
- •На тэрыторыі Беларусі выдзяляюць 3 дыялекты:
- •7. Артыкуляцыйная фанетыка Аспекты вывучэння гука, іх сутнасць. Азначэнне гука. Утварэнне гукаў. Моўны апарат. Актыўныя і пасіўныя органы маўлення. Фазы артыкуляцыі.
- •9. Артыкуляцыйная характарыстыка галосных гукаў (рад, пад’ём, лабіялізаванасць / нелабіялізаванасць).
- •10. Фанетычныя законы (закон недысімілятыўнага акання, асіміляцыя, дысіміляцыя).
- •13. Гукапіс. Асананс і алітэрацыя.
- •14. Фаналогія. Паняцце пра фанему. Фаналагічныя школы.Варыянты і варыяцыі фанем.
- •15.Дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыметы фанем і гукаў Архіфанема Гіперфанема Сістэма фанем Формула акання.
- •26.Сучасны беларускі алфавіт “Лaцінка” і кірыліца кітабы Матэматычная формула складу эканомнага алфавіта. Прынцыпы беларускай графікі. Графіка і алфавіт.
- •34.Полісемія, семантычная пераарыентацыя слова ў тэксце. Асаблівасці выкарыстання тропаў у смі.
- •35.Прычыны схільнасці мовы да альтэрнатыўных пазначэнняў, моўныя рэсурсы і маўленчыя рэалізацыі лексічнай аманіміі. Тыпы амонімаў.
- •36.Прычыны ўзнікнення і шляхі ўтварэння амонімаў. Тыпалогія і размежаванне аманіміі і полісеміі.
- •38.Сінанімія. Сінанімічны рад. Паняцце пра дамінанту.
- •39.Тыпы сінонімаў. Лексічная і сінтаксічная сінанімія. Эўфемізмы. Крыніцы ўзбагачэння беларускай лексікі сінонімамі. Лексічная і сінтаксічная сінанімія.
- •40.Антанімія. Тыпы антонімаў. Сутнасць антанімічнага супрацьпастаўлення: антонім, антытэза, энантыясемія, аксюмаран. Выяўленчыя магчымасці антонімаў.
- •41.Кантэкстуальныя сінонімы і антонімы. Сінанімія і антанімія – актыўныя працэсы ў мове і ў тэкстах смі.
- •43.Методыка вызначэння запазычанага слова. Засваенне запазычаных слоў: фанетычнае, графічнае, граматычнае, семантычнае.
- •44.Транслітарацыя. Выкарыстанне варварызмаў і экзатызмаў у сучасных тэкстах. Запазычанні на сучасным этапе. Барацьба за чысціню мовы.
- •45.Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле актыўнага і пасіўнага складу: гістарызмы, архаізмы, неалагізмы.
- •49.Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці Фразеалагічныя зрашчэнні, адзінствы і злучэнні. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы.
- •57.Марфеміка як вучэнне аб мінімальна значымых частках слова. Слова і марфема. Адметныя прыметы марфемы: паўтаральнасць, непадзельнасць, значымасць, абстрактнасць і інш. Класіфікацыя марфем.
- •58.Тыпы марфем. Каранёвыя і афіксальныя марфемы. Радыксоіды і свабодныя карані. Слова-, форма- і словаформаўтваральныя афіксы.
- •61.Аснова слова. Невытворныя і вытворныя, свабодныя і звязаныя асновы. Утвараючыя і ўтвораныя асновы, іх марфемны склад і будова. Суплетыўнасць асноў.
- •60.Афіксоіды ( прэфі- і суфіксоіды) як марфемы пераходнага тыпу. Аснова слова Сінанімічнасць і аманімічнасць марфем.
- •3.Звязанымi з iнулымi словаутвар.Адносiны;4.Фанетычныя змены;5.Страта непрадуктыуных афiксау.
- •64.Марфалагічныя і немарфалагічныя спосабы ўтварэння слоў.
- •66.Словаўтваральныя тыпы, мадэлі, гнёзды.
26.Сучасны беларускі алфавіт “Лaцінка” і кірыліца кітабы Матэматычная формула складу эканомнага алфавіта. Прынцыпы беларускай графікі. Графіка і алфавіт.
Графіка – раздзел мовазнаўства, які вывучае абрысы пісьмовых знакаў і замацаваныя за імі гукавыя значэнні пры перадачы мовы.Беларускае пісьмо ў сваёй аснове – літарна-гукавое (для абазначэння асобных гукаў выкарыстоўваюцца графічныя знакі – літары). Літара – умоўны пісьмовы знак гука, а сукупнасць літар, размешчаных у пэўным парадку - алфавіт. Беларускі алфавіт – 32 літары, 10 галосных, 21 зычная. Літара ь гука не абазначае, ёсць ’, дж і дз – дыграфы. Кожная літара ў алфавіце мае сваю назву, якую нельга блытаць з яе гукавым значэннем. Парадак размяшчэння літар у алфавіце ўмлўны. Але ён выкарыстоўваецца ў практычных мэтах (слоўнікі, картатэкі). Пры гэтым выкарыстоўваецца так званы “строгі” алфавіт, г.зн. улічваецца не толькі алфавітнае становішча 1ай літары слова, але і ўсіх астатніх.У 6 ст. да н.э. лаціны на аснове грэчаскага пісьма стварылі свій алфавіт – лацініцу. Яна ўключала 23 літары. Некаторыя грэчаскія літары не ўвайшлі, некаторыя змянілі сваё гукавое значэнне, змяніліся і назвы літар. У эпоху Рымскай імперыя лацінка пашырылася ў Еўропе. У сярэднія вякі лацінская мова стала афіцыйнай мовай царквы, а затым і навукі амаль ва ўсіх еўрапейскіх дзяржавах. Лацінская мова была міжнароднай мовай еўрапейскага культурнага свету, а лацінскі алфавіт быў прыняты большасцю народаў Еўропы.У 863 г. візантыйскі імператар накіраваў у Маравію місію на чале з 2 братамі – Канстанцінам і Мяфодзіем. Мэта – стварэнне славянскай пісьменнасці, пераклад на славянскую мову грэка-візантыйскіх богаслужэбных кніг. Канстанцін пастрыгся ў манахі і атрымаў імя Кірыла, і быў стваральнікам славянскай азбукі. Да 24 літар грэчаскага алфавіта ён дадаў яшчэ 19 літар для спецыфічна славянскіх гукаў. У гонар Кірылы азбука была названа кірыліцай.
З канца 14 стагоддзя на Беларусі пачалі сяліцца татары, якія выкарыстоўвалі арабскі алфавіт. Яны пераклалі Каран і іншыя тэксты на беларускую мову. З’явіліся кітабы (кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскім алфавітам).Этапы:-Устаў (від пісьма, які характарызуецца строгай геаметрычнай формай літар, яны пішуцца строга перпендыкулярна, выразна, асобна)-Паўустаў (узнік з неабходнасцю паскарэння пісьма, літары пісаліся з ухілам у правы і левы бок, выкарыстоўваліся скарачэнні)-Скорапіс (існаваў з 14 па 18 стагоддзе у прыватнай і афіцыйна-справавой дзейнасці, для літар характэрна строгасць форм, наяўнасць скарачэнняў)Першая літара заўсёды пісалася чырвоным колерам. Лічбаў не было, але літары выконвалі лічбавае значэнне.У 1708 годзе па загадзе Пятра І у Расіі была праведзена афіцыйная рэформа кірыліцкага пісьма. Рэфармаваная кірыліца атрымала назву – грамадзянская азбука. Узоры літар былі прапанаваны Іллёй Капіевічам.1.Былі выкінуты юс вялікі, юс малы, юс ётаваны вялікі, юс ётаваны малы, амега, ксі, псі.2.Спрошчаны знешні выгляд літар.3.Замест кірылічных назваў уведзены лацінскія назвы літар.Паступова алфавіт папаўняўся, з’яўляліся новыя літары: э, й (1735 г.), ё (1797 г., Карамзіным замест іо).
У беларускім алфавіце ў параўнанні з рускім існуюць ў, і, знак апострафа, дыграфы дз, дж.У 1926 годзе Якаўлеў прапанаваў формулу найбольш эканамнага алфавіта.
А = (З + Г) – (З’ – Г’) + 1А – агульная колькасць знакаў алфавітаЗ – колькасць зычных фанемГ – колькасць зычныхЗ’ – колькасць парна-адрознівальных зычных гукаў, фанем і варыянтаўГ’ - колькасць парна-адрознівальных галосных гукаў, фанем і варыянтаўКожная літара мае асноўнае значэнне (гук у моцнай пазіцыі) і другараднае.
Адназначныя літары – маюць адно гукавое значэнне і абазначаюць адзін гук: а, о, ы, э.Двухзначныя – два асноўных гукавых значэння: парныя цвёрдыя і мяккія, ётавыя галосныя.Суадносіны паміж гукамі і літарамі паказваюць, што сучасная беларуская графіка заснаваны на двух прынцыпах – складовым і гукавым.1. Складовы прынцып.Гукавое значэнне асобных літар выступае толькі ў складзе, які з’яўляецца графічнай адзінкай. Згодна з гэтым прынцыпам ужываюцца двухзначныя літары. Складовы прынцып мае важнае значэнне, бо эканоміць графічныя сродкі: не трэба ўводзіць у алфавіт яшчэ 14 літар для абазначэння мяккіх зычных. Адсутнасць абазначэння гука [j] у пэўных пазіцыях таксама скарачае колькасць літар у беларускай графіцы, эканоміць месца.2. Гукавы прынцып.Адзін і той жа гук на пісьме заўсёды абазначаецца адной і той жа літарай. Паводле гэтага прынцыпу ўжываюцца адназначныя літары: а, о, э, у, ы, д, ж, р, т і іншыя.
27.Сінхроннае і дыяхроннае вывучэнне беларускай арфаграфіі. Гісторыя станаўлення. Уплыў экстралінгвістычных фактараў на беларускую арфаграфію. Адаптацыя правапісу да сацыяльна-эканамічных зрухаў у грамадстве (сістэмнасць – асістэмнасць). Гісторыя станаўлення беларускай арфаграфіі.Арфаграфія – раздзел мовазнаўства, які вывучае і распрацоўвае сістэму правіл, што вызначаюць аднастайную перадачу вуснай мовы на пісьме
-гістарычна складзеная агульнапрыняая сукупнасць правіл напісання. Перыяды станаўлення беларускай арфаграфіі.
1.“тарашкевічаўскі” (1918-1933) Б. Тарашкевіч “Беларуская граматыка для школ” – першы удалы вопыт стварэння нарматыўнай граматыкі бел мовы, якая з 1918 па 1929 вытрымала 5 перавыданняў. 2.Паслярэформенны (1933-90-я гг.) – рэформа беларускага правапісу.
-не абазн асімілятыўную мяккасць на пісьме- к т ц ч +с =ц брацкі -Захаванне ў запаз словах э е і вотсч Нева, Владзімір +11 слоў пра рэввалюцыю (комунізм, рэволюцыя)
1934-1959 гг. – 11 мая 1957 года Савет Міністраў БССР пастнова аб “правілах беларускай арфагарфіі і пунктуацыі”
- пашырэнне акання (Арол)- напісанне я у першым пераднаціскным ва уласных іменах - в – у Уладзімір
- ж,б адзельна - Напісанне раздзялялььнага ь
- паў цераз а
28.Асноўныя прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфіі. Суадносіны фанетычнага і марфалагічнага прынцыпаў у беларускай арфаграфіі. Навуковая канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу” (19-20 лістапада, 1992г.). Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства. Таму ўнармаванасць дзяржаўнай мовы, захаванне адзінства арфаграфічных нормаў пісьмовай мовы ў значнай ступені забяспечваюць стабільнасць у сферы моўнай камунікацыі і маюць важнае дзяржаўнае і палітычнае значэнне.Правапіс, адлюстроўваючы асаблівасці і заканамернасці беларускай мовы, з’яўляючыся рэгламентуючым сродкам жывой мовы, не можа працяглы час заставацца нязменным. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені пабудаваны на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да змен у мове, і таму ён таксама павінен перыядычна ўдасканальвацца.У 1926 годзе ў Мінску была склікана Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу. На падставе многіх рашэнняў канферэнцыі ў 1930 годзе быў апублікаваны праект беларускага правапісу, у распрацоўцы якога прынялі ўдзел С. Некрашэвіч, Я. Лёсік, Янка Купала і інш. Аднак у сувязі з палітычнымі абставінамі і распрацаванымі партыйнымі ўладамі курсам на “зліццё” нацый і нацыянальных моў, лёс гэтага праекта, так як і лёс многіх яго распрацоўшчыкаў, аказаўся трагічным. А крыху пазней, у 1933 годзе, быў апублікаваны новы праект, падрыхтаваны Інстытутам мовазнаўства АН БССР, які ў многім адрозніваўся ад ранейшага, а таксама ад некаторых папярэдніх прапаноў Тарашкевіча. Менавіта на аснове гэтага праекта 26 жніўня 1933 года СНК БССР зацведзій пастанову “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”, якая афіцыйна ўзаконьвала адзіныя і абявязковы для ўсіх арфаграфічныя правілы. А ў 1934 годзе на аснове пастановы быў выдадзены “Правапіс беларускай мовы”. У ім было ўведзена 23 пункты новых правілаў. Вось некаторыя з іх: Не абазначалася на пісьме мяккім знакам асіміляцыйная мяккасць: снег, святло, каменне;Зычныя асновы на К, Т, Ц, Ч у спалучэнні з суфіксальным С перадаваліся літарай Ц: брацкі, кравецкі, ткацкі; зычны Д перад суфіксальным С захоўваўся: завадскі, грамадскі.Аднак і ў гэтай пастанове не да канца былі вырашаны многія праблемы беларускага правапісу. Вось некаторыя непаслядоўнасці перадачы на пісьме галосных і зычных:Ненаціскны галосны О ў іншамоўных словах абазначаўся літарай А: камісія, арганізацыя; выключэнне складалі словы з канцавым О: брутто, нето, а таксама інтэрнацыянальна-рэвалюцыйныя словы, якія пісаліся на ўзор рускай мовы: соцыялізм, комунізм, рэволюцыя;Захаванне ў запазычаных ўласных імёнах Э, Е, а таксама пачатковых В, О, Т, СЧ: Шэўчэнка, Нева, Владзімір, Орол.Гэты этап у развіцці беларускай літаратурнай мовы пачаўся з дыскусіі ў перыядычным друку па пытаннях беларускага правапісу, якая працягвалася і пасля Вялікай Айчыннай вайны. У ёй прынялі ўдзел пісьменнікі, навукоўцы, настаўнікі роднай мовы і літаратуры, прадстаўнікі шырокай грамадскасці. У 1951 г. была створана Арфаграфічная камісія на чале з Я. Коласам, якая распрацавала і вынесла на абмеркаванне “Праект змен і ўдакладненняў беларускага правапісу”. У выніку было вырашана, што беларуская арфаграфія не патрабуе карэнных змен, а толькі частковага ўдакладнення. На гэтай падставе 11 мая 1957 года Савет Міністраў БССР прыняў пастанову “АБ удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”, на аснове якой у 1959 годзе выйшлі “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.Вось некаторыя змены і ўдакладненні, якія былі ўнесены ў правапіс і дзейнічаюць сёння:Пашырэнне акання (з пэўнымі выключэннямі): рэвалюцыя, сацыялізм, камунізм, Арол, Шаўчэнка, але: трыо, Токіо, світэр, тэатр;Напісанне Я ў першым ненаціскным складзе ў імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах з славянскай лексічнай асновай, а таксама даўно запазычаных з неславянскіх моў: Дзяніс, Бялінскі, але: Версаль, Неапаль;
Удакладненне дзекання і цекання (устанаўліваліся напісанні тыпу Ціміразеў замест Тіміразеў);Напісанне ў імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах на месцы пачатковага В – у адпаведнасці з вымаўленнем – У: Уладзімір, Урублеўскі;Замацавана раздзельнае напісанне часціц б (бы), ж (жа);Уведзена напісанне раздзяляльнага мяккага знака: Мальер, Нью-Йорк, канферансье;Выпрацаваны правілы правапісу складаных і складанаскарочаных слоў;Частка паў- стала пісацца праз літару а: паўлімона, паўдома.19-20 лістапада 1992 года ў Мінску прайшла акадэмічная канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу”, па выніках работы якой у лютым 1994 года Дзяржаўная камісія вынесла на абмеркаванне грамадскасці прапановы па спрашчэнні асобных правілаў.У прадмове да выніковага дакумента Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай літаратуранй мовы гаворыцца: “Само пытанне аб удакладненні правапісу нашай літаратурнай мовы не надуманае і кімсьці навязанае, як гэта здаецца некаторым шаноўным грамадзянам. Яно ўзнікла таму, што нельга далей пакідаць па-за увагай той разнабой у мове друку, радыё і тэлебачання, які выразна абазначыўся і набывае ўсё большыя маштабы. У грамадскай моўнай практыцы ўсталёўваецца свавольства і хаос, ўто вельмі згубна адбіваецца на агульным ўзроўні пісьменнасці ў краіне, не кажучы пра тое, што не гэта робіць нам, грамадству і дзяржаве, гонару”. Камісія вынесла на разгляд па 12 пунктах існуюцых правіл. Сярод іх:Пашырыць напісанне змякчальнага знака: смаргоньскі, астраханьскі, сьнедаць, бяззьмен, зьезд, разьюшаны.Падпарадкаваць агульнаму правапісу е, я ў першым складзе перад націскам: дзявятка, сямнаццаць, васямнаццаць.Канцавыя спалучэнні асновы на –эр, -эл(ь) іншамоўных слоў перадаваць у націскным становішчы праз –ар, -ал(ь): ордар, світар, камп’ютар, шніцаль, Картар.Падпарадкаваць напісанне пачатковага ненаціскнога У ў запазычаных словах агульнаму правілу правапісу У,Ў: ва ўніверсітэце, правесці ўніфікацыю, вайсковая ўніформа.Асабовыя ўласныя імёны пісаць згодна з нацыянальнай традыцыяй, улічваючы пажаданні бацькоў і носьбітаў: Жана і Жанна, Ілья і Ілля, але: Тацяна. У асноўным гэтыя ўдакладненні накіраваны на тое, каб пазбавіцца існуючых неапраўданых выключэнняў.Асноўныя прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфіі1) Фанетычны прынцып – пр-п, згодна з якім напісанне літар супадае з іх літаратурным вымаўленнем. Цэны-цана 2) марфалагічны – такі прынцып, пря якім незалежна ад вымаўлення нязменнаахоўваецца графічнае напісанне. Воз. 3) традыцыйна прынцып – пры якім захоўваецца напісанне,замацаванае традыцыяй. Якое не адпавядае сучаснаму гукаваму і марфемнаму складу. Дзевят.дзесяты. 4) дыферэнцыйны прынцып – выарыстоўваюць для адрознення слоў і і форм, якія супадаюць у вымаўленні. Раман і раман. = лексічна-сінтаксічы –цяжкапаранены салдат/салдат які цяжка паранены = словаўтваральна-грамтычны – пры напісанні разам, асобна, праз злучок.
29.Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча. Рэформа правапісу 1933 года. беларуская граматыка для школ Б.Тарашкевіча. Рэформа 1933 г. 1.“тарашкевічаўскі” (1918-1933) Б. Тарашкевіч “Беларуская граматыка для школ” – першы удалы вопыт стварэння нарматыўнай граматыкі бел мовы, якая з 1918 па 1929 вытрымала 5 перавыданняў. 2.Паслярэформенны (1933-90-я гг.) – рэформа беларускага правапісу. -не абазн асімілятыўную мяккасць на пісьме- к т ц ч +с =ц брацкі Захаванне ў запаз словах э е і вотсч Нева, Владзімір +11 слоў пра рэввалюцыю (комунізм, рэволюцыя
30.Удакладненні правапісу (Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мн.: Весці АН БССР, 1959г.). Навуковая канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу” (19-20 лістапада, 1992г.).
19-20 лістапада 1992 года ў Мінску прайшла акадэмічная канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу”, па выніках работы якой у лютым 1994 года Дзяржаўная камісія вынесла на абмеркаванне грамадскасці прапановы па спрашчэнні асобных правілаў.У прадмове да выніковага дакумента Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай літаратуранй мовы гаворыцца: “Само пытанне аб удакладненні правапісу нашай літаратурнай мовы не надуманае і кімсьці навязанае, як гэта здаецца некаторым шаноўным грамадзянам. Яно ўзнікла таму, што нельга далей пакідаць па-за увагай той разнабой у мове друку, радыё і тэлебачання, які выразна абазначыўся і набывае ўсё большыя маштабы. У грамадскай моўнай практыцы ўсталёўваецца свавольства і хаос, ўто вельмі згубна адбіваецца на агульным ўзроўні пісьменнасці ў краіне, не кажучы пра тое, што не гэта робіць нам, грамадству і дзяржаве, гонару”. Камісія вынесла на разгляд па 12 пунктах існуюцых правіл. Сярод іх:Пашырыць напісанне змякчальнага знака: смаргоньскі, астраханьскі, сьнедаць, бяззьмен, зьезд, разьюшаны.Падпарадкаваць агульнаму правапісу е, я ў першым складзе перад націскам: дзявятка, сямнаццаць, васямнаццаць.Канцавыя спалучэнні асновы на –эр, -эл(ь) іншамоўных слоў перадаваць у націскным становішчы праз –ар, -ал(ь): ордар, світар, камп’ютар, шніцаль, Картар.Падпарадкаваць напісанне пачатковага ненаціскнога У ў запазычаных словах агульнаму правілу правапісу У,Ў: ва ўніверсітэце, правесці ўніфікацыю, вайсковая ўніформа.Асабовыя ўласныя імёны пісаць згодна з нацыянальнай традыцыяй, улічваючы пажаданні бацькоў і носьбітаў: Жана і Жанна, Ілья і Ілля, але: Тацяна. У асноўным гэтыя ўдакладненні накіраваны на тое, каб пазбавіцца існуючых неапраўданых выключэнняў.
31.Закон “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008г.). Асноўныя ўдакладненні і змены ў новай рэдакцыі “Правіл”.Змены і дапаўненні.Глава 1. П. 1. Правапіс галосных.Літара О пішацца толькі пад націскам: м’ова, д’оўга, Т’окіа, Ватэрл’оа, Ант’оніа. (раней пісалася Токіо, Ватэрлоо, Антоніо).Літатара Ё пішацца ў складаных словах з 1-й часткай радыё-: радыёстанцыя.Калі 1-я частка слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца Е, якре з’яўляецца злучальнай галоснай: радыебіялогія, радыеактыўнасць, радыеметрычны, радыеізатоп.На канцы запазычаных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя Л, К, пішацца Э: купэ, рэзюмэ, рэнамэ, кафэ, кашнэ, Душанбэ. ( раней у некаторых з гэтых слоў на канцы пісалася Е: кашне). Выключэнне: сальта-мартале, філе, камюніке, піке.Літара Э ў запазычаных словах пасля губных зычных і пасля З, С, Н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем: экзэмпляр, тунэль, сэрвіс, інтэрнэт (раней – тунель, сервіс), а словы медаль, менеджмент, нервы, газета, сервіз – з літарай Е.П. 4. Перадача акання на пісьме.Ненаціскныя фіналі –эль, -эр у запазычаных словах перадаецца як –аль, -ар:
2008 - 2010Шніцэль - шніцаль
Карцэр – карцарКамп’ютэр – камп’ютар
Ненацісныя фіналі –эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр.
П. 6. Перадача якання на пісьме.2008 - 2010
Дзевяты – дзявятыДзесяты – дзясяты
Семнаццаць – сямнаццацьВосемнаццаць – восямнаццаць
П. 8. Спалучэнне галосных у запазычаных словах.
У пачатку слова літары пад націскам пішацца ІО, не пад націскам – ІА: іон, Іосіф, Іакагама, Іакшыр. Але: йогурт.
П. 13. Некаторыя спалучэнні зычных.2008 - 2010
Кантрастны - кантрасныКампостны – кампосны
Фарпостны – фарпосныБаластны – баласны.
33.Азначэнне слова як асноўнай адзінкі мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова.Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы, якая мае пэўны сэнс і аднолькава разумееца калектывам людзей, аб’яднаных як адзіны этнас. Словы выконваюць у мове намінатыўную (назыўную) функцыю. Яны называюць прадметы, з’явы, дзеянні, прыметы або выражаюць розныя адносіны паміж імі, г.зн. служаць сродкам фарміравання і выказвання думак.
Словы могуць адначасова даваць ацэнку прадметам, з’явам, прыметам, дзеннням і гэтым самым выражаць пэўныя адчуванні, пачуцці, эмоцыі кожнага ўдзельніка моўных зносін, паказваць адносіны да выказанай думкі ці ўспрынятай інфармацыі. У такіх выпадках слова разам з намінатыўным значэннем можа мець экспрэсіўна-ацэначнае значэнне. Напрыклад, слова мядзведзь ужываецца з намінатыўным занчэннем “вялікая драпежная жывёліна” і можа выкарыстоўвацца з экспрэсіўна-ацэначным значэннем “няўклюдны, непаваротлівы чалавек”, калі набывае ў размоўным стылі пераносна-вобразны сэнс.Слова мае свае сталые прыметы. Яно характарызуецца ўстойлівай фанетычнай аформленасцю, наяўнасцю аднаго (асноўнага) націску, гукавой непранікальнасцю, г.зн. немагчымасцю ўставіць у сярэдзіну слова іншае слова. Як адзінка мовы слова не ствараецца ў працэсе зносін, а выкарыстоўваецца, ўзнаўляецца як гатовае, даўно створанае народам. Устойлівась слова выяўляецца ў пастаянстве гукавога складу, марфемнай будовы і значэння. Ізаляванасць слова як назвы і носьбіта цэласнага значэння праяўляецца ў магчымасці вычленіць яго з кантэксту.
Лексічнае значэнне Асноўнае значэнне з слове, яго ўнутраны змест, Значэнне саміх лексічных адзінак,Уласціва аднаму канкрэтнаму словуНазвана ў слове і ўласціва ўсім яго формам Выражаецца каранёвай марфемай (ці асновай слова – Б. А. Плотнікаў)Граматычнае значэнне Фармальны бок слова, які забяспечвае здольнасць слова ўступаць у адносіны з іншымі часцінамі мовы Значэнне не саміх слоў, а іх граматычных формУласціва цэламу класу слоў
Не названа ў слове Выражаецца некаранёвымі марфемамі
32.Прадмет і задачы вывучэння лексікалогіі. Навуковыя адгалінаванні лексікалогіі (семантыка: семасіялогія, анамасіялогія).Усе словы беларускай мовы ў сукупнасці ўтвараюць яе лексічны склад, або лексіку. Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца слоўнікавы, лексічны склад мовы, называецца лексікалогіяй. Асноўнай задачай лексікалогіі з’яўляецца ўсебаковае вывучэнне слоўнікавага складу, шляхоў яго развіцця і ўзбагачэння. Лексікалогія вызначае таксама ўжывальнасць слоў, сферы іх выкарыстання і стылістычную афарбоўку.Лексікалогія цесна звязана з іншымі раздзеламі мовазнаўства, якія вывучаюць слова:Этымалогія высвятляе паходжанне і гісторыю асобных слоў і марфем.Стылістыка вывучае спосабы выкарыстання моўных сродкаў у залежнасці ад мэты і характару выказвання, паведамлення, а таксама даследуе сістэму стыляў літаратурнай мовы.Лексікаграфія – раздзел мовазнаўства, у якім распрацоўваюцца тэарэтычныя асновы і практычныя прыёмы складання слоўнікаў.Фразеалогія вывучае ўстойлівыя выразы, іх паходжанне, значэнне, класіфікацыю.Семантыка – вывучае змест моўных адзінак: марфем, слоў, сказаў, тэкстаў. Змест адзінак мовы – гэта тая частка іх сэнсу ў маўленні, для разумення якой дастаткова ведаць саму мову без звароту да інфармацыі пра аўтара, яго намеры, сітуацыю размовы, законы мыслення, гісторыю, культуру, навуковыя веды чалавецтва і г.д. Задачай семантыкі як навукі заключаецца ў тым, каб апісаць зместавую сістэму мовы, тыпы адзінак, што нясуць моўны змест, заканамернасці перадачы сэнсу пры дапамозе і на падставе зместавых адзінак. Семантычныя даследванні пачаліся з пачатку 1960-х гадоў. В. У. Мартынаў, З. Н. Левіт, А. Я. Супрун, У. В. Макараў, Б. А. Плотнікаў, А. Я. Баханькоў.Семантыка асобнай мовы – адна з яе адносна самастойных, не жорстка арганізаваных падсістэм. Цэнтральная зона гэтай падсістэмы – семантыка слова, якую вывучае семасіялогія.Семасіялогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае змест або значэнне моўных адзінак (фанем, марфем, слоў, сказаў, тэксту); сінонім – семантыка. Шматгранная катэгорыя значэння мае некалькі аспектаў: Прадметны – з боку адносін да адлюстраванай рэчыПаняційны – з боку адносін да ўяўлення пра рэчУнутрымоўны – з боку сувязей аднаго значэння з іншымі.У залежнасці ад моўная адзінкі ў семасіялогіі вылучаюць фанетычнае, марфалагічнае, лексічнае, сінтаксічнае, фразеалагічнае і іншыя значэнні. Акрамя таго, моўныя адзінкі слова і сказ маюць значэнне (як абстрактную семантычную з’яву мовы) і сэнс (як канкрэтную з’яву маўлення). Сэнс – толькі адзін з варыянтаў значэння, які рэалізуецца ў кожным асобным выпадку.
Семантычныя функцыі і значэнні розных моўных адзінак неаднародныя. Фанема выконвае сэнсаадрозніальную функцыю, з дапамогай якой мы адрозніваем значэнні розных слоў. У марфемы на першым плане рэчыўнае значэнне, у суфікса – дэрыватыўнае (дапаўняльнае да рэчыўнага), у канчатка – адноснае (для спалучэння слоў у сказе), у слова – намінатыўнае (для абазначэння прадметаў, з’яў наваколнага свету), у сказа – камунікатыўнае, у фразеалагізма – экспрэсіўнае. У слове як галоўнай намінатыўнай адзінцы мовы вылучаюць прамое і пераноснае значэнні.Анамасіялогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае прынцыпы і заканамернасці намінацыі. Анамасіялогію цікавяць патанні: як мы называем аб’екты і з’явы (спосабы і сродкі намінацыі); чаму мы іх называем так ці інакш (умовы, механізм намінацыі). Анамасіялогія выяўляе таксама, якія бываюць класы назваў, як выкарыстоўваюцца назвы і як ствараюцца новыя, якія фактары ўплываюць на з’яўленне, пашырэнне і адміранне назваў. Анамасіялогія выдзелілася ў самастойны раздзел з семасіялогіі. Абедзве навукі маюць адзін аб’ект даследавання – семантыку слова, але разглядаюць яго з розных бакоў: анамасіялогія – з пункту погляду яго ўнутрымоўных сувязей, г. зн. аналізуе спецыфіку слова як намінатыўнай адзінкі мовы; семасіялогія – з пункту погляду яго ўнутрымоўных сувязей, г. зн. Аналізуе сэнсавы бок слова, аб’ём, структуру яго значэнняў. Такі падыход да семантыкі вынікае з класічнага разумення слова як адзінства значэння і абазначэння. Асновы тэорыі намінацыі былі закладзены параўнальна нядаўна. 1-ымі даследчыкамі былі нямецкія вучоныя – заснавальнікі лінгвістычнага кірунку “словы і рэчы” Я. Р. Мерынгер, В. Меер-Любке, Г. Шухарт і інш. Яны ставілі мэтай вывучэнне слоў як сродкаў моўнага абазначэння рэчаў і прадметаў матэрыяльнай і духоўнай культуры. У Расіі паслядоўнікам гэтага кірунку быў М. М. Пакроўскі. У анамасіялагічным аспекце беларускія вучоныя разглядаюць тапаніміку (назвы геаграфічных аб’ектаў), анамастыку (служыць для намінацыі і маўлення) - працы М. В. Бірылы, В. П. Лемцюговай, Г. У. Арашонкавай і інш.