Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метод литаратуры.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
570.88 Кб
Скачать

23. Тэорыя літаратуры ў школьным вывучэнні.

Сучасныя Канцэпцыя літаратурнай адукацыі, агульнаадукацыйныя стандарты і праграмы па беларускай літаратуры акрэсліваюць тэарэтыка-літаратурныя веды ў якасці аднаго з ключавых элементаў навучання мастацкай славеснасці ў кантэксце культуралагічнай мадэлі развіцця асобы вучня. Менавіта яны дазваляюць у поўнай меры рэалізаваць такія агульныя прынцыпы пабудовы зместу літаратурнай адукацыі, як арыентацыя на засваенне нацыянальнай культуры ў адзінстве з агульначалавечымі каштоўнасцямі,фундаменталізацыя, практычная скіраванасць, гуманітарызацыя навучання, накуковасць навучання і інш.

Важнейшымі фактарамі пры адборы тэарэтычнага матэрыялу становяцца мастацкая спецыфіка твора, яго родавая і жанравая прыналежнасць, функцыянальная роля пэўнага тэарэтычнага паняцця ў засваенні канкрэтнага літаратурнага матэрыялу, значнасць таго або іншага паняцця ў фарміраванні чытацкіх уменняў успрымання, аналізу і ацэнкі твораў, а таксама даступнасць тэарэтыка-літаратурнага паняцця для вучняў пэўнай узроставай групы.

Школьны курс літаратуры ўключае тэарэтычныя паняцці, якія ўмоўна па характары іх засваення вучнямі можна падзяліць на два віды. Адны засвойваюцца паступова як элементы навуковага падыходу да літаратуры,калі настаўнік ужывае іх пры тлумачэнні новага матэрыялу (пісьменнік, аўтар, мастацкі твор). Такія паняцці сустракаюцца і ў метадычным апараце падручніка (апавяданне, верш). Значэнне некаторых з гэтых тэрмінаў вучні ведаюць з уласнага чытацкага вопыту. Другая група паняццяў фарміруецца ў вучняў на аснове аналізу літаратурных з’яў і замацоўваецца ў вызначэннях (эпітэт, параўнанне, метафара і г.д.).

Змест і структура тэарэтыка-літаратурных ведаў у VVIII класах.

Курс V класа пераходны ад пачатковага этапу навучання (літаратурнае чытанне) да сярэдняга (літаратурнае навучанне). Галоўным аб’ектам на ўроку літаратуры з’яўляецца мастацкі твор, яго жыццёва-пазнавальныя, мастацка-эстэтычныя, каштоўнасна-ацэначныя якасці. Тэарэтыка-літаратурныя паняцці, дазваляюць скласці ўяўленні пра найбольш агульныя асаблівасці мастацкага адлюстравання жыцця, пра кампаненты літаратурна-мастацкага твора, а таксама пра фальклор і некаторыя яго жанры. Якраз са звестак пра асаблівасці жанраў вуснай народнай творчасці пачынаецца вывучэнне тэорыі літаратуры ў V класе: у працэсе знаёмства з шэрагам мастацкіх тэкстаў і адпаведных артыкулаў падручніка ў пяцікласнікаў фарміруюцца ўяўленні пра народную казку і яе віды (казкі пра жывёл, чарадзейныя, бытавыя), а таксама пра легенду і яе асаблівасці, пра загадкі, прыказкі, прыкметы і павер’і.

У курсе літаратуры V класа, такім чынам, дамінуе жанрава-тэматычны падыход. У VI класе Працягваецца знаёмства вучняў з жанрамі і тэматыкай фальклорных і літаратурных твораў, адначасова ўводзіцца паняцце міфа. У гэтым класе вучням прапануецца пазнаёміцца з народнай песняй як тэарэтыка-літаратурным паняццем: пасля вывучэння шэрагу каляндарна-абрадавых і сямейна-абрадавых узораў яны павінны не толькі арыентавацца ў жанравых разнавіднасцях народнай песеннай лірыкі, яе вобразна-выяўленчай палітры (паняцці пра алегорыю, сімвал, уяўленні пра ролю зваротаў і паўтораў, традыцыйнасць, устойлівасць эпітэтаў і параўнанняў), але і ўсведамляць адрознасць паміж песняй народнай і .У VI класе паглыбляецца паняцце тэмы і ўводзіцца паняцце ідэі мастацкага твора.

Такім чынам, у курсе беларускай літаратуры VI класа паглыбленне ведаў пра родава-жанравую спецыфіку, будову і структуру вывучаемых твораў, вобразна-выяўленчыя сродкі спалучаецца з паступовым увядзеннем шэрагу новых для вучняў тэарэтыка-літаратурных паняццяў, У VII класе працягваюць спасцігаць сутнасць літаратуры як мастацтва слова, у тым ліку – праз параўнальны разгляд двух асноўных тыпаў літаратурна-мастацкай творчасці – паэзіі і прозы, а таксама шляхам супастаўлення мастацкіх твораў з творамі публіцыстычнай, навуковай (гістарычнай) літаратуры.засваенне цэлага комлексу паняццяў з тэорыі вершаскладання: рытм і рыфма, віды стопаў і памераў у вершах, гукапіс і інш.

Такім чынам, у VII класе прапанаваныя для вывучэння звесткі па тэорыі літаратуры так ці іначай зарыентаваныя на спасціжэнне агульных асаблівасцей прозы і паэзіі як тыпаў літаратурнай творчасці. VIII класа ўвага канцэнтруецца на розных спосабах паказу чалавека ў літаратуры, г.зн. на літаратурных родах і адпаведных ім жанрах, жанравых формах. Праз паняцце жанру ўстанаўліваецца арганічная сувязь паміж тэмай і ідэяй твора і яго мастацкай формай. Жанр, нарэшце, – гэта сфера, дзе

У гэтым класе прадугледжваецца паглыбленне ведаў пра цэлы шэраг тэарэтыка-літаратурных паняццяў, што ахопліваюць пераважную большасць акрэсленых вышэй паняційна-катэгарыяльных груп. выяўляюцца новыя ўстойлівыя прыкметы такіх паняццяў, як

– эпічны літаратурны род і эпічныя жанры– эпізод, сюжэт, тэма, ідэя, кампазіцыя ў эпічным творы;

– вобраз-характар і спосабы яго раскрыцця: апісанне ўчынкаў і паводзін, партрэт, пейзаж, мова героя, аўтарская характарыстыка; апавядальнік у эпічным творы;

– вобразна-выяўленчыя сродкі паэтычнай мовы;

– вершаскладанне, рытміка-інтанацыйныя сродкі ў літаратурна-мастацкім творы.

У VIII класе ўводзіцца паняцце “лірычны герой”, фарміруецца паняцце і пра класічныя жанры і формы верша – санет (“Санет” (“Замёрзла ноччу шпаркая крыніца…”) М. Багдановіча), актаву, трыялет.

ў ІХ–ХІ класах арганічна звязана з папярэднім этапам і мае на мэце замацаваць веды пра будову і структуру мастацкага твора, сродкі мастацкай выразнасці, асноўныя вершаваныя памеры, пра роды і жанры мастацкай літаратуры, узбагаціць набытыя ўменні і навыкі аналізу мастацкага твора. Акрамя таго, у гэтым канцэнтры ўводзяцца звесткі пра асаблівасці творчай манеры, стылю пісьменніка, а таксама пра асноўныя напрамкі развіцця літаратуры, фарміруецца ўяўленне пра гісторыка-літаратурны працэс, яго перыяды.

На гэтым этапе літаратурнай адукацыі ўводзяцца некаторыя сінтэтычныя ў жанравых адносінах паняцці, такія як паэма-балада (чые сутнасныя адзнакі выяўляюцца падчас вывучэння “Бандароўны” Янкі Купалы), паэма-эпапея (часцей сустракаецца тэрміналагічнае спалучэнне “эпічная паэма”; асаблівасці гэтага жанру асэнсоўваюцца пры аналізе класічнага паэтычнага эпасу ХХ ст. “Новая зямля” Якуба Коласа). пра жанры летапісу, жыція (падчас вывучэння твораў, што належаць да эпохі Сярэднявечча). ўвядзенне паняццяў пра літаратурна-мастацкія эпохі. У ІХ класе ўводзіцца пачатковае паняцце пра стыль пісьменніка, У Х класе працягваецца вывучэнне беларускай літаратуры на гісторыка-храналагічнай аснове, пры гэтым захоўваецца пераемнасць у паглыбленні папярэдне набытых і засваенні новых тэарэтыка-літаратурных ведаў.

У ХІ відавочна ўскладняюцца структура і змест тэарэтыка-літаратурных паняццяў

Вучні ХІ класа, знаёмячыся з канкрэтнымі творамі або творчасцю асобных пісьменнікаў, авалодваюць цэлым комплексам ведаў з гісторыі і тэорыі літаратуры: літаратурны працэс, сувязь літаратуры з грамадскім жыццём, літаратурныя напрамкі і стылі, развіццё жанраў, традыцыі і наватарства, нацыянальная своеасаблівасць беларускай літаратуры, літаратура і культура, іншыя віды мастацтва.