
- •На тэрыторыі Беларусі выдзяляюць 3 дыялекты:
- •7. Артыкуляцыйная фанетыка Аспекты вывучэння гука, іх сутнасць. Азначэнне гука. Утварэнне гукаў. Моўны апарат. Актыўныя і пасіўныя органы маўлення. Фазы артыкуляцыі.
- •9. Артыкуляцыйная характарыстыка галосных гукаў (рад, пад’ём, лабіялізаванасць / нелабіялізаванасць).
- •10. Фанетычныя законы (закон недысімілятыўнага акання, асіміляцыя, дысіміляцыя).
- •13. Гукапіс. Асананс і алітэрацыя.
- •14. Фаналогія. Паняцце пра фанему. Фаналагічныя школы.Варыянты і варыяцыі фанем.
- •15.Дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыметы фанем і гукаў Архіфанема Гіперфанема Сістэма фанем Формула акання.
- •26.Сучасны беларускі алфавіт “Лaцінка” і кірыліца кітабы Матэматычная формула складу эканомнага алфавіта. Прынцыпы беларускай графікі. Графіка і алфавіт.
- •34.Полісемія, семантычная пераарыентацыя слова ў тэксце. Асаблівасці выкарыстання тропаў у смі.
- •35.Прычыны схільнасці мовы да альтэрнатыўных пазначэнняў, моўныя рэсурсы і маўленчыя рэалізацыі лексічнай аманіміі. Тыпы амонімаў.
- •36.Прычыны ўзнікнення і шляхі ўтварэння амонімаў. Тыпалогія і размежаванне аманіміі і полісеміі.
- •38.Сінанімія. Сінанімічны рад. Паняцце пра дамінанту.
- •39.Тыпы сінонімаў. Лексічная і сінтаксічная сінанімія. Эўфемізмы. Крыніцы ўзбагачэння беларускай лексікі сінонімамі. Лексічная і сінтаксічная сінанімія.
- •40.Антанімія. Тыпы антонімаў. Сутнасць антанімічнага супрацьпастаўлення: антонім, антытэза, энантыясемія, аксюмаран. Выяўленчыя магчымасці антонімаў.
- •41.Кантэкстуальныя сінонімы і антонімы. Сінанімія і антанімія – актыўныя працэсы ў мове і ў тэкстах смі.
- •43.Методыка вызначэння запазычанага слова. Засваенне запазычаных слоў: фанетычнае, графічнае, граматычнае, семантычнае.
- •44.Транслітарацыя. Выкарыстанне варварызмаў і экзатызмаў у сучасных тэкстах. Запазычанні на сучасным этапе. Барацьба за чысціню мовы.
- •45.Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле актыўнага і пасіўнага складу: гістарызмы, архаізмы, неалагізмы.
- •49.Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці Фразеалагічныя зрашчэнні, адзінствы і злучэнні. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы.
- •57.Марфеміка як вучэнне аб мінімальна значымых частках слова. Слова і марфема. Адметныя прыметы марфемы: паўтаральнасць, непадзельнасць, значымасць, абстрактнасць і інш. Класіфікацыя марфем.
- •58.Тыпы марфем. Каранёвыя і афіксальныя марфемы. Радыксоіды і свабодныя карані. Слова-, форма- і словаформаўтваральныя афіксы.
- •61.Аснова слова. Невытворныя і вытворныя, свабодныя і звязаныя асновы. Утвараючыя і ўтвораныя асновы, іх марфемны склад і будова. Суплетыўнасць асноў.
- •60.Афіксоіды ( прэфі- і суфіксоіды) як марфемы пераходнага тыпу. Аснова слова Сінанімічнасць і аманімічнасць марфем.
- •3.Звязанымi з iнулымi словаутвар.Адносiны;4.Фанетычныя змены;5.Страта непрадуктыуных афiксау.
- •64.Марфалагічныя і немарфалагічныя спосабы ўтварэння слоў.
- •66.Словаўтваральныя тыпы, мадэлі, гнёзды.
40.Антанімія. Тыпы антонімаў. Сутнасць антанімічнага супрацьпастаўлення: антонім, антытэза, энантыясемія, аксюмаран. Выяўленчыя магчымасці антонімаў.
АНТОНІМЫ - ПАРЫ СЛОЎ (АДНОЙ ЧАСЦІНЫ МОВЫ) З ПРОЦІЛЕГЛЫМ НАЧЭННЕМ: ДЗІКІ - СВОЙСКІ, СВЯТЛО – ЦЕМР Паводле структуры антонімы бываюць аднакаранёвыя (добры -нядобры, вясёлы — невясёлы) і рознакаранёвыя (доўгі - кароткі, позна- рана).Кантэкстуальныя антонімы - такія пары слоў, супрацьлеглае значэнне якіх выяўляецца толькі ў пэўным кантэксце: Перад вачы-ма - руіны шматгадовых здабыткаў розуму і рук, але ў глыбіні душы - захаваная святочная ўзнятасць... (К.)Асновай для ўзнікнення антонімаў з'яўляецца наяўнасць у значэннях суадносных слоў такой прыметы (якаснай, колькаснай, прасторавай, часавай і інш.), якая можа змяняцца ў бок павелічэння ці памяншэння да такой ступені, што дойдзе да сваёй процілегласці: вялікі - маленькі; далёка - блізка; святло - цемра; цяплець -халадаць.
3 гэтай прычыны не могуць мець антонімаў уласныя назоўнікі і назоўнікі з канкрэтным значэннем (Васіль, Мінск, стол), лічэбнікі (тры, пяты, пяцёра) і большасць займеннікаў (я, ён, мы).Трэба памятаць, што ў мнагазначных словах кожнае значэнне мае свае антонімы. Гэта добра ілюструюць наступныя прыклады: пусты слоік - поўны слоік; пустая размова - змястоўная размова.
На выкарыстанні антонімаў заснаваны многія стылістычныя фігуры.Антытэза - стылістычная фігура, сутнасць якой заключаецца ў спалучэнні сЛоў, што абазначаюць процілеглыя паняцці: Сыты галоднаму не спагадае. (Прым.) Мякка сцеле, ды цвёрда спаць. (Прым.)
Энантыясемія- супрацьлеглыя значэнні: адно ствноўчае. а другое адмоўнае, напрыклад, слова герой, можа выкарыстоўвацца як- герой- чалавек, які здзейсніў подзьвіг, і герой- чалавек, які зрабіў нешта адмоўнае.Аксюмарон (аксімаран, аксюмаран) - стылістычная фігура, суй насць якой заключаецца ў спалучэнні слоў, што абазначаюць несуі мяшчальныя паняцці: мілы іласкавы звер; гучная цішыня; жывы трупАнтонімы шырока выкарыстоўваюцца ў творах вуснай народнай творчасці - прыказках, прымаўках, частушках:Багаты беднаму не сябра. Чорнага да белага не прышываюць.Ад добрага не ўцякай, а ліхога не рабі.
Рыхтуй калёсы зімой, а сані летам.Далей паложыш - бліжэй возьмеш.
41.Кантэкстуальныя сінонімы і антонімы. Сінанімія і антанімія – актыўныя працэсы ў мове і ў тэкстах смі.
Кантэкстуальныя (аўтарскія) сінонімы — гэта словы, якія набылі статус сінонімаў толькі ў пэўных кантэкстах, моўных сітуацыях; па-за імі гэтыя словы выконваюць уласцівую ім намінатыўную функцыю і не ўтвараюць сінанімічнага рада. Кантэкстуальныя сінонімы выкарыстоўваюцца з мэтай больш яркага і дэталёвага апісання прадмета, з'явы, што звязана са стылем канкрэт-нага мастацкага твора, асаблівасцямі мовы аўтара: Цёплай срэбнаю расой дождж дубам абсыпаў плечы. (Дайн.) Стала й Нязнанка, пад панцырам коўзскім хваляў разбег пры-пыніла. (М. К.) У гэтых прыкладах слова плечы — кантэк-стуальны сінонім да слова галлё; панцыр — да слова лёд.Роля сінонімаў у развіцці культуры мовы людзей надзвы-чай вялікая, з дапамогай іх можна вырашаць разнастай-ныя стылістычныя задачы, перадаваць найтанчэйшыя ад-ценні сэнсу, больш дакладна выражаць свае думкі. Ужы-ванне сінонімаў дапамагае пазбегнуць паўтораў адных і тых жа слоў, робіць мову багацейшай і прыгажэйшай. Сінонімы шырока ўжываюцца ў мове твораў мастацкай літаратуры і выступаюць асновай своеасаблівасці і інды-відуальнасці стылю пісьменніка: / гром-пярун сталёвым бічам, бы нейкі звер страшэнным лычам, арэ, трасе, калоціць хмары. (К-с) Глянь [валуны] скачуць, коцяцца, паўзуць, трашчаць, рыпяць, звіняць, грукочуць, як статак мамантаў, ідуць, усё зраўняць з зямлёю хочуць. (Дайн.) Апрача агульнамоўных (семантычных і стылістычных) сі-номімаў, ужываюцца яшчэ так званыя аўтарскія, або кантэкстуальныя, сінонімы. Іх утвараюць словы, якія набываюць блізкае значэнне толькі ў адпаведным кантэксце: На стале самавар н ы е, с в і ш ч а ад злосці (Гал.). Слёзы п ацяклі, пакаціліся самі (К.). У бубны дахаў вецер б'е, грыміць па ім, г у д з і ц ь, пяе (Б-ч).
У сінанімічны рад уваходзяць часам словы, якім уласцівая семантычная і стылістычная тоеснасць. Як правіла, адно слова ў гэтым радзе ўласнае, а другое запазычана з іншых моў: правапіс — арфаграфія (грэч.), вываз — экспарт (лац.), недахоп — дэфект (лац.). Такія словы-дублеты называюць а бсалютнымі сінонімамі. Сінанімічнымі могуць быць не толькі розныя словы, але і асобныя формы аднаго і таго ж слова: дадому — дамоў, суп-раць — супроць, акон — вокнаў, добрай — добраю, нашай — нашае, а таксама спалучэнні слоў і пэлыя сказы: крочыць не спяшаючыся — ісці памалу, ён не мае сяброў — у яго няма сяброў. Пёршыя лічацца марфалагічнымі, другія — сінтаксічнымі сіненімамі. Сінонімы з'яўляюцца надзвычай важным лексічным сродкам мовы, яны дапамагаюць больш поўна і ўсебакова раскрыць сутнасць і спецыфічныя асаблівасці розных прадметаў, паняццяў і з'яў: Шпарка бяжыць запрэжаны ў лёгкія санкі конь (К-с). Зямля імчыцца з захаду наўсход (Тр.). Жыццё і дня на месцы не стаіць, яно нястрымана імкне наперад (Гіл.). Трамвай хутка нёсся вуліцаю (Ц. Г.). Не спыняю-чыся ў вёсцы, немцы перл іся да рачной пераправы (Луж.) Умелае і трапнае выкарыстанне сінонімаў дазваляе разнастаіць літаратурную мову, робіць яе дакладнай, гнуткай, вобразнай і эмацыянальна насычанай.Іншы раз словы набываюць супрацьлеглае значэнне толькі ў адпаведным кантэксце. Гэта — аўтарскія, або к а нтэкстуальныя, антонімы: ЁН шукаў сокала, а знайшоў варону( Бар.). Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай (Прык.).Маючы супрацьлеглыя значэнні, антонімы выкарыстоўваюцца ў мове як лексічны сродак стварэння кантрастаў, параўнанняў і супастаўленняў: Дз ен ь і ноч шуміць прыбой (А. Зв.). Р ад асна і с у мна шалясцяць асіны (К). С т а-р о е саступае месца новаму (К. Ч.). Малы жук, ды в ялікі гук (Прык). Антонімы, як і сінонімы, робяць літаратурную мову больш выразнай і стылістычна разнастайнай..Кантэкстуальныя антонімы - такія пары слоў, супрацьлеглае значэнне якіх выяўляецца толькі ў пэўным кантэксце: Перад вачы-ма - руіны шматгадовых здабыткаў розуму і рук, але ў глыбіні душы - захаваная святочная ўзнятасць... (К.)
42.Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання: агульнаславянская, усходнеславянская, уласнабеларуская. Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка.
I- спрадвечна беларуская (агульнаславянская, усходнеславян-ская і ўласнабеларуская);
II- запазычаная.
Спрадвечна беларуская лексіка - гэта словы, якія існуюць у беларускай мове спакон вякоў (яны перайшлі з агульнаславянскай ці ўсходнеславянскай моў або ўтварыліся на ўласна беларускім лексічным матэрыяле). Яе падгрупы і называюцца адпаведна: агульнаславянская, усходнеславянская і ўласнабеларуская.АГУЛЬНАСЛАВЯНСКАЯ ЛЕКСІКА бытуе ў беларускай і ішпых славянскіх мовах:хлеб (у беларускай і рускай); хліб (ва ўкраінскай); сНІеЬ (у польскай і чэшскай); хляб (у балгарскай).Гэта словы, атрыманыя з праславянскай мовы. У тэматычным плане агульнаславянская лексіка вельмі шырокая - ахоплівае ўсе сферы матэрыяльнага і духоўнага жыцця. Да прыкладу: чалавек, рука, вока, вада, лес, зіма, зямля. Сюды адносіцца большасць займеннікаў і службовых слоў. У беларускай мове агульнаславянскія словы набылі своеасаблівае фанетычнае аблічча і характарызуюцца поўнагалоссем, дзеканнем, цеканнем, яканнем, наяўнасцю прыстаўных гукаў: палон, дзесяць, спяваць, возера. Гэтая лексіка складае прыкладна чвэрць усіх слоў, якімі мы карыстаемся. УСХОДНЕСЛАВЯНСКАЯ ЛЕКСІКА бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах: дзед, сястра, маці, куст, сям я, бяроза, воўк.Фарміраванне і ўзбагачэнне слоўніка ўсходнеславянскага перыяду адбывалася пераважна за кошт уласных рэзерваў мовы: ад агульнаславянскіх слоў утвараліся ўсходнеславянскія: ад сяло - селянін, ад племя - пляменнік.Словы ўсходнеславянскай лексікі знаходзім ва ўсіх сферах гаспадарчага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця: жапейка, вяроўка, сорак, трэць, тулава, шчака, карова, мяцеліца, пагост, сутнасць. УЛАСНАБЕЛАРУСКАЯ ЛЕКСІКА бытуе толькі ў беларускай мове: берасцянка, лявоніха, сківіца, араты, ухапіць.Гэтыя словы складаюць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы ў параўнанні з лексічным складам рускай і ўкраінскай моў.Узнікненне ўласнабеларускай лексікі звязана з фарміраваннем беларускай народнасці і нацыі. Сюды адносяцца словы, якія: -сталі ў беларускай мове агульнаўжывальнымі: абапал, ачу-шіць,поспех, волат; -утвораны ад агульнаславянскіх каранбў з дапамогай менавіта беларускіх словаўтваральных сродкаў: авечка, печка, сцежка, спявак, сейбіт; -перайшлі ў літаратурную мову з беларускіх гаворак: сківіца, хустка, аберуч; -абазначаюць уласнабеларускія этнічныя паняцці: дранікі, мачанка, зацірка, батлейка. ЗАПАЗЫЧАНАЯ ЛЕКСІКА - словы іншамоўнага паходжання: з рускай (бальшавік, ваенрук, ураўненнё); з польскай (цуд, тлусты, пакунак); з грэчаскай (гіпотэза, камедыя, філасофія); з лацінскай (глобус, акварыум, натарыус) і.г.д.Гэтая лексіка пранікала ў беларускую мову на працягу ўсяго яе развіцця па розных прычынах, асноўныя з якіх - сацыяльна-эка-намічныя і дзяржаўна-палітычныя кантакты між народамі. Працэс запазычання можа ісці непасрэдна з моў-крыніц або праз пасрэдніцтва іншых моў (словы з неславянскіх моў часцей за ўсё пранікаюць праз рускую і польскую, радзей - праз чэшскую мову). Шляхоў запазычання два: 1) вусны - пры непасрэдных моў-ных зносінах носьбітаў розных моў; 2)пісьмовы (праз пераклады і кнігі, праз сродкі масавай інфармацыі і афіцыйныя дакументы, праз прьіватнае ліставанне).Самыя даўнія запазычанні з неславянскіх моў у беларускую мову праніклі з грэчаскай, лацінскай, татарскай, італьянскай, фран-цузскай, нямецкай. У наш час слоўнік значна папоўніўся англійскімі словамі, што з'яўляецца вынікам развіцця гандлю, бізнесу, марке-тынгу, актывізацыі кантактаў паміж дзяржавамі.