Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метод литаратуры.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
570.88 Кб
Скачать

20 . Асаблівасці ўрокаў па вывучэнню драматычных твораў. Улік спецыфікі драматычнага роду і драматычных жанраў.

Асаблівасці драмы як роду літаратуры. Найменш чытабельнымі сярод твораў розных родаў літаратуры з’яўляюцца драматычныя Рэчаіснасць адлюстроўваецца ў драме ў своеасаблівых тэатральных формах, і канчатковая мэта для драматурга – стварыць «тэатральнае перажыванне». Такім чынам, цяжкасць успрымання драматычных твораў у многім абумоўлена складанасцю драмы як роду літаратуры і яе спецыфікай. Адна з асаблівасцей драматычных твораў – сцэнічнасць, іх тэатральнае прызначэнне. Драматычны твор часцей за ўсё вывучаецца так, як і эпічны Драма адлюстроўвае найбольш вострыя супярэчнасці жыцця, для яе характэрны большая канцэнтрацыя падзей, чым у эпасе, дынамічнасць, напружанасць дзеяння. Спецыфіка ж драматычнага дзеяння вызначаецца канфліктам. Выяўленне канфліктнасці драматургічнага дзеяння і ёсць тая першасная задача, на якую павінны быць накіраваны намаганні настаўніка і вучняў у працэсе вывучэння п’есы.

У драматычным творы вобразы людзей характарызуюцца выключна праз іх учынкі, перажыванні, мову. Аўтарская пазіцыя ў п’есах завуаліравана больш, чым у творах іншых жанраў, і пры няўважлівым чытанні выявіць яе нялёгка, а гэта, зноў-такі, абцяжарвае ўспрыманне драматычных твораў вучнямі. Акрамя таго, адсутнасць умення бачыць аўтарскае «я» не толькі адбіваецца на аб’ектыўнасці ацэнкі твора, але і запавольвае працэс літаратурнага развіцця школьнікаў, якія залішне доўга застаюцца наіўнымі рэалістамі.Арганізацыя чытання драмы і ўступныя заняткі.. Менавіта тут мэтазгодна даць паняцце аб асаблівасцях драматычных твораў, іх сцэнічнасці, абавязковай наяўнасці канфлікту, даць агульныя звесткі аб спектаклі. Азнаямленне вучняў з адметнасцю драматургічнага жанру можна арганізаваць па-рознаму. Адзін з варыянтаў – знаёмства з артыкулам падручніка, дзе даецца паняцце пра драматычныя творы, затым гутарка, каментарый настаўніка, складанне ў ходзе работы апорнага канспекта.Другі варыянт – тэарэтычныя звесткі аб адметнасці драматычных твораў дапаўняюцца практычным азнаямленнем з такімі знешнімі адзнакамі п’есы, як рэпліка, рэмарка, дзеючыя асобы, для чаго арганізуецца ў тэатралізананай форме прад-стаўленне дзеючых асоб.У далейшым на ўступных занятках перад вывучэннем драматычнага твора акрамя традыцыйнай характарыстыкі эпохі трэба шырока ўводзіць сцэнічную гісторыю п’есы. Калі вучні прачыталі п’есу самастойна да моманту яе вывучэння, то ўжо на ўступных занятках мэтазгодна выявіць першаснае ўспрыманне твора. Прыродзе драматычнага твора найбольш адпавядае чытанне па ролях, якое, безумоўна, рыхтуецца загадзя, бо пры імправізаваным чытанні, калі вучні яшчэ не «ўвайшлі» ў тэкст, могуць дапускацца скажэнні, няправільная трактоўка ролі, неразуменне падтэксту. Аналіз драматычнага твора. Аналіз драматычнага твора, як і эпічнага, можа весціся рознымі шляхамі: павобразным, праблемна-тэматычным, «следам за аўтарам», камбінаваным і інш. Каб пазбегнуць шаблону, шляхі аналізу можна вар’іраваць. Неабходна, аднак, мець на ўвазе, што найбольш эфектыўны і найбольш распаўсюджаны ў школе шлях аналізу драматычных твораў – у сілу іх спецыфічнасці – аналіз па ходу развіцця дзеяння, які дае магчымасць прасачыць унутраную логіку п’есы.

21. Урокі па вывучэнні аглядавых і манаграфічных тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў, іх асаблівасці і методыка правядзення. У якасці асноўнага прынцыпу структуравання літаратурнага курсу у ІХ–ХІ класах вылучаецца гісторыка-храналагічны.

Гісторыка-храналагічны прынцып канструявання курсу літаратуры ІХ–ХІ класаў якраз і дазваляе рэпрэзентаваць развіццё беларускай літаратуры як складаны працэс, абумоўлены канкрэтным грамадска-гістарычным кантэкстам, спрыяе асэнсаванню ўзаемасувязей і ўзаемаўплываў у творчасці розных пісьменнікаў. На гэтым этапе літаратурнай адукацыі асноўная ўвага па-ранейшаму канцэнтруецца на творы, аднак ён разглядаецца ў сувязі з характарыстыкай часу, важнейшымі эстэтычнымі асаблівасцямі той ці іншай культурнай эпохі, звесткамі з біяграфіі пісьменніка. .Асноўнай мэтай навучання ў гэтым канцэнтры становіцца фарміраванне ў вучняў цэласнага ўяўлення пра беларускую літаратуру ад старажытнасці да сучаснасці, Аглядавыя тэмы ўтрымліваюць характарыстыку літаратурна-мастацкіх эпох (Сярэднявечча, Адраджэння, Асветніцтва, барока і г.д.) або перыядаў развіцця літаратуры ў межах той ці іншай эпохі. Тут акрэсліваюцца асноўныя тэндэнцыі агульнакультурнага і літаратурнага развіцця, падаюцца звесткі пра пісьменнікаў, у творчасці якіх знайшлі ўвасабленне актуальныя для разглядаемага перыяду праблемы ды тэмы, а таксама пазначаюцца найбольш значныя творы (можа прыводзіцца іх кароткі аналіз). У якасці галоўных патрабаванняў да аглядавых заняткаў па літаратуры вылучаюцца патрабаванні дакладнасці, лаканічнасці, канкрэтнасці палажэнняў і тэзісаў, даходлівасці і адпаведнасці выкладання матэрыялу ўзроставым магчымасцям вучняў, яскравасці і функцыянальнай мэтазгоднасці наглядна-ілюстрацыйнага матэрыялу. Галоўныя задачы,– адбор і аб’яднанне разнастайнага матэрыялу, у тым ліку нагляднага, суадносна з крытэрыямі навуковай абгрунтаванасці, верагоднаснасці, рэпрэзентацыйнасці, а таксама істотнасці для раскрыцця тэмы. Традыцыйная структура аглядавай тэмы, якая склалася ў айчыннай методыцы, разгортваецца ў наступнай паслядоўнасці: спачатку называецца эпоха, указваюцца яе часавыя межы; затым даецца агульная характарыстыка грамадска-палітычнага жыцця (пазначаюцца важнейшыя падзеі, па магчымасці гаворыцца пра іх адлюстраванне ў мастацтве); раскрываецца адметнасць культуры дадзенай эпохі (тэатр, музыка, жывапіс і інш.); далей варта пераходзіць да характарыстыкі літаратурнага працэсу (літаратурныя школы, кірункі, плыні, стылі, жанравая і тэматычная разнастайнасць, найбольш значныя імёны, творы); нарэшце, разглядаецца творчасць асобных пісьменнікаў. Аднак у аснову аглядавых заняткаў можна пакласці і тэматычна-праблемны прынцып: у такім выпадку “лягчэй будзе згрупаваць творы, паказаць узровень раскрыцця вострых праблем, прыёмы… іх мастацкай рэалізацыі”.

Пры вывучэнні аглядавых тэм могуць выкарыстоўвацца не толькі падрыхтаваныя вучнямі рэфераты, паведамленні, даклады, але і заслухоўвацца справаздачы творчых груп па апераджальных заданнях. Асобнай увагі з боку настаўнікаў вымагае самастойная праца вучняў з падручнікамі. Манаграфічныя тэмы ў курсе беларускай літаратуры вывучаюцца таксама ў ІХ-ХІ класах. У сучаснай методыцы акрэсліваюцца два шляхі (алгарытмы) вывучэння манаграфічнай тэмы.Першы – “паслядоўны” – прадугледжвае знаёмства вучняў на першым уроку з біяграфіяй пісьменніка, на астатніх жа ўроках разглядаецца ягоная творчасць. У вучняў застаецца досыць поўнае ўяўленне пра асобу і жыццяпіс мастака слова. Разам з тым парушаецца цэльнасць успрымання жыццёвай і творчай біяграфіі пісьменніка. Паслядоўны шлях вывучэння манаграфічнай тэмы таксама эфектыўны, калі вывучаецца творчасць паэтаў з не акрэсленай выразна перыядызацыяй іх жыццёвага і творчага шляху альбо калі ў склад тэмы ўваходзяць творы аднаго перыяду. У гэтым выпадку лірычныя творы вывучаюцца па тэмах, матывах, праблемах.Другі шлях вывучэння манаграфічнай тэмы – “паралельны” – скіроўвае на паэтапнае вывучэнне жыцця і творчасці пісьменніка: на асобным уроку разглядаецца той ці іншы перыяд творчасці аўтара. Пры падобным падыходзе біяграфія пісьменніка становіцца своеасаблівым ключом да разумення маральна-этычнай праблематыкі і мастацка-эстэтычных асаблівасцей твораў. Заняткі па вывучэнні манаграфічнай тэмы павінны спалучаць самыя разнастайныя метадычныя формы: так, у структуру ўрока-лекцыі мэтазгодна ўключаць элементы гутаркі, дыспуту, разгорнутыя выступленні вучняў па загадзя акрэсленых пытаннях, абмеркаванні дакладаў і рэфератаў. Мэтай заключных заняткаў па вывучэнні манаграфічнай тэмы павінен стаць не аналіз тэкста ў дэталях, але погляд на твор ці нават творчасць пісьменніка ў цэлым. Такім чынам, плённасць засваення вучнямі матэрыялу манаграфічнай (як і аглядавай) тэмы звязаная з тым, ці ўдалося настаўніку выбудаваць цэласную, завершаную сістэму ўрокаў, наколькі паслядоўна рэалізоўваліся прынцыпы гістарызму і навуковасці пры вывучэнні жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, урэшце, ці здолеў настаўнік актывізаваць пошукавую, даследчую, творчую працу вучняў.