
- •Гісторыя беларусі. Кароткі нарыс
- •1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
- •2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- •3. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян
- •4. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
- •5. Увядзенне хрысціянства. Культура беларускіх зямель іх – першай паловы хііі ст.
- •6. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі
- •8. Палітычная барацьба ў вкл у хіv–хv стст. Крэўская унія
- •9. Культура Беларусі хіv–хvі стст. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі
- •10. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •11. Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове хvі–хvііі стст.
- •12. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай
- •13. Культура Беларусі хvіі–хvііі стст. Перамога контррэфармацыі
- •14. Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Палітыка расійскага ўрада на беларускіх землях ў канцы хvііі – першай палове хіх ст.
- •15. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у 20–40-я гады хіх ст.
- •16. Культура Беларусі канца хvііі – першай паловы хіх ст. Ідэалогія асветніцтва
- •17. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг.
- •18. Буржуазныя рэформы 60–70 гг. Хіх ст.
- •19. Паўстанне 1863–1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •20. Культура Беларусі другой паловы хіх – пачатку хх ст.
- •21. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі
- •22. Беларусь у перыяд германскай акупацыі 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •23. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне бсср з Літоўскай сср
- •24. Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі
- •25. Ажыццяўленне палітыкі індустрыялізацыі ў Беларускай сср
- •26. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Беларускай сср
- •27. Палітыка беларусізацыі ў 20-я гг. Хх ст. Ў Беларускай сср
- •28. Пачатак другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •29. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •30. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу
- •31. Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны (1946–1950 гг.)
- •32. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 50-я – першай палове 80-х гадоў хх ст.
- •33. Дасягненні беларускага народа ў сацыяльнай сферы, адукацыі і навуцы ў 50-я – першай палове 80-х гадоў хх ст.
- •34. Беларусь у перыяд правядзення рэформ (1985–2003 гг.)
11. Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове хvі–хvііі стст.
Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй. Улада размяркоўвалая паміж двухпалатным парламентам (магнатамі і шляхтай) і каралём. Іншыя саслоўі ніякіх палітычных правоў не мелі. Пасля Любліна ВКЛ вяло жорсткую барацьбу за незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць. Удалося захаваць рэшткі тэрыторыі былой дзяржавы, а таксама рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах РП. Дзве краіны захавалі ранейшыя назвы ВКЛ і Польская карона, а таксама свае законы, органы выканаўчай улады, судовыя сістэмы, мясцовае самакіраванне, фінансы, узброенныя сілы і да канца ХVІІ ст. – дзяржаўныя мовы. У апошнім Статуце ВКЛ 1588 г. абвяшчалася самастойнасць ВКЛ, тэрытарыяльная цэласнасць, забаранялася іншаземцам у княстве набываць землі, маёнткі, займаць дзяржаўныя пасады. Пры спрыяльных абставінах магнаты княства змагаліся за поўную самастойнасць, рабілі змовы з мэтай адарваць ВКЛ ад Рэчы Паспалітай. ВКЛ было ліквідавана з прыняццем Кастытуцыі 1791 г. Пад час вайны з Францыяй (1812 г.) у Вільні па загаду Напалеона быў утвораны Часовы ўрад пад назвай “Камісія Вялікага княства Літоўскага” як орган адміністрацыйнага кіравання акупіраванай тэрыторыі Літвы і Беларусі.
У 1596 г. у Брэсце была прынята царкоўная унія каталіцкай і праваслаўнай царквы. Уніяцтва ўяўлала сабой спалучэнне дагматаў каталіцкай царквы і абрадаў праваслаўнай. Уніяты падпарадкоўваліся Ватыкану. Уніяцтва ўяўляла сабой сродак акаталічвання насельніцтва. Беларуская шляхта перайшла ў каталіцызм, а вернікамі сталі сяляне і гарадскія нізы. На працягу свайго існавання ўніяцтва праявіла тэндэнцыю да лацінізацыі – набліжэння да каталіцтва. Прыняцце уніі выклікала сур’ёзныя супярэчнасці ў грамадстве. У 1623 г. адбылося паўстанне гараджан Віцебска, якія забілі ўніяцкага архібіскупа, рэлігійнага фанатыка Іясафата Кунцэвіча. Рэлігійныя супярэчнасці былі адной з прычын барацьбы беларускіх сялян і ўкраінскіх казакаў пад час казацка-сялянскай вайны 1648–1653 гг.
Акаталічванне і паланізацыя беларускага насельніцтва стваралі неспрыяльную абстаноўку ў грамадстве і з’явіліся адной з прычын падзення Рэчы Паспалітай.
12. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай
Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай – адна з галоўных прычын знікнення гэтай краіны з палітычнай карты свету. Ён меў некалькі вытокаў. Першы закладзены з падпісання Люблінскай уніі. З гэтага моманту ўся гісторыя РП – гэта барацьба грамадскасці ВКЛ за захаванне незалежнасці, якая аслабляла карону і княства у эканамічных і ваенных адносінах, рабіла лёгкай здабычай суседніх дзяржаў.
Другім вытокам, які заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасці РП, з’явіліся шляхецкія вольнасці (права ліберум вета, стварэнне канфедэрацый – саюзаў узброеннай шляхты для абароны сваіх прывілеяў, мясцовыя соймікі, якім належала ўся улада ў ваяводствах і паветах). Гэта вяло да узмацнення шляхты, заняпада адміністрацыйнага кіравання.
Трэцім вытокам палітычнага крызісу была рэлігійная палітыка, імкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавесці іх з праваслаўных у каталіцкую веру (царкоўная унія, стварэнне уніяцкай царквы, яе лацінізацыя).
Чацверты выток – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным, што выклікала сялянскія выступленні, падрывалі моц дзяржавы.
Пяты выток – барацьба паміж магнатамі за ўладу ў краіне. Асноўныя сапернікі – Радзівілы, Пацы, Сапегі. Звароты розных груповак за дапамогай да суседніх краін, стварэнне канфедэрацый, падзенне нораваў пануючага шляхецкага саслоўя, няздольнасць кіраваць дзяржавай, а таксама няспынныя войны, якія вяліся на тэрыторыі дзяржавы, руйнавалі яе.
Першы падзел Рэчы Паспалітай адбыўся ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, Мсціслаўскае, Магілёўскае ваяводства.
Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму існаванню, сейм прыняў Канстытуцыю 3 мая 1791 г. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасці шляхты, рашэнні сейма прымаліся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання і іншыя рашэнні, накіраваныя на цэнтралізацыю і ўмацаванне дзяржавы. Знайшліся сілы, якія былі незадаволены прыняццем Канстытуцыі. Яны ўзяліся на барацьбу за расійскія парадкі кіравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталі суседзі. У 1793 г. адбыўся другі падзел РП. Да Расіі адышла частка Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінская і ўсходняя часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краіны ў сакавіку 1794 г. пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыі, аднаўленне РП у межах 1772 г. Паўстанне пачалося ў Кракаве, затым у Літве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлі прускія, рускія, аўстрыйскія войскі.
У 1795 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышла Заходняя Беларусь і Усходняя Літва, а таксама Украіна да Зах. Буга. Рэч Паспалітая перастала існаваць як самастойная дзяржава на наступных прычынах з-за неабмежаваных шляхецкіх вольнасцяў, нацыянальнага прыгнёту, рэлігійнага фанатызму, падзення нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краіне, анархіі, расколу грамадства паводле этнічных і ідэалагічных прыкмет, няспынных войнаў і інш. Усё гэта аслабляла дзяржаву знутры, рабіла лёгкай здабычай суседзяў.