2. Мэты пакарання у крымінальным праве вкл
Мэты пакарання таксама гістарычна мяняліся. У старажытных беларускіх княствах пакаранне мае ўсе рысы прыватнага задавальнення пацярпеўшага за шкоду і крыўду, якія нанесены злачынствам, і з'яўляецца фактычна заменам пометы грамадскім пакараннем усякага злачыннага дзеяння. Паступова пакаранне ўсё больш пранікаецца задачамі публічна-крымінальнага карання і забеспячэння грамадства ад шкодных і злых дзеянняў. У якасці мэты пакарання абгрунтоўваецца неабходнасць застрашвання злачынца і іншых «злых людзей» (патэнцыяльных злачынцаў) [2, с. 94].
Застрашванне, як асноўная мэта пакарання, атрымала заканадаўчае замацаванне ў Судзебніку Казіміра 1468 г. Аб гэтым сведчыць болышасць санкцый крымінальных норм Судзебніка. Смяротнае пакаранне прадугледжвалася нават за крадзеж маёмасці на суму звыш трыццаці грошай («свыше полукопья»). Акрамя таю, закон забараняў вызваляць злачынца ад пакарання: «А над злодзеем милости не надобе».
У XVI ст., калі фарміравалася агульназемскае заканадаўсгва, пануючае становішча пачынаюць займаць мэты публічнай адплаты і застрашвання, з аднаго боку, і мэты прыватнага задавальнення і адплаты — з другога.
У Статуце 1529 г. пакаранне выступае яшчэ ў асноўным сродкам задавальнення пацярпеўшага і толькі часткова мае значэнне кары за здзейсненае зло і пэўнага ўздзеяння на волю злачынца. У апошнім Статуце мы бачым амаль поўнае разуменне злачынства як грамадскяга зла і пакарання — як публічна-крымінальнай і застрашваючай кары за гэта зло.
Заканадаўца пачынае даволі выразна вызначаць, што адной з галоўных мэт пакарання з,яуляецца папярэджванне злачынства. Пагроза прымянення пакарання служыць папярэджваннем для патэнцыяльных злачынцаў і заахвочваючым матывам да прытрымлівання законау. Адначасова заканадаўца лічыць, што аднаго застрашвання недастаткова для папярэджвання злачынсгваў, а прававыя нормы павінны паказваць свавольным і злым людзям, што ім нявыгадна парушаць закон таму, што будучае пакаранне перавышае перавагу здзейсненага злачынства. Гэта думка заканадаўцы знайшла адлюсграванне ў многіх аргыкулах Статутаў.
Заканадаўца лічыць таксама, што пакаранне павінна заахвочваць да праследавання злачынцаў, і таму часам замацоўвае атрыманне ўзнагароды на карысць тых асоб, якія садзейнічаюць раскрыццю злачынства і выступаюць у судзе прыватнымі абвінаваўцамі.
Мэты пакрання, якія закрапляў заканадаўца безумоўна паўплывалі і на ўсю сістэму пакранняў, аднак неабходна адзначыць, шта найбольшы ўплыў аказаў класавы характар феадальнага крымінальнага права. Па меры запрыгоньвання сялян і ўзмацнення эксплуатацыі працоўных мянялася і сістэма крымінальных пакаранняу. У ёй атрымалі адлюстраванне суадносіны класавых сіл у грамадстве, светапогляд пануючага класа, рэлігійная ідэалогія і мараль. Пры абвастрэнні класавай барацьбы і нарастанні крызіснага стану, калі правячай вярхушцы цяжэй было ўтрымліваць уладу, пакаранні рабіліся больш жорсткімі. У перыяд адноснай стабілізацыі феадальнага ладу і распаўсюджання ідэй гуманізму крымінальныя пакаранні таксама стабілізаваліся.
