I сонечных надзей.
(Чарот
М. Зб. тв.: У 2 т. Т. 1. 203)
М.
Чарот лічыў патрэбным нібыта апраўдвацца
перад кімсьці, абараняць сваё званне
рэвалюцыйнага паэта («Я не паэт разгулу,
адзіноцтва...»), магчыма, прадбачачы
лавіну будучых рэпрэсій, якая змыс і
яго самога. Сапраўды, ён быў арыштаваны
ў канцы студзеня 1937 г.
у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д.
35, кв. 1, адначасова выключаны з ВКП(б).
Абвінавачаны як удзельнік «контррэвалюцыйнай
нацдэмаўскай арганізацыі» і пасля
допытаў і катаванняў, прызнаўшы сябе
вінаватым, быў прыгавораны да расстрэлу.
Апошні
верш «Прысяга» (пра асабістую невінаватасць)
запісаў на сцяне мінскай унутранай
турмы НКУС, дзе яго ўбачыў і захаваў у
памяці М.
Хведаровіч.
Загінуў
29 кастрычніка 1937 г. у Мінску. 8 снежня
1956 г. рэабілітаваны
ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.
У
1958 г. выйшаў двухтомны Збор твораў М.
Чарота, які складаўся з прозы і паэзіі.
Аднак у яго не ўвайшлі наступныя творы:
паэма «Карчма», верш «На шляху Адраджэння»,
апавяданні «Непатрэбны чалавек», «Галя»,
«Талачка-шкрабалачка» – не ўвайшоў той
Чарот, які даваў магчымасць неадназначных
трактовак, якога можна было западозрыць
у сумненнях і ваганнях, што не дужа
стасавалася з іміджам рэвалюцыйнага
песняра. Трэба таксама адзначыць і тое,
што М. Чарот быў і складанай творчай
асобай, напісаўшы пра сябе ў канцы
творчага шляху:
А
я пайшоў
I
йду сваёй дарогай,
Злучыўшы
у сабе
Вялікія
дзве сілы.
(Чарот
М. Зб. тв. Т. 1. С. 203)
Гэтыя
«дзве сілы» былі нябесная стыхія
мастацтва і зямная, часта крывавая
стыхія рэвалюцыі, якія ён імкнуўся,
акрылены верай у светлую справядлівую
будучыню, паяднаць. Менавіта тое, што
мастак у паэце злучаўся з апалагетам
рэвалюцыі, надавала многім яго творам
магутную лірычную энергію, рысы
неадназначнасці і той падтэкст, які і
цяпер вылучае ў М. Чароце таленавітага
майстра слова.
8