Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метод литаратуры.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
570.88 Кб
Скачать

32. Планаванне навучальнай працы настаўніка літаратуры. Віды планаў.

Настаўнікі-філолагі ў працэсе падрыхтоўкі да ўрокаў карыстаюцца двума асноўнымі відамі планавання: перспектыўным (распрацоўка вучэбна-выхаваўчай дзейнасці выкладчыка на год, паўгоддзе ці чвэрць) і бягучым (падрыхтоўка да кожнага ўрока). Перспектыўнае планаванне выяўляецца ў каляндарным і тэматычным планах. Каляндарны план часцей распрацоўваецца на чвэрць і ўключае наступныя пункты: № / назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора / колькасць гадзін / дата правядзення ўрока / метады і прыёмы навучання / звесткі па тэорыі літаратуры / развіццё маўлення / паўтарэнне / творы для завучвання на памяць / міжпрадметныя сувязі / пазакласнае чытанне / дамашняе заданне / нагляднасть і ТСН / заўвагі.

У тэматычным плане дэталізуецца і распрацоўваецца пэўная тэма і сістэма ўрокаў па яе вывучэнні, ён павінен ўключаць наступныя пункты: № / назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора / колькасць гадзін / мэты ўрока / форма, тып і структура ўрока / метады і прыёмы навучання / змест.

У тым выпадку, калі тэматычны план спалучаецца з каляндарным, утвараецца каляндарна-тэматычны, у якім знаходзяць адлюстраванне ўсе пералічаныя вышэй раздзелы табліц.

На аснове каляндарнага і тэматычнага планаў распрацоўваюцца рабочыя планы – бягучае планаванне. У метадычнай навуцы вылучаюцца наступныя з віды ў залежнасці ад ступені дэталізацыі: план, план-канспект і канспект урока. У плане ўрока адлюстроўваецца тэма, мэты і задачы ўрока, метады і прыёмы, якія выкарыстоўваюцца настаўнікам, ход ўрока, асноўныя пытанні да вучняў, тэзісы настаўніцкага паведамлення новай тэмы. У плане-канспекце настаўнік больш дэталёва распрацоўваецца слова настаўніка, а таксама пытанні і заданні для вучняў. Канспект – дэталёвае апісанне ходу ўрока, усіх пытанняў і заданняў да класа ці асобнага вучня, а таксама прагназуемыя адказамі на іх. Звычайна бягучае планаванне мае наступны выгляд:

Этапы планавання ўрока і падрыхтоўкі да яго

1.Знаёмства з раздзелам праграмы, у які ўваходзіць урока, вызначэнне яго месца ў курсе

2.Чытанне з наступным аналізам твора, матэрыялу, змешчанага

3.Вызначэнне адукацыйных, выхаваўчых, развіццёвых (развіваючых) мэт і задач урока

4.Адбор аптымальнага зместу і матэрыялу ўрока, яго падзел на закончаныя ў сэнсавых адносінах блокі і часткі,

5.Вылучэнне галоўнага матэрыялу,

6.Распрацоўка структуры ўрока, вызначэнне яго тыпу і

7.Адлюстраванне і выкарыстанне сувязей матэрыялу з іншымі прадметамі.

8.Планаванне дзеянняў настаўніка і вучняў на этапах урока (асабліва пры авалоданні новымі ведамі і ўменнямі).

9.Падбор нагляднасці 10.Праверка абсталявання і тэхнічных сродкаў навучання.

11.Планаванне настаўнікам запісаў на дошцы і выкананне аналагічнай працы вучнямі на дошцы і ў сшытках.

12.Вызначэнне аб’ёму і формы самастойнай працы вучняў на ўроку і яе скіраванасці на развіццё іх самастойнасці.

13.Вызначэнне форм і прыёмаў замацавання атрыманых і выпрацаваных на ўроку і дома ведаў, уменняў і навыкаў вучняў.

14.Складанне спісу вучняў, веды і ўменні якіх будуць правярацца адпаведнымі формамі і метадамі, улічваючы ўзроўні іх сфарміраванасці.

15.Азначэнне зместу, аб’ёму і формы дамашняга задання.

16.Выбар форм падвядзеня вынікаў урока.

17.Планаванне пазакласнай працы па дадзенай тэме.

18.Рэпетыцыя ўрока.

СЮЖЭТ І КАФЛІКТ У МАСТАЦКІМ ТВОРЫ

СЮЖЭТ

КАНФЛІКТ

(сутыкненне характараў, абставінаў, поглядаў на жыццё, аснова дзеяння і сюжэта)

ТЭМА, ПРАБЛЕМА, ІДЭЯ І ПАФАС МАСТАЦКАГА ТВОРА

ТЭМА

(пра што гаворыцца ў творы)

ПРАБЛЕМА

(супярэчнасць, абумоўленая разыходжаннем рэальнага і ідэальнага)

ІДЭЯ

(аўтарская і чытацкая канцэпцыя свету і чалавека ў ім)

ПАФАС

(агульны настрой)

Віды пафасу:

сцвярджальны,

адмаўляльны, апраўдальны,

узвышаны,

прыніжальны;

гераічны

драматычны, трагічны, сатырычны, камічны, сентыментальны,

рамантычны.

Асноўныя віды вусных і пісьмовых работ

На аснове жыццёвых назіранняў

На аснове ўспрымання літаратурнага твора

Жанры мастацкай літаратуры

Казка

Апавяданне

Легенда

Загадка

Байка

Паэтычныя спробы

Невялікая п’еса

Сцэнка-дыялог

Дзённікавыя запісы

Пейзажная замалёўка

Пісьмовае выказванне аналітычнага характару

Нарыс

Эсэ

Эпічнага

Выразнае чытанне Славеснае маляванне

Ілюстраванне

Вусны і пісьмовы пераказ

Сачыненні розных тыпаў

Дадумванне сюжэта Кадрплан

Кінасцэнарый

Інсцэніраванне

Стылістычны эксперымент

Старонкі дзённіка героя

Ліст ад імя героя твора

Лірычнага

Выразнае чытанне Славеснае маляванне

Вусны і пісьмовы пераказ

Сачыненні розных тыпаў

Ілюстраванне

славеснае і музычнае

Стылістычны эксперымент

Публіцыс-тычныя жанры

Водзыў:

на кнігу,

на кіна- і тэлефільм,

на спектакль,

на музычны твор,

на выканальніцкае майстэрства.

Драматычнага

Выразнае чытанне

Чытанне па асобах Вусны і пісьмовы пераказ

Сачыненні розных тыпаў

Мізансцэніраванне

Пашырэнне аўтарскіх рэмарак

Рэжысёрскі каментары

Інсцэніраванне

Эскізы касцюмаў

Афармленне інтэр’ераў

Адукацыйныя мэты і задачы:

спрыяць (паспрыяць) знаёмству вучняў з жыццёвым і творчым шляхам (кароткімі звесткамі пра жыццё і творчасць) паэта (пісьменніка)

садзейнічаць вызначэнню месца і ролі паэта (пісьменніка) у нацыянальнай (сусветнай) літаратуры

стварыць умовы (ствараць спрыяльныя ўмовы) для засваення вучнямі асаблівасцей эпохі (напрамку і г.д.)

даць характарыстыку героям твора

паказаць узаемаадносіны....

прааналізаваць змест паэмы (апавядання, аповесці, верша)

ствараць умовы для вызначэння адметнасці кампазіцыі (сюжэта, вобразных сродкаў і г.д.)

праз мастацкі аналіз даследаваць асноўную праблему твора

спрыяць засваенню паняцця (тэорыя літаратуры)

дапамагчы раскрыць грамадзянскі (патрыятычны) пафас лірыкі (пісьменнік), ідэйна-тэматычны змест твораў

дапамагчы вучням спасцігнуць свет паэтычнага слова (паэт)

раскрыць шматаспектнасць творчасці (пісьменнік, паэт)

раскрыць погляд пісьменніка на (тэма, праблема і г.д.)

праверыць, як вучні засвоілі матэрыял па тэме

абагуліць і сістэматызаваць веды вучняў пра

Развіццёвыя мэты і задачы:

развіваць вуснае (звязнае, пісьмовае, лагічнага тыпу маўленне)

развіваць уменні лагічна выказваць (адстойваць) свае думкі (погляды)

развіваць навыкі выразнага чытання, эмацыянальнасць

развіваць уменні аналізу мастацкага твора як мастацкага цэлага (самастойнага аналізу)

развіваць уменне вызначаць мастацкую ролю тропаў

развіваць уменне вызначаць і аналізаваць (характарызаваць) тэму і ідэю твора (праблему, асноўную думку, аўтарскую пазіцыю і г.д.)

развіваць уменне ўспрымаць матэрыял лекцыі, пісаць план, тэзісы, канспект, сачыненні, рыхтаваць даклады і рэфераты (самастойна працаваць з раздзелам падручніка)

развіваць уменне рабіць параўнальную характарыстыку вобразаў герояў (дзеючых асоб)

развіваць лагічнае (абстрактнае, крытычнае, вобразнае) мысленне вучняў

выпрацоўваць (развіваць) даследчыя (камунікатыўныя, творчыя) здольнасці

развіваць фантазію

Выхаваўчыя мэты і задачы:

выхоўваць дабрыню і спагаду

выхоўваць назіральнасць

праз аналіз твора паўплываць на фарміраванне ўнутранага свету вучняў, іх эмацыянальнага вопыту

выхоўваць цікавасць да разумення і асэнсавання вечных праблем

выхоўваць патрыятычныя пачуцці

выхоўваць любоў (пачуццё гонару, павагу) да роднага слова (Радзімы, мовы, літаратуры, культуры, гісторыі, спадчыны, мінуўшчыны)

выхоўваць высокія маральныя якасці

выхоўваць экалагічную (грамадзянскую, эстэтычную, мастацкую) культуру вучняў

выхоўваць мастацкі густ (любоў да кніг, жаданне іх чытаць)

Віды вусных і пісьмовых работ па літаратуры:

5 – 6 класы. Пісьмовыя віды работ па літаратуры не прадугледжваюцца.

5 клас. Складанне плана апавядальнага твора ці ўрыўка з яго. Вусны пераказ (падрабязны, сціслы, выбарачны і творчы) невялікага апавядальнага твора або ўрыўка з яго; вуснае сачыненне з элементамі апісання і разважання па вывучаным творы: разгорнуты адказ на пытанне з элементамі характарыстыкі літаратурнага героя. Вусны водгук на самастойна прачытаны літаратурны твор, на твор выяўленчага мастацтва, кінафільм або тэлеперадачу. Вуснае сачыненне-апавяданне на аснове асабістых назіранняў і ўражанняў аб падзеях і з’явах жыцця.

6 клас. Вусны пераказ апавядальнага твора ці ўрыўкаў з яго з элементамі разважання; выбарачны пераказ лёсу літаратурнага героя і яго партрэтная характарыстыка.Расказванне народных паданняў і міфаў. Складанне тэзісаў уласнага вуснага выказвання пра твор і сціслага плана характарыстыкі літаратурнага героя. Вуснае сачыненне з выкарыстаннем пейзажных вершаў ці апісанняў прыроды ў празаічных творах. Інсцэніраванне байкі.

7 клас. Складанне плана эпічнага твора ці ўрыўка з эпічнага твора. Вусны і пісьмовы пераказ (падрабязны, выбарачны і сціслы) празаічнага твора ці ўрыўка з празаічнага твора. Вуснае сачыненне-разважанне па вывучаным творы: разгорнуты адказ на пытанне, характарыстыка літаратурных герояў. Інсцэніраванне мастацкіх твораў. Вусны водгук аб самастойна прачытаным творы, аб творы выяўленчага мастацтва, прагледжаным кінафільме, тэлеперадачы (з матывацыяй сваіх адносін да герояў і падзей). Вуснае сачыненне-апавяданне на аснове асабістых назіранняў, уражанняў, разважанняў аб розных з’явах жыцця.

8 клас. Вусны і пісьмовы пераказ (падрабязны, выбарачны і сціслы) эпічнага твора ці ўрыўка з яго. Вуснае і пісьмовае сачыненне-разважанне па вывучаным творы: разгорнуты адказ на пытанне, праблемная характарыстыка (індывідуальная, параўнальная, групавая) герояў твора. Складанне плана ўласнага вуснага і пісьмовага выказвання. Інсцэніраванне мастацкіх твораў. Вусны і пісьмовы водгук ці рэцэнзія на самастойна прачытаны твор, твор выяўленчага мастацтва, прагледжаны кінафільм, тэлеперадачу (з матывацыяй уласных адносінаў да герояў і падзей). Сачыненне на аснове асабістых назіранняў, уражанняў аб падзеях і з’явах жыцця.

9 клас. Вусны і пісьмовы пераказ празаічных тэкстаў, ускладнены элементамі разважання. Сачыненне-апісанне малюнкаў прыроды, выгляду герояў (на падставе вывучаных твораў). Параўнальная характарыстыка літаратурных герояў аднаго твора і розных твораў (сачыненне-разважанне). Вусны і пісьмовы водгук на самастойна прачытаную кнігу, прагледжаны спектакль, кінафільм, тэлеперадачу. Супастаўленне літаратурных твораў з ілюстрацыямі да іх. Даклад або рэферат на літаратурную тэму (па вывучаных творах). Канспект прачытаных літаратурна-крытычных прац. Вопыты мастацка-творчага характару: мастацкія замалёўкі, казкі, апавяданні, нарысы, вершы.

10 клас. Складанне простага і разгорнутага плана ўласнага вуснага і пісьмовага паведамлення. Вусны і пісьмовы пераказ урыўка з эпічнага твора з элементамі аналізу. Вуснае і пісьмовае сачыненне-апісанне выгляду героя, карціны прыроды і інш. (на падставе вывучаных твораў), сачыненне-разважанне па праблеме, ўзнятай пісьменнікам. Даклад або рэферат на літаратурную тэму па адной крыніцы. Рэцэнзія, тэзісы, канспект літаратурна-крытычнага артыкула або лекцыі настаўніка. Водгук на самастойна прачытаную кнігу, прагледжаны спектакль, кінафільм, тэлеперадачу. Складанне бібліяграфіі па тэме, прапанаванай настаўнікам.

11 клас. Складанне плана ўласнага вуснага або пісьмовага выказвання. Разгорнутыя і сціслыя вусныя адказы на праблемныя пытанні, даклады і паведамленні на літаратурную тэму (з выкарыстаннем адной або некалькіх крыніц). Тэзісы і канспект літаратурна-крытычных артыкулаў па пытаннях літаратуры. Сачыненні і рэфераты па праграмных творах. Рэцэнзіі на самастойна прачытаную кнігу, прагледжаныя кінафільм, тэлеперадачу, спектакль, на твор жывапісу або музыкі.

А гульны план адказу на пытанне

аб значэнні творчасці пісьменніка

  1. Месца пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.

  2. Месца пісьменніка ў развіцці сусветнай літаратуры.

  3. Асноўныя праблемы эпохі і адносіны пісьменніка да іх.

  4. Традыцыі і наватарства пісьменніка (у аспекце ідэі, тэматыкі, праблематыкі, творчага метаду і стылю, жанру).

  5. Ацэнка творчасці пісьменніка класікамі літаратуры, крытыкамі.

Схема кароткага

літаратуразнаўчага аналізу мастацкага твора

  1. Агульная характарыстыка гістарычных абставін, у якіх быў напісаны твор.

  2. Якое месца займае твор у літаратурнай творчасці пісьменніка:

  • да якога перыяду ён адносіцца?

  • ці працаваў аўтар у час напісання твора над іншымі творамі?

  1. Характарыстыка:

    • часу, падзей, якія апісваюцца ў творы;

    • першаснае знаёмства з персанажамі;

    • асаблівасцяў сюжэта, кампазіцыі, стылю твора;

    • праблематыкі, канфлікту.

  2. Характарыстыка ідэйнага зместу твора.

  3. Вашы асабістыя адносіны да мастацкага твора.

  4. Прывядзіце прыклады ўрыўкаў твора, у якіх ёсць пацверджанні вашым разважанням аб асблівасцях кампазіцыі, стылю, аб філасофскай канцэпцыі аўтара.

Асноўныя прынцыпы працы з літаратуразнаўчым і крытычным матэрыялам

  1. Неабходна раскрываць ролю крытыкі ў развіцці літаратуры;

  2. Вывучэнне крытычных артыкулаў адбываецца ў адзінстве з працай над літаратурнымі творамі (вучні чытаюць твор р азам з крытыкам);

  3. Азнаямленне з крытычнымі працамі вядзецца ва ўзаемасувязі з вывучэннем заканамернасцей і тэндэнцый развіцця літаратуры;

  4. Крытыка — творчасць, якая спалучае ў сабе мастацтва і навуку.

Памятка-парада

для падрыхтоўкі ўласнага выступлення

  1. Знаходзячы ў дадатковай літаратуры неабходны для даклада матэрыял, імкніся занатаваць яго так, як бы ты яго рабіў у вуснай форме.

  2. Рыхтуючы паведамленне, памятай: слухачам павінна быць цікава.

  3. Абапірайся на правілы складання дакладу (пачатак павінен зацікавіць слухачоў; кампазіцыя залежыць ад тэмы і жанру выступлення; аргументуй свае думкі цытатамі; карыстайся праблемным спосабам выкладання; падтрымлівай цікавасць слухачоў на працягу ўсяго выступлення).

  4. Умей зразумела выказаць сваё меркаванне: слухачам важна, як ты сам ставішся да гэтага пытання ці праблемы.

П амятка-парада

для падрыхтоўкі і напісання эсэ

  1. Эсэ перадае індывідуальнае бачанне і ацэнку, расказвае аб нечым праз уласнае “я”.

  2. Эсэ можа ўтрымліваць як апісанне з’яў, падзей, так і разважанні аўтара, яго роздум.

  3. Эсэ мае свабодную кампазіцыю, успрымаецца як плынь свядомасці, думак.

  4. Эсэ пішацца вобразнай, арыентаванай на размоўную мовай.

  5. Эсэ мае невялікі аб’ём.

Віды эсэ

па жанрава-стылістычнай форме

эсэ-нататка

эсэ-мастацкая замалёўка

эсэ-партрэт

эсэ-біяграфія (аўтабіяграфія)

эсэ-ўспамін

эсэ-дзённікавы запіс

эсэ-водгук

Асноўныя патрабаванні да эсэ

  1. Канкрэтная тэма.

  2. Навукова-канкрэтная аснова.

  3. Падкрэсленая суб’ектыўнасць выказвання.

  4. Арыентаванасць на жывую гутарковую мову.

  5. Права на дадумванне, фантазію, вымысел.

  6. Свабодная кампазіцыя.

  7. Камунікатыўнасць, адрасаванасць чытачу.

  8. Праблемнасць.

  9. Арыентацыя на мэту.

Памятка-парада

для ацэнкі вучнёўскага выступлення

Узроўні ведаў, уменняў і навыкаў

Балы

Адпаведнасць тэме і мэце выказвання

Уменне самастойна вызначыць праблематыку літаратурнага твора, аўтарскае бачанне сутнасці канфліктаў і характараў

Разуменне ўзаемасувязі падзей, учынкаў, характараў персанажаў (супастаўленне герояў і сітуацый)

Уменне выяўляць асноўныя асаблівасці стылю (творчай індывідуальнасці) пісьменніка; філасофскі і маральна-этычны сэнс задумы твора

Кампазіцыйная стройнасць і логіка пабудовы адказу

Паўната, абгрунтаванасць і доказнасць адказу

Уменне карыстацца даведачнымі і літаратуразнаўчымі крыніцамі

Адносіны да зместу выказвання: уменне рабіць самастойныя вывады і заключэнні, праяўляць пазнавальную актыўнасць, творча ставіцца да выканання заданняў

Культура маўлення

Уменне данесці сваю думку да слухача (эмацыянальнасць, выразнасць і вобразнасць аказа)

9