
5. Замацаванне.
5.1. Адкрыты тэст: самастойная работа.
1. Назавіце гады жыцця Янкі Купалы. (1882 – 1942)
2. Якое сапраўднае прозвішча паэта? (Іван Дамінікавіч Луцэвіч)
3. Назавіце першы надрукаваны верш Янкі Купалы. (“Мужык”)
4. Назавіце першы зборнік паэта. (“Жалейка”)
5. Якую п’есу паставілі маладыя беларусы-пецярбуржцы? (“Паўлінка”)
6. Які верш адыграў значную ролю ў станаўленні беларускай нацыі, на доўгі час стаў неафіцыйным беларускім гімнам? (“А хто там ідзе?”)
7. У якой газеце Янка Купала працаваў рэдактарам? (“Наша ніва”)
8. Які верш Янкі Купалы ў час Вялікай Айчыннай вайны стаў вершам-заклікам? (“Беларускім партызанам”)
5.2. Рэпрадуктыўная гутарка па пытаннях адкрытага тэста.
6. Абагульненне.
6.1. Заключнае слова настаўніка з мэтай падагульнення вывучанага на ўроку матэрыялу.
Сёння на ўроку мы з вамі пазнаёміліс з жыццёвымі і творчымі сцеж-камі вялікага беларускага паэта. Янка Купала пражыў няпростае жыццё, поў-нае цяжкасцей і выпрабаванняў. Аднак яго высокія якасці як чалавека, грама-дзяніна і творцы: сумленнасць, высакароднасць, гуманізм, любоў да свайго народа і Бацькаўшчыны, , заставаліся нязьменнымі і неаспрэчнымі з цягам часу. Беларускі пясняр стаіць ў шэрагу тых вялікіх мастакоў свету, якім да-дзена глыбока спазнаць сутнасць свайго часу, народа, яго гісторыі і выказаць гэта ў яскравай, толькі ім уласцівай форме.
7. Рэфлексія:
- Ці спадабаўся вам ўрок?
- Што даведаліся новага?
- Дзе можаце прымяніць атрыманыя веды?
8. Дамашняе заданне. Біяграфія Янкі Купалы, лірыка (с.47 – 56.)
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Методыка выкладання беларускай літаратуры: Вучэб. дапам./ Л. В. Асташонак, Г. С. Гарадко, Г. М. Ішчанка і нш.; Пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск: ВП “Экаперспектыва”, 1999. – 445 с.
Пашук, В. П. Беларуская літаратура: 9-ты клас: Заданні для тэматычнага кантролю. Дапаможнік./ В. П. Пашук – Мінск: Лімарыус, 2003. – 2003. – 128 с.
Рагуля, А. У. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. Сярэд. Адукацыі, з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч. Ч. ІІ / А. У. Рагуля, В. В. Кушнярэвіч, Г. С. Гарадко. – Мінск: Маст. Літ., 2006. – 295 с.
Школьны літаратурны вечар. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 318 с.
http://www.rv-blr.com/biography/view/1