыццёвая каштоўнасць. І галоўная задача кіраўніка калектыву з’яўляецца прапаганда такіх песень, ён як мастак-ювелір аграньвае яе самастойнай апрацоўкай і даносіць да слухача цудоўны твор народа, перш за ўсё – да моладзі. Інтэрпрэтацыя дырыжора- вынік крапатлівай падрыхтоўчай работы – па-мастацку рэалізуецца кожным музыкантам калектыву, які становіцца актыўным выканаўцам агульнай задумы кіраўніка. Таму разглядаючы выканальніцкую працу дырыжора нельга рабіць гэта адасоблена ад хора.
Нацыянальны народны хор – калектыў беларускі, і ў аснове творчасці ляжыць беларускі фальклор. Разам з тым у канцэртныя праграмы ўключаны кампазіцыі, песні, танцы народаў рэспублік бліжняга замежжа. Інтэрнацыянальная сувязь мастацтваў – залог іх дальнейшага агульнага развіцця. Зразумела, музыка кожнага з народаў адчувае пэўны ўплыў з боку музыкі суседзяў. У нашай краіне, дзе ўсе народы складаюць адзіную дружную сям’ю, такое ўзаемадзеянне культур, у прыватнасці – музыкі, спрыяе далейшаму развіццю мастацтва рэспублік бліжняга замежжа.
Калектыў з’яўляецца адным з самых яркіх з’яваў прафесійнага харавога мастацтва ў Беларусі, а творчасць – сапраўднай творчай лабораторыяй,дзе беражліва сабіраюць і захоўваюць нацыянальную спадчыну беларускага народа.
Мэта працы- раскрыць гістарычнае станаўленне калектыву і выканальніцкую працу яго кіраўнікоў.
Задачы працы:
– разглядзець і вызначыць гістарычныя асаблівасці ў станаўленні калектыву.
-вызначыць стылістычныя ,выканальніцкія асаблівасці кіраўнікоў калектыву, спосабы, якімі яны дабіваліся гучання хору.
- абазначыць станаўленне і выбар рэпертуару- неад’ёмнай часткі выканальніцкага працэсу.
-раскрыць праблемы калектыва на сённяшні дзень.
Дадзеная праца заснавана на вывучэнні, азнакамленні літаратуры, артыкулаў, прысвечаных калектыву і яго дырыжорам, інтэрв’ю з удзельнікамі і кіраўнікамі хору.
Кампазіцыя работы складаецца з ўводзін, 3 частак, заключэння, спіска літаратуры і дадаткаў( фотаздымкі калектыва і кіраўнікоў,частка найбольш цікавага на мой погляд рэпертуара, аўдыёзапісы і відэафільм).