
- •4.Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”.
- •5 . Школьныя праграмы па беларускай літаратуры, асаблівасці іх пабудовы. Агульная характарыстыка.
- •6.Характарыстыка школьных падручнікаў па беларускай літаратуры. Параўнальны аспект (на прыкладзе 1 – 2 паралеляў).
- •7. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання літаратуры. Прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу.
- •8. Метады і прыёмы выкладання літаратуры. Разнастайныя прынцыпы класіфікацыі метадаў.
- •9. Тыпы і віды ўрокаў літаратуры, іх класіфікацыя. (нетрадыцыйныя ўрокі, сучасныя адукацыйныя тэхналогіі).
- •12.Падрыхтоўка вучняў да першага знаёмства з мастацкім творам (змест і методыка правядзення ўступных заняткаў). Чытанне мастацкага твора.
- •15.Шляхі аналізу мастацкага твора ў школе.
- •17 Вывучэнне вуснай народнай творчасці у школе.
- •20 . Асаблівасці ўрокаў па вывучэнню драматычных твораў. Улік спецыфікі драматычнага роду і драматычных жанраў.
- •22. Урокі па вывучэнні жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, іх спецыфіка ў сярэдніх і старшых класах.
- •23. Тэорыя літаратуры ў школьным вывучэнні.
- •24. Агульны стан вуснага маўлення ў школе і сістэма работы па яе развіцці на ўроках літаратуры.
- •Сачыненні па літаратуры дзеляцца на 2 віды: сачыненні на літаратурную тэму, сачыненні на вольную тэму Паводле будовы кожнае сачыненне павінна мець тры асноўныя часткі: уступ, галоўную частку,
- •Сенне на вольную тэму – гэта від сачынення, пры напісанні якога вучань самастойна выбірае матэрыял, што кладзецца ў аснову творчай працы.
- •26 Патрабаванні да пазакласнай працы.
- •27. Урокі пазакласнага чытання, іх змест і методыка правядзення.
- •28.Літаратурнае краязнаўства ў школе як культуралагічная праблема.
- •29.Факультатыўныя заняткі па літаратуры: мэта, структура, формы навучання.
- •30. Педагагічная мэтазгоднасць выкарыстання тсн на ўроках літаратуры. Методыка прымянення нагляднасці.
- •31.Дамашняе заданне па літаратуры. Улік і ацэнка ведаў і ўменняў пры вывучэнні літаратуры.
- •32. Планаванне навучальнай працы настаўніка літаратуры. Віды планаў.
31.Дамашняе заданне па літаратуры. Улік і ацэнка ведаў і ўменняў пры вывучэнні літаратуры.
Асноўным відам кантролю і ўліку ведаў вучняў з’яўляецца апытанне. Вучань не можа вучыцца толькі дзеля ведаў і развіцця ўменняў, толькі дзеля далёкай перспектывы паспяхова закончыць школу. Ён больш старанны, калі ведае, што гэта будзе заўважана і ацэнена. Апытанне - важны сродак замацавання і паглыблення ведаў.!
Плануючы апытанне, настаўнік арыентуецца на праграму, на анатацыю да тэмы і на «Патрабаванні да ведаў і ўменняў вучняў». Настаўніку трэба выразна ўяўляць аб’ём ведаў, якія павінны быць засвоены школьнікамі кожнага класа.
Узровень засваення матэрыялу вучнямі выяўляецца праз іх адказы на пытанні. Настаўніку неабходна пазбягаць пытанняў, на якія можна адказаць словамі «так», «не».
Дамашняе заданне адносіцца да форм арганізацыі адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйнай установе, які ўключае матывацыю індывідуальнай працы і інструктаж па яго выкананні. Эфектыўнасць засваення ведаў залежыць ад характару дамашняга задання (якія спосабы дзейнасці яно прадугледжвае, ці цікава вучням), яго аб’ёму і ступені гатоўнасці яго выканання.
Змест дамашняга задання павінен быць рэгламентаваным: Не рэкамендуецца перагружаць вучняў вялікім аб’ёмам, неабходна ствараць умовы для магчымага выбару імі задання, улічваць вучэбныя магчымасці вучняў і іх схільнасці. Заданне, якое даецца класу для дамашняга выканання, не можа быць больш складаным, чым тая праца, якая рабілася на ўроку.
Дамашнія заданні падзяляюцца на два віды: апераджальныя, якія даюцца вучням да ўрока і ўключаюцца ў тлумачэнне новага матэрыялу ці з’яўляюцца асновай для больш глыбокага ўспрымання новых ведаў, і тыя, што вынікаюць з папярэдняй працы на ўроку як працяг тлумачэння новага матэрыялу.
Да першага належаць тыя, што звязаны з арганізацыяй самастойнага чытання. Заданні другога віду – праца над тэкстам Трэцюю групу дамашніх заданняў складаюць тыя, што даюцца па падручніку.
Чацвёртая група дамашніх заданняў звязана з вывучэннем дадатковай літаратуры, падрыхтоўка рэфератаў, дакладаў па адной ці некалькіх крыніцах, складанне бібліяграфіі па прапанаванай тэме, напісанне сачыненняў і інш.
Дамашнія заданні падзяляюцца на групавыя, якія выконваюць вучні ўсяго класа, і індывідуальныя.
Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”
Паўрочны кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў ажыццяўляецца ў вуснай і пісьмовай формах ці ў іх спалучэнні шляхам правядзення індывідуальнага, групавога, франтальнага апытанняў з выкарыстаннем пытанняў і заданняў, змешчаных у падручніках, вучэбных, вучэбна-метадычных дапаможніках, а таксама іншых спосабаў кантролю.
Пры ацэньванні вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў улічваюцца іх узроставыя асаблівасці і магчымасці.Тэматычны кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў ажыццяўляецца ў вуснай і пісьмовай формах ці ў іх спалучэнні.Пры ацэнцы вусных адказаў і пісьмовых работ вучняў улічваюцца:
— разуменне ўзаемасувязі падзей, учынкаў, характараў персанажаў і важнейшых сродкаў іх паказу (у адпаведнасці з патрабаваннямі праграмы);
— правільнасць і матываванасць адбору эпізодаў, малюнкаў, дэталяў для вырашэння пастаўленай настаўнікам задачы;
— кампазіцыйная стройнасць і логіка пабудовы адказу;
— моўная пісьменнасць, культура вымаўлення