
- •На тэрыторыі Беларусі выдзяляюць 3 дыялекты:
- •7. Артыкуляцыйная фанетыка Аспекты вывучэння гука, іх сутнасць. Азначэнне гука. Утварэнне гукаў. Моўны апарат. Актыўныя і пасіўныя органы маўлення. Фазы артыкуляцыі.
- •9. Артыкуляцыйная характарыстыка галосных гукаў (рад, пад’ём, лабіялізаванасць / нелабіялізаванасць).
- •10. Фанетычныя законы (закон недысімілятыўнага акання, асіміляцыя, дысіміляцыя).
- •13. Гукапіс. Асананс і алітэрацыя.
- •14. Фаналогія. Паняцце пра фанему. Фаналагічныя школы.Варыянты і варыяцыі фанем.
- •15.Дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыметы фанем і гукаў Архіфанема Гіперфанема Сістэма фанем Формула акання.
- •26.Сучасны беларускі алфавіт “Лaцінка” і кірыліца кітабы Матэматычная формула складу эканомнага алфавіта. Прынцыпы беларускай графікі. Графіка і алфавіт.
- •34.Полісемія, семантычная пераарыентацыя слова ў тэксце. Асаблівасці выкарыстання тропаў у смі.
- •35.Прычыны схільнасці мовы да альтэрнатыўных пазначэнняў, моўныя рэсурсы і маўленчыя рэалізацыі лексічнай аманіміі. Тыпы амонімаў.
- •36.Прычыны ўзнікнення і шляхі ўтварэння амонімаў. Тыпалогія і размежаванне аманіміі і полісеміі.
- •38.Сінанімія. Сінанімічны рад. Паняцце пра дамінанту.
- •39.Тыпы сінонімаў. Лексічная і сінтаксічная сінанімія. Эўфемізмы. Крыніцы ўзбагачэння беларускай лексікі сінонімамі. Лексічная і сінтаксічная сінанімія.
- •40.Антанімія. Тыпы антонімаў. Сутнасць антанімічнага супрацьпастаўлення: антонім, антытэза, энантыясемія, аксюмаран. Выяўленчыя магчымасці антонімаў.
- •41.Кантэкстуальныя сінонімы і антонімы. Сінанімія і антанімія – актыўныя працэсы ў мове і ў тэкстах смі.
- •43.Методыка вызначэння запазычанага слова. Засваенне запазычаных слоў: фанетычнае, графічнае, граматычнае, семантычнае.
- •44.Транслітарацыя. Выкарыстанне варварызмаў і экзатызмаў у сучасных тэкстах. Запазычанні на сучасным этапе. Барацьба за чысціню мовы.
- •45.Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле актыўнага і пасіўнага складу: гістарызмы, архаізмы, неалагізмы.
- •49.Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці Фразеалагічныя зрашчэнні, адзінствы і злучэнні. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы.
- •57.Марфеміка як вучэнне аб мінімальна значымых частках слова. Слова і марфема. Адметныя прыметы марфемы: паўтаральнасць, непадзельнасць, значымасць, абстрактнасць і інш. Класіфікацыя марфем.
- •58.Тыпы марфем. Каранёвыя і афіксальныя марфемы. Радыксоіды і свабодныя карані. Слова-, форма- і словаформаўтваральныя афіксы.
- •61.Аснова слова. Невытворныя і вытворныя, свабодныя і звязаныя асновы. Утвараючыя і ўтвораныя асновы, іх марфемны склад і будова. Суплетыўнасць асноў.
- •60.Афіксоіды ( прэфі- і суфіксоіды) як марфемы пераходнага тыпу. Аснова слова Сінанімічнасць і аманімічнасць марфем.
- •3.Звязанымi з iнулымi словаутвар.Адносiны;4.Фанетычныя змены;5.Страта непрадуктыуных афiксау.
- •64.Марфалагічныя і немарфалагічныя спосабы ўтварэння слоў.
- •66.Словаўтваральныя тыпы, мадэлі, гнёзды.
38.Сінанімія. Сінанімічны рад. Паняцце пра дамінанту.
Словы пэўнай часціны мовы, якія абазначаюць тое самае паняцце, маюць аднолькавыя ці падобныя значэнні, але адрозніваюцца гучаннем, адценнямі значэнняў, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі словамі або стылістычным выкарыстаннем, называюцца сінонімамі (грэч. synonymos – аднайменны): марозны-халодны-сцюдзёны.Сінонімы, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове, утварыліся ў выніку лексічнага збліжэння:Агульнаславянскіх або агульнаўсходнеславянскіх і ўласна беларускіх слоў: граніца – мяжа, прыяцель – сябар, ежа – страва.Слоў літаратурнай мовы і мясцовых гаворак: штаны – нагавіцы, выглядаць – цікаваць, гаварыць – гаманіць.Беларускіх слоў і слоў, якія запазычаны з іншых моў: цягнік – поезд (руск.), успомніць – прыгадаць (укр.), сіла – моц (польск.), страха – дах (ням.).Стылістычна розных слоў: недарэчнасць – бязглуздзіца, браць – хапаць, кідаць – шпурляць, сказаць – ляпнуць.Некалькі сінонімаў утвараюць сінанімічны рад, у які могуць уваходзіць не толькі асобныя словы, але і фразеалагізмы з такім жа значэннем: арэшнік – ляшчына; удалы – зухаваты, заліхвацкі, маладзецкі; сіні – блакітны, васільковы, валошкавы; многа – шмат, хоць гаць гаці, хоць касой касі (пра грыбы). Слова ў сінанімічным радзе з найбольш агульным значэннем, нейтральнае ў экспрэсіўных і стылістычных адносінах, называецца дамінантай: балота – багна, дрыгва, твань; дарога – гасцінец, тракт, шлях, гравійка, брукаванка; мерзнуць – дубець, зябнуць, калець, стыць; абманваць – ілгаць, маніць, хлусіць; разам – сумесна, супольна, калектыўна, талакой.
39.Тыпы сінонімаў. Лексічная і сінтаксічная сінанімія. Эўфемізмы. Крыніцы ўзбагачэння беларускай лексікі сінонімамі. Лексічная і сінтаксічная сінанімія.
Паводле ўзнікнення і ўжывання сінонімы падзяляюцца на семантычныя і стылістычныя. Семантычнымі, паняційнымі або ідэаграфічнымі называюцца такія сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы: лес – бор, гай, дуброва; лодка – човен, пласкадонка, чайка, баркас, байдарка, каноэ.
Сінонімы, якія адрозніваюцца толькі стылістычнай афарбоўкай, называюцца стылістычнымі. Вызначыць іх можна, параўноўваючы са стылістычна нейтральным словам. Напрыклад, да нейтральнага дзеяслова зневажаць сінанімічнымі будуць кніжны дзеяслоў кампраметаваць, размоўныя дзеясловы бэсціць, шальмаваць, грубыя спалучэнні таптаць у гразь, абліваць памыямі.
Найбольш у мове сінонімаў, якія адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай; іх называюць семантыка-стылістычнымі. Напрыклад, сінонімамі да слова павозка (двухколавая) могуць выступаць нейтральныя брычка, пралётка, устарэлыя калясніца, кабрыялет, размоўныя двухколка, параконка, таратайка.Кантэкстуальныя аўтарскія сінонімы – гэта словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі, дзе яны набываюць нетрадыцыйныя пераносна-вобразныя значэнні: Кляны палалі, гарэлі, зіхацелі пад промнямі сонца. У гэтым сказе дзеясловы з пераноснымі значэннямі палалі, гарэлі, зіхацелі аб’ядноўвае ў сінанімічны рад нейтральны дзеяслоў-дамінанта чырванелі “аддавалі чырванню”. У сучаснай беларускай літаратурнай мове ў ролі кантэкстуальных сінонімаў часта выступаюць перыфразы – выразы, якія апісальна раскрываюць значэнне слова. Туманны Альбіён – Велікабрытанія.Сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантычнымі адценнямі, ні стылістычнай афарбоўкай, а выяўляюць поўнае супадзенне значэнняў, называюць абсалютнымі сінонімамі оба лексічнымі дублетамі: мовазнаўства – лінгвістыка, двухмоўе – білінгвізм.
Гэта лексічныя сінонімы.Сінанімічнымі могуць быць не толькі розныя словы, але і асобныя формы аднаго і таго ж слова: дадому – дамоў, супраць – супроць, а таксама спалучэнні слоў і цэлыя сказы: крочыць не спяшаючыся – ісці памалу, ён не мае сяброў – у яго няма сяброў. Першыя лічацца марфалагічнымі, другія сінтаксічнымі сінонімамі.
Своеасаблівым відам сінонімаў служаць эўфемізмы або словы ці выразы, што ўжываюцца замест іншых слоў з мэтай змянення іх экспрэсіўнасці, стылістычнай ацэнкі (замест абжора – гурман, замест памёр – аддаў Богу душу). Эўфемізмы звязаны са старажытным паняццем “табу”, якое існавала ў нашых продкаў для забароны называць сваімі імёнамі ўсё, перад чым чалавек меў страх, бо лічыў, што паміж словам і названай ім рэччу існуе прыродная, прамая сувязь.Слоўнік сінонімаў – Шведаў; М. К. Клышка.