
4. Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковых тэкстаў.
Аснову навуковых тэкстаў складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы тыпу думаць, гаварыць, пісаць, вялікі, малы, розум і інш., а таксама тэрміны (вузкаспецыяльныя і шырокаўжывальныя).
Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання. Часцей за ўсё гэта іншамоўныя ці нават інтэрнацыянальныя словы з абстрактным значэннем тыпу дослед, праблема, працэс, аналіз, даследаванне, аперацыя, факусіравацца, фармуляваць, функцыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, перадачы інфармацыі, актывізацыі мыслення, дзеяння, ўзбагачаюць мову навукі разнастайнымі сінанімічнымі канструкцыямі і з’яўляюцца асновай выкладу навуковых тэкстаў розных галін навукі, тэхнікі і культуры.
У навуковай літаратуры можна сустрэць амаль усе часціны мовы са сваімі характэрнымі асаблівасцямі ўжывання. Самымі частотнымі ў навуковых тэкстах з’яўляюцца назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі і дзеепрыметнікі, ужыванне якіх мае пэўную абумоўленасць і носіць своеасаблівы характар.
Выкарыстаная літаратура
Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мн.: БДПУ, 2004. – 207 c.
Беларуская мова: спецыяльная лексіка: Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў усіх форм навучання ўсіх спецыяльнасцей БДУІР / Аўтары: Л.А. Бондар, Н.Г. Вайніла, М.А. Галянок і інш.; Пад рэд. Ю.А. Сцепанчука. – Мн.: БДУІР, 2006. – 69 с.
Маршэўская В.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: Вуч. дап. / В.В. Маршэўская – Гродна: ГрДУ, 2003. – 274 с.
Практыкум па беларускай мове / Пад рэд. Г.М. Малажай. – Мн.: Вышэйш. шк., 1993. – 329 с.