
-
Заключэнне.
Напрыканцы 1930-х гг. пачалася паскораная падрыхтоўка Савецкага Саюза да непазбежнай вайны з Германіяй.
У гэтай дзейнасці ўрад СССР абапіраўся на моцную прамысловую базу, партыйна-ідэалагічны апарат і ваенныя сілы Чырвонай Арміі. У 1941 г. праводзіліся канкрэтныя мерапрыемствы па недапушчэнню германскай арміі на тэрыторыю СССР, але з-за неадэкватных ацэнак баяздольнасці арміі і памылковай стратэгіі гэтыя мерапрыемствы не сумелі дасягнуць тых мэтаў, якія ставіліся. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны паказалі, што ваенна-эканамічны патэнцыял краіны не быў выкарыстаны ў поўнай меры для ўмацавання абараназдольнасці.
Вайна паказала ўсе хібы камандна-адміністратыўнай сістэмы, якая склалася ў СССР, але менавіта вайна падкрэсліла і станоўчыя бакі гэтай сістэмы. Была праведзена эвакуацыя асноўных магутнасцяў ВПК, хутка праведзена мабілізацыя ваенных і працоўных рэсурсаў. Краіна была перабудаваная на жыццё ва ўмовах татальнай вайны. Тым не менш, катастрофа 1941 г., велізарныя страты Чырвонай Арміі ляжаць на сумленні кіраўнікоў краіны і арміі – І.Сталіна, К.Варашылава, Л.Берыя, П.Молатава і інш. Першыя перамогі былі атрыманы хутчэй насуперак дзейнасці гэтых асобаў – гэта быў подзвіг народа, яго асабістая ахвяра, пакладзеная на алтар барацьбы з нацызмам.
Вялікая Айчынная вайна, як і ўся Другая сусветная вайна, з'явілася суровым выпрабаваннем для народаў, праверкай трываласці дзяржаў, якія ўдзельнічалі ў вайне. Рашаючую ролю ў дасягненні перамогі над фашызмам адыграў Савецкі Саюз і яго Узброеныя Сілы. На савецка-германскім фронце адбыліся буйнейшыя бітвы, якія карэнным чынам змянілі яе ход і вынікі.
Характарызуючы ўклад беларускага народа ў разгром фашызма, патрэбна адзначыць наступныя моманты:
- на франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 1 млн. 300 тыс. беларусаў. За праяўленыя гераізм і мужнасць звыш 300 тыс. воінаў-беларусаў былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі, а 475 з іх сталі Героямі Савецкага Саюза;
- на акупіраванай тэрыторыі Беларусі барацьбу з ворагам вялі звыш 440 тыс. партызан і падпольшчыкаў, 140 тыс. з якіх узнагароджаны ардэнамі і медалямі, а 88 удастоены звання Героя Савецкага Саюза;
- у глыбокім савецкім тыле ўдарна працавалі эвакуіраваныя з Беларусі калектывы прамысловых прадпрыемстваў, калгаснікі і рабочыя МТС, прадстаўнікі творчых калектываў, сістэмы адукацыі і ВНУ;
- у еўрапейскім руху Супраціўлення ўдзейнічала нямала ўраджэнцаў Беларусі, сярод іх Героі Савецкага Саюза Л.Я.Маневіч, В.А.Квіцінскі і інш.
Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу над фашызмам атрымаў прызнанне ва ўсім свеце.
-
Літаратура.
-
Біч М.В. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У6 т. Т. 1.: А – Беліца. – Мн.: БелЭн., 1993. – 494 с., [8] іл.
-
Біч, М.В., Сідарцоў, У.Н., Фамін, В.М. Гісторыя Беларусі: XX стагоддзе. / М.В. Біч, У.Н. Сідарцоў, В.М. Фамін. – 2-е выд., перапрац. – Мн.:Нар. асвета, 1993. – 349 с.
-
Вабішчэвіч, А. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917-1945 гг. / А. Вабішчэвіч. – Мн.: Экаперспектыва, 2006. - 613 с.
-
Галубовіч, І.В., Шыбека, З.С. Гісторыя Беларусі ( у кантэксце сусветных цывілізацый): Вучэбны дапаможнік. / І.В. Галубовіч, З.С. Шыбека. – Мн.: Экаперспектыва, 2005. – 584 с.
-
Котаў, А.I.. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя: Навучальны дапаможнік для студэнтаў прыродазнаўчых факультэтаў. / А.I. Котаў. – 2-е выд. – Мн.: БДУ, 2003. – 161с.
-
Новік, Я.К. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Курс лекцый / Я.К. Новік. - Мн.: БДУІР, 2006. - 186 с.
-
Новік, Я.К., Марцюля, Г.С. Гісторыя Беларусі: падруч. У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 па 1997 г. / Я.К. Новік, Г.С. Марцюля.– Мн.: Выш. Шк., 1998. – 464 с.