Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метод литаратуры.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
570.88 Кб
Скачать

6.Характарыстыка школьных падручнікаў па беларускай літаратуры. Параўнальны аспект (на прыкладзе 1 – 2 паралеляў).

Падручнік – вучэбнае выданне, у якім выкладаюцца сістэматызаваныя асновы навуковых ведаў па літаратуры ў адпаведнасці з мэтамі навучання, праграмай і патрабаваннямі дыдактыкі. Вучэбны дапаможнік – вучэбнае выданне, якое дапаўняе ці часткова (або цалкам) замяняе падручнік.

Патрабаванні да падручнікаў: адпаведнасць асноўным прынцыпам і патрабаванням дыдактыкі (навуковасць – веды павінны адпавядаць навуцы, даступнасць – адпаведнасць узроставым асаблівасцям вучняў, наяўнасць дадатковых і паясняльных тэкстаў, сістэмы дыферэнцыраваных заданняў, улік рэальных магчымасцей вучняў засвойваць толькі 12 (5 – 8 класы), і 20 (9 – 11 класы) інфармацыйна-сэнсавых элементаў тэксту, нагляднасць – наяўнасць ілюстрацыйнага матэрыялу, узаемасувязь падручніка з нагляднымі дапаможнікамі, сістэматычнасць – паслядоўны выклад матэрыялу (ад простага да складанага), падзел падручніка на тэмы і раздзелы, сувязь тэорыі з практыкай – наяўнасць пытанняў і заданняў), мэтам навучання, зместу навучання, агульным прынцыпам навучання, улічваць адзінства змястоўнай і працэсуальнай сфер. Падручнік павінен адпавядаць праграме па структуры (у ім павінны выдзяляцца раздзелы, тэмы, параграфы у адпаведнасці з праграмай курса, аб’ёму ведаў (ступень паўнаты адлюстравання фактаў, раскрыцця зместу паняццяў), характару фарміравання ў вучняў агульнанавуковых і спецыяльных уменняў і навыкаў (павінна быць сістэма заданняў), характару раскрыцця паняццяў, законаў, тэорый, асобных пытанняў і тэм праграмы (адпаведнасць прынятай канцэпцыі адукацыі па прадмеце, патрабаванням методыкі выкладання прадмета).

Форма выкладання матэрыялу – навуковая, лагічная, сістэматычная і паслядоўная, дакладная, сціслая, напоўненая змястоўным абагульняльным і канкрэтным матэрыялам, адпаведнасць нормам сучаснай літаратурнай мовы. 5 – 9 клас – падручнікі-хрэстаматыі (тэксты для вывучэння ў класе, для самастойнага чытання, уступныя артыкулы да курса літаратуры, біяграфічныя даведкі, звесткі па тэорыі літаратуры, слоўнікі літаратуразнаўчых тэрмінаў, метадычны апарат (эпіграфы для тэм і твораў, пытанні і заданні, тлумачэнні, спасылкі, ілюстрацыі), 10 – 11 – падручнікі на гісторыка-літаратурнай аснове (матэрыял да вывучэння аглядавых і манаграфічных тэм, метадычны апарат (пытанні і заданні, тэмы сачыненняў, рэфератаў і паведамленняў, спіс літаратуры, слоўнікі літаратуразнаўчых тэрмінаў) і хрэстаматыі.

7. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання літаратуры. Прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу.

Адным з асноўных агульнадыдактычных прынцыпаў з’яўляецца прынцып накіраванасці вучэбнага працэсу на вырашэнне ва ўзаемасувязі задач навучання, выхавання і развіцця вучняў. Гэта значыць, што пры аналізе вынікаў навучання ў поле зроку выкладчыка павінна знаходзіцца не толькі вырашэнне задач фарміравання ведаў і ўменняў, але і эфектыўнасць выхаваўчага і развіваючага ўплыву праведзеных заняткаў па дадзенай тэме. Рэалізацыя гэтага прынцыпу на практыцы адбываецца шляхам комплекснага планавання мэт і задач урока, калі настаўнік выразна ўсведамляе асноўную мэту і задачы навучання, умее найбольш эфектыўна спалучаць мэты і задачы навучання, выхавання і развіцця, улічваючы рэальныя магчымасці вучняў.

Прынцып навуковасці навучання абапіраецца на заканамерную сувязь паміж зместам навукі і вучэбнага прадмета праз знаёмства з аб’ектыўнымі навуковымі фактамі, паняццямі, тэорыямі. Таму пры распрацоўцы вучэбных праграм і дапаможнікаў аўтары-складальнікі арыентуюцца на асновы дадзенай навукі, пазбягаюць (па магчымасці) уключэння спрэчных пытанняў, бо інакш узнікае перагрузка вучняў. Прынцып сувязі навучання з жыццём сведчыць пра тое, што вывучэнне навуковых праблем ва ўмовах школьнай адукацыі павінна знаходзіцца ў цеснай сувязі з выкарыстаннем атрыманых ведаў у грамадскім жыцці Прынцып сістэматычнасці і паслядоўнасці Прынцып даступнасці патрабуе, каб навучанне будавалася на ўзроўні рэальных магчымасцей вучняў

Прынцып свядомай і актыўнай дзейнасці вучняў пры вядучай ролі настаўніка – немагчыма разлічваць на поспех, калі настаўнік актыўна выкладае, а вучань не ўдзельнічае ў працэсе засваення ведаў, уменняў і навыкаў.

прынцыпу нагляднасці.Прынцып спалучэння розных метадаў і сродкаў навучання ў залежнасці ад задач і зместу навучання абумоўлівае выбар метадаў і сродкаў навучання ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі, асаблівасцямі зместу і магчымасцямі вучняў. Прынцып стварэння неабходных умоў для навучання : эмацыянальнай падрыхтоўцы вучняў да успрымання мастацкага твора: для паўнацэннага ўспрымання мастацкага твора неабходна, каб настрой вучняў адпавядаў яго танальнасці.

Прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу на ўроках літаратуры

Акрамя агульнададактычных настаўнік літаратуры абавязкова павінен выкарыстоўваць спецыфічныя прынцыпы пры выкладанні адпаведнага вучэбнага прадмета. Вызначальным пры навуковым аналізе літаратурных твораў з’яўляецца прынцып іх вывучэння як твораў мастацтва слова. Адна з задач навучання беларускай літаратуры – далучэнне школьнікаў да мастацтва слова праз эстэтычнае ўспрыманне.

Адной з умоў забеспячэння глыбокага вывучэння твора з’яўляецца арыентацыя настаўніка на прынцып аналізу мастацкіх з’яў у адзінстве іх зместу і формы. У працэсе аналізу літаратурных твораў разглядаюцца ўнутраныя (мастацкі сэнс, характары, абставіны і інш.) і знешнія (арганізацыя тэксту, мовы і інш.) кампаненты. Важным прынцыпам, якога прытрымліваецца настаўнік пры выкладанні літаратуры, з’яўляецца прынцып гістарызму. Ажыццяўленне гэтага прынцыпу вымагае не толькі азнаямлення вучняў з творамі, але і далучэння іх да гісторыі літаратуры. Выкарыстанне разгледжаных дыдактычных прынцыпаў залежыць ад многіх фактараў: узроставых асаблівасцей вучняў, іх падрыхтоўкі, тыпу навучальнай установы, нават ад канкрэтнай сітуацыі, якая складваецца на ўроку. Уменне правільна выбраць адзін з іх з’яўляецца паказчыкам прафесійнай падрыхтоўкі настаўніка.