
Заданне 10
Карыстаючыся тлумачальнымі даведнікамі, дайце азначэнні наступным тэрмінам:
Соцыум, палітыка, гіпотэза, працэс, аргумент, білінгвізм, абсцыса, лексікалогія, артэрыя, аксіёма, дыяметр.
Соцыум – (ад. лац. socium – агульнае, сумеснае), устойлiвая сацыяльная сукупнасць, якая характэрызуецца адзiнствам умоў жыццядзейнасцi людзей i на гэтай аснове – агульнасцю культуры.
Палітыка – (ад грэцкага τα πολιτικά) – удзел у справах грамады. Тэрмін звычайна прымяняецца ў адносінах да грамадзянскіх урадаў, але палітыка таксама вылучаецца ва ўсіх групах чалавечага ўзаемадзеяньня, то бок карпаратыўных, акадэмічных альбо рэлігійных інстытутах.
Гіпотэза – (грэч. hipothesis – аснова, меркаванне), навуковае меркаванне аб прычыннай сувязі з'яў, якое патрабуе далейшай праверкі для таго, каб стаць верагоднай культуралагічнай тэорыяй.
Працэс – паслядоўная змена станаў аб’екта ў часе.
Аргумент – (лацінскае argumentum), 1) меркаваньне (ці сукупнасць меркаванняў), прыводнае ў пацверджанне праўдзівасці іншага меркаваньні (канцэпцыі, тэорыі). 2) Падстава (частка падставы) доказы.
Білінгвізм – (лац. bilihguis < bі (bіs) "двойчы", 1іnguа "мова"), ці двухмоўе, – валоданне і карыстанне дзвюма рознымі мовамі, кожная з якіх выбіраецца ў залежнасці ад канкрэтнай камунікатыўнай сітуацыі.
Абсцыса (ад лацінскага abscissus – адрэзаны) – адна з дэкартавай каардынат кропкі, пазначаецца большай часткай літарай х.
Лексікалогія – ад грэческага lexikos, які адносітся да слова. Лексіка – слоўнікавы склад мовы (сукупнасць слоў мовы). Раздел мовазнаўства ў якім вывучаецца лексіка, як сукупнасць слоў мовы, называецца лексікалогіяй.
Артэрыя (па-лацінску arteria – артэрыя) – крывяносныя пасудзіны, якія нясуць кроў ад сэрца да перыферыі, у адрозненне ад вен, у якіх кроў рухаецца да сэрца.
Аксіёма – (стар.-грэч. axíōma – сцвярджэнне, становішча) або пастулат – сцвярджэнне, прыманае без доказаў.
Дыяметр – гэта хорда (адрэзак, які злучае два пункты) на акружнасці (сферы, паверхні шара), і праходзіць праз цэнтр гэтай акружнасці (сферы, шара).
Заданне 11
Растаўце знакі прыпынку ў наступных сказах (звяртайце ўвагу на правільнае ўжыванне у і ў):
-
Вясной і ўвосень тут нельга было прайсці ні балотам, ні лесам. (І. Шамякін)
-
Вясёлы, радасны, ўзбуджаны Лабановіч злушчыўся з натоўпам і згубіўся ў ім. (Я. Колас)
-
Упалі першыя буйныя каплі дажджу і, нібыта крупінкі жывога срэбра, задрыжалі і пакаціліся па дарожным пыле. (С. Грахоўскі)
-
Шчасце, кажуць, прыходзіць нечакана.
-
На прыгуменні, поруч з садам, павець з гумном стаяла радам, а пад паветкаю прылады: вазок, калёсы, панарады, старыя сані, восі, колы і вулляў некалькі на пчолы. (Я. Колас)
-
Вішня не апала - зіма не настала. (Прыказка)
-
Расчасаўшы пышныя кудры, лес па пояс убраўся ў туман. (Я. Колас)
-
Яму проста не верыцца яшчэ, што будзе ён праз якое паўгадзіны ў родным горадзе, дзе радзіўся ён, рос, жыў працаваў. (М. Лынькоў)
-
Вясна была ранняя, як і звычайна на Палессі. У лясах, на ўгрэвах снег злазіў борзда, і вызваленая з-пад снегу зямля радасна выглядала на свет жоўтавата-шэрымі плямкамі; ўжо выбіваўся і леташні бруснічнік, свежы і сакавіты, сухія галінкі вераску і ягадніку. Побач чыгункі, дзе так прыемна купаліся залатыя косы сонейка ў зацішку зялёных хвой і чырванаватага маладога бярэзніку, ўжо цягнулася доўгая жоўтая паласа адтаўшай зямлі. Яна шырэла з кожным днём, з кожнай гадзінай. (Я. Колас)
-
Прамыя вуглы мы бачым у наваколлі; прамы вугал утвараюць лініі перасячэння сцен і столі ў пакоі, два краі стала прамавугольнай формы і г.д. (Геаметрыя, падручнік для 10 кл.)
-
Можна сабе, напрыклад уявіць, што над морам ляціць чайка так, што ўвесь час знаходзіцца над адным і тым жа грэбнем хвалі. (Г.Я. Макішаў)
-
Пры вывучэнні ліній метадам каардынат узнікаюць дзве задачы 1) па геаметрычных уласцівасцях дадзенай лініі знайсці яе ўраўненне; 2) адваротная задача па зададзенаму ўраўненню лініі даследаваць яе геаметрычныя ўласцівасці. (Геаметрыя, падручнік для 10 кл.)
-
Любое лічыльнае мноства бясконцае, таму што бясконцым з’яўляецца мностава натуральных лікаў на інтуітыўным узроўні. (І.Р. Кожух)