Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мова і тэкставая дзейнасць журналіста.docx
Скачиваний:
54
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
134.01 Кб
Скачать

61.Аснова слова. Невытворныя і вытворныя, свабодныя і звязаныя асновы. Утвараючыя і ўтвораныя асновы, іх марфемны склад і будова. Суплетыўнасць асноў.

Аснова слова – частка формы слова без канчатка, формаўтваральных суфіксаў

інфінітыва –ць, -ці, -чы і постфікса – це, якая выражае лексічнае значэнне слова:

дрэв-а, зялён-ы. Бываюць простыя і складаныя. Простыя маюць адну каранёвую

марфему, а складаныя – 2 і больш: пол-е і паляводч-ы.

Простыя падзяляюцца на вытворныя і невытворныя. Невытворная – аснова, якая

складаецца з адной марфемы (трав-а, няс-у). Вытворная – складаецца з некалькіх

марфем (травяніст-ы, чарнават-ы). Невытворныя і вытворныя асновы служаць базай для ўтварэння новых слоў. Аснова, ад якой утворана слова называецца ўтваральнай (утваральныя асновы слоў выкладчык, перапісчык – вытворныя – выклад-аць, перапіс-аць).

Бываюць свабодныя і звязаныя. Свабодныя супадаюць з корнем (снег, кафэ, таксі,

міні). Формы некаторых слоў могуць утварацца ад розных асноў, якія называюцца

суплетыўнымі. Ад суплетыўных асноў утвараюцца формы ступеняў параўнання

некаторых якасных прыметнікаў і прыслоўяў: добры – лепшы, добра – лепш;

склонавыя формы займеннікаў: мы – нас; формы трывання некаторых дзеясловаў:

браць – узяць, класціся – легчы.

59.Віды афіксальных марфем: прэфікс, суфікс, постфікс, інтэрфікс, конфікс (цыркумфікс), флексія. Рэгулярнасць/нерэгулярнасць, прадуктыўнасць/непрадуктыўнасць, матэрыяльная выражанасць/нявыражанасць, спрадвечнасць/запазычанасць афіксаў.

Суфікс. Суфіксы адносяцца да службовых марфем і надаюць слову дадатковае, або

дэрывацыйнае, значэнне (дом – дам-ін-а). Суфіксы размяшчаюцца заўсёды пасля

кораня слоыв або пасля 2га суфікса і іх месца з'яўляецца нязменным (грыб – грыб-ок

– грыб-оч-ак). Далучэнне суфікса да кораня слова можа мяняць часцінамоўную

прыналежнасць апошняга (бег – бег-а-ць). У склад можа ўваходзіць адна фанема (бял-і-ць), дзве (дабр-ат-а) і болей (сан-лів-ы). Бываюць адкрытымі (гля-ну-ць) і закрытымі

(садоў-нік). Пры наяўнасці некалькіх суфіксаў у слове, апошні з іх указвае на

часцінамоўную прыналежнасць гэтага слова (актыв-іст-к-к – наз., дабр-от-н-ы -

прыметнік). Часцей за ўсё суфіксы маюць матэрыяльнае выражэнне, але сустракаюцца

і нулявыя. Так, загадны лад дзеяслова можа выражацца пры дапамозе суфікса і- (ган-і,

няс-і), на на фоне якога адсутнасць афікса ў іншых здеясловах загаднага ладу

сігналізуе менавіта аб гэтай форме дзеяслова (кінь, ляг). Суфіксы могуць мець як

уласнабеларускае паходжанне тыпу –к, -нік, -іц, так і замежнага тыпу –ізм, -іст,

-аж, -ірав. Кожны суфікс характарызуе тую ці іншую часцінамоўную прыналежнасць пэўнага слова, напрыклад, -нік- азначае, што адпаведнае слова з'яўляецца назоўнікам (падраў-нік), -ава- -дзеяслоў (чар-ава-ць), -ліў- - рпыметнік (маўк-лів-ы). Ад суфіксаў неабходна адрозніваць суфіксоіды, у значэнні якіх сумяшчаецца семантыка і кораня, і суфікса, г. зн. дадзены значымы кампанент адносіцца да марфем пераходнага тыпу (-вод: харавод, пчалавод; -мер: вадамер, -роб: земляроб, -люб: жыццялюб). Прыстаўка (прэфікс). Уяўляе сабой службовую марфему, якая размяшчаецца перад коранем слова, выконвае словазмяняльную (чытаць – пра-чытаць) і значна радзей

словаўтваральную ф-цыю (год - штогод). Прыстаўка далучаецца да цэлага слова і

часцей за ўсё не мяняе часцінамоўную прыналежнасць лексемы. Адна і тая ж

прыстаўка можа ўжывацца пры ўтварэнні слоў розных часцін мовы (загародка,

загародны, загарадзіць, зашмат). Прыстаўкі могуць складацца з адной фанемы (у-ступ-і-ць), з 2х (на-нес-ці), шматфанемнымі (неда-гле-дзіць). У слове могуць сустракацца 2 і

болей прыставак (па-на-ва-дзіраць). Большасць прыставак з'яўляецца незапазычанай. Да запазычаных адносяцца: анты-, архі-, гіпа-, гіпер-, дэ-, контр-, суб-, супер-, ультра- і інш. Бываюць

адкрытымі (па-лічыць) і закрытымі (раз-лік). Адрозніваюць невытворныя, калі яны

не раскладаюцца на значымыя часткі (з-рабіць) і вытворныя (не-да-вучыцца).

Запазычаныя прыстаўкі актыўна спалучаюцца з уласна беларускімі словамі,

утвараючы лексічны гібрыд (анты-народны). Значэнне прэфікса не падляган

семантычнаму ўплыву з боку асновы слова, само ўздзейнічае на яе (апошні – перад-апошні).

Канчатак (флексія). Гэта службовыя марфемы, якія прадстаўляюць словазмяняльныя

формы і выкарыстоўваюцца для сінтаксічнага аб'яднання слоў у межах

словазлучэнняў, сказаў. Канчаткі ўжываюцца, як правіла, у канцы слоў, не

ўваходзяць у аснову слова і не ўплываюць на яго лексічнае значэнне. Канчаткі

шырока прымяняюцца ў граматычна зменных часцінах мовы: наз., дз., прым., ліч.,

займ., і не характэрны для прысл., інф., службовых слоў, апрача звязак. Бываюць

аднафанемнымі (дрэв-а), дзвюфанемныя (мэбл-яй), трохфанемныя (чорн-ымі). У

складаных лічэбніках адзначаюцца 2 і болей канчаткі (тр-ох-сот). Выконваюць і

словаўтваральную ф-цыю (ліс – ліс-а). Канчаткі могуць быць нулявыя, калі яны

фармальна не выражаны, але праяўляюцца ў парадыгме словазменных форм (конь -

каня). Выдзяляюцца пры скланенні імёнаў або пры спражэнні здеясловаў. Бываюць

адкрытымі (верш-амі) і закрытымі (агн-ём). У імёнах канчаткі сумяшчаюць у сабе

значэнне роду і ліку (рук-амі), у дзеясловах – асобы і ліку (піш-у).

Постфікс. Размяшчаюцца пасля канчаткаў, але уваходзяць у склад аднаго слова і

выражаюць як яго граматычнае, так і словаўтваральнае значэнне. Да постфіксаў

адносяцца фарманты –ся, -ца, -цца, -сьці, -сь, -небудзь, -це і інш. Словы з

падобнымі элементамі з'яўляюцца вытворнымі (мыю сябе - мыюся). У асноўным

адыгрываюць словаўтваральную ролю, акрамя –це, якая мае словазменны сэнс.

Далучаюцца да цэлага слова. Могуць далучацца і да нязменных слоў (ну-ка, усё-такі).

–ся (-ца) утварае пары пераходных – непераходных дзеяслоў (сніць-сніцца).

Інтэрфікс. Да іх належаць злучальныя элементы, якія аб'ядноўваюць асновы ў

саставе складанага слова, лучаць іх значэнні ў адзінае цэлае. Да іх належаць

фарманты: -а-, -е-, -і-, -о-, -ух-, -ох- (час-о-піс, дв-ух-томны). Часам спецыялісты вылучаюць такія службовыя афіксы, якія складаюцца са спалучэння прыстаўкі і суфікса, што далучаюцца да асновы слова (пад-барод-ак). Спалучэнне такіх элементаў называецца конфіксам, або цыркунфіксам; лучнасць прыстаўкі і суфікса носіць функцыянальны характар у межах слова. Матэрыяльная раз'яднанасць прыведзеных элементаў дапускае іх інтэрпрэтацыю як прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне, але адметнасць яго палягн ў выкананні адзінай словаўтваральнай ролі.