
- •Літаратура для падрыхтоўкі Асноўная
- •Дадатковая
- •Матэрыялы для выканання заданняў Пытанне №1
- •Пытанне №2
- •Пытанне №3 асноўныя функцыі мовы
- •Пытанне №4 як у мове адлюстроўваюцца асаблівасці жыцця, светаўспрымання, псіхалогіі народа
- •Пытанне №5 як грамадства ўплывае на мову
- •Пытанне №6
- •Дзяржаўная мова.
- •Пытанне №7.
- •1.Месца беларускай мовы ў сусветнай моўнай сям’і
- •2. Праславянскі перыяд
- •3. Фарміраванне мовы беларускай народнасці
- •4. Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага
- •5. Новая беларуская літаратурная мова
- •Пытанне №8
- •Пытанне №9
- •Беларуска-руская моўная інтэрферэнцыя
- •IV. Марфалагічная інтэрферэнцыя – несупадзенні ў формах часцін мовы (род, лік, канчаткі назоўнікаў, формы параўнальнай ступені прыметнікаў, канчаткі дзеясловаў і г.Д.).
- •Заданні
- •1. Перакладзіце наступныя словы на беларускую мову, растлумачце адрозненні ў іх фанетычным афармленні.
- •6. Перакладзіце наступныя словазлучэнні на беларускую мову. Растлумачце выбар канчаткаў.
- •7. Перакладзіце сказы на рускую мову. Звярніце ўвагу на адрозненні пры ўтварэнні форм параўнальнай ступені прыметнікаў і прыслоўяў.
- •8. Выберыце і запішыце правільны варыянт ужывання займеннікаў у беларускім і рускім маўленні. Абгрунтуйце свой выбар.
- •10. Знайдзіце памылкі ва ўжыванні дзеепрыметнікаў, растлумачце іх сутнасць і выпраўце.
- •12. Перакладзіце на беларускую мову:
- •Што такое трасянка?
- •14. Прачытайце наступны тэкст. На якой мове размаўляе герой? а як ён сам лічыць? Прааналізуйце і выпраўце памылкі.
Пытанне №6
А) (вуснае заданне)Пры чытанні знайдзіце адказы на наступныя пытанні:
Чым дзяржаўная мова мова адрозніваецца ад афіцыйнай?
Ці ва ўсіх краінах ёсць дзяржаўная (дзяржаўныя) мова (мовы)?
Дзяржаўная мова.
Кожная мова можа ўжывацца ў розных сферах жыцця грамадства. Гэтыя сферы найперш падзяляюцца на дзве буйныя часткі – афіцыйную і побытавую. Афіцыйнай ( ад.лац.officialis ‘звязаны з урадам, з пасадай’) называюць мову, на якой працуюць дзяржаўныя і адміністрацыйна-гаспадарчыя органы, грамадскія арганізацыі, установы навукі, культуры, службы быту, гандлю. На афіцыйнай мове вядзецца навучанне і выхаванне ў сістэме адукацыі. Калі ж статус афіцыйнай мовы замацоўваецца і адлюстроўваецца ў спецыяльных заканадаўчых актах, яна становіцца мовай дзяржаўнай. Дзяржаўнасць мовы – гэта юрыдычна замацаваны і рэгламентаваны парадак яе выкарыстання ва ўсіх або ў пераважнай большасці разгалінаванняў афіцыйнай сферы грамадскіх зносін. Што ж датычыцца прыватных моўных узаемадачыненняў людзей, а ў пэўнай ступені і выбару імі мовы зносін з дзяржаўнымі органамі і ўстановамі, з рознымі грамадскімі арганізацыямі, то гэта было, ёсць і застаецца асабістай справай грамадзян. Такім чынам, паняцце “дзяржаўная мова” звязана з мэтанакіраванай, усвядомленай моўнай палітыкай дзяржавы, з распрацоўкай юрыдычна-прававых нормаў у галіне моўных зносін, а паняцце “афіцыйная мова” – з практыкай, з традыцыямі выкарыстання моў у пэўным грамадстве і з рэальным размеркаваннем паміж імі асобных сацыяльных функцый. Наданне пэўнай мове статуса дзяржаўнай – акт выключнай нацыянальна-гістарычнай і нацыянальна-культурнай значнасці. Яго прыняцце або непрыняцце, сам ягоны характар заўсёды вызначаецца канкрэтнымі абставінамі жыцця грамадства, асаблівасцямі яго гісторыі, суадносінамі паміж мона- і полінацыянальнасцю, станам і ўзроўнем культуры, эканомікі, палітыкі.
Варта адзначыць, што афіцыйная мова не абавязкова набывае статус дзяржаўнай, але дзяржаўная мова не можа не прайсці этапу афіцыйнага ўжывання.
Дзяржаўны статус мовы грунтуецца на арганізацыйных, кадравых, матэрыяльна-тэхнічных, культурна-асветных і іншых дзяржаўных мерах, прадугледжвае сістэму прававой аховы мовы на тэрыторыі адпаведнага дзяржаўнага ўтварэння, а таксама забяспечвае яе існаванне і развіццё ў асяродках суайчыннікаў за яго межамі. Наданне мове дзяржаўнага статуса – усвядомлены сацыяльна-палітычны акт, скіраваны сваёй канчатковай мэтай на захаванне і развіццё нацыянальнай мовы, на зберажэнне яе ад заняпаду і забыцця. Сусветная цывілізацыя не ведае выпадкаў занядбання дзяржаўных моў пры захаванні дзяржавы, затое гісторыя сведчыць, што мовы знікаюць, калі выходзяць з ужытку ў грамадскіх сферах жыцця. Патрэба ў дзяржаўным моўным рэгуляванні ўзнікае пераважна тады, калі ў мовы народа, які даў найменне дзяржаўнаму ўтварэнню, ёсць мова-канкурэнт. Менавіта таму заканадаўства некаторых монанацыянальных краін не надае мове карэннага насельніцтва дзяржаўнага статуса.
З часу, калі на беларускіх землях узніклі дзяржаўныя ўтварэнні – княствы Полацкае і Тураўскае, Наваградскае і Вялікае княства Літоўскае, - мова тутэйшай людской супольнасці мела шырокі ўжытак у асяроддзі ўладароў і вайскоўцаў, рамеснікаў і гандляроў, паляўнічых і хлебаробаў, вернікаў і святароў, манахаў-кніжнікаў і шкаляроў… Калі дзіця садзілася за кнігі, рукапісныя або пазней выдадзеныя Ф.Скарынам або С.Будным, калі яно слухала матчыны песні і старажытныя казкі, калі летапісец выводзіў літары на пергамене, калі ваяр-абаронца прыспешваў на покліч Пагоні баявога каня, а ратай выходзіў у поле – усе супольна рабілі адну справу: служылі радзіме, бацькаўшчыне, і заўсёды на вуснах народа-творцы гучала мова родная, матчына, беларуская – у высокім сэнсе дзяржаўная.
З цягам часу ў Вялікім княстве Літоўскім, акрамя афіцыйнай (з 1588 г. дзяржаўнай) старабеларускай, у грамадскім ужытку сталі пашырацца лацінская, польская і іншыя мовы. Узнікла патрэба ў дзяржаўным рэгуляванні моўных працэсаў. І тады ў выдатным помніку эпохі Адраджэння – Статуце Вялікага княства Літоўскага (рэд. 1566 і 1588 гг.) – старабеларуская мова была абвешчана, гаворачы па-сучаснаму, дзяржаўнай, найперш мовай законаў і справаводства: “А писар земский маеть по-руску (г. зн. па-старабеларуску. – Я.Ц.) литерами и словы рускими вси листы, выписы и позвы писати, а не иншым езыком и словы “ ( Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. Мн., 1989. С. 140). Аднак з 1697 г. старабеларуская мова перастала быць афіцыйнай, была выключана з ужытку ў справаводстве рашэннем кіруючых колаў Рэчы Паспалітай – дзяржавы, у якую на федэратыўнай аснове ўваходзіла тады Вялікае княства Літоўскае. Пазней (у 1867 г.) і царскім урадам беларускае друкаванае слова было забаронена, як і наогул ужыванне беларускай мовы ў школах, установах культуры і інш., што тлумачылася імкненнем пазбавіць беларускі народ не толькі самастойнага дзяржаўнага, але і нацыянальна- культурнага жыцця, а значыць і будучыні.
Такім чынам, занядбанне беларускай мовы, якое пачалося з паступовага і няўхільнага абмежавання яе грамадскіх функцый у 17-19 і пачатку 20 стагоддзя, суправаджалася частковай, а пазней поўнай стратай беларускімі землямі дзяржаўнасці.
Народ жа на роднай мове гаварыў, спяваў песні, складаў казкі, мудрыя загадкі, дасціпныя прыказкі – тварыў вялікую вусную літаратуру, у якой роднае слова ззяла ўсімі колерамі вясёлкі, выказвала думы, жаданні, пачуцці чалавека працы, адлюстроўвала востры розум народа, яго багаты духоўны свет, прыгажосць душы, шматвяковы жыццёвы вопыт.
На працягу 19 ст. на беларускай мове выдаваліся нелегальна або для абмежаванага ўжытку кнігі, перыядычныя выданні, а пасля рэвалюцыі 1905-1907 гадоў беларускія асветнікі і майстры прыгожага пісьменства сталі займацца выдавецкай дзейнасцю – і гэта садзейнічала захаванню беларускага слова і фарміраванню беларускай літаратурнай мовы.
У 1918 г.з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі і ў перыяд пасля 1919 г., калі беларускае дзяржаўнае ўтварэнне пачало актыўна ажыццяўляць свае ўладныя паўнамоцтвы, з усёй непазбежнасцю пастала пытанне пра дзяржаўную мову на Беларусі. Неўзабаве сацыяльныя рамкі ўжывання беларускай мовы ў заканадаўчым парадку, грунтоўна, з усей дакладнасцю вызначыла прынятая ў 1927 г. VIII Усебеларускім з’ездам Саветаў другая Канстытуцыя БССР (артыкул 22): “Дзякуючы значнай перавазе ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы насельніцтва беларускай нацыянальнасці, беларуская мова выбіраецца, як мова пераважная, для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі”.
У 1930 –80 гг. у Беларускай ССР руская мова, займаючы прывілеяванае, пануючае становішча ў грамадскім жыцці, фактычна выконвала ролю дзяржаўнай мовы. Беларуская мова, неапраўдана выцесненая з грамадскага ўжытку, паступова адыходзіла да той мяжы, за якой пачынаецца нябыт. Таму заканамернай была пастаноўка пытання аб прыярытэтным развіцці беларускай мовы ў Беларусі як мовы карэннага насельніцтва, як мовы суверэннага дзяржаўнага ўтварэння.
Дзяржаўны статус мовы карэннага этнасу не вядзе да абвастрэння канкурэнцыі моў і культур народаў, якія супольна жывуць у дзяржаве, а ўзмацняе іх узаемадзеянне, забяспечвае вольнае развіццё і творчае ўзаемаперайманне, гарманізацыю гэтых працэсаў і з’яўляецца асновай культурнага будаўніцтва ў дэмакратычнай дзяржаве. Без ведання мовы карэннага насельніцтва той ці іншай рэспублікі прадстаўнікамі нацыянальных меншасцей іх жыццё ў братняй супольнасці народаў нельга лічыць паўнацэнным. Для беларусаў як карэннага этнасу ў рэспубліцы таксама не абыякавы і лёс моў усіх нацыянальных супольнасцей у агульным дзяржаўным доме.
Дзяржаўнасць мовы спрыяе і забеспячэнню правоў кожнага прадстаўніка карэннага этнасу і ўсёй яго супольнасці ( калі нават апошні не з’яўляецца механічнай большасцю насельніцтва на яго тэрыторыі) на развіццё не толькі яго мовы, культуры, асветы і інш., але і нацыянальнай дзяржаўнасці і ў канчатковым выніку сцвярджае права народа на існаванне. Таму як сацыяльна-прававая катэгорыя тэрмін “дзяржаўная мова“ цесна звязаны з паняццем нацыянальнага суверэнітэту. Ва ўсім свеце дэмакратычная практыка ўжывання ў якасці афіцыйных ( а часам і дзяржаўных) нацыянальных моў супольнасцей, якія спрадвеку жывуць на сваіх дзяржаўна- этнічных тэрыторыях, грунтуецца менавіта на прызванні суверэнітэту народаў: сам факт існавання этнасаў, іх шматвяковая гісторыя і самабытная культура ствараюць гэтаму перадумовы.
У нацыянальна-дзяржаўным утварэнні ў якасці дзяржаўнай прымаецца мова яго карэннага насельніцтва, а носьбітам усіх астатніх моў гарантуецца права свабоднага карыстання імі ў розных прыватных сферах зносін. Афіцыйных моў можа быць столькі, колькі асобных нацыянальных груповак уваходзіць у склад грамадства. Так, на Беларусі афіцыйна – у школе, царкве, нацыянальных установах культуры і г.д. – ужываюцца польская, татарская, яўрэйская.
Мова – не толькі сродак зносін. Яна – душа народа, аснова яго культуры. Пакуль жыве мова, жыве народ. Выбіраць мову зносін – права асобнага чалавека. Але такога права пазбаўлены народ, бо страта нацыянальнай мовы вядзе да знікнення яго як самабытнай этнакультурнай супольнасці. Кожная мова – гэта неацэнны скарб, які разам з тым належыць не толькі аднаму народу, а ўсяму чалавецтву, духоўна ўзбагачаючы яго.
Мова фарміруе асобу, з’яўляецца асновай самасвядомасці і духоўнасці чалавека. Без адчування за спінаю грамады суайчыннікаў, аб’яднаных любоўю і павагаю да ўсіх нацыянальна-духоўных скарбаў, у тым ліку і мовы, чалавек можа страціць сэнс свайго існавання і пачуццё жыццяўстойлівасці. У мове схаваны “генетычны код” духоўнасці народа, і, авалодваючы моваю, мы “чытаем” сваю гісторыю, разумеем продкаў, ствараем сённяшнюю рэчаіснасць, крочым у будучыню.
Гонар і абавязак усіх – шанаваць і любіць мову свайго народа, садзейнічаць яе развіццю і росквіту, а таксама паважліва ставіцца да моў іншых народаў. Выхаванню гэтых высакародных грамадзянскіх якасцей чалавека, асобы і служыць прыняты ў 1990 г. закон, які надаў беларускай мове ў Рэспубліцы Беларусь статус дзяржаўнай .(Цумараў Я.А.)
Б) Дапоўніце складаны план і тэзісы тэксту (Тэзісы – гэта коратка сфармуляваныя асноўныя палажэнні тэксту). (Зрабіце ксеракопію і ў ёй ад рукі дапішыце неабходныя пункты. Улічвайце, што пункты плана і тэзісы размешчаны адпаведна)
ПЛАН
2.1. Мова першых беларускіх княстваў.
2.2. Мова ў ВКЛ.
2.3
2.4. Сувязь дзяржаўнасці земляў і дзяржаўнасці мовы. 2.5.
2.6. Беларуская мова пасля 1918г. 2.6.1. 2.6.2.Становішча бел.м. у 30-80гг.
3. Сутнасць і роля дзяржаўнага статуса мовы карэннага этнасу. 3.1.Дзяржаўны статус мовы карэннага этнасу як аснова культурнага будаўніцтва ў дэмакратычнай краіне. 3.2.Дзяржаўная мова і нацыянальны суверэнітэт. 3.3. 3.4.
3.5. Закон 1990г. «Аб мовах у Беларускай ССР». |
ТЭЗІСЫ
3.
4. Беларуская мовы была двойчы забаронена: 1697г.—сеймам Рэчы Паспалітай, 1867г. – царскім урадам.
5.
8.
9.Дзяржаўнасць мовы карэннага этнасу сцвярджае права народа на існаванне, спрыяе нац. суверэнітэту. 10. 11.Мова –аснова культуры народа, страта нац. мовы вядзе да знікнення яго як самабытнай этнакультурнай супольнасці, таму гонар і абавязак усіх ---садзейнічаць развіццю роднай мовы.
12. |