Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метод литаратуры.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
570.88 Кб
Скачать

12.Падрыхтоўка вучняў да першага знаёмства з мастацкім творам (змест і методыка правядзення ўступных заняткаў). Чытанне мастацкага твора.

Поспех вывучэння літаратурнага твора ў школе шмат у чым залежыць ад падрыхтаванасці вучняў да яго ўспрымання. Мэты правядзення ўступных заняткаў

1) Стварыць інтэлектуальную настроенасць 2) Забяспечыць узаемасувязь вывучаемага твора з раней вядомым – фарміруецца цэласнае ўяўленне пра літаратурны працэс, пісьменніка, твор і яго месца ў нацыянальнай літаратуры.3) Стварыць пазнавальную настроенасць 4) Стварыць эмацыянальную настроенасць –

Методыка правядзення ўступных заняткаў.

Экскурсія – спрыяе актывізацыі асабістых уражанняў школьнікаў, аналагічных тым, якія выяўляюцца ў творы (пейзажныя творы).Уступнае слова, лекцыя – інфармацыя невядомая вучням, матэрыял аб’ёмны.Выразнае чытанне – выкарыстоўваюца ўступныя артыкулы, змешчаныя ў падручніках.Гутарка – матэрыял знаёмы з ранейшых урокаў па беларускай літаратуры, або з іншых крыніц інфармацыі).Ілюстрацыйны метад – прагляд кінафільмаў або дыяфільмаў, нагляднасць і ТСН.Самастойная праца – прыём працы з падручнікамі і дадатковай літаратурай могуць быць самыя разнастайныя: рэферат, даклад, разгорнутае певедамленне, мантаж, даклад.

Віды правядзення ўступных заняткаў залежаць ад іх зместавага напаўнення. Гэта можа быць: гістарычны экскурс ,вызначальная падзея (паведамленне пра тое, што пабудзіла пісьменніка да напісання твора); біяграфічная даведка, дзённікавыя матэрыялы, мемуары, успаміны, гісторыя напісання твора, літаратуразнаўчыя звесткі, лексічны каментарый, зварот да сумежных відаў мастацтва, камбінаваны (спалучэнне вышэйназваных).

Чытанне – надзвычай складаны творчы працэс, які патрабуе вялікага інтэлектуальнага і эмацыянальнага напружання, актыўнай дзейнасці ўяўлення. Віды чытання: першае, паўторнае; вольнае, мэтанакіраванае, класнае, дамашняе, настаўніка, вучня, майстра слова.

Адметнасць першага чытання і заключаецца ў тым, што яно характарызуецца эмацыянальнасцю.

вольнае і мэтанакіраванае. Пры вольным чытанні вучань цалкам аддаецца яму, жыве ў свеце, створаным мастаком, згаджаецца з ім або аспрэчвае яго. Мэтанакіраванае чытанне арганізуе настаўнік. Ён ставіць класу задачу, дае заданні, на якія, перачытваючы твор, вучні павінны знайсці адказ. класнае і дамашняе чытанне. У класе звычайна творы чытаюцца ўголас. Пры класным чытанні

13.Вывучэнне чытацкага ўспрымання твора вучнямі. Успрыманне мастацкага тэксту – працэс аналітыка-сінтэтычны, які ўключае эмацыянальную ўражлівасць, рэакцыю на прачытаны твор, зацікаўленыя адносіны да герояў твора, здольнасць чытача пераносіць матывы, псіхалагічныя прадумовы таго ці іншага дзеяння, учынка літаратурнага героя на сябе, свой рэальны жыццёвы вопыт, разуменне падтэксту, пафасу твора аўтарскай пазіцыі, эстэтычнага ідэалу пісьменніка, здольнасць атрымаць асалоду ад чытання твора. Паўнацэннае ўспрыманне магчыма пры ўмове супадзення вопыту чытача і пісьменніка. Выяўленне чытацкага ўспрымання, незалежна ад таго, якім чынам яно будзе рэалізоўвацца, павінна забяспечваць наступныя мэты: выяўляць сілу эмацыйнай рэакцыі, раскрываць якасць засваення зместу і сэнсу твора, паказваць ступень увагі да мастацкай формы, выяўляць актыўнасць працы ўяўлення.

Высветліць уражанне вучняў ад прачытанага твора можна рознымі шляхамі. Пры пісьмовай форме правядзення арыентацыйных заняткаў вучні могуць адказаць на пытанні анкеты, напісаць невялічкія сачыненні тыпу «Мае любімыя старонкі рамана», «Мой любімы герой апавядання». На сённяшні дзень існуе некалькі асноўных аспектаў вывучэння ўспрымання вучнем прачытанага: высвятленне папярэдніх уражанняў ад прачытанага; супастаўленне першапачатковых ўражанняў з тымі, што фарміруюцца ў працэсе аналізу і на выніковых занятках;дамашняе заданне апераджальнага характару; эксперыментальныя зрэзы; сістэматычнае назіранне на працягу навучальнага года ці некалькіх гадоў.

Высвятленне папярэдніх уражанняў. Кожны мастацкі твор вучням ўспрымаецца абсалютна арыгінальна, але часам не зусім правільна.Супастаўленне першапачатковых ўражанняў з тымі, што фарміруюцца ў працэсе аналізу і на выніковых занятках. Думкі, уражанні, меркаванні школьніка часта могуць мяняцца пад уздзеяннем меркаванняў настаўніка ці іншых вучняў. Таму нельга “дыктаваць” правільныя адказы на тыя ці іншыя пытанні, якія ставіць перад чытачом аўтар. Дамашняе заданне апераджальнага характару. Далёка не кожны мастацкі твор можна прачытаць на ўроку. І калі лірыку, невялічкія апавяданні варта чытаць на ўроку, то з творамі вялікай формы вучням неабходна пазнаёміцца загадзя. прачытаны не ўсімі вучнямі або не да канца, то і спецыфіка ўрочнай працы будзе зусім іншай Эксперыментальныя зрэзы. Эксперыментальныя даследаванні метадам “зрэзаў” выкарыстоўваюцца тады, калі ад тэмы да тэмы высвятляюцца зрухі ў літаратурным развіцці вучняў, у характары іх непасрэднага чытацкага ўспрымання, у разуменні імі разнастайных твораў, у адносінах да розных кампанентаў твора, на ўзроўнях іх абагульненняў, эмацыянальных і эстэтычных ацэнак;Сістэматычнае назіранне на працягу навучальнага года ці некалькіх гадоў. Першаснае ўспрыманне твора вучням праходзіць пэўную эвалюцыю на працягу літаратурнага навучання.

14.Аналіз мастацкага твора. Прынцыпы аналізу. Аналіз – гэта метад навуковага даследавання, пры якім прадмет вывучэння раскладваецца на састаўныя часткі ці ўяўна расчляняецца шляхам лагічнай абстракцыі. Прааналізаваць твор – г.зн. знасці той узровень зносін з мастацтвам, калі адбываецца пераход ад успрымання да мастацкіх абагульненняў.

Прынцыпы аналізу: навуковасць, адзінства зместу і формы, улік узроставых асаблівасцей, адзінства эмацыянальнага і рацыянальнага, адзінства навуковай логікі і творчага натхнення, выхаваўчы і развіццёвы аналіз, праблемнасць.Асноўныя патрабаванні да аналізу мастацкага твора падзяляюцца на агульныя і непасрэдныя.

Агульныя патрабаванні: узбагаціць новымі ведамі, паглыбіць літаратурнае развіццё, фармаваць чытацкія ўменні (культуру чытання),садзейнічаць набыццю этычнага вопыту,развіваць мову, камунікатыўныя навыкі,

садзейнічаць выхаванню асобы, развіваць творчыя здольнасці.Непасрэдныя патрабаванні:асэнсавана чытаць,вызначаць асноўную праблематыку, вызначаць спецыфіку жанру, сюжэта, кампазіцыі, бачыць аўтарскую пазіцыю, характарызаваць вобразы, сістэму вобразаў, супастаўляць іх, характарызаваць спецыфіку мовы, ролю выяўленчых сродкаў,умець абгрунтоўваць сваю ацэнку прачытанага.Для старэйшых класаў вылучаюцца яшчэ і наступныя:бачыць узаемасувязь з гістарычнымі умовамі і грамадскімі праблемамі,арактарызаваць светапогляд і эстэтычныя ідэалы аўтара, бачыць індывідуальнасць.

Тыпы і віды аналізу

Віды (тыпы) аналізу: аглядавы (аналіз цэлага твор, яго частак, вобразаў у агульным плане), выбарачна-накіраваны (аналіз твора, часткі, вобраза і інш з пункту гледжання асобных праблем і пытанняў), падрабязны (тэкстуальны), “скрыты” (з дапамогай творчых работ (ілюстрацый, кадрапланаў, сцэнарыяў), змешаны (свободна-накіраваны).