Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Полацкае княства ў IX.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
24.08.2019
Размер:
367.62 Кб
Скачать

Полацкае княства ў IX—XI стст. Полацк у IX - 60-х гадах X ст.

Гісторыю Полацкага княства трэба адлічваць ад пачатку існавання горада Полацка. Гістарычнае ядро горада сфарміравалася да IX ст. на аснове гарадзішча, якое знаходзілася на беразе р. Палаты, каля ўпадзення яе ў Заходнюю Дзвіну [1]. Да гарадзішча далучаліся перадграддзе на правым беразе Палаты і даволі вялікае селішча на левым беразе гэтай ракі [2].

Ужо ў IX ст. Полацк актыўна ўключаецца ў палітычнае жыццё ўсходнеславянскіх плямён. Гэтаму перш за ўсё спрыяла яго размяшчэнне на заходнядзвінскім адгалінаванні гандлёвага шляху "з варагаў у грэкі". Шлях гэты злучаў Чорнае і Балтыйскае моры праз сістэму волакаў паміж рэкамі Днепр, Заходняя Дзвіна і Вялікая. Росквіт шляху прыпадае на IX-X стст., што садзейнічае эканамічнаму росквіту Полацка, а таксама выспяванню ў Полацкім княстве тэндэнцыі да незалежнага існавання ад улады Кіева, князі якога імкнуліся мець кантроль над усім шляхам "з варагаў у грэкі".

Першыя летапісныя звесткі аб Полацку прыпадаюць на 862 г. Пад гэтай датай у "Аповесці аб мінулых часах" запісана, што скандынаўскі князь Рурык, які прыняў уладу ў Ноўгарадзе, пачаў раздаваць "мужам сваім" гарады, у тым ліку і Полацк [3]. Мы не ведаем імя першага князя, прынятага палачанамі, але верагодна, што па этнічным паходжанні, як "муж" Рурыка, ён быў скандынавам. Такім чынам, Полацк трапляе пад уплыў палітыкі, якую праводзіў Рурык з мэтай поўнага падпарадкавання паўночнай часткі шляху "з варагаў у грэкі". Таму ў гарадах, у тым ліку ў Полацку, з'явіліся падначаленыя яму князі. В. Ляўко лічыць, што пасля гэтага Полацкае княства ўваходзіць у федэрацыю паўночных дзяржаў Усходняй Еўропы, чым аддаляецца ад тэрыторыі крывічоў віцебскага Падзвіння [4].

Сітуацыя, якая ўтварылася ў выніку дзеянняў Рурыка, паставіла пад пагрозу эканамічныя інтарэсы Кіеўскага княства. Кіеўскія князі Аскольд і Дзір у 865 г. (па некаторых звестках - у 867 г.) здзяйсняюць ваенны паход на крывічоў, а дакладней - пад Полацк. Вынікі гэтага паходу для нас засталіся невядомымі, бо летапісныя крыніцы абмежаваліся толькі паведамленнем, што кіеўскія князі ваявалі палачан і шмат шкоды ім нарабілі [5].

З 882 г. Полацк і землі, якія яму падпарадкоўваліся, знаходзіліся ў пастаянных палітычных і эканамічных сувязях з Кіеўскім княствам. Аб гэтым ёсць некалькі паведамленняў летапісу. У першым з іх апавядаецца пра ўдзел крывічоў у сумесным паходзе 882 г. кіеўскага князя Алега на Смаленск. Паводле другога паведамлення, Алег устанавіў даніну крывічам. Некаторыя з даследчыкаў лічаць, што пад паняццем "уставі дані" трэба разумець не накладанне даніны на заваяваныя плямёны, а рэгламентацыю даніны ўжо падначаленага ўладзе Алега племені, у якасці якога і выступалі крывічы[6]. Безумоўна, што пры пераходзе Алега, нашчадка ўлады Рурыка, з Ноўгарада ў Кіеў Полацкае княства, якое знаходзілася ў сферы інтарэсаў Ноўгарада, трапляла ў такія ж адносіны да Кіеўскага няства.

Звесткі аб паходзе князя Алега ў 907 г. на Царград, у якім удзельнічалі палачане, дазваляюць атрымаць больш дакладнае ўяўленне аб тых адносінах, што склаліся паміж Кіеўскім і Полацкім княствамі ў гэты час. Пасля заключэння міру паміж Кіеўскай дзяржавай (Русь) і Візантыяй кожны з удзельнікаў паходу атрымаў па 12 грыўняў, а асобныя гарады, у тым ліку і Полацк - дадатковыя ўзнагароджанні або "ўклады". Б. Грэкаў, разглядаючы дадзенае пытанне, указаў на магчымасць уключэння Полацка ў шэраг удзельнікаў паходу ў пазнейшай рэдакцыі летапісу, каб адзначыць падначаленне Полацкага княства ўладзе Кіева яшчэ пры праўленні князя Алега [7]. Большасць даследчыкаў прыйшла да думкі, што само згадванне ў дадзеным выпадку крывічоў пацвярджае ўдзел Полацка ў паходзе на Царград. Разам з тым трэба прызнаць магчымасць пазнейшага рэдагавання летапісу на карысць Кіева ў частцы тэксту, дзе даецца тлумачэнне, чаму некалькі гарадоў, у тым ліку і Полацк, атрымалі "ўклады". У летапісе гэта тлумачыцца тым, што "по темъ бо городомъ седяху князья под Олегом суще..."[8] Такім чынам, можна меркаваць, што Полацкае княства ўваходзіла ў склад Кіеўскай дзяржавы, але адносіны з апошняй былі намінальнымі і абмяжоўваліся толькі стасункамі, якія прадугледжвалі ўдзел ва ўзаемавыгадных ваенных мерапрыемствах.

Пасля 907 г. і да 980 г. няма ніякіх звестак аб падначаленым стане Полацка Кіеву. Да 80-х гадоў X ст. Полацк не згадваецца ў пераліку падзей, што разгортваліся вакол Кіева..Вядомы паведамленні аб удзеле крывічоў у паходзе кіеўскага князя Ігара на Візантыю ў 944 г. і згадка аб крывічах, да якіх кіеўскія князі хадзілі ў "палюддзе", змешчаны ў трактаце "Пра кіраванне дзяржавай" візантыйскага імператара Канстанціна VII Парфірароднага. Але ўжо ў X ст. крывічы не ўяўлялі сабой агульнага саюза плямён, так як падзяляліся на полацкіх, пскоўскіх і смаленскіх. У дачыненні да апошніх і магла быць ужыта агульная назва "крывічы". У трактаце Канстандіна Парфірароднага згаданы таксама некалькі гарадоў, што выплачвалі даніну Кіеву. Сярод іх пазначаны Смаленск, але адсутнічае Полацк. Гэта дало падставу Б. Рыбакову прыйсці да высновы, што Смаленск з'яўляўся самым аддаленым і паваротным пунктам палюддзя кіеўскіх князёў, якое ажыццяўлялася "па колу" (было кругавым аб'ездам зямель) [9].

Выхад Полацкага княства з-пад улады Кіева неабходна адносіць да перыяду 907-947 гг. У 947 г. кіеўская княгіня Вольга пачынае ў землях, залежных ад Кіева, ставіць пагосты і становішчы, рэгламентуючы памер даніны. Гэта дзейнасць закранула Драўлянскую зямлю, Пскоўшчыну, Наўгародчыну, Падняпроўе і Падзясенне, але не датычылася Полацкага княства Паўднёвая накіраванасць палітыкі кіеўскага князя Святаслава, сына княгіні Вольгі, у60-70-я гады X ст. не спрыяла збліжэнню паміж Полацкім і Кіеўскім княствамі. I як слушна падкрэсліў яшчэ ў XIX ст. М. Барсаў, імкненне замацавацца на заходнядзвінскім адгалінаванні вялікага воднага шляху "з варагаў у грэкі" і неабходнасць падтрымліваць каланізацыйны рух крывічоў адштурхоўвалі полацкіх князёў ад інтарэсаў Кіева і з'яўляліся прычынай адасобленасці Полацкага княства [10]. У падзеях 980 г. Полацкае княства выступала як незалежная дзяржава.