
- •1.Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Закон Рэспублікі беларусь № 420-3 ад 23 ліпеня 2008 г.
- •2. Арфаграфія. Правапіс галосных. Галосныя літары. Літары о, ё. Літары э,е.
- •3.Перадача акання і якання на пісьме.
- •4.Правапіс літар а, о, э ў складаных словах. Правапіс літар е, ё, я ў складаных словах.
- •5.Прыстаўныя галосныя і, а.
- •6.Спалучэнні галосных у запазычаных словах.
- •7.Арфаграфія. Правапіс зычных. Зычныя літары. Правапіс звонкіх і і глухіх зычных.
- •8.Зычныя д, т і дз, ц
- •9. Некаторыя cпалучэнні зычных. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя
- •10.Нескладовае ў і у складовае. Нескладовае й
- •11.Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
- •12.Правапіс мяккага знака і апострафа
- •13.Правапіс абрэвіятур
- •15.Правапіс некаторых марфем. Аднамарфемныя прыназоўнікі. Прыстаўкі
- •16.Правапіс некаторых марфем. Суфіксы
- •17. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
- •18.Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
- •19. Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •20.Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
- •21. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях
- •22.Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў, акументаў, іх зводаў, і інш.
- •23. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •24. Вялікая літара ў назвах з двукоссем
- •25. Агульныя правілы напісання разам, праззлучок і асобна
- •26.Правілы напісання раза і праз злучок. Складаныя назоўнікі і прыметнікі.
- •27.Лічэбнікі і Прыслоўі разам і праз злучок
- •28. Прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, выклічнікі разам і праз злучок
- •29. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічныхскарачэнняў і іншых знакаў
- •30.Пунктуацыя. Пастаноўкі кропкі, пытальніка.
- •31. Правілы пастаноўкі клічніка, шматкроп’я
- •33.Коска пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •34. Коска пры словах і спалучэннях слоў, якія ўдакладняюць або абмяжоўваюць значэнне іншых слоў у сказе
- •35. Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях, пры пытальных, адмоўных, сцв. Словах.
- •36. Коска ў складаназлучаным сказе, складаназлучаным, складаназалежным
- •38. Правілы пастаноўкі дужак і двукосся
- •40. Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку
- •41. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках
40. Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку
1. Калі пытальнік, клічнік, кропка, шматкроп’е або коска ўжываюцца ў спалучэнні з працяжнікам, то працяжнік ставіцца пасля пералічаных знакаў прыпынку. Напрыклад:«Хлопец твой ужо добра падрос?» –– спытаў той прыглушана (Я. Брыль).
2. Калі пасля працяжніка стаяць словы, якія выдзяляюцца па адпаведных правілах коскамі (напрыклад, пабочнае слова), то коска перад ім апускаецца.Напрыклад: Удасца ім зашыцца ў лес –– напэўна, адарвуцца ад даганятых..
3. Коска і працяжнік ставяцца:
*перад словам, якое паўтараецца для таго, каб звязаць з яго дапамогай даданую частку складаназалежнага сказа, састаўную частку складаназлучанага ці частку простага сказа разгорнутай канструкцыі.
4. У канцы пытальных сказаў, якія вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй, спачатку ставіцца пытальнік, а потым –– клічнік.
5. У канцы клічных сказаў, якія вымаўляюцца з пытальнай інтанацыяй, спачатку ставіцца клічнік, а потым –– пытальнік.
6. Перад закрывальным двукоссем захоўваецца кропка, якая паказвае графічнае скарачэнне.
7. Калі перад закрывальным двукоссем стаіць пытальнік або клічнік, то коска ставіцца паводле кантэксту.
8. Пытальнік, клічнік і шматкроп’е ставяцца перад закрывальным двукоссем, калі яны адносяцца толькі да слоў, узятых у двукоссе; пасля закрывальнага двукосся гэтыя знакі ставяцца тады, калі адносяцца да ўсяго сказа, які заканчваецца словамі, узятымі ў двукоссе.
9. Калі перад закрывальным двукоссем стаіць пытальнік, клічнік або шматкроп’е, то яны паўторна не ставяцца пасля двукосся; неаднолькавыя знакі (калі яны патрабуюцца ў залежнасці ад характару адпаведных частак тэксту) ставяцца перад двукоссем і пасля яго.
10. У межах аднаго сказа коска, кропка з коскай, двукроп’е ці працяжнік ставяцца толькі пасля закрывальнай дужкі на месцы разрыву асноўнага сказа ўстаўной канструкцыяй. Напрыклад:Палілася печ (нанач браўся мароз); у печы скварылася свежына (К. Чорны).
11. Кропка, пытальнік, клічнік ці шматкроп’е ставяцца перад закрывальнай дужкай, калі яны адносяцца толькі да слоў, узятых у дужкі.
12. Пры спалучэнні пытальніка або клічніка са шматкроп’ем гэтыя знакі ставяцца на месцы першай або першай і другой кропак. Напрыклад:Ганна, што з табою робіцца?.. Чаму ты такою стала?.. (К. Чорны).
13. Пры спалучэнні шматкроп’я з коскай коска не ставіцца.
14. Перад шматкроп’ем можа ставіцца двукроп’е ці коска, калі ёсць неабходнасць паказаць пералік цытат, якія прыводзяцца не поўнасцю. Напрыклад:У тэлеграмах паведамлялася: ... ваенны пераварот у Грэцыі, рабочыя ў Францыі адмовіліся разгружаць судны з ваеннымі грузамі...
41. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках
1. Коска, кропка з коскай, двукроп’е і кропка ставяцца пасля лічбы або зорачкі, якія з’яўляюцца знакамі-паказальнікамі спасылкі (каб указаць, што спасылка адносіцца да пэўнага слова ці групы слоў): ...¹, або ...²; або ...*: або ...**.
2. Пытальнік, клічнік, шматкроп’е і двукоссе ставяцца перад знакам спасылкі (лічбай ці зорачкай): ...?¹ або ...!² або ...»*.
3. Пасля знака спасылкі (лічбы ці зорачкі), які размешчаны за двукоссем, кропка захоўваецца: ...»¹. або ...»**.