Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метод литаратуры.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
570.88 Кб
Скачать

22. Урокі па вывучэнні жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, іх спецыфіка ў сярэдніх і старшых класах.

Цэласнае асэнсаванне ўвасобленых у літаратурна-мастацкім творы ідэй, праблем, духоўна-маральных пошукаў, выяўленне аўтарскай пазіцыі немагчымыя без усведамлення таго, што непаўторнасць мастацкага свету твора абумоўленая унікальнасцю асобы ягонага стваральніка. Зразумець своеасаблівасць пісьменніцкага характару і лёсу, вытлумачыць у эстэтычным ды гістарычным кантэкстах погляды творцы дапамагае вывучэнне ягонай біяграфіі.

На першай ступені літаратурнай адукацыі, у V–VIII класах галоўным аб’ектам вывучэння з’яўляецца мастацкі твор. Аднак нягледзячы на тое, што ўвага вучняў спецыяльна не засяроджваецца на жыццёвым і творчым шляху пісьменнікаў, настаўнік у працэсе гутаркі можа звярнуцца да асобных біяграфічных звестак, якія будуць спрыяць больш глыбокаму спасціжэнню канкрэтнага мастацкага твора. У гэтым выпадку старонкі біяграфіі становяцца своеасаблівымі “ўводзінамі” ў твор, дапамагаюць пазначыць тэматычныя і праблемныя “вузлы” тэксту. 9 - 11 класахТут вывучэнне біяграфіі набывае самастойны і адносна завершаны характар.

Вывучэнне біяграфіі пісьменніка – адна з важнейшых умоў больш глыбокага і цэласнага асэнсавання яго твораў – дапамагае выявіць вытокі і фактары фарміравання мастакоўскага светаадчування, абумоўленасць светапогляднай і мастацка-эстэтычнай эвалюцыі творцы канкрэтным гісторыка-культурным кантэкстам. Іначай кажучы, адной са “стратэгічных” мэтаў вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка павінна быць фарміраванне ў вучняў выразных уяўленняў пра сувязь светапогляду пісьменніка з падзеямі ў грамадскім жыцці, яго грамадзянскую пазіцыю і духоўны воблік, урэшце, пра ягоную творчую індывідуальнасць. У выніку старшакласнікі павінны ўмець выяўляць гістарычныя і сацыяльныя заканамернасці светапогляду і лёсу пісьменніка.

У якасці вядучага метаду вывучэння біяграфіі айчынныя метадысты вылучаюць лекцыю настаўніка, Уласна лекцыю рэкамендуецца спалучаць з іншымі метадычнымі формамі вывучэння біяграфіі пісьменніка: чытаннем мастацкіх твораў, дакладамі вучняў, завочнымі экскурсіямі, гутаркай, працай з падручнікам, а таксама з дадатковай літаратурай (літаратуразнаўчыя і крытычныя працы, мемуарыстыка, лісты, дзённікі пісьменніка, вершы і празаічныя творы пра яго, аўтабіяграфія, краязнаўчая літаратура, дакументы і інш.).

Важным прынцыпам арганізацыі і рэпрэзентацыі вучэбнага матэрыялу з’яўляецца адзінства асвятлення жыццёвага шляху пісьменніка і ягонай творчай эвалюцыі. Дзеля гэтага настаўніку неабходна вылучаць такія светапоглядныя, маральныя і эстэтычныя праблемы, адлюстраваныя ў творчасці аўтара, якія былі б актуальныя, цікавыя для вучняў канкрэтнага ўзросту. Падчас вывучэння біяграфіі асаблівай увагі настаўніка вымагаюць формы кантролю ведаў, апытанняў і хатніх заданняў. Дзеля сістэматызацыі ведаў пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка можна выкарыстоўваць сінхранічныя табліцы Вучням варта прапанаваць скласці план лекцыі настаўніка, падабраць эпіграф да ўрока, супаставіць факты біяграфіі пісьменніка з падзеямі, якія перажываюць героі ягоных твораў і г.д. Эфектыўным спосабам праверкі ведаў з’яўляецца правядзенне віктарын, ролевых гульняў, заключнага ўрока-дыспута пра кнігі, прысвечаныя жыццёваму і творчаму шляху пісьменніка і інш.Само слова настаўніка пра пісьменніка можа гучаць на музычным фоне, што стварае адпаведную атмасферу, актывізуе эмацыйную сферу вучняў. Такім чынам, зварот да твораў жывапісу, музыкі, кінамастацтва дазваляе падаць біяграфічны матэрыял больш выразна і незраўнана больш дзейсна ў сэнсе ўздзеяння на эмацыйна-пачуццёвую сферу.