Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мова і тэкставая дзейнасць журналіста.docx
Скачиваний:
54
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
134.01 Кб
Скачать

64.Марфалагічныя і немарфалагічныя спосабы ўтварэння слоў.

Спосабы дыяхроннага словаўтварэння:

Лексіка-семантычны. Новыя словы з'яўляюцца ў выніку паступовага ператварэння

значэнняў шматзначнага слова ў амонімы: доўг (запачычанасць) – доўг (абавязак).

Новыя паводле гукавога складу словы не ўтвараюцца. Наглядаецца толькі падзел

аднаго слова на амонімы, якія набываюць усе рысы самастойных слоў: завод (прадпрыемства)

і завод (механізм). Лексіка-семантычныя словаўтварэнні ў сучаснай беларускай мове малапрадуктыўныя. Акрамя таго, калі разглядаць словаўтварэнне як працэс сучаснай мовы, то

ўтварэнне слоў з дапамогай лексіка-семантычнага спосабу не адносіцца да

элементаў гэтага працэсу. Марфолага-сінтаксічны. Новыя словы ўзнікаюць шляхам пераходу слоў з адной часціны мовы ў другую. Сюды адносяцца: Субстантывацыя (пераход у наз.): дзяжурны (дзяжурны вучань), сталовая (сталовая лыжка). Ад'ектывацыя (пераход у прым.): арганізаваны чалавек (арганізаваная студэнтамі вечарына), бліскучая здольнасць (бліскучая на сонцы кропля).

Пранаміналізацыя (пераход у займ.): дадзеная падзея, г. зн. 'гэта падзея', 'тая,

аб якой ідзе размова', цэлы, г. зн. 'увесь' (цэлы дзень – увесь дзень).

Абвербіялізацыя (пераход у прысл.): ісці на ўдачу (спадзявацца на ўдачу), зраблю

па-вашаму (па вашай парадзе). Лексіка-сінітаксічны спосаб. Новыя словы ўзнікаюць у выніку зрашчэння спалучэння слоў у адну лексічную адзінку: сёння (сяго дня), мімаволі (міма волі),

вечназялёны. Марфалагічны спосаб: З'яўляецца асноўным у беларускім словаўтварэнні. Вытворныя словы складаюць асноўную частку слоўніка, існуюць шматлікія словы, на базе якіх утвораны

дзесяткі вытворных слоў. Слова ўтворанае ад іншага слова называецца вытворным

або словам з вытворнай (матываванай) асновай. Аснова, ад якой утвораны іншыя

асно вы, называецца ўтваральнай (матывавальнай). У межах марфалагічнага спосабу новыя словы ствараюцца: З дапамогай суфікса: лет-н-і, земл-ян-ы. Прыставак: звыш-хуткасны, пера-чытаць.

Прэфікса і суфікса: а-поўдн-і, да-верх-у. Постфікса: вітац-ца, вучэц-ца. Без афікса: выбух, шыр.

Складанне слоў або асноў: мовазнаўства, шасціпавярховы. Скарачэннем асноў, пры якім слова ўтвараецца: а) з пачатковых складоў цэлага словазлучэння: прафком, філфак.

б) з пачатковай часткі аднаго слова і цэлага другога слова: насценгазета,

сельсавет.

в) з алфавітных назваў пачатковых літар слоў, якія складаюць словазлучэнне: РБ,

БДУ. 8. Адваротным словазлучэннем (рэдэрывацыяй), пры якой слова ўтвараецца ў

выглядзе ўтваральнага: даяр (парнае ўтварэнне да слова даярка).

65.Спосабы дыяхроннага словаўтварэння: лексіка-семантычны, лексіка-сінтаксічны, марфолага-сінтаксічны. Калькаванне. Сучасныя тэндэнцыі беларускага словаўтварэння. Тыповыя памылкі ва ўтварэнні некаторых слоў.

Транспазіцыя (канверсія) – пераход адной часціны мовы ў другую: новае адзенне, новае пераможа старае. Разнавіднасці:•Субстантывацыя – пераход, прыметн.у назоўнiк: вартавы, хворы

•Ад’ектывацыя –пераход дзеепрыметнікаў у разрад прыметнікаў: колаты цукар.•Адвербіялізацыя - пераход склонавых формаў назоўнікаў ў прыслоўі (канчаткі становяцца суфіксамі, а прыназоўнікі прыстаўкамі): вечарам, уначы, ноччу.1.Складанне – пры якiм апошнi кампанент(апорны) з`яуляецца цэлым соловам, а папядэднi-аснова цi цэлае слова.(земляроб, iльназавод, бела-ружовы, тэлескоп,землямер). Складанне – утвар.нов.слоў шляхам спалуч.караневых марфем. Бывае: -з цэлых каранеў:першародны. -складанне,у якіх адна частка скарочана: папмузыка.

2.Лексiка-семантычны –расшчапленне значэнняу слова(гасцiнец-шлях, падарунак)

3.Складана-суфiксальны – змешаны спосаб, пры якiм складанне спалучаецца з суфiксальным.(збожжауборачны, землепрходзец, пяцiгадовы).4.Зрашчэнне – кампаненты словазлучэння аб`ядноўваюцца у адно слова i пiш.разам.(мiмаволi, рэдканаселены, глыбокапаважаны).5.Абрэвiацыя – спосаб утвар.складанаскарочаных слоу, або абрэвiятур,шляхам аб`яднання усечаных частак або цэльнага слова.(БелАЗ, спецкор, ВНУ)Віды абрэвіяцыі: а) ініцыяльная-літарная або гукавая, б)складовая: ЛюВал. в)устаўная: тэлескапічны, рацыя. г)змешаны: БелТА. Лексічны склад мовы папаўняецца рознымі шляхамі. Найбольш пашыранымі з іх з'яўляюцца словаўтварэнне і запазычанне. Прамежкавае становішча займае калькаванне (стварэнне новых слоў са свайго моўнага матэрыялу, але на ўзор адпаведнай іншамоўнай лексемы). Калькі – адначасова вынік словаўтварэння і запазычання. Яны ўяўляюць сабой памарфемны пераклад іншамоўнага слова, калі кожная яго значымая частка замяняецца марфемай мовы-рэцыпіента з тым значэннем, якое мае адпаведная марфема мовы-крыніцы: месяцаход – калька з рускага луноход. Існуюць і семантычныя калькі, калі запазычваецца толькі семантыка (значэнне), само ж слова і яго структура з'яўляецца беларускімі: кранаць – калька з рускага трогать. Найчасцей калькі ўтвараюцца пры перакладде – маюць кніжнае паходжанне. Фразеалагічныя калькі: пункт гледжання, страціць галаву. Да фразеалагічных калек набліжаюцца: Злучаныя Штаты Амерыкі (з англ.), Арганізацыя Аб'яднаных нацый. Існуюць паўкалькі – словы, якія складаюцца часткова з запазычаных, а часткова з уласнабеларускіх кампанентаў: прилуниться – прылуніцца, лунаход – месяцаход. У сучаснай беларускай мове ідзе няспыннае папаўненне розных лексіка-граматычных разрадаў (часцін мовы) новымі словамі. Толькі некаторыя часціны мовы не

пашыраюць свій склад, напрыкад займеннікі, лічэбнікі. Павелічэнне таго ці іншага

лексіка-граматычнага разраду адбываецца рознымі шляхамі. У пэўных выпадках – як

вынік міжнародных кантактаў і моўнага ўзаемаабмену – з іншых моў запазычваюцца

гатовыя лексічныя адзінкі. Але гэты шлях узбагачэння мовы не самы галоўны і не

ўсе часціны мовы могуць папаўняцца за кошт запазычанняў, як, напрыклад,

службовыя часціны мовы. Немалую ролю ў працэсе ўзбагачэння часцін мовы адыгрывае транспазіцыя – пераход слоў з адной часціны мовы ў другую.пад уплывам

своеасаблівага сінтаксічнага ўжывання іх. Галоўны спосаб узбагачэння лексікі ў

межах той ці іншай часціны мовы – словаўтварэнне.