
Министерство образования республики Беларусь
Учреждение образования
«БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ»
Институт информационных технологий
Специальность Промышленная электроника
Контрольная работа
По курсу Вялiкая Айчынная вайна
Вариант №15
Студент-заочник 1-ого курса
Группы №083122
ФИО Жуковец
Андрей Анатольевич
Адрес г.Минск
ул.Воронянского 13\1 кв.98
Тел. 8033 667 34 25
Минск, 2011
План
План 3
Уводзiны 4
1. Угон насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію i падначальныя ёй краіны 5
2. Калабарацыянізм i яго праявы ў Беларусі 8
Заключэнне 11
Спiс выкарыстанай лiтаратуры 12
Уводзiны
Мэта данай працы – разгледзіць узмацненне нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму на тэрыторыi Беларусi.
Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад нямецка-фашысцкай акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма палітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. Акупацыйная палітыка ўвогуле была вынікам дзяржаўнага курса фашысцкай Германіі, распрацаванага ў дырэктыўных дакументах і праграмных выступленнях нацысцкіх кіраўнікоў.
Ідэалагічнай асновай акупацыйнай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстаў: аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над іншымі; аб “гістарычнай неабходнасці” пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх “неад’емным праве” на сусветнае панаванне.
Нават дзіву даешся, як людзі, такія як і мы з вамі, няглупыя і для свайго часу адукаваныя, якія хацелі жыць, любіць і радавацца, маглі папасці пад уплыў харызмы і фанатызму адзінай асобы - бальнога шавініста А.Гітлера - і яго аднадумцаў.
1. Угон насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію I падначальныя ёй краіны
У адносінах да мясцовага насельніцтва нямецкія ўлады з першых дзён акупацыі распачалі палітыку генацыду згодна з распрацаванымі яшчэ да нападу на СССР планамі.
Праграма каланізацыі акупіраваных усходне-славянскіх тэрыторый прадугледжвала прымусовае высяленне, якое было заменена пасля паражэння пад Масквой і Сталінградам на знішчэнне 75% (!) насельніцтва Беларусі і засяленне «вызваленых» зямель нямецкімі каланістамі.
Яшчэ ў маі 1940 г. Г.Гімлер паведамляў, што важнейшай справай усходняй палітыкі з’яўляецца ачышчэнне далучаных да Рэйху тэрыторый на Усходзе ад асоб «чужой расы». Ён жа патрабаваў не лічыцца з абставінамі, выкарыстоўваючы сілу, ісці напралом пры ажыццяўленні каланізацыі і вынішчэнні славянскіх народаў. А ў «Загадзе аб выкарыстанні ваеннай юрысдыкцыі ў раёне «Барбароса» і аб асобных мерапрыемствах у войсках ад 13 мая 1941 г.» паведамлялася: «За дзеянні, учыненыя супраць варожых грамадзянскіх асоб, не існуе ніякага прымусовага праследавання нават у тым выпадку, калі дзеянні з’яўляюцца адначасова ваенным злачынствам або правапарушэннем» [4, c. 51].
Насельніцтва Беларусі разглядалася германскімі кіраўнікамі выключна як працоўная сіла і аб’ект эксплуатацыі для эканомікі Германіі.
Акупанты выкарыстоўвалі ўсе справы: ад дабраахвотнай вербоўкі да гвалтоўнага вывазу. Дабраахвотная вербоўка для вывазу ў Германію пачалася ў снежні 1941 г., а са студня 1942 г., калі пачаў усе больш паглыбляцца крызіс германскай эканомікі, германскае кіраўніцтва паставіла задачу шырокага прымусовага вывазу беларускага насельніцтва – “остарбайтэраў”.
Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз беларусаў і другіх савецкіх людзей на работы ў Германію.
Прымусовы вываз ішоў пастаянна, але магчыма вызначыць некаторыя найбольш значныя хвалі [3, c. 124]:
вясна-лета 1942 г. - значная частка гарадскога насельніцтва,
другая палова 1943 г. – вываз працаздоленых 1925-1926 гг. Нараджэння,
восень 1943 – першая палова 1944 гг. – адступленне германскай арміі і масавы вываз мірнага насельніцтва Беларусі.
Страшна аб гэтым гаворыць, але ў гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі быў створаны і актыўна працаваў спецыяльны апарат вярбоўкі: камісар па адбору працоўнай сілы, службовы па кіраўніцтву працоўнай сілай, спецыяльныя каманды па вярбоўцы працоўнай сілы.
Значным злачынствам нацыстаў быў вываз на прымусовыя работы, донарства і вопыты дзяцей.
Угон беларускага насельніцтва насіў масавы, планамерны характар і меў пэўныя мэты. Так, на Нюрнбергскім судовым працэсе над нямецкімі ваеннымі злачынцамі быў прадстаўлены гітлераўскі сакрэтны мемарандум ад 12 мая 1944 г., у якім прама адзначалася, што намечаная адпраўка з Беларусі ў Германію 40–50 тыс. падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў “мае мэту не толькі прадухіліць умацаванне ваеннай сілы ворага, але таксама скараціць яго біялагічны патэнцыял у будучым”.
Беларускае насельніцтва працавала не толькі ў Германіі, але і ў іншых захопленых германцамі краінах: Францыі, Бельгіі і інш.
Даследчыкі падлічылі, што за час акупацыі з Беларусі было вывезена больш за 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей. Вярнулася ж дамоў пасля перамогі менш за 120 тыс. (гэта толькі халодныя лічбы, але колькі смярцей, болі і жахаў стаіць за імі!) [3, c. 124].
Такім чынам, палітыка фашыстаў у граніцах плана “Ост” уключаў не толькі фактычнае знішчэнне савецкага народа, але і ўгон насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію i падначальныя ёй краіны, які насіў часам дабраахвотны, часам прымусовы, але заўжды масавы і планамерны характар. За час акупацыі з Беларусі было вывезена больш за 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. Дзяцей; вярнулася ж дамоў пасля перамогі менш за 120 тыс. остарбайтэраў. Але людзі выкарыстоўваліся не толькі ў якасці працоўнай сілы, але і для донарства і вопытаў, аб чым сведчыла інфармацыя, якая пабачыла свет на Нюрнбергскім працэсе.