Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Алена Юр'еўна (гісторыя Беларусі кср).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
125.44 Кб
Скачать
  1. Жывапіс

Складанасць грамадскага жыцця, паскарэнне тэмпаў яго развіцця спарадзілі ўзнікненне і хуткую змену вельмі розных стылістычных з’яў. Пры гэтым розныя творчыя тэндэнцыі не проста ішлі адна за другой, але і існавалі часам у вельмі складаным узаемадзеянні. У выяўленчым мастацтве сярэдзіны  ст.рамантызм быў выцеснены з мастацкай культуры магутным рэалістычным рухам. Мастакі ўсё часцей пачалі звертацца да паказу жыцця народа, да яго патрэб і надзей. У гэты перыяд найбольшае развіццё атрымалі такія жанры жывапісу, як гістарычны, бытавы, партрэт і пейзаж. У творах некаторых мастакоў нярэдка сустракаецца спалучэнне розных жанраў або іх элементаў.

    1. Гістарычны жанр.

Глыбокі адбітак на развіццё гістарычнага жанру наклала антычная і сярэдневяковая айчынная гісторыя. Беларускія мастакі ў сваіх творах імкнуліся ўвасобіць ідэі патрыятызму, грамадзянскасці і сацыяльнага вызвалення. У мастацкіх палотнах яны адлюстроўвалі найбольш яркія, кульмінацыйныя моманты гістарычнага развіцця Беларусі. У кампазіцыях мастакоў нярэдка гучаць ноты, выкліканыя асабістымі адносінамі да гістарычных фактаў.

Альхімовіч Казімір (1840-1916). Нарадзіўся ў в.Дэмбрава Лідскага павета ў сям’і дробнага шляхціца. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, у мастацкай школе В.Герсана, Мюнхенскай акадэміі мастацтваў.Жыў у асноўным у Вашаве. Сюжэты для шматфігурных гістарычных палотнаў К.Альхімовіч браў са старажытнай і сярэдневяковай гісторыі беларускага народа. Сусветную вядомасць атрымалі карціны “Пахаванне Гедыміна”, “Хрысціянскія пакутнікі”, “Пасля бітвы”. Гістарычным падзеям часоў Вялікага княства Літоўскага прысвечаны творы “Смерць Глінскага ў турме”, “Падрыхтоўка да смерці Самуіла Збароўскага” і інш. У шэрагу гістарычных кампазіцый і малюнках мастака знайшлі адлюстраванне падзеі вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. Журботную долю паўстанцаў адлюстоўваюць палотны “На этапе”, “Смерть у выгнанні”, “Пахаванне на Украіне”.

Баркоўскі Дунін Альфонс (1865-1905). Нарадзіўся ў в.Плянта, непадалёку ад Брэста. Вучыўся ў Варшаўскай рысавальнай школе і Кракаўскай школе прыгожых мастацтваў. З 1888 г. жыў у Беларусі, маляваў пераважна батальныя сюжэты. У творчай спадчыне былі і пейзажы. Шырока вядомымі сталі палотны “Бітва пад Чуднавам”, “Мыта на Беларусі”.

Манюшка Ян (1855-1910). Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Варшаве ў рысавальнай школе В.Герсана. У 1874-1877 гг. веды па жывапісе ён удасканальвае ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Гістарычных кампазіцый Я.Манюшкі захавалася мала. Заслугоўвае ўвагі карціна “Шлюб Зігфрыда”, якая напісана на тэму барацьбы з крыжаносцамі. Кампазіцыя гэтага твора цудоўна скампанавана і выдатна выканана. Асабліва добра перададзены рух усёй групы.

Трутнёў Іван Пятровіч (1827-1912). Нарадзіўся ў Якалужскай губерні ў сялянскай сям’і. Мастацкую адукацыю атрымаў у Маскве ў Строганаўскім вучылішчы, потым у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. З 1866 г. узначальваў Віленскую рысавальную школу. У віленскі перыяд ім напісаны такія шэдэўры, як “Літоўская пагранічная карчма”, “Сляпы кабзар”, “Віленскія пакутнікі Антоній і Іаан”. За карціну “Літоўская пагранічная карчма” мастаку было прысвоена званне акадэміка. Высокім грамадзянскім пафасам насычана палатно “Віленскія пакутнікі...”. Сюжэтам для яго паслужыў гістарычны факт расправы з гараджанамі Вільні, якія адстойвалі праваслаўную веру. У творы выразна адчуваецца пратэст супраць зла і насілія. Веліч і прыгажосць подзвігу змагароў за праваслаўную веру натхнялі мастака ў рабоце над гэтым творам.