
- •4.Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”.
- •5 . Школьныя праграмы па беларускай літаратуры, асаблівасці іх пабудовы. Агульная характарыстыка.
- •6.Характарыстыка школьных падручнікаў па беларускай літаратуры. Параўнальны аспект (на прыкладзе 1 – 2 паралеляў).
- •7. Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання літаратуры. Прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу.
- •8. Метады і прыёмы выкладання літаратуры. Разнастайныя прынцыпы класіфікацыі метадаў.
- •9. Тыпы і віды ўрокаў літаратуры, іх класіфікацыя. (нетрадыцыйныя ўрокі, сучасныя адукацыйныя тэхналогіі).
- •12.Падрыхтоўка вучняў да першага знаёмства з мастацкім творам (змест і методыка правядзення ўступных заняткаў). Чытанне мастацкага твора.
- •15.Шляхі аналізу мастацкага твора ў школе.
- •17 Вывучэнне вуснай народнай творчасці у школе.
- •20 . Асаблівасці ўрокаў па вывучэнню драматычных твораў. Улік спецыфікі драматычнага роду і драматычных жанраў.
- •22. Урокі па вывучэнні жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, іх спецыфіка ў сярэдніх і старшых класах.
- •23. Тэорыя літаратуры ў школьным вывучэнні.
- •24. Агульны стан вуснага маўлення ў школе і сістэма работы па яе развіцці на ўроках літаратуры.
- •Сачыненні па літаратуры дзеляцца на 2 віды: сачыненні на літаратурную тэму, сачыненні на вольную тэму Паводле будовы кожнае сачыненне павінна мець тры асноўныя часткі: уступ, галоўную частку,
- •Сенне на вольную тэму – гэта від сачынення, пры напісанні якога вучань самастойна выбірае матэрыял, што кладзецца ў аснову творчай працы.
- •26 Патрабаванні да пазакласнай працы.
- •27. Урокі пазакласнага чытання, іх змест і методыка правядзення.
- •28.Літаратурнае краязнаўства ў школе як культуралагічная праблема.
- •29.Факультатыўныя заняткі па літаратуры: мэта, структура, формы навучання.
- •30. Педагагічная мэтазгоднасць выкарыстання тсн на ўроках літаратуры. Методыка прымянення нагляднасці.
- •31.Дамашняе заданне па літаратуры. Улік і ацэнка ведаў і ўменняў пры вывучэнні літаратуры.
- •32. Планаванне навучальнай працы настаўніка літаратуры. Віды планаў.
24. Агульны стан вуснага маўлення ў школе і сістэма работы па яе развіцці на ўроках літаратуры.
Мэты і задачы работы па развіццю маўлення. Развіццё вуснай і пісьмовай мовы на ўроках літаратуры мае на мэце павышэнне агульнаадукацыйнага ўзроўню вучняў, выпрацоўку навыкаў і ўменняў самастойнай дзейнасці, развіццё даследчых здольнасцей. Паспяховае авалоданне ведамі, усебаковае развіццё асобы вучняў, ідэйнае, маральнае і эстэтычнае іх выхаванне магчымыя толькі пры ўмове высокай культуры моўных зносін у школе і перш за ўсё на ўроку.
Школьная праграма прадугледжвае сістэматычнае ўдасканаленне іх моўных уменняў і навыкаў. У ёй сфармуляваны патрабаванні да развіцця навыкаў правільнага вымаўлення, выразнага чытання, свядомага карыстання вобразна-выяўленчымі сродкамі мовы ў вусных выказваннях і пісьмовых работах. У ІХ – XІІ класах патрабаванні да развіцця вуснай мовы, агульнай моўнай культуры вучняў яшчэ больш узрастаюць.
Найбольшы плён у працы па развіццю маўлення вучняў дасягаецца ва ўмовах камунікатыўнай дзейнасці. Таму ў педагагічную практыку настаўнікаў трывала ўваходзіць псіхалінгвістычны тэрмін “маўленчая дзейнасць”. Вусная мова развіваецца праз:
слуханне – гэта ўзорнае слова настаўніка, лекцыя, абмеркаванне вусных паведамленняў аднакласнікаў; чытанне – гэта чытанне тэкстаў літаратурных твораў, крытычных і іншых матэрыялаў, выразнае чытанне; назіранне – праца над мовай твора, лінгвістычны аналіз; выступленне – расказванне, пераказы, адказы на пытанні, разгорнутыя маналагічныя выказванні, выступленні з рэфератамі і дакладамі.
Дзейсным сродкам развіцця вуснай мовы школьнікаў з’яўляецца павучанне іх выразнаму чытанню мастацкіх твораў.. Такое чытанне выклікае ў школьнікаў эстэтычную асалоду, садзейнічае лепшаму разуменню ідэйнага зместу твора, фарміраванню культуры вуснай мовы.
Праца над выразнасцю чытання мастацкага твора пачынаецца са знаёмства з яго зместам. З вершамі і творамі, невялікімі па форме,
завучванне мастацкіх тэкстаў па памяць. Два шляхі завучвання на памяць: запамінанне твора па частках, паступова, і адразу цэлага, ад пачатку да канца. Выбар канкрэтнага шляху залежыць ад асабістых схільнасцей вучня, ад тыпу яго памяці і г. д.
Паказчыкам развітасці мовы вучняў з’яўляецца іх слоўнікавы запас.
Урокі па навучанні падрабязнаму пераказу. У пачатку ўрока настаўніку трэба высветліць, ці ведаюць сутнасць і адметнасць падрабязнага пераказу. Урокі па навучанні сцісламу пераказу. Настаўнік арганізуе назіранні падлеткаў за гэтымі двума відамі пераказу шляхам іх параўнання на прыкладзе аднаго і таго ж твора ці ўрыўка з яго, высвятляючы пры гэтым, што ў іх агульнае і што рознае.
Творчы пераказ. змена простай мовы ўскоснай, цяперашняга часу на прошлы ці наадварот, першай асобы на трэцюю і інш.
Выбарачны пераказ.
25Урокі па развіцці пісьмовага маўлення вучняў. Методыка навучання сачыненням у школе.
Развіццё вуснага і пісьмовага маўлення цесна ўзаемазвязана.
Асноўныя жанры творчых прац па літаратуры класіфікуюцца па наступных групах: пераказ, эцюд, эсэ, сачыненне;
анатацыя, водгук, рэцэнзія; казка, апавяданне, верш; нататка, замалёўка, рэпартаж, інтэрв’ю, нарыс; канспект, рэферат, даклад; ліст, дзённік.
Такі жанравы падзел абумоўлены адрозненнем зместу і спосабам яго выкладання.
Праграма прадугледжвае разнастайныя віды пісьмовых работ: пісьмовыя адказы на пытанні па тэкстах вывучаных твораў з выкарыстаннем фактычнага матэрыялу і цытат, падрабязныя пераказы зместу невялікіх сюжэтных твораў або ўрыўкаў па складзеных планах, сачыненні тыпу апісання і апавядання, сачыненні-разважанні на літаратурную тэму, па творах іншых відаў мастацтва і г. д. Пісьмовыя работы бываюць класныя і дамашнія. Яны адрозніваюцца не толькі ўмовамі, месцам напісання і колькасцю часу на іх выкананне, але і мэтай і методыкай падрыхтоўкі да іх. Мэта класных работ – выявіць якасць набытых ведаў, праверыць глыбіню засваення праграмнага матэрыялу, узровень граматнасці школьнікаў. Мэта дамашніх работ – пашырыць і замацаваць навыкі і ўменні, набытыя ў класе.Па сваіх вучэбных мэтах пісьмовыя работы могуць быць навучальныя і кантрольныя.
Класіфікацыя сачыненняў. Па мэтах навучання школьныя сачыненні бываюць навучальныя і кантрольныя, па месцу выканання – класныя і дамашнія. У залежнасці ад жанравых асаблівасцей вылучаюцца такія віды сачыненняў, як апавяданне, апісанне, разважанне, анатацыя, рэцэнзія, водзыў, рэпартаж .
Надзвычай распаўсюджаным з’яўляецца сачыненне-апавяданне, Больш складаным тыпам вучнёўскіх сачыненняў з’яўляецца сачыненне-апісанне. Яно патрабуе аналітычнага падыходу да раскрыцця тэмы: Цікавай формай работы, якая набывае выключнае значэнне ў развіцці навыкаў звязнай мовы, з’яўляецца сачыненне-разважанне.
Практыкуюцца ў школе і сачыненні-нарысы – пісьмовае паведамленне пра пэўныя падзеі рэчаіснасці. Сачыненне-рэцэнзія ўяўляе сабой крытычны аналіз, меркаванне, водзыў аб мастацкім творы, прагледжаным кінафільме, спектаклі. Сачыненне-рэпартаж – гэта водгук на найбольш важныя падзеі часу. яе саўдзельнікам.