Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мова і тэкставая дзейнасць журналіста.docx
Скачиваний:
54
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
134.01 Кб
Скачать

34.Полісемія, семантычная пераарыентацыя слова ў тэксце. Асаблівасці выкарыстання тропаў у смі.

метафара (грэч. перанясенне) – перанос назвы аднаго прадмета на другі па падабенству Па форме Беласнежнае воблака -- воблака пылуПа колеруЗалатыя завушніцы – залатыя каласыПа функцыіКасцяное покрыва – покрыва ночыПа месцы знаходжання Хвост яшчаркі – хвост калоны метанімія (грэч. перайменаванне) – перанос назвы аднаго прадмета на другі без падабенства, а па сувязі, суаднесенасці прадметаў у часе і прасторы. Па сумежнасці ў прасторыБляшанае вядро – разліць вядро,Па сумежнасці ў часеПераклад кнігі – чытаць пераклад, Назва матэрыялу - на выраб Злітак срэбра – есці са срэбра, Назва дзеяння - на выраб Займацца шытвом – на стале ляжыць шытво, Імя ўласнае - на выраб Рудольф Дызель – магутны Дызель. сінекдаха (грэч. суаднесенасць) – перанос назвы цэлага на яго частку і наадварот.Назва часткі – на цэлае Галава каровы – статак у 200 галоў, Назва агульнага - на канкрэтнае Зброя (прылада для нападу ці абароны) – зброя (пісталет), Родавая назва – на відавую Дзічка (яблыня) – дзічка (плод яблыні)

35.Прычыны схільнасці мовы да альтэрнатыўных пазначэнняў, моўныя рэсурсы і маўленчыя рэалізацыі лексічнай аманіміі. Тыпы амонімаў.

Аманімія – супадзенне розных моўных адзінак, значэнні якіх не звязаны адно з адным. Амонімы – словы, якія маюць рознае лексічнае значэнне, але супадаюць у напісанні або гучанні.Амонімы, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове, утварыліся ў выніку:Страты сэнсавай сувязі паміж асобнымі значэннямі мнагазначных слоў: такт (музыкальная адзінка) – такт (пачуццё меры), сказ (від апавядання) – сказ (сінтаксічная адзінка). Пераходу слоў з адной часціны мовы ў другую: дзяжурны па школе (назоўнік) – дзяжурны вучань (прыметнік), елі марожанае (назоўнік) – марожанае мяса (прыметнік).Гукавога супадзення розных слоў: спрадвечна беларускіх і запазычаных: бор1 “хваёвы лес”, бор2 “хімічны элемент” з лац. borax , бор3 “стальны свердзел для зубалячэбных аперацый” з ням. Bohrer.Запазычаных з розных моў: акцыя1 “дзеянне, накіраванае на дасягненне мэты” з лац. actio , акцыя2 “каштоўная папера” з франц. action.Запазычаных з адной і той жа мовы: крона1 “вянец, карона; вяршыня” з ням. Krone, крона2 “грашовая адзінка Чэхіі, Швецыі, Нарвегіі” з ням. Krone.Аманімія – пашыраная і заканамерная моўная з’ява. Гукавое супадзенне розных слоў – натуральны працэс, які тлумачыцца тым, што гукаў у мове параўнальна нямнога, а слоў вялікая колькасць. Моваведы па-рознаму ацэньваюць аманімію. Існуе погляд на амонімы як на непажаданыя, непатрэбныя словы, якія ўскладняюць разуменне сказанага, прыводзяць да блытаніны. Таму амонімы часам лічаць “хворымі словамі”, а саму аманімію адмоўнай з’явай. У сапраўднасці ж значэнні амонімаў і мнагазначных слоў, як і кожнага іншага слова, выяўляюцца ў кантэксце, дзе слоўнае акружэнне дапамагае зразумець семантыку слова і не перашкаждае дакладнаму разуменню думак у працэсе моўных зносін.Амонімы выкарыстоўваюцца як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных жартаў, каламбураў, а таксама гумарытычных і сатырычных твораў.Амонімы бываюць унутрымоўнымі і міжмоўнымі.

Унутрымоўныя:Лексічныя амонімы (амалексы) належаць да адной і той жа часціны мовы і супадаюць паводле гучання і напісання ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах або толькі ў асобных, і ў сувязі з гэтымі асаблівасцямі маюць дзве разнавіднасці. Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах ( арфа1 “струнны музычны інструмент”, арфа2 “сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня”). Няпоўныя амонімы супадаюць толькі ў некаторых граматычных формах: пара1 “два аднолькавыя прадметы або дзве асобы супрацьлеглага полу”, пара2 “вада ў газападобным стане” (няма множнага ліку)Марфалагічныя амонімы (амаформы) маюць аднолькавае гучанне і напісанне ў адной або некалькіх формах той самай або розных часцін мовы.Вечарам – прыслоўеВечарам – назоўнік адзіночнага ліку, мужчынскі род, творны склон.Фанетычныя амонімы (амафоны) – словы, якія аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца.Грыб – грып, код – кот, род – рот.Графічныя амонімы (амографы) – розныя паводле значэння словы, якія аднолькава пішуцца, але маюць розны націск і не супадаюць у вымаўленні.мУка – мукА, кАса – касА, Атлас – атлАс.

Міжмоўныя амонімы аднолькава гучаць у розных мовах, але маюць рознае лексічнае значэнне.Качка (рус.) – гайданка падчас руху судна, вагона .Качка (бел.) – вадаплаўчая птушка.Слоўнік амонімаў – В. Д. Старычонак. Тыпы няпоўных амонiмау:

*амаформы(марфалагічныя)-звычайна словы розных часцін мовы:палi-палi

*амафоны(фанетычныя)-супад. у вымаўлен, адрозн у напiс: код-кот, казка-каска

*амографы(акцэнтуальныя)-пiш аднолькава, вымаўл. па-розн.:кАса-касА,

*сiнт.амонiмы-адн. па форме, розн сiнтаксiчн.ф-цыi:(яны) студыi (мн.лiк), (ей) студыi (адз.лiк)