
13. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту з пункту гледжання зместу (тэма, падтэма).
Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту з пункту гледжання выкладання інфармацыі ( апісанне, апавяданне, разважанне, доказ). Навуковы стыль характарызуецца абстрактнасцю, аб’ектыўнасцю, лагічнай паслядоўнасцю меркаванняў, інфармацыйнай накіраванасцю і дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў. Асноўная мэта стылю – данесці аргументаваную інфармацыю ясна, лагічна і паслядоўна.
У залежнасці ад сферы абслугоўвання (навука, тэхніка, вучэбны працэс), ад асаблівасцяў прадмета і аўтарскіх задач у межах навуковага стылю выдзяляюць некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-тэхнічны, навукова-вучэбны і навукова-папулярны.
Уласна навуковаму падстылю ўласцівы акадэмізм і так званая сухасць падачы інфармацыі.
У навукова-вучэбным і навукова-папулярным падстылях, акрамя першых двух спосабаў падачы інфармацыі, выкарыстоўваецца і ацэначны. З мэтай прыцягнення ўвагі могуць ужывацца элементы эмацыянальнасці: выкарыстанне зваротаў, выражаных дзеясловамі (разгледзім, успомнім), эпітэтаў, параўнанняў і асаблівых уступаў.
Аснову навуковых тэкстаў складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы тыпу думаць, гаварыць, пісаць, вялікі, малы, розум і інш., а таксама тэрміны (вузкаспецыяльныя і шырокаўжывальныя).
Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання. Часцей за ўсё гэта іншамоўныя ці нават інтэрнацыянальныя словы з абстрактным значэннем тыпу дослед, праблема, працэс, аналіз, даследаванне, аперацыя, факусіравацца, фармуляваць, функцыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, перадачы інфармацыі, актывізацыі мыслення, дзеяння, ўзбагачаюць мову навукі разнастайнымі сінанімічнымі канструкцыямі і з’яўляюцца асновай выкладу навуковых тэкстаў розных галін навукі, тэхнікі і культуры.
У навуковай літаратуры можна сустрэць амаль усе часціны мовы са сваімі характэрнымі асаблівасцямі ўжывання. Самымі частотнымі ў навуковых тэкстах з’яўляюцца назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі і дзеепрыметнікі, ужыванне якіх мае пэўную абумоўленасць і носіць своеасаблівы характар.
Над лiкавымi роўнасцямi, як i над любымi iншымi выказваннямi, можна выконваць вядомыя лагiчныя аперацыi.
Навуковы выклад iнфармацыi патрабуе дакладнасцi i тлумачэння, таму ў навуковых тэкстах найбольш пашыраны складаназалежныя сказы з падпарадкавальнай злучнiкавай сувяззю.
Для навуковай лiтаратуры характэрны таксама абстрактнасць, аб’ектыўнасць iнфармацыi i адсутнасць персанiфiкацыi, выражэнне якой перадаецца праз ужыванне неасабова-прэдыкатыўных слоў i пасiўных канструкцый тыпу было прынята, было вырашана, за аснову прымаецца, маецца на ўвазе i iнш.
15. Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковага тэксту : лексічныя, граматычныя, марфалагічныя і сінтаксічныя).
Навуковы стыль фіксуе, захоўвае, перадае інфармацыю ў канкрэтнай галіне ведаў. Выкарыстоўваецца ў вучэбнай і даведачнай літаратуры, у навукова-даследчай сферы і вытворчасці. Гэта стыль падручнікаў, навуковых прац, слоўнікаў, лекцый, манаграфій, артыкулаў, рэфератаў. Ён увасабляе навуковае мысленне, форму існавання і перадачы ведаў. Функцыя навуковага маўлення заключаецца ў доказным выкладзе матэрыялу, паведамленні і тлумачэнні новых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў. Навуковы тэкст нясе інфармацыю, выкладзеную лагічна, сцісла, аб’ектыўна, неэмацыянальна. Навуковы стыль выкарыстоýваецца ý навуковых даследаваннях па розных галінах ведаý, напрыклад у падручніках і вучэбных дапаможніках па хіміі, медыцыне, фізіцы, матэматыцы. У Навуковым стылі шырока прадсталена прафесійна-тэхнічная тэрміналогія, яму не ýласцівы мнагазначныя словы. Сінтаксіс навуковага стылю вызначаецца ýскладненымі канструкцыямі, складаназлучанымі і складаназалежнымі сказамі, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, рознымі ýстаýкамі, паясненнямі і інш. Тлумачэнні, заўвагі, паслядоўнасць выкладу перадаюцца з дапамогай пабочных і ўстаўных канструкцый. У сучасным навуковым стылі многа розных умоýных абазначэнняý, схем, табліц, графікаý, дыяграм і інш. Для навуковага стылю не характэрна ýжыванне вобразных, эмацыянальна-экспресіýных моýных сродкаý. Сістэма моўных сродкаў адпавядае спецыфіцы стылю. Найперш гэта агульнаўжывальная лексіка, характэрная большасці стыляў: службовыя словы, лічэбнікі, распаўсюджаныя назвы і г. д. Выкарыстоўваецца і лексіка з іншых распаўсюджаных галін навукі - агульнанавуковая. У навуковы тэкст уваходзіць і спецыяльная тэрміналогія. Выбар моўных адзінак абумоўлены задачамі, умовамі, нарамкамі навуковай дзейнасці. Моўнае напаўненне навуковага зместу залежыць ад сферы прызначэння тэксту, яго падстылю: уласнанавуковага, вучэбна-навуковага, навукова-публіцыстычнага, навукова-папулярнага, навукова-тэхнічнага і інш
18. Асаблівасці афіцыйна -- справавога стылю : сфера ўжытку, лексіка-граматычныя асаблівасці.
1. Шырокае ўжыванне інфінітываў (упаўнаважыць, забяспечыць, зацвердзіць, прыняць). Даволі часта пры інфінітывах ужываюцца словы неабходна, абавязаны, мае права і пад. Фінансаванне названага мерапрыемства неабходна здзейсніць за кошт сродкаў...
2. Насычанасць сказаў аддзеяслоўнымі назоўнікамі на -нне-,-ццё, з прэфіксам -не-, -ня-: выкананне, павелічэнне, развіццё, недагляд, нявыплата, недапрацоўка і інш.
3. Частае выкарыстанне дзеясловаў цяперашняга часу ў значэнні сталага дзеяння, якое неабходна выконваць (Суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць (=павінны несці) адказнасць на падставе актаў заканадаўства).
4. Шырокае ўжыванне назоўнікаў са зборным значэннем: дырэкцыя, адміністрацыя, кіраўніцтва, калегія, камісія і пад.
5. Пашыранае функцыянаванне колькасна-іменных спалучэнняў: шэсць супрацоўнікаў, 10 кліентаў.
6. Замест дзеясловаў ужыванне сінанімічных спалучэнняў назоўніка з дзеясловам: дапамагчы – аказаць дапамогу, праверыць – правесці праверку, адрамантаваць – выканаць рамонт.
7. Напісанне колькасных лічэбнікаў арабскімі лічбамі: Было забракавана 25 машын; парадкавыя лічэбнікі даюцца з абавязковым склонавым канчаткам: выраб 3-га гатунку.
8. Рэдка ў афіцыйным стылі ўжываюцца выклічнікі, а таксама займеннікі 1-й і 2-й асобы і адпаведныя асабовыя формы дзеяслова.