Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Реферат С.П.Пацяруха.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
15.08.2019
Размер:
150.02 Кб
Скачать

3. У гады ваеннага ліхалецця

У верасні 1939 года працуючыя Заходняй Беларусі з дапамогай народаў Савецкага Саюза аб’ядналіся навякі са сваімі братамі з усходніх абласцей у адзіную Беларускую Сацыялістычную Рэспубліку і прыступілі да будаўніцтва сацыялізму. Аднак сацыялістычнае будаўніцтва працягвалася нядоўга. Яно было перарвана вераломным нападзеннем нямецка-фашысцкай Германіі і яе саюзнікаў на СССР.

Аднак нягледзячы на гераічнае супраціўленне савецкіх воінаў, нямецка-фашысцкія захопнікі дамагаліся сур’ёзных поспехаў. На працягу першых некалькіх нядзель фашысцкім войскам удалося не толькі захваціць усю тэрыторыю заходніх абласцей Беларусі, але і прадвінуцца далёка на ўсход. З акупацыяй перад працуючымі гэтых абласцей устала задача з ружжом у руках змагацца за свабоду і незалежнасць Радзімы.

З першых дзён акупацыі разгарнулася дзейнасць падпольнай арганізацыі, згуртавалася моладзь вакол вопытных, загартаваных у барацьбе камуністаў. Першая, самая галоўная задача, якая стаяла перад падпольшчыкамі – не даць фашыстам вывесці ў рабства вясковую моладзь. Пад кіраўніцтвам камуністаў за гэтую працу ўзяліся камсамольцы. Сярод моладзі разгарнулася агітацыйная работа, асабліва сярод тых, каму у першую чаргу пагражаў вываз у Германію. Частка моладзі была накіравана ў Ружанскую пушчу, частка ў в. Пагарэлае, Ельню. Ні адзін чалавек з вёскі не папаў ў нямецкае рабства. Другая задача, якая стаяла перад падпольшчыкамі – гэта аказанне неабходнай дапамогі байцам і камандуючым, якія аказаліся ў акружэнні. Падпольшчыкі забяспечвалі іх прадуктамі і адзеннем, адводзілі ў надзейныя месцы. Затым гэтыя групы байцоў уліліся ў партызанскія атрады. Многія з іх сталі вопытнымі камандуючымі, разведчыкамі, падрыўнікамі. Ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР у 1940-1946гг.. С. П. Пацяруха пісаў пра гэта так: “После освобождения из концлагеря Берёза-Картузкая я прибыл в деревню Колядичи и сразу приступил восстанавливать Советскую власть на территории Пружанского района. Сразу же на второй день организовал встречу Красной Армии, потом был создан подпольный актив в городе Пружанах, на котором договорил, кто за что отвечает. Меня там назначили начальником Пружанской партии, где я и работал три месяца. Когда восстановилась Советская власть на территории Пружанского района меня отозвали и направили заместителем председателя Пружанского райисполкома. В 1940 году был избран депутатом Верховного Совета СССР, который и был до 1946 года. В 1940 году по решению Брестского обкома партии я был послан на пост председателя Порозовского райисполкома, где и работал до начала Великой Отечественной войны. Когда началась война я и другие товарищи эвакуировались из района. Я попал в Гомель, где находился ЦК КПБ и там организовал я коммунистический истребительский батальон при ЦК КПБ, в который и я вступил. Меня как депутата Верховного Совета комиссия покомандировала в Москву по розыску семей товарищей из нашего истребительского батальона. То, что от меня зависело я сделал и начал возвращаться в свой истребительный батальон. Встретиться с товарищами из истребительного батальона не пришлось, так как батальон наш попал в окружение. Мне пришлось вернуться обратно в Москву. Когда я прибыл в Москву ЦК КПБ находился в Москве. ЦК КПБ меня направило в резерв СНК”.

Паспяховая праца камсамола была забяспечана пастаяннай уважлівасцю і дапамогай партыйных арганізацый. Партыйныя арганізацыі сваё кіраўніцтва камсамолам ажыццяўлялі праз маладых камуністаў, якія часцей за ўсё ўзначальвалі пярвічныя камсамольскія арганізацыі, былі сакратарамі райкамаў і абкамаў камсамола. Асобныя партыўныя працаўнікі ўдзельнічалі ў працы падпольных камсамольскіх арганізацый і кіравалі імі. Падпольныя райкомы партыі часта абмяркоўвалі на сваіх пасяджэннях працу райкомаў камсамола, слухаючы справаздачы сакратароў пярвічных арганізацый. У выніку паўсядзённага партыйнага кіраўніцтва камсамол апраўдаў давер партыі ў суровыя гады барацьбы. Пагэтаму партыйныя арганізацыі, камандаванне атрадамі прапанавалі на камандуючыя і палітычныя пасады камсамольцаў, якія праяўлялі сябе ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Адразу ж у канцы чэрвеня – пачатку ліпеня акупанты правялі на Пружаншчыне карныя акцыі супраць партыйнага, савецкага і камсамольскага актыву, былых членаў КПЗБ, сем’яў камандзіраў і палітработнікаў Чырвонай Арміі, якія не паспелі эвакуіравацца. Мірныя жыхары, аказваючы садзеянне адступаючым і выходзячым з акружэння чырвонаармейцам, таксама падвяргаліся жорсткай расправе.

Аднак, нягледзячы на прынятыя акупантамі меры, у жніўні – кастрычніку 1941 года ў лясах Белавежскай і Ружанскай пушчаў арганізавалася 12 партызанскіх груп, якія аб’ядноўвалі каля 5000 байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі.

Паўплывала на развіццё антыфашысцкага падполля і партызанскага руху на Пружаншчыне і актыўная дзейнасць былых членаў КПЗБ – старшыні выканкама Ружанскага пасялковага Савета І.П. Урбановіча (падпольная мянушка “Максім”) і намесніка старшыні выканкама Ружанскага райсавета, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР І.І. Жышко. Яны былі накіраваны ЦК КП(б)Б у глыбокі варожы тыл для арганізацыі партызанскай барацьбы. У пачатку верасня яны былі ўжо ў Ружанскай пушчы і адразу ж перайшлі да выканання пастаўленых перад імі задач. 6 верасня адбылася сустрэча І.П. Урбановіча і І.І. Жышко з актывістамі антываеннага падполля ў в. Бярэзніца, на якой была арганізавана і аформлена Бярэзінская падпольная антыфашысцкая група. Неўзабаве антыфашысцкія групы ўзніклі ў вёсках байкі, Куляны, Варанілавічы, Заполле. У іх фарміраванні і падпольнай рабоце актыўна ўдзельнічалі М.М. Пракапеня, М.В. Макарэвіч, Е.М. Карполь, М.І. Жышко, Г.М. Чухно, А.Л. Карполь і іншыя патрыёты.

У канцы верасня 1941 года была праведзена нарада прадстаўнікоў антыфашысцкіх сіл, на якой прынялі рашэнне аб стварэнні ў кожным раёне падпольных антыфашысцкіх камітэтаў з трох-пяці чалавек. Камітэты павінны былі забяспечыць кіраўніцтва антыфашысцкім рухам, аказаць дапамогу партызанскім групам у зборы зброі, боепрыпасаў. У антыфашысцкі камітэт Пружанскага раёна ўвайшлі А.І. Астапчук, А.С. Саханевіч, А.І. Дзенісевіч, М.К. Сцепанюк. Сакратаром камітэта стаў М.Е. Крыштафовіч. Падпольны антыфашысцкі камітэт Ружанскага раёна сфарміраваўся ў наступным складзе: І.П. Урбановіч (сакратар), І.І. Жышко, А.М. Дурэйка, М.В. Макарэвіч. Шарашоўскі антыфашысцкі камітэт узначаліў мужны падпольшчык І.Ю. Лабуда. Паступова І.П. Урбановічу і І.І. Жышко ўдалося ўстанавіць сувязі з антыфашысцкімі групамі іншых раёнаў.

Да вясны 1942г. антыфашысцкія арганізацыі выраслі настолькі, што паўстала пытанне аб фарміраванні міжраённых кіруючых цэнтраў. Удзельнікі нарады, скліканай І.П. Урбановічам і І.І. Жышко 12 мая 1942г. ва ўрочышчы Смаляніца Пружанскага раёна, прынялі рашэнне стварыць Брэсцкую міжраённую антыфашысцкую арганізацыю на чале з “Камітэтам барацьбы з нямецкімі акупантамі”. У склад гэтай арганізацыі ўвайшлі І.П. Урбановіч – сакратар камітэта, Я.М. Афанасьеў – загадчык асобага аддзела, А.А. Журба – загадчык аддзеда дыверсійнай работы і інспектавання партызанскіх атрадаў, М.Е. Крыштафовіч – загадчык аддзела прапаганды і агітацыі, І.І. Жышко – інструктар. Для арыентацыі насельніцтва, а таксама для азнаямлення з задачамі камітэта былі выдадзены лістоўкі і звароты да чырвонаармейцаў і камандзіраў, якія засталіся ў тыле праціўніка.

1 верасня 1942г. з партызан, вылучаных атрадам імя М.А. Шчорса, і групы П.І. Паўлоўскага быў створаны атрад “Савецкая Беларусь” (пазней у яго ўліліся група Я.Ф. Гусева і група П.Асея з атрада “Паддубнага”). Узначаліў атрад М.У. Бабкоў. Перад атрадам ставілася задача праводзіць аперацыі па падрыву варожых эшалонаў, вядзенню разведкі, дастаўцы боепрыпасаў.

Рост і канцэнтрацыя партызанскіх сіл, у працэсе якога адбылося аб’яднанне разрозненых груп, а потым зліццё іх у атрады, значна ўмацавалі партызанскія фарміраванні. Гэта дало магчымасць сумесна і больш актыўна праводзіць баявыя дзеянні, распрацоўваць і ажыцяўляць складаныя аперацыі. Агульнымі намаганнямі народныя мсціўцы ліквідавалі значную частку паліцэйскіх участкаў, дробных гарнізонаў праціўніка, разграмілі дзяржаўныя маёнткі акупантаў. Цяпер партызаны сталі сістэматычна наносіць удары па чыгунцы і шашэйных дарогах, што значна падрывала транспартныя магутнасці, парушала планавыя перавозкі ваенных грузаў на фронт. Актыўную дапамогу партызанскаму руху ў 1942г. аказвалі патрыёты-падпольшчыкі. Дзякуючы ім, у лес былі перапраўлены сотні адзінак баявой зброі, боепрыпасаў, шмат медыкаментаў, патрыёты таксама прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях. Так, камсамольцы з в. Заполле пад кіраўніцтвам Я.І. Гардзея ў маі 1942г. знішчылі ў раёне Ружан 12км лініі сувязі і 15 варожых салдат. Актыўна ўключылася ў падпольную барацьбу з ворагам моладзь вёсак Бярэзніца, Смаляны, Козі Брод, Харава і іншыя населеныя пункты.

Акупацыйныя ўлады былі ўсур’ёз занепакоены нарастаючай актыўнасцю партызан. Для барацьбы з народнымі мсціўцамі праціўнік з мая па кастрычнік 1942г. правёў на тэрыторыі вобласці некалькі карных аперацый. У жніўні 1942г. гітлераўцы сканцэнтравалі буйныя сілы сваіх войск і павялі наступленне на партызан Ружанскага, Косаўскага, Бярозаўскага, Антопальскага, Маларыцкага, Дзівінскага раёнаў. Вораг меў значную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, таму яму адразу ўдалося скаваць сілы партызан. З-за недахопу боепрыпасаў партызаны вымушаны былі прарываць блакаду і выходзіць у іншыя раёны.

Не толькі дарослае насельніцтва, але і дзеці ўставалі на барацьбу з ворагам, некаторыя з іх ішлі нават у партызанскія атрады і там, з ружжом у руках, вялі барацьбу супраць акупантаў.

На вайне немцы адносіліся да людзей, як да жывёлы, а нават і горш. Гэта можна ўбачыць як немцы здзекваліся з Марыі Дзімітруковіч.

Ніколі не згаснуць ў народнай памяці вобразы смалянскіх падпольшчыкаў-камсамольцаў Марыі і Веры Дзімітруковіч, Валодзі Бусько, Надзі Панасюк. Марыя Дзімітруковіч, адважная дзяўчына, узначальвала камсамольскую арганізацыю, яна выконвала самыя важныя баявыя заданні, карыстаючаюся вялікім аўтарытэтам у партызанскага камандавання брыгады.

Не раз бывалі ў партызанскім атрадзе Маруся і Валодзя і з кожным іх наведваннем у атрад паступалі важныя паведамленні. Не было такога задання, якое не выканалі смалянскія падпольшчыкі. Не раз у вельмі небяспечныя моманты прыходзілася быць падпольшчыкамі. Часта яны праводзілі групы партызан-падрыўнікоў з атрада імя Кіравва да чыгуначнага палатна.

Марыя Дзімітруковіч, будучы сувязной брыгады і сакратаром камсамольскай арганізацыі, часта сустракалася з сакратаром Пружанскага антыфашысцкага камітэта Дзмітрыем Пацярухай, сакратаром Пружанскага падполььнага райкома камсамола Мікалаем Смятаніным. Ад іх яна атрымлівала літаратуру і ўказанні ў працы.

Але смелыя падпольшчыкі былі некім выданы. Іх схапілі гестапаўцы. Нягледзячы ні на якія катаванні, юныя патрыёты не адказвалі ні на якія пытанні. Асабліва зверскі мучылі Марыю. Яе травілі сабакам, выкручвалі рукі, але яна не здрадзіла ні аднаму свайму сябру. 22 красавіка 1944г. яны былі расстраляны. Апошнімі словамі Марыі былі: “Не ганьба, а шчасце памерці за сваю Радзіму. На наша месца прыйдуць сотні.”

Да лета 1943г. на тэрыторыі Пружанскага, Ружанскага і Шарашоўскага раёнаў самастойна дзейнічалі атрады імя Г. Дзмітрова, імя В.І. Чапаева. Для лепшага кіраўніцтва атрадамі, больш цеснага ўзаемадзеяння паміж імі абком і штаб партызанскага злучэння аб’ядналі асобныя атрады “Савецкая Беларусь”, імя Г. Дзімітрова, імя А.В. Суворава, імя С.М. Кірава, імя В.П. Чкалава і дыверсійную групу М.Ф. Новіка ў брыгаду імя П.К. Панамарэнкі. На працягу ліпеня – жніўня ў яе складзе былі створаны таксама атрады імя Дзмітрыя Пажарскага (пазней імя А.І. Калупаева) і імя М.Ф. Гастэлы.

Партызаны брыгад праводзілі баявыя дзеянні на ўсёй тэрыторыі Пружанскага раёна і сумежных з ім раёнах Брэсцкай воласці.

Паводле рашэння Брэсцкага падпольнага абласнога камітэта КП(б)Б за партызанскімі атрадамі былі замацаваны пэўныя зоны, партызаны неслі адказнасць за ахову насельніцтва сваёў зоны, вялі палітвыхаваўчую работу. На Пружаншчыне (у сучасных межах раёна) паўночнаўсходнюю частку раёна ахоўвалі атрады імя С.М. Кірава і “Савецкая Беларусь”, усходнюю – атрад імя Г. Дзімітрова, паўднёвую – атрад імя В.І. Чапаева брыгады імя В.І. Чапаева, заходнюю – атрад імя В.П. Чкалава брыгады “Савецкая Беларусь”.

У чэрвені – ліпені 1943 года С.П. Пацяруха стаў камісарам партызанскай брыгады імя П.К. Панамарэнкі. Яна была створана ў чэрвені 1943г. згодна з загадам па партызанскім злучэнні Брэсцкай вобласці з асобных атрадаў імя А.В. Суворава, “Савецкая Беларусь”, імя Г. Дзімітрова, імя С.М. Кірава, імя В.П. Чкалава і дыверсійнай групы М.Ф. Новіка. Брыгада дзейнічала ў Пружанскім, Ружанскім, Косаўскім, Бярозаўскім раёнах Брэсцкай і Слонімскім раёне Баранавіцкай абласцей. Злучыліся з часцямі Чырвонай Арміі 11 ліпеня 1944г. ў складзе 4 атрадаў агульнай колькасцю 1537 партызан. З іх членаў ВКП(б) 72, членаў ВЛКСМ 305, беспартыйных 1112. С.П. Пацяруха з’яўляўся камісарам гэтай брыгады.

Байцы брыгады праводзілі паспяховыя баі з засадамі на шашы Ружаны – Пружаны, на рацэ Ясельда і Міхалінскім тракце. У кастрычніку 1943г. даведаўшыся пра аперацыю па вывазу моладзі в. Белавічы на працу ў Германію, партызаны брыгады Панамарэнкі вырашылі даць бой фашыстам. 31 кастрычніка яны разбілі адрад гітлераўцаў пры падыходзе да вёскі. У ноч з 27 на 28 лютага 1944г. атрады імя С.М. Кірава, “Савецкая Беларусь” і імя Г. Дзімітрова разграмілі гарнізон праціўніка ў в. Баравікі. У выніку насельніцтва вёсак Баравікі, Капусты, Суракі, Подам’е да самага прыходу Чырвонай Арміі знаходзілася пад аховай партызан.

З набліжэннем Чырвонай Арміі гітлераўскія акупанты асабліва жорстка пачалі распраўляцца з мірным насельніцтвам. Камандаванне брыгады імя П.К. Панамарэнкі вырашыла ў месцах базіравання сваіх атрадаў арганізаваць сямейныя лагеры. Пад абаронай баявых атрадаў брыгады было 4 сямейныя лагеры, у якіх знайшлі паратунак ад расправы 1868 старых, жанчын, дзяцей.

З другой палавіны 1943 года партызаны сканцэнтравалі свае баявыя дзеянні на чыгунцы і шашэйных дарогах. Стаяла агульная задача – па магчымасці як мага болей падрываць транспартныя перавозкі ворага, якія ішлі з захаду на ўсход. Партызаны бліскуча справіліся з гэтай задачай. Толькі дыверсійна-падрыўныя групы атрада “Савецкая Беларусь” у перыяд з кастрычніка 1943г. да 20 ліпеня 1944г. падарвалі 115 варжых эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай, іншымі ваеннымі грузамі, знішчылі 9 аўтамашын, разбурылі 59км сувязі, пашкодзілі 7 паравозаў, 25 чыгуначных рэек, у час крушэння эшалонаў было знішчана 163 гітлераўцы. Байцы атрада імя С.М. Кірава на працягу 1943г. пусцілі пад адхон больш за 100 варожых эшалонаў, знішчылі 40 аўтамашын.

У справаздачы Брэсцкага абкама камсамола гаварыцца, што да восені 1943 года ў Пружанскім раёне было арганізавана 18 падпольных камсамольскіх арганізацый агульнай колькасцю 60 чалавек.

Разгром нямецкіх войск у Сталінградскай бітве ўзняў на новую ступень партызанскі рух, выклікаў магутны масавы патрыятычны пад’ём насельніцтва. У канцы красавіка 1943г. на Брэстчыну з савецкага тылу прыбыла арганізацыйная партыйная група на чале з упаўнаважаным ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР) Сяргеем Іванавівам Сікорскім. Для ваеннага кіраўніцтва партызанскім рухам у вобласці абкам партыі стварыў штаб партызанскіх атрадаў і прыступіў да арганізацыі партызанскага злучэння ў вобласці. Камандзірам яго стаў С.І. Сікорскі, начальнікам штаба – П.В. Пранягін. Штаб злучэння ажыццяўляў кіраванне самымі аддаленымі атрадамі, праводзілася вялікая арганізацыйна-партыйная работа. Паводле рашэння ЦК КП(б)Б Брэсцкі міжраённы “Камітэт барацьбы з нямецкімі акупантамі” ў ліпені 1943г. пераўтвораны ў Брэсцкі абласны антыфашысцкі камітэт. У Вялікую Айчынную вайну з 1943 года Сцяпан Піліпавіч з’яўляўся памочнік упаўнаважанага ЦК КП(б)Б па Брэсцкай вобласці, ён таксама быў членам Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б. С.П. Пацяруха ўспамінае: “Я написал заявление секретарю ЦК товарищу Пономаренко направить меня в тыл врага Брестскую область Пружанский район. По моему заявлению я был вызван ЦК КПБ и имел беседу с товарищем Пономаренко. Он мне сказал, что просьба ваша будет удовлетворена в ближайшее время. Прошло пару недель. Я обратно обращаюсь в ЦК, обратно меня вызвали и сказали, что в течении пару дней, вопрос будет решён. Просьба была моя удовлетворена. Я и ещё группа товарищей во главе товарища Сикорского С.И. была направлена в тыл врага, в Брестскую область. Я был послан как уполномоченный ЦК КПБ по организации партизанских отрядов на территории Брестской области. Через несколько месяцев будучи в тылу врага Брестским облвыконкам я был утверждён секретарём подпольного Пружанского райкома партии, где и работал до освобождения Пружанского района от немецких оккупантов”.

З 1944 года С.П. Пацяруха быў сакратаром Пружанскага падпольнага РК КП(б)Б.

Адначасова антыфашысты-падпольшчыкі правялі вялікую масавапалітычную работу. Вясной 1944г. сяляне в. Руднікі звярнуліся праз падпольную газету “Зара” да ўсіх жыхароў Брэсцкай вобласці дапамагчы ў зборы сродкаў на будаўніцтва самалётаў, танкаў для Чырвонай Арміі. Жыхары вёскі прасілі перадаць у Маскву сабраныя 15 тысяч рублёў. Ва ўмовах акупацыі і жорсткага рэжыму жыхары Пружаншчыны сабралі 115 тысяч рублёў.

Людзі як маглі набліжалі светлы і доўгачаканы дзень вызввалення. Арганізавана, пад аховай атрадаў брыгады імя П.К. Панамарэнкі, была праведзена сяўба ў 1944г.

Пружанскі падпольны райком КП(б)Б, камандаванне атрадаў прынялі ўсе меры, каб сарваць акцыю, аб’яўленую гітлераўскімі ваеннымі ўладамі 10 сакавіка 1944г., і выратаваць моладзь ад мабілізацыі ў так званую “Беларускую краявую абарону”. Заклік да насельніцтва не з’яўляцца на зборныя пункты, уцякаць у лес, быў пачуты. Правалілася таксама спроба гітлераўцаў стварыць арганізацыю “Саюз беларускай моладзі”. Шырока рэкламуючы “чыста культурныя” мэты гэтага саюза, фашысты імкнуліся стварыць бачнасць клопатаў пра нацыянальную годнасць моладзі.

Вясной 1944г. праціўнік у сувязі з набліжэннем лініі фронту ўзмацніў налёты на атрады брыгады імя П.К. Панамарэнкі, каб ліквідаваць групоўку партызан у сваім тыле. Але з вялікімі стратамі карнікі вымушаны былі адступіць. Толькі з Белавежскай пушчы ўдалося выцесніць партызан з-за лёгкасці прачэсвання пушчы.

У 1944-1960г.г. Сцяпан Піліпавіч Пацяруха быў на партыйнай рабоце ў Брэсцкай вобласці.

Асабліва вялікую работу праводзіліа арганізацыя ў прадсвяточныя дні. Святкуючы 1 мая 1944 года, імі было напісана і вывешана 20 плакатаў.

Напярэдадні аперыцыі “Баграціён” камандзірам Брэсцкага злучэння была пастаўлена задача правесці масіраваны ўдар па чыгунцы Брэст – Масква. У выніку ў ноч з 23 на 24 чэрвення 1944г. было пашкоджана чыгуначнае палатно на ўчастку Даманава – Бяроза, Даманава – Івацэвічы, Івацэвічы – Няхачава, Бронная Гарва – Бяроза, а таксама на станцыях Няхачава, Бронная Гара. У час аперацыі было перабіта 447 рэек, рух на чыгунцы быў перапынены на 27 гадзін.

Усенародная дапамога яшчэ болей натхняла маладых партызан на барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Так змагаліся камсамольцы і моладзь Пружанскага раёна ў падполле і партызанскіх атрадах у перыяд часовай акупацыі Беларусі фашысцкімі войскамі. 17 ліпеня 1944 года тэрыторыя раёна была вызвалена Савецкай Арміяй. Вялікую дапамогу часткам у вызваленні раёна аказалі партызаны.