
- •На тэрыторыі Беларусі выдзяляюць 3 дыялекты:
- •7. Артыкуляцыйная фанетыка Аспекты вывучэння гука, іх сутнасць. Азначэнне гука. Утварэнне гукаў. Моўны апарат. Актыўныя і пасіўныя органы маўлення. Фазы артыкуляцыі.
- •9. Артыкуляцыйная характарыстыка галосных гукаў (рад, пад’ём, лабіялізаванасць / нелабіялізаванасць).
- •10. Фанетычныя законы (закон недысімілятыўнага акання, асіміляцыя, дысіміляцыя).
- •13. Гукапіс. Асананс і алітэрацыя.
- •14. Фаналогія. Паняцце пра фанему. Фаналагічныя школы.Варыянты і варыяцыі фанем.
- •15.Дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыметы фанем і гукаў Архіфанема Гіперфанема Сістэма фанем Формула акання.
- •26.Сучасны беларускі алфавіт “Лaцінка” і кірыліца кітабы Матэматычная формула складу эканомнага алфавіта. Прынцыпы беларускай графікі. Графіка і алфавіт.
- •34.Полісемія, семантычная пераарыентацыя слова ў тэксце. Асаблівасці выкарыстання тропаў у смі.
- •35.Прычыны схільнасці мовы да альтэрнатыўных пазначэнняў, моўныя рэсурсы і маўленчыя рэалізацыі лексічнай аманіміі. Тыпы амонімаў.
- •36.Прычыны ўзнікнення і шляхі ўтварэння амонімаў. Тыпалогія і размежаванне аманіміі і полісеміі.
- •38.Сінанімія. Сінанімічны рад. Паняцце пра дамінанту.
- •39.Тыпы сінонімаў. Лексічная і сінтаксічная сінанімія. Эўфемізмы. Крыніцы ўзбагачэння беларускай лексікі сінонімамі. Лексічная і сінтаксічная сінанімія.
- •40.Антанімія. Тыпы антонімаў. Сутнасць антанімічнага супрацьпастаўлення: антонім, антытэза, энантыясемія, аксюмаран. Выяўленчыя магчымасці антонімаў.
- •41.Кантэкстуальныя сінонімы і антонімы. Сінанімія і антанімія – актыўныя працэсы ў мове і ў тэкстах смі.
- •43.Методыка вызначэння запазычанага слова. Засваенне запазычаных слоў: фанетычнае, графічнае, граматычнае, семантычнае.
- •44.Транслітарацыя. Выкарыстанне варварызмаў і экзатызмаў у сучасных тэкстах. Запазычанні на сучасным этапе. Барацьба за чысціню мовы.
- •45.Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле актыўнага і пасіўнага складу: гістарызмы, архаізмы, неалагізмы.
- •49.Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці Фразеалагічныя зрашчэнні, адзінствы і злучэнні. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы.
- •57.Марфеміка як вучэнне аб мінімальна значымых частках слова. Слова і марфема. Адметныя прыметы марфемы: паўтаральнасць, непадзельнасць, значымасць, абстрактнасць і інш. Класіфікацыя марфем.
- •58.Тыпы марфем. Каранёвыя і афіксальныя марфемы. Радыксоіды і свабодныя карані. Слова-, форма- і словаформаўтваральныя афіксы.
- •61.Аснова слова. Невытворныя і вытворныя, свабодныя і звязаныя асновы. Утвараючыя і ўтвораныя асновы, іх марфемны склад і будова. Суплетыўнасць асноў.
- •60.Афіксоіды ( прэфі- і суфіксоіды) як марфемы пераходнага тыпу. Аснова слова Сінанімічнасць і аманімічнасць марфем.
- •3.Звязанымi з iнулымi словаутвар.Адносiны;4.Фанетычныя змены;5.Страта непрадуктыуных афiксау.
- •64.Марфалагічныя і немарфалагічныя спосабы ўтварэння слоў.
- •66.Словаўтваральныя тыпы, мадэлі, гнёзды.
45.Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле актыўнага і пасіўнага складу: гістарызмы, архаізмы, неалагізмы.
Да актыўнай лексікі адносяцца: -Усё сучасныя прывычныя агульнаўжывальныя словы, якія не маюць адцення ўстарэласці і адцення навізны. Напрыклад, стылістычна нейтральныя агульнанародныя словы, што ўжываюцца ў розных стылях мовы і вядомыя ўсім яе носьбітам. Вада, дарога, дом, лес, сёння, учора і г.д. -Тэрміны розных галін навукі, тэхнікі, культуры, якія часта выкарыстоўваюцца ўсімі носьбітамі мовы. Алфавіт, алмаз, радыус, квадрат, стронцый, інсульт, акумулятар, стакоўка. Да пасіўнай лексікі алносяцца рэдкаўжывальныя, зразумелыя, але непрывычныя з-за сваёй устарэласці ці навізны словы: воласць, вярста, самін, электрашокер, спорнсар, прэзентацыя. Устарэлыя словы: Прычыны пераходу з актыўнага лексічнага складу ў пасіўны: 1.Перастаюць існаваць як сучасныя рэаліі асобныя пардметы, бытавыя рэчы, звужаецца сфера функцыянавання паняццяў у сувязі з чым і адпадае неабходнасць у выкарыстанні іх назваў. 2.З развіццем і ўдасканаленнем лексікі як сістэмы на змену адным структурам прыходзяць іншыя, больш дасканалыя ў структурных і сістэматычных адносінах, больш сістэмныя і лаканічныя. З улікам такіх акалічнасцей устарэлыя словы падзяляюць на гістарызмы і рахаізмы: Г і с т а р ы з м ы – гэта назвы тэх прадметаў, з’яў і паняццяў, якія зніклі з сучаснай рэчаіснасці, “сталі гісторяй”. Назвы грамадстка-палітычных паняццяў: баярын, аброк, войт, земства. Назвы прылад працы: саха, стпу, церніца. Зброі: дзіда, калчан. Гістарызмамі могуць быць і словы якія не так даўны увайшлі ва ужыта, але з-за змен у грамадстве выйшлі з ужытку: працадзень, будзёнаўка, лікбез. А р х а і з м ы – словы, якія з’яўляюцца ўстарэлымі назвамі тых прадметаў і паняццяў, што існуюць у сучаснай мове, але абазначаюцца іншымі словамі: раць – войска, тлумач – перакладчык, скрыжалі – законы. Н е а л а г і з м ы – гэта новыя словы ці новыя значэнні вядомых слоў, якія называюць новыя прадсметы, з’явы сучаснай рэчаінасці і не страцілі адцення навізны: аквамабіль, аўтабан, галаграфія, ёгурт, Як толькі страчваюць адценне навізны – перастаюць быць неалалімамі. Касманаўн, касмадром, акванаўт – 60-я гг. – неалагізмы, цяпер – не. Лікбез, наркам - 20-30 гг. Трэба адрозніваць наватворы асобных аўтараў – а к а з і я н а л і з м ы або індывідуальна-аўтарскія неалагізмы, якія ствараюцца майстрамі слова з пэўнымі стылістычнымі мэтамі і рэалізуюць сваё значэнне ў пэўным мастацкім тэксце. Аказіяналізмы не ўваходзяць у агульнанародную мову, не становяцца яе набыткам. Ранішні раззязюлены лес. Я у сад хачу! У той прасторны сад, дзе вішанна, яблычна і грушна.
46.Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжытку: дыялектызмы, тэрміналагічная і прафесійная лексіка, жарганізмы і аргатызмы. Выкарыстанне ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца: -Словы, якія бытуюць на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і ўласцівыя ўсім стылям беларускай мовы: возера, лес, холадна сорак. Гэтыя словы зразумелыя ўсім носьбітам мовы. Яны бытуюць як ў літаратурнай мове, так і ва ўсіх мясцовых гаворках і складаюць самую шматлікую групу слоў, якой карыстаюцца ўсе члены грамадства. Словы гэтай групы часцей за ўсё ўзніклі ў агульнаславянскі альбо агульнаходнеславянскі перыяд. Аснова слоўнікавага фонды мовы. Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца словы, якія бытуюць на пэўнай тэрыторыі, у асяроддзі людзей пэўнай прафесіі ці сацыяльнай групы. У залежнасці ад сферы бытавання такая лесіка падзяляецца на д ы я л е к т н у ю (абласную), с п е ц ы я л ь н у ю (прафесійна-тэрміналагічную) і ж а р г о н н у ю. Лексічны склад мовы Дыялектная лексіка (абласная) – словы, уласцівыя адной тэрытарыяльна абмежаванай гаворцы альбо дыялекту і не пашыраныя ў літаратурнай мове. На Беларусі 2 дыялекты: паўночна-усходні, паўднева-заходні, а таксама вылучаюць у асобную групу брэсцка-пінскія гаворкі.
Віды дыялектызмаў: 1.Лексічныя д. – словы невядомыя літаратурнай мове. Сярод іх выдзяляюцца уласналксічныя і этнаграфічныя д. Уласналексічныя – з’яўляюцца мясцовымі назвамі агульнавядомых прадметаў, дзеянняў, якасцей і з’яў. Грубка, столбік – печка. Этнаграфічныя – мясцовыя назвы прадметаў, з’яў не вядомыя ў іншых рэгіёнах: ёўня, восень, сушня – усх. Беларусь, памяшкнанні для сушкі сена.
2.Семантычныя дыялектызмы – агульнавядомыя словы, якія ў пэўнай мясцовасці маюць уласнае значэнне, якое адрозніваецца ад агульнавядомага. Мост на Гомельшчыне – падлога. 3.Фанетычныя – словы, якія адлюстроўваюць якую-небудзь фанетычную асаблівасць гаворкі. Напрыклад, вымаўленне ў мінска-маладзечанскіх гаворках (о) настоўнік, проўда. 4.Граматычныя - адлюстроўваюць граматычныя асаблівасці пэўнай гаворкі: гадуіць, рашаіць, нося, молоця.
5.Словаўтваральныя – словы, якія адрозніваюцца ад агульнаўжывальных словатваральнымі сродкамі: прыножак – падножка, вяшак – вешалка. Выкарыстоўваецца ў літратуры для надання мясцовага каларыту. Прафесіная і тэрміналагічная лексіка. У лексічным складзе мовы пэўнае месца займаюць словы, якія адносяцца да спецыяльнай лексікі, таму што ўжываюцца людзьмі пэўнай спецыльнасці або прафесіі, а таксама прадстаўнікамі озных галін навукі і тэхнікі. Спецыяльна лексіка падзяляецца на: тэрміналічную і прафесійную. Тэрміны – словы ці словазлучэнні, якія дакладна абазначаюць пэўныя паняцці навукі, тэхнікі, мастацтва, вытворчасці. Напрылад, геаметрыя – круг, ромб, квадрат, архітэктура – апсітд, неф, карніз. Асаблівасць тэрміналогіі – адсутнасць мнгазначнасці, сінаніміі, аманіміі.
Прафесійная лексіка, прафесіяналізмы – словы, характэрныя для людзей пэўнай прафесіі распаўсюджаныя ў гутарковай мове або ўжытыя ў мастацкім творы. Тэрміны – выключна афіцыйныя, прафесіяналізмы – паўафіцыйныя, ненарматыўныя назвы, якія бытуюць у гутарковым стылі. У журналістаў – падводка, звучок, махнатка, даць у вуха.
Жаргонная і аргастычная лексіка. Ж а р г о н – умоўная гаворка якой-небудзь сацыяльнай і прафесійнай групы людзей, штучна створаная з мэтай абасобіцца схаваць свае намеры, дзеянні, насычаная своеасаблівымі элементамі.
Ж а р г о н н ы я с л о в ы – пераасэнсаваныя, метафарызаваня, часам фанетычна скажоныя словы літаратурнай мовы: ласома - салома, завязаць – парвць з нечым. Аргатызмы – разнавіднасць жаргонаў – штучныя, засакрэчаня словы, якімі карыстаюцца дэкласаваныя элементы (жулікі, злодзеі), дамушнік, мент, урка.
47.Стылістычныя разрады беларускай лексікі. Адметнасць функцыянавання лексічных пластоў вуснай і пісьмовай формаў. Стылістычна абмежаваную лексіку складаюць словы, выкарыстанне якіх абмежавана толькі пэўным функ-цыянальным стылем. У залежнасці ад формы мовы яна падзяляецца на два стылістычныя пласты — кніжную і гу-тарковую, якія выразна супрацьпастаўляюцца паміж сабой Кніжная лексіка — гэта словы і выразы, якія звычайна выкарыстоўваюцца ў навуковым, афіцыйна-справавым, публіцыстычным стылях і амаль не ўжываюцца ў штодзеннай бытавой гаворцы.Лексіка навуковага стылю своеасаблівая: у ёй многа навуковых і тэхнічных тэрмінаў, абстрактных слоў, спалу-чэнняў; рабіць уплыў, у сувязі, з прычыны, такім чынам, з аднаго боку і інш.
У афіцыйна-справавым стылі шырока выкарыстоўваюцца грамадска-палітычная і прафесійная тэрміналогія, афіцыйна-справавая лексіка; адсутнічаюць эмацыянальныя словы; ужываецца поўны набор стандартных слоў і выразаў: парадак дня, слухалі, пастанавілі, справаздачны перыяд, даводзіць да ведама, ратыфікацыя, згодна з параграфам, уключыць у склад.Публіцыстычнаму стылю ўласцівы грамадска-палітычная тэрміналогія: суверэнітэт, дамоўленасць, грамадскі, прыватызацыя, газетна-публіцыстычная і часткова эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка, з дапамогай якой перадаюцца пачуцці і настрой.
Гутарковая лексіка — гэта словы і выразы, якія ўжываюцца людзьмі пры неафіцьійных моўных зносінах. Да яе, акрамя агульнаўжывальных, адносяцца дыялектныя, спецыяльныя і жаргонныя словы. Многія са слоў гутарковай лексікі выражаюць дадатковую ацэнку, станоўчыя ці адмоўныя адносіны субяседніка да прадмета гаворкі, адабрэнне або неадабрэнне, ласкальнасць, знявагу і г. д.: шыбаваць, балбатун, здаравяка, нештачка, цюхцяй. Такая эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка і ацэначнасць заключаюцца ў лексічных значэннях саміх гутарковых слоў: сцяміць (разм., адабр.) і скеміць (нейтр.), зегры (разм., зневаж.) і вочы (нейтр.) або надаюцца з дапамогай памяншальна-ласкальных і павелічальна-ўзмацняльных суфіксаў: дубочак, вятрыска, дачушачка; шырачэзны, вятруга.Да гутарковай лексікі адносяцца і прастамоўныя словы, якія перадаюць адмоўныя характарыстыкі і маюць ярка выражаную экспрэсію: жмінда (пагард.), падліза (аб-разл.), мазгаўня (груб.), вырадак (груб.)
Асобнае месца сярод лексічных груп займаюць словы, што ўводзяцца пісьменнікамі або паэтамі ў мастацкі тэкст (мастацкі стыль). Вобразнасць, выразнасць і эмацыянальнасць яго дасягаюцца за кошт шырокага і матываванага ўжывання слоў кніжных і гутарковых, спецыяльных, жаргонных і дыялектных, з пераносным значэннем, сінонімаў, антонімаў, а таксама розных выяўленчых сродкаў: метафар, эпітэтаў, параўнанняў, перыфраз, гіпербал і інш.У мастацкім стылі, асабліва ў вершаваных творах, сустракаюцца паэтычныя словы, якія вызначаюцца асаблівай лірычнасцю, узнёсласцю і святочнасцю: непаўторны, мілы, шумнацечны, векавечны, зычны, ядраны; знічка, руплівіца, Мілавіца, маладзіца, грымоты, лілея, пялёстак, а так-сама народна-паэтычныя, што прыйшлі з жывой гаворкі народа і фальклору: ясна сонейка, белы ручанькі, доля-долечка, рэчанька, зямліца.
Да стылістычна нейтральнай (міжстылёв а й) лексікі адносяцца словы, якія могуць ужывацца ў любым функцыянальным стылі.
48.Фразеалагічная адзінка і фразеалагічны склад беларускай мовы Значэнне фразеалагізма як сістэмнага элемента мовы. Прадмет фразеалогіі. Фразеалагізм як моўная адзінка, яго адносіны да слова і словазлучэння.Фразеалог.-раздзел мовазн.,які вывуч.устойлівыя звароты адзіным цэласным.знач.,што не ствар.у час гутаркі.
Азначэнне паняцця:•Сукуп.фразеалаг.пэўн.мовы.
•Сукуп.фразелаг.пэўн.пісьменнікаФразеалог.рагляд.як пыт.у раздзеле лексікаграф. У спец.дысцыпліну яна аформілася ў др.п.мін.ст. фразеалаг.назыв.фразеалагіч.адз.ці фраземамі. Фразеалогію разумюць у вуз.і шыр.плане. у вуз.плане да фраз.адносяцца толькі ўласна фраз.тыпу ад рук адбіцца,да сэрца браць. У шыр.-і прыказкі,і прымаўкі,і крылат.выраз.,устойлівыя параўнанні,перыфразы.Яны адроз.ад фразеалаг. У тым,што кожн.слова мае свае знач. сходныя ў тым,што выкарыст.гатовыя моўн.адзінкі. мы іх самі не ствараем. Бел.фраз.наліч.каля 6000 слоў і выразаў.
Фраз.-склад.адзінка мовы. Прыкметыфразеалагіч.адзінак:•Узнаўляльнасць(гатовая,вядомая)•Зместам суаднос.са словам •Выраж.адно паняцце
•Хар.цэласным знач.,якое вынік.не з сум знач.,а з усяго фраз.
•Устойлівасць-стабільны камп.склад і знач.
•Семантыка фраз.багацейшая за семантыку слова
•Адзін член сказа•Шматкампанентнасць
•Здольнасць спалуч.са свабод.словамі
Фраз.склад.з кампанентаў,якія страц.свае першаснае лексіч.знач.у фраз. Некаторыя з камп.не суаднос.са словамі суч.мовы:лынды біць. Фраз.падобны да словазлуч.падзельнасцю афармлення,г.зн,што фразеалагізмы склад.не менш чым з двух слоў. Большасць фраз.мае экспрэсіўна-эмац.афарб,якая выраж. Станоўчую або адмоў.хар.прадмета ці асобы:трымаць язык за зубамі.