Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Реферат ИГПБ (2).doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
14.09.2019
Размер:
105.47 Кб
Скачать

Заключэнне

Падводзячы вынікі работы можна сказаць, что задачы ў поўнай меры былі вырашаны. З усяго вышэйсказаннага можна зрабіць некалькі вывадаў.

Пакаранне як інстытут крымінальнага права ў Вялікім княстве Літоўскім прайшло ў сваім развіцці шлях ад помсты да сродка публічна-крымінальнага застрашвання. Заканадаўца даволі выразна вызначыў, што адной з галоўных мэт пакарання з,яуляецца папярэджванне злачынства. Пагроза прымянення пакарання служыць папярэджваннем для патэнцыяльных злачынцаў і заахвочваючым матывам да прытрымлівання законаў.

Неабходна адзначыць, шта найбольшы ўплыў на ўсю сістэму пакранняў аказаў класавы характар феадальнага крымінальнага права. Па меры запрыгоньвання сялян і ўзмацнення эксплуатацыі працоўных мянялася і сістэма крымінальных пакаранняу. У ёй атрымалі адлюстраванне суадносіны класавых сіл у грамадстве, светапогляд пануючага класа, рэлігійная ідэалогія і мараль.

Аналізуючы сістэму відаў пакрання можна выдзяліць галоўныя пакаранні, а такксама дапаўняльныя. Да агульных адносяцца: штраф; смяротная кара, пазбаўленне волі, пазбаўленне гонару і правоў; агульная і спецыяльная канфіскацыя, адабранне маёнткаў. Да ліку дапаўняльных відаў пакарання належаць: выгнанне, пазбаўленне спадчынных правоў і пакаянне.

Статутам добра вядома даўнасць злачынства (даўнасць прыцягнення да судовай адказнасці) і даўнасць выканання абвінаваўчага прыгавору. Паняцце крымінальнай даўнасці, якая служыла падсгавай адмены пакарання. Цячэнне тэрміну даўнасці крымінальнага праследавання пачыналася са дня здзяйснення злачынства.

Адзначаючы жорсткасць крымінальных пакаранняў паводле старажытнага крымінальнага права Беларусі, варта звярнуць увагу на тое, што ў параўнанні з правам іншых еўрапейскіх дзяржаў таго часу яно было больш гуманным, а розныя віды пакарання маглі ўвогуле не прымяняцца.

Сістэма пакаранняў у вкл у 15-17 ст.

схема №1

Смяротная кара:

-павешанне;

-адрубанне галавы;

-пасажэнне на кол;

-заккапванне жывым у зямлю;

-чацвертаванне;

-спальванне на агні.

Пазбаўленне гонару

Пазбаўленне пасады

Выгнанне за межы дзяржавы:

-часовае;

-пастаяннае.

Цялесныя пакаранні

Пакаянне

Пазбаўленне волі:

-кабала;

-высылка з горада;

-турэмнае зняволенне.

Маёмастныя пакаранні:

-штраф;

-канфіскацыя.

Спіс выкарыстаных крынiц:

  1. Демченко, Г.В. Наказание по Литовскому Статуту в трех его редакциях / Г. В. Демченко, 1893. – 287 с.

  2. Доўнар Т.І. Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў ХV – ХVI стагоддзях: манаграфія / Т.І. Доўнар. - Мн: «Пропилеи», 2000. – 224 с.

  3. Довнар, Т.И. Уголовное право феодальной Беларуси (ХV — ХVI в.в.) / Т.И. Довнар. – Минск, 1995. - 96 с.

  4. Юхо, Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi / Я.А. Юхо. – Минск, 1992. – 201 с.