
- •На тэрыторыі Беларусі выдзяляюць 3 дыялекты:
- •7. Артыкуляцыйная фанетыка Аспекты вывучэння гука, іх сутнасць. Азначэнне гука. Утварэнне гукаў. Моўны апарат. Актыўныя і пасіўныя органы маўлення. Фазы артыкуляцыі.
- •9. Артыкуляцыйная характарыстыка галосных гукаў (рад, пад’ём, лабіялізаванасць / нелабіялізаванасць).
- •10. Фанетычныя законы (закон недысімілятыўнага акання, асіміляцыя, дысіміляцыя).
- •13. Гукапіс. Асананс і алітэрацыя.
- •14. Фаналогія. Паняцце пра фанему. Фаналагічныя школы.Варыянты і варыяцыі фанем.
- •15.Дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыметы фанем і гукаў Архіфанема Гіперфанема Сістэма фанем Формула акання.
- •26.Сучасны беларускі алфавіт “Лaцінка” і кірыліца кітабы Матэматычная формула складу эканомнага алфавіта. Прынцыпы беларускай графікі. Графіка і алфавіт.
- •34.Полісемія, семантычная пераарыентацыя слова ў тэксце. Асаблівасці выкарыстання тропаў у смі.
- •35.Прычыны схільнасці мовы да альтэрнатыўных пазначэнняў, моўныя рэсурсы і маўленчыя рэалізацыі лексічнай аманіміі. Тыпы амонімаў.
- •36.Прычыны ўзнікнення і шляхі ўтварэння амонімаў. Тыпалогія і размежаванне аманіміі і полісеміі.
- •38.Сінанімія. Сінанімічны рад. Паняцце пра дамінанту.
- •39.Тыпы сінонімаў. Лексічная і сінтаксічная сінанімія. Эўфемізмы. Крыніцы ўзбагачэння беларускай лексікі сінонімамі. Лексічная і сінтаксічная сінанімія.
- •40.Антанімія. Тыпы антонімаў. Сутнасць антанімічнага супрацьпастаўлення: антонім, антытэза, энантыясемія, аксюмаран. Выяўленчыя магчымасці антонімаў.
- •41.Кантэкстуальныя сінонімы і антонімы. Сінанімія і антанімія – актыўныя працэсы ў мове і ў тэкстах смі.
- •43.Методыка вызначэння запазычанага слова. Засваенне запазычаных слоў: фанетычнае, графічнае, граматычнае, семантычнае.
- •44.Транслітарацыя. Выкарыстанне варварызмаў і экзатызмаў у сучасных тэкстах. Запазычанні на сучасным этапе. Барацьба за чысціню мовы.
- •45.Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле актыўнага і пасіўнага складу: гістарызмы, архаізмы, неалагізмы.
- •49.Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці Фразеалагічныя зрашчэнні, адзінствы і злучэнні. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы.
- •57.Марфеміка як вучэнне аб мінімальна значымых частках слова. Слова і марфема. Адметныя прыметы марфемы: паўтаральнасць, непадзельнасць, значымасць, абстрактнасць і інш. Класіфікацыя марфем.
- •58.Тыпы марфем. Каранёвыя і афіксальныя марфемы. Радыксоіды і свабодныя карані. Слова-, форма- і словаформаўтваральныя афіксы.
- •61.Аснова слова. Невытворныя і вытворныя, свабодныя і звязаныя асновы. Утвараючыя і ўтвораныя асновы, іх марфемны склад і будова. Суплетыўнасць асноў.
- •60.Афіксоіды ( прэфі- і суфіксоіды) як марфемы пераходнага тыпу. Аснова слова Сінанімічнасць і аманімічнасць марфем.
- •3.Звязанымi з iнулымi словаутвар.Адносiны;4.Фанетычныя змены;5.Страта непрадуктыуных афiксау.
- •64.Марфалагічныя і немарфалагічныя спосабы ўтварэння слоў.
- •66.Словаўтваральныя тыпы, мадэлі, гнёзды.
57.Марфеміка як вучэнне аб мінімальна значымых частках слова. Слова і марфема. Адметныя прыметы марфемы: паўтаральнасць, непадзельнасць, значымасць, абстрактнасць і інш. Класіфікацыя марфем.
Марфеміка – раздзел мовазнаўства, які вывучае структуру слова, яго састаўныя(структурныя) часткі – марфемы, іх віды, будову і заканамернасці спалучэння ў слове (словаформе).
Слова – цэласнае адзінства, але структура слоў можа быць розная: Простая (складаецца з корню, гэта значыць аснова = корню, да якіх далучаецца канчатак): стол, вад-а. Складаная (вытворныя словы).Марфемы – састаўныя часткі слова. Праз марфемы выражаюцца многія граматычныя значэнні:-Канчатак – значэнне роду, ліку, асобы і г. д. Прыстаўка, постфікс – знач. трывання дзеяслова.Марфемы з̒яўляюцца канстытутыйнымі (вызначальнымі) прыметамі слова ў цэлым.
Адметныя прыметы: Паўтаральнасць (Адна і тая ж марфема паўтараецца: стол-ік, коц-ік).
Непадзельнасць (калі драбіць, страчваецца ўласцівы ёй сэнс і атрымліваюцца
меншыя ужо нязначныя часткі слова - фанемы). Значымасць Абстрактнасць (матэрыяльная нявыражанасць.)
58.Тыпы марфем. Каранёвыя і афіксальныя марфемы. Радыксоіды і свабодныя карані. Слова-, форма- і словаформаўтваральныя афіксы.
Марфема – гэта найменшая граматычная адзінка мовы, якая ў складзе слова выражае пэўнае (лексічнае ці граматычнае) значэнне.Характэрнай рысай яе з̒яўляецца:-Мінімальнасць -Сэнсавая непадзельнасць на меншыя адрэзкі (калі яе драбіць, страчваецца ўласцівы ёй сэнс і атрымліваюцца меншыя, але ўжо нязначныя часткі слова - фанемы)Марфема можа складацца з адной ці некалькіх фанем:- Аднафанемныя (монафанемныя): кніж-к-а: 4-1-1 - Многафанемныя (поліфанемныя)
Ад слова яна адрозніваецца тым, што : -як найкарацейшая адзінка не можа падзяляцца далей на больш дробныя часткі без страты значэння. -не мае такой дакладнай структурна-граматычнай аформленасці і сэнсавай закончанасці.Іх вылучэнне магчыма толькі на подставе супастаўлення словаформ: корань рад-, суфікс –асць (рады, радаваць…)Адсюль вынікае і такая рыса, як рэгулярнасць, паўтаральнасць у складзе іншых слоў і выдзяленне яе шляхам супастаўлення словаформ. Марфема канкрэтна рэалізуецца праз сваіх пэўных прадстаўнікоў. Для іх абазначэння выкарыстоўваецца тэрмін “морф” (“морфа”). Морф – гэта канкрэтная рэалізацыя той ці іншай марфемы як адзінкі абагуленай: Марфема дом- (дом, дом-а), морфы дом- (дом-ік), дам- (дам-ашні), дам- (дам-ішча). 2. Паводле значэння і ролі ў слове марфемы: Каранёвыя (корань) – абавязковая частка слова, без якой яно не можа існаваць. У ім выражаецца рэчаўнае (прадметнае) значэнне слова
(прыгарад – значэнне ў -гарад) Афіксальныя (афіксы) – неабавязковыя часткі слова: адня словы іх маюць, другія – не. (стол, тут)
Значэнне афіксаў: Словаўтваральныя (дэрывацыйныя) – відазмяняюць рэчаўнае значэнне корня і ўтвараюць новыя словы (аўтар – са-аўтар). Словазмяняльныя (рэляцыйныя) – толькі змяняюць форму слова (стол – стал-а – стал-у). Словаформаўтваральныя (сінкрэтычныя) – выкрнваюць і словаўтваральную і словазмяняльную функцыю (кум – кум-а: -а – не толькі выражае граматычнае значэнне Наз склону адз ліку, але і служыць сродкам утварэння назвы асоы жаночага роду).
Афіксы вылучаюцца і такой рысай, як абавязковая паўтаральнасць у словах, аналагічна пабудаваных і надзеленых агульнымі элементам значэння.Корань слова. -гэта абавязковая і неад̒емная частка слова. Ён носьбіт рэчаўнага, матэрыяльнага значэння слова. Праз корань перадаецца агульнае значэнне слова. Звязаныя корні (радыксоіды) адрозніваюцца ад свабодных тым, што: не могуць ужывацца без словаўтваральных афіксаў -самі па сабе не валодаюць дастаткова выразным значэннем --абавязкова павінны паўтарацца ў радзе слоў, інакш не будзе падстаў для іх вылучэння.