
2. Калабарацыянізм I яго праявы ў Беларусі
Пэўную ролю ў нямецкай акупацыйнай палітыцы адыгралі калабарацыяністы – адзіныя асобы, палітычныя партыі, грамадскія рухі і арганізацыі, якія супрацоўнічалі з захопнікамі. У гады акупацыі на тэрыторыі БССР дзейнічалі больш за 35 тыс. актыўных членаў розных калабарацыянісцкіх арганізацый.
У час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго ці прапануючы яму супрацоўнічаць з імі, ці прапануючы пэўныя льготы.
Але сення ўжо нельга маўчаць і аб беларусах, якія да 1939 г. жылі на тэрыторыі Польшчы, і другіх беларусах, якія жылі ў Германіі, Чэхаславакіі, іншых Еўрапейскіх краінах і былі супраць савецкай улады, таму і рабілі стаўку на гітлераўскую Германію, бо – як заўжды спадзяваліся беларускія людзі падчас ўсіх ваеных канфліктах, якія праходзілі на яе тэрыторыі, – адрадзіць беларускую дзяржаўнасць.
Але справядліва адзначыць, што ўвогуле большая частка беларускага насельніцтва была вымушана супрацоўнічаць з германскім урадам.
Ва ўсякім разе, з’ява супрацоўніцтва з нямецка-фашыстскімі захопнікамі ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя (ад французскага ccolloboration – супрацоўніцтва). Савецкі ваенна-гістарычны слоўнік тлумачыць калабарацыю як здраду сваёй радзіме і пераход на шлях супрацоўніцтва з ворагам [3, c. 124-125], [4, c. 53], [6, c. 343].
Калабарацыяністы разлічвалі “тварыць самастойную Беларусь” пад эгідай гітлераўскага рэйха. Праўда, беларускі калабарацыянізм не адыгрываў істотнай ролі ва ўмацаванні пазіцый акупацыйных улад.
У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў. У склад калабарацыяністаў уваходзілі і тыя, хто абставінамі лёсу, часцей за ўсё метадамі гвалту і запалохвання, былі прымушаны пайсці на службу да акупантаў і такім чынам пазбаўлены іншага выбару.
Найбольшае развіццё гэтая з’ява атрымала ў генеральнай акрузе "Беларусь", дзе праводзіліся мерапрыемствы па асабістай ініцыятыве генеральнага камісара Вільгельма Кубэ. Апора была ім знойдзена ў беларускіх нацыянальных дзеячах, расчараваных сталінскім рэжымам, якія імкнуліся пры супрацоўніцтве з немцамі адрадзіць беларускую дзяржаўнасць. Для беларусізацыі розных бакоў жыцця грамадства ў 1941 г. была ўтворана Беларуская Народная Самапомач (БНС) на чале з І.Ермачэнкам. БНС дамагалася прызнання за сабой права на самакіраванне і рабіла спробы стварыць сваё ваенізаванае фарміраванне – Беларускі корпус самааховы (БКС) [4, c. 54], [6, cc. 343-344].
Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі.
У снежні 1943 г. абвясцілі аб утварэнні мясцовага "ўрада", – Беларускай цэнтральнай рады (БЦР, Р. Астроўскі), якая займалася пераважна справамі адукацыі і культуры, сацыяльнага забеспячэння мясцовага насельніцтва. Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму і працавала па зацверджанаму Генеральным камісарам Беларусі Готбергам статуту.
З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ, М. Ганько, Н. Абрамава), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат. Кіраўнікі трэцяга рэйха імкнуліся рыхтаваць юнакоў да службы ў вермахце, былі сфарміраваны нават роты СС для барацьбы з партызанамі. Саюз беларускай моладзі ў многім нагадваў нямецкі “Гітлерюгенд”.
У сакавіку 1944 г., калі войскі Германіі апынуліся ў катастрафічным становішчы, акупанты дазволілі стварыць у Беларусі большыя, чым раней, узброеныя нацыянальныя фарміраванні. Было арганізавана 55 батальёнаў Беларускай краёвай абароны. Але шырока разгарнуць сваю дзейнасць БЦР, БКА ўжо не ўдалося. Чырвоная армія пачынала падрыхтоўку аперацыі па вызваленні Беларусі.
Падпарадкаваныя Беларускай цэнтральнай Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя садзейнічалі ажыццяўленню нацысцкай акупацыйнай палітыкі.
Такім чынам, у гады акупацыі на тэрыторыі БССР (Остланд) дзейнічалі больш за 35 тыс. актыўных членаў розных калабарацыянісцкіх арганізацый. Беларускае насельніцтва – як і ў сітуацыі з остарбайтэрствам – мела два варыянты супрацоўніцтва з акупантамі: прымусовы (пераважна) і дабраахвотны (радзей, але і так было) характар.