Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мова і тэкставая дзейнасць журналіста.docx
Скачиваний:
54
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
134.01 Кб
Скачать

49.Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці Фразеалагічныя зрашчэнні, адзінствы і злучэнні. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы.

Паводле семантычнай злітнасці фразеалагізмы падзяляюцца на: 1)Фразеалагічныя зрашчэнні (ідыёмы) – абсалютна непадзельныя, нераскладальныя звароты. Гэты тып фразеалагізмаў характэрызуе наяўнасць у ім некрацізма або архаізма. Дамоклаў меч, біць бібікі. 2)Фразеалагічныя адзінствы – моцна спаеныя групы, у якіх назіраецца непадзельны сэнс, але ён матывуецца зрашчэннем кампанентаў, якія ў яго ўваходзяць. Працаваць да сёмага поту. 3)Фразеалагічныя злучэнні – двухкампанентныя ўстойлівыя злучэнні, у якіх адно слова мае свабоднае значэнне, а другое - несвабоднае і спалучаецца толькі са строга арэсленымі словамі. Расквасіць нос. 4)Фразеалагічныя выразы – устойлівыя семантычна-падзеленыя гатовыя моўныя звароты, складваючыяся са слоў свабоднага ўжывання і не адрозніваюцца ад свабодных словазлучэнняў. Атэстат сталасці, заліковая кніжка.

2. Фразеалагічныя адзінкі і часціны мовы.

У залежнасці ад сваёй граматычнай ролі фразеалагзмы падзяляюцца на: 1)субстантыўныя (назоўнікавыя) – суадносяцца з катэгарыяльным значэннем назоўніка і выконваюць у сказе функцыю дзейніка або дапаўнення. У беларускай мове каля 40% назоўнікавых фразеалагізмаў абазначаюць асобу. 2)Ад’ектыўныя (прыметнікавыя) фразеалагізмы абазначаюць пэўную якасць асобы ці радзей прадмета, выконваюць у сказе функцыю азначэння, або функцыю іменнага выказніка, адказваюць на пытанне, які?

3)Вербальныя (дзеяслоўныя) фразеалагізмы звязаны ў сказе з дзеясловам і адыгрываюць ролю выказніка, аб’ядноўваюцца агульным значэннем дзеяння. 4)Адвербіяльныя (прыслоўныя) абазначаюць прыкмету дзеяння і адыгрываюць ў ссказе ролю акалічнасці5)Прэдыкатыўныя фразеалагізмы марфалагічны суадносяцца з катэгорыяй стану і ў сказе адыгрываюць ролю прэдыкатыва6)Мадальна-выклічнікавыя фразеалагізмы выражаюць або адносіны прамоўцы да зместу выказвання, або непасрэдныя пачуцці таго, хто гаворыць

50.Варыянтнасць фразеалагізмаў. Віды варыянтаў.

У галіне фразеадогіі даволі часта назіраецца такая з'ява, як варыянтнасць, або здольнасць аднаго і таго ж фразеалагізма выетупаць у дзвюх, а то і болей разнавіднасцях, узаемазамяняльных у любым кантэксце: чорная кошка прабегла (паміж кім) — чорны кот прабег (паміж кім); насіць камень за пазухай — тры-маць камень за пазухай — хаваць камень за пазухай. Ад сін.трэба адроз.варыянты,калі адзін з камп.ужыв.у змененым выглядзе:мамін сынок-сыночак, збіць з тольку-з панталыку. Ананіміч.пары:легкі хлеб-цяжкі хлеб. Есць фраз.нязменныя,аднак могуць быць варыянты: сэрца баліць з-за каго-небудзь, душа баліць з-за каго-небудзь.

Віды варыянтнасці:•Лексіч.-мяняецца адзін камп.:нос павесіць-галаву павесіць•Марфалагіч.-змяняецца форма:зглузду з’ехаць, з глуздоў з’ехаць

•Сінтаксіч.-вылезці бокам-вылезці праз бок

•Фанетыч.-як бачыш-як бач•Акцэнтная-змена нац.:за бакі брацца- за бОкі брацца•Камбінаваная-дацца ў знакі-дацца знакам

51.Фразеалагізмы беларускай мовы паводле паходжання. Фразеалагічныя калькі. Стылістычная класіфікацыя фразеалагізмаў.1) Асн.крынiца бел.фр-гii: жывая народная мова, вусн.нар. тв-ць. (сам-насам,блiзкi свет, у свiныя галасы, зямлю парыць, у лапцi абуць) 2) Пераасэнсав.свабодн. словазлуч,у вынiку чаго апошнiя набыв.(сэнс) цэласн.вобр-пераносн.знач. (зубы скалiць,гнуць спiну, без заднiх ног 3)прафесiйн.выразы (зяленая зяленая вулiца,закiнуць вуды, ход канем) 4) больш.частка суч.бел.мовыфр.складаюць:*агульнаславян.фр.адз-кi, што дайшлi да нас з агульнаслав.мовы(з галавы да ног, за жывое, вадзiць за нос) *усходнеслав.(вiламi па вадзе пiсана)* уласнабел,якiя узнiклi у перыяд фармiр.i развiцця бел.народнасцi. (было ды сплыло) 5) запазыч. Фр.: з царкоунаслав.-крыж несцi; з руск.- з вачэй далоу; з ням. – мець грунт пад нагамi; з фр. – з вышынi птушынага паллету; з англ. – рукi прэч; з польск. –збiць з тропу.

52.Полісемія, сінанімія і аманімія фразеалагізмаў. Памылковае ўжыванне ўстойлівых словазлучэнняў у тэкстах СМІ

Фраз.могуць быць манагазнач. Мнагазнч.фраз.значна менш пашыр.,чым у лексікалог.:стаць на ногі-выздаравець,стаць на ногі-адчуць сябе матэрыяльна забяспечаным. Фраз.могуць уступаць у сінаніміч.аднос. сінаніміч.з’яўл.такія сінаніміч.адзінкі, якія абазнач.аднольк.або блізкія паняцці,але склад.з розн.камп..сінаніміч.фраз.адрозн.паміж сабой адценнем знач.ці сталістыч.афарбоўкай:заснуць вечным сном-аддаць богу душу-злажыць косці-даць дуба-памерці. Ад сін.трэба адроз.варыянты,калі адзін з камп.ужыв.у змененым выглядзе:мамін сынок-сыночак, збіць з тольку-з панталыку. Ананіміч.пары:легкі хлеб-цяжкі хлеб. Есць фраз.нязменныя,аднак могуць быць варыянты: сэрца баліць з-за каго-небудзь, душа баліць з-за каго-небудзь.

53.Парэміялогія.Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя выслоўі. Перыфразы.

Прыказка – тропнае народнае выслоуе з павуч.зместам, мова лаканiчная, тропная, увасабл.вопыт народа; зарыфмаваныя прыказкi(большаму каню-большы хамут; засвецiць сонца I у наша аконца)

Крылатыя выразы (афарызмы)- устойлiвыя тропныя выслоуi выдатных людзей розных часоу; вызнач.глыбiней думкi I лаканiчнасцю.(Мой родны кут, як ты мне мiлы! Колас.)

Перыфразы – апiсальныя назвы асобных прадметау I з`яу, якiя ужываюцца замест слоу, што iх называюць(Беларусь-край блакiтных азер, бульба – другi хлеб, лен- бел.шоук, радзiма-зямля бацькоу, жауранак – срэбраны званочак)

54.Сучасны стан і тэдэнцыі развіцця лексікаграфіі. Прадмет і задачы лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў: перакладныя, тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя і арфаэпічныя, сінонімаў, паронімаў, міжмоўных амонімаў і паронімаў, паралексаў, этымалагічныя, гістарычныя, тэрміналагічныя, марфемныя, эпітэтаў, мовы пісьменніка, анамастычныя, частотныя і інш. Змест слоўнікавага артыкула. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі.

лексікаграфія-раздзел мовазнаўства, які распрацоўвае пытанні тэорыі і практыкі складанне слоўнікаў. Тэрмін выкарыст. у знач.:•Усе наяўныя слоўнікі•Сам працэс складання слоўнікаў

задачы:•збіранне, сістэматызацыя і апісанне лексікі пэўнай мовы з мэтай складанне слоўнікаў.

•тэарэтычная-вызначэнне тыпаў слоўнікаў і структуры, слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка сістэмы памет, прынцыпы тлумачэнне сімантыкі слова.

Неабходнасць складання слоўнікаў абумоўлена як практычнымі, так і навуковымі задачамі: сабраць па магчымасці ўсю лексіку і апісаць значэнне кожн.лексіч.адз.,высветліць гісторыю слоў, іх словаўтвар.і марф.структуры,ступень актыўнасці ў выкарыстанні. У слоунiках не толькi фiксуецца, сiстэматызуецца і апiсваецца лексiка, але і замацоўваюцца лiт.нормы, што спрыяе павыш.пiсьмен.i культ. мауленне. Слоунiк – кнiга, у якой фiкс.мовы,пададзен у алфавiтн.парадку; да моў даюцца тыя цi iншыя тлумачэннi або пераклад на iнш.мову.

усе слоўнікі падзяляюцца на групы:

•энцыклапедычныя - даведачныя навуковыя выданні, якія ў сціслай форме,змяшчаюць звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі і грамадскага жыцця.гэта ўсе энцыклапедыі і біяграфічныя даведнікі. У іх тлумачыцца не само слова, а паняцце, рэалія, прадмет, з'ява, якія абазначаюцца гэтымі словамі.Ілюстрацыямі служаць малюнкі, фотаздымкі, графікі, чарцяжы:

-агульныя(універсальныя)-энцыклапедыі, якія ахопліваюць усе бакі жыцця

-галіновыя

•лінгвістычныя(моўныя)-тлумачаць значэнне слова ці фразеялагізма, вызначаюць яго ўжыванне паходжанне, напісанне, вымаўленне.

-аднамоўныя-словы тлумачацца сродкамі той самай мовы: “Русско-белорусскій словарь” под ред. Коласа, Крапівы1.тлумачальныя, 2.дыялектныя,

3.этымалагічныя, 4.арфаграфічныя,5.фразеалагічныя,

6.тэрміналагічныя,7.арфаэпічныя і г.д.

-двухмоўныя ці шматмоўныя-словамі іншых моў

перакладныя слоўнікі-тлумачаць лексіку адной мовы, сродкамі іншай. першыя тлумачэнні ў рукапісных і друкаваных кнігах называліся глосамі, а першыя слоўнікі-гласарыямі. першым двухмоўным слоўнікам быў "Лексіс" Зізанія. "Лексікон Славеноросскі" Памва Бярэнда-гэта двухмоўны слоўнік, асновай стварэння якога стаў "Лексіс" Зізанія і "Глосы" Скарыны ахопліваў больш за 4000 царкоўнаславянізмаў. у слоўнік увайшло каля 2000 слоў і ўласных іменаў іншамоўнага паходжання. "Словарь белорусского наречія" Насовіча 1870. у 20-я гады 20 ст пад час беларусізацыі з'явілася шмат слоўнікаў.

гістарычныя слоўнікі-сістэматызуюць абугульняюць лексіку мінулых эпох. марфемные слоўнікі-словы, пададзенныя ў алфавітным парадку, падзеленыя на марфемы слоўнікі мовы пісьменніка

анамастычныя слоўнікі-падзяляюцца на антрапанімічныя і тапанімічныя-уласныя геаграфічныя назвы) частотныя слоўнікі-адлюстраваныя найбольш ужывальныя словы

асацыятыўныя слоўнікі

55.Слоўнік, слоўнікавы артыкул, семантызацыя, каментарыі да слова (вакабулы), экземпліфікацыя, памета – асноўныя паняцці практычнай лексікаграфіі..

Слоўнікі складаюцца са слоўнікав. артыкулаў. Будова слоўнік. артыкула залежыць ад тыпу слоўніка. слоўнікавы артыкул-слова з усей сістэмай яго значэнняў грамат. і стыліст. памет з неабходным ілюстрацыйным матэрыялам. будова слоўнікавага артыкула:1.загаловачная(рээставае) слова, якое тлумачыцца-вылучаецца тоўстым шрыфтам. Мае нац., падаецца з абзацца, як пачатак слоўнікавага артыкула.2.граматыч. хар-ка(часціна мовы,акрамя наз(род)і дзеясл.(трыванне),грам.ф.,

3.стыліст. хар-ка(падаюцца паметы, якія паказваюць на сферу стылістыч. выкарыст.слова(нейтральныя словы паметаў не маюць)):кніж.,разм.,

4.сэнсавая хар-ка(дэфініцыя)-усе значэнні слова(арабскімі лічбамі) і яго семантыч.адценні(//). На першае месца выносіцца найбольш пашыр.знач..5.ілюстрацыя-тыповыя спалуч.слоў або цытат з твораў 6.прамое значэнне; 7.ілюстрацыя; 8.пераноснае значэнне; 9.ілюстрацыя;

10. пад спецыяльнымі значкамі(?,ромб) падаюцца тэрміналагічныя спалучэнні і фразеалагізмы; 11. этымалагічная даведка-паказ,з якой мовы прышло слова,яго знач.і матываванасць

сколькі ў слоўніках рэестравых слоў, столькі ў яго артыкулаў. словы могуць размяшчацца ў слоўніках у алфавітным парадку і алфавітна-гнездавым(артыкул аб'ядноўвае асноўнае слова і вытворныя яго аднакараневыя)

56.Словаўтварэнне, прадмет і задачы вывучэння. Асноўныя адзінкі словаўтварэння.

Словаўтварэнне – гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных (матываваных) слоў, спосабы і сродкі іх утварэння. Гэта і сам працэс утварэння новых слоў. Раздзел навукі аб мове, які вывучае словаўтваральны лад, называецца словаўтварэннем. Задача – вывучэнне сродкаў і спосабаў утварэння новых слоў, устанаўленне словаўтваральных сувязей паміж асноўнымі (базавымі) і утворнымі ад іх словамі і раскрыццё тых сістэмных адносін, што рэгулююць стварэнне новых слоў. У словаўтварэнні вывучаюца толькі вытворныя словы, якія ўзніклі ў працэсе

словаўтварэння і значэнне і гучанне якіх абумоўлена іншымі аднакарэннымі словамі

(утваральнымі). Вытворнае слова складаецца з утваральнай асновы і словаўтваральнага фарманта. Утваральная аснова – гэта частка ўтваральнага слова, агульная з вытворным (бераг – берагавы, аснова бераг-, фармант -ав-). Некаторыя словы маюць больш за адну утваральную аснову (бетонамяшалка). Словаўтваральны фармант - гэта сродак, з дапамогай якога ўтвараюцца новыя словы. Вытворнае і ўтваральнае слова звязаны адносінамі словаўтваральнай вытворнасці,

або матывацыі. Словаўтваральная вытворнасць – гэта такія адносіны паміж 2мя

аднакарэннымі словамі, калі значэнне аднаго можна растлумачыць праз значэнне

другога (выкладчык - выкладаць). Вытворнае слова можа стаць утваральным для наступнага (чытаць – перачытаць - перачытваць), утвараючы словаўтваральны ланцужок. Сукупнасць словаўтваральных ланцужкоў, якія маюць адно і тое ж зыходнае слова – словаўтваральнае гняздо. Касіць – выкасіць – выкошваць – выкошванне - накасіць – накошваць – накошванне

Словаўтваральная парадыгма – гэта сукупнасць вытворных слоў, якія маюць адну

словаўтваральную базу: Мар–ск-і Мора - мар-ак Мар-а-ход