Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мова і тэкставая дзейнасць журналіста.docx
Скачиваний:
54
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
134.01 Кб
Скачать

36.Прычыны ўзнікнення і шляхі ўтварэння амонімаў. Тыпалогія і размежаванне аманіміі і полісеміі.

Словы, якія маюць аднолькавае гучанне, але рознае значэнне, называюцца амонімамі. Амонімы, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове, утварыліся ў выніку:Страты сэнсавай сувязі паміж асобнымі значэннямі мнагазначных слоў: такт (музыкальная адзінка) – такт (пачуццё меры), сказ (від папвядання) – сказ (сінтаксічная адзінка).Пераходу слоў з адной часціны мовы ў другую: дзяжурны па школе (назоўнік) – дзяжурны вучань (прыметнік), елі марожанае (назоўнік) – марожанае мяса (прыметнік).Гукавога супадзення розных слоў: спрадвечна беларускіх і запазычаных: бор1 “хваёвы лес”, бор2 “хімічны элемент” з лац. borax , бор3 “стальны свердзел для зубалячэбных аперацый” з ням. Bohrer.Запазычаных з розных моў: акцыя1 “дзеянне, накіраванае на дасягненне мэты” з лац. actio , акцыя2 “каштоўная папера” з франц. action. Запазычаных з адной і той жа мовы: крона1 “вянец, карона; вяршыня” з ням. Krone, крона2 “грашовая адзінка Чэхіі, Швецыі, Нарвегіі” з ням. Krone.Крытэрыі размежавання аманіміі і полісеміі.Асноўны крытэрый - лексічнае значэнне слоўКалі ёсць сэнсавая сувязь – шматзначнае слова, калі няма – амонімы.Словаўтварэнне або формаўтварэнне.Такт1 – метрычная адзінка.Такт2 – пачуццё меры ў паводзінах.Тактавы і тактоўны – розныя словы ўтварыліся, значыць, амонімы.Рады аднакаранёвых слоў.У амонімаў яны будуць розныя.Даспяваць1 (станавіцца спелым) – спець, спелы, даспелыДаспяваць2 (закончыць спеў) – спявак, спяваць.Спалучальнасць слоў (парадыгматыка).Апалонік1 – “хвастатая лічынка жабы”Плавае, жывы, жвавы

Апалонік2 – “вялікая лыжка”Металічны, алюмініевы Яны спалучаюца з рознымі словамі, значыць, амонімы.

Слоўнік амонімаў – В. Д. Старычонак.

37.Паронімы. Міжмоўныя амонімы і паралексія. Віды паралексаў.Аднакарэнныя словы, якія маюць знешняе гукавое падабенства, але не тоесныя па марфемнай будове і розныя па лексічных значэннях, называюцца паронімамі (ад грэч. para – каля, побач і onyma - імя). Адрасат “атрымальнік паштовага атпраўлення” – адрасант “адпраўнік”.

Паронімы – словы адной часціны мовы, якія маюць аднолькавыя граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабою па структуры. Напрыклад, словы чытач “наведвальнік бібліятэкі” і чытальнік “артыст-дэкламатар” маюць агульны корань –чыт-, з’яўляюцца назоўнікамі мужчынскага роду, адзіночнага ліку, назоўнага склону, але адрозніваюцца словаўтваральнымі суфіксамі –ач- у першым выпадку і –а-, -льн-, -ік- у другім. Паранімія ўзнікае і за кошт неаднолькавх прыставак: управіць – выправіць, паглынуць – праглынуць.

Словы-паронімы маюць неаднолькавыя спалучальныя магчымасці. Так, прыметнік карысны ўтварае спалучэнні карысная справа, карысныя выкапні, а прыметнік карыслівы спалучаецца з зусім іншымі словамі: карыслівы чалавек, карыслівыя інтарэсы. Паранімічныя адносіны найбольш часта назіраюцца паміж назоўнікамі, прыметнікамі, радзей – паміж дзеясловамі: давер – даверлівасць, ганаровы – ганарысты, абагуліць – абагульніць.Пераважная большасць паронімаў утварае пары, а некаторыя аб’ядноўваюцца па тры, чатыры ў адным радзе: водны-вадзяністы-вадзяны, адзікавы-адзіночны-адзінокі-адзіны.Збліжэнне ў межах аднаго кантэксту знешне сугучных слоў утварае асаблівую стылістычную фігуру – паранамазію: Што вінен, аддаць павінен.Міжмоўныя амонімы аднолькава гучаць у розных мовах, але маюць рознае лексічнае значэнне.

Качка (рус.) – гайданка падчас руху судна, вагона .

Качка (бел.) – вадаплаўчая птушка.Слоўнік амонімаў – В. Д. Старычонак. Паралексы – словы з 2-х моў, якiя адрознiваюцца марфемнай структурай, вымаўленнем, нацiскам, прыналежнасцю да часцiны мовы і iнш:баразна-борозда, калiдор-коридор, бараноў-баранов, камянi-камнi, жасмiн-ясмiн