
ВОВ Вариант 27
.docxМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ»
Інстытут інфармацыйных тэхналогій
Спецыяльнасть ІТУТС
КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
Па курсу " Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа
(ў кантэксце Другой сусветнай вайны)"
Варыянт № 27
Студэнт-завочнік 1 курса
Групы №
Мінск, 2012
АНТЫГІТЛЕРАЎСКАЯ КААЛІЦЫЯ НА ЗАКЛЮЧНЫМ ЭТАПЕ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ.
-
Адкрыццё Другога фронту.
-
Ялцінская канферэнцыя i яе рашэнні.
Вызваляльны паход ў Еўропу. Завяршыўшы выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з тэрыторыі Савецкага Саюза. Чырвоная Армія прыступіла да выканання задачы, якая была пастаўлена яшчэ ў пачатку вайны, - вызваліць з фашысцкай няволі народы еўрапейскіх краін, дапамагчы ім аднавіць свабоду і незалежнасць. Першай краінай куды ўвайшлі савецкія воіны як вызваліцелі была Румынія. Да сярэдзіны красавіка 1944 г. яны прасунуліся больш чым на 100 км. у глыбіню краіны. 23 жніўня ў Бухарэсце ўспыхнула ўзброенае паўстанне,якое паклала пачатак народна-дэмакратычнай рэвалюцыі У час баёў ў Бухарэсце і іншых раёнах румынскія войскі і патрыятычныя атрады захапілі ў палон 53159 гітлераўцаў, у тым ліку 14 генералаў больш за 1200 афіцэраў. Рэжым Антанеску быў звергнуты. Румынія аб'явіла вайну Германіі. 31 жніўня Чырвоная Армія ўступіла ў Бухарэст і сумесна з румынскай арміяй да 25 кастрычніка паўнасцю ачысціла ад нямецкіх войск тэрыторыю краіны. У баях за свабоду румынскага народа аддалі свае жыццё 69 тыс. савецкіх воінаў.
Савецкі Саюз падаў руку брацкай дапамогі Балгарыі, якая насуперак волі свайго народа была ўцягнута ў фашысцкі блок.8 верасня Чырвоная Армія ўступіла на яе тэрыторыю. Яна была сустрэта балгарскім народам хлебам-солью, кветкамі. 9 верасня ўлада ў краіне перайшла ў рукі Айчыннага фронту. Балгарыя разарвала адносіны з Германіяй і аб'явіла ёй вайну.
28 верасня савецкія войскі перайшлі югаслаўскую граніцы і сумеснымі намаганнямі з югаслаўскай арміяй 20 кастрычніка вызвалілі Белград.
Працяглыя і кравапралітныя баі вяла Чырвоная Армія за вызваленне Венгрыі. У раёне Будапешта была акружана 188-тысячная нямецкая групоўка. 13 лютага 1945 г. шматдзённы штурм сталіцы Венгрыі закончыўся. У гэтых баях прымаў удзел венгерскі Будайскі добраахвотны полк. За вызваленне Венгрыі загінулі 140 тыс. савецкіх воінаў.
У канцы 1945 г. Чырвоная Армія перайшла граніцу Аўстрыі і 13 красавіка пасля ўпартых баёў ачысціла ад захопнікаў Вену. Дзяржаўны суверэнітэт краіны, якая з'явілася першай ахвярай агрэсара, быў адноўлены.
Больш складанай была сітуацыя ў Польшчы. 1 жніўня 1944 г. пры падыходзе савецкіх войск да Віслы ў Варшаве ўспыхнула паўстанне, якое было арганізавана камандаваннем Арміі Краёвай па ўказцы лонданскага эміграцый-нага ўраду без узгаднення з савецкім камандаваннем і Савецкім ўрадам. Паўстанне было жорстка падаўлена нямецкімі войскамі. Толькі 17 студзеня 1945 г. Варшава была вызвалена савецкімі войскамі, сумесна з 1-й арміяй Войска Польскага. У баях на польскай зямлі было разгромлена 170 варожых дывізій. Вялізныя страты панеслі і савецкія войскі. У баях за вызваленне Польшчы аддалі свае жыццё болып за 600 тыс. нашых салдат і афіцэраў.
21 кастрычніка 1944 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі савецка-нарвежскую граніцу і выгналі акупантаў з раёнаў Паўночнай Нарвегіі.
У выніку паспяховага ажыццяўлення Карпацска-Дуклінскай аперацыі савецкія войскі сумесна з 1-м чэхаславацкім армейскім корпусам, які быў сфарміраваны на тэрыторыі Савецкага Саюза, уступілі на тэрыторыю Чэхаславакіі. Рашаючыя ваенныя дзеянні Чырвонай Арміі на чэхаславацкай зямлі адбыліся у 1945 г. Яны завяршыліся вызваленнем краіны. 5 мая ў Празе пачалося паўстанне жыхароў горада супраць фашысцкіх акупантаў Паўстаўшыя звярнуліся да савецкага камандавання з прозьбай аб дапамозе Савецкія войскі зламалі супраціўленне знаходзіўшыхся ў Чэхаславакі нямецкіх групп армій "Цэнтр" і "Аўстрыя" і 9 мая 1945 г. пры актыўнай падтрымцы насельніцтва вызвалілі Прагу. 140 тыс. воінаў Чырвонай Арміі загінулі ў баях за свабоду і незалежнасць чэхаславацкага народа.
Савецкія войскі ўнеслі свой уклад і ў вызваленне дацкага вострава Борнхальм.
Чырвоная Армія выканала сваю вызваленчую місію, вызваліўшы адзінаццаць краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы з насельніцтвам 113 млн. чалавек.
Адкрыццё другога фронту. Сярод найважнейшых палітычных і стратэгічных задач, якія стаялі перад удзельнікамі антыгітлераўскай кааліцыі ў іх барацьбе супраць фашысцкага блока, цэнтральнае месца займала адкрыццё ЗША іАнгліяй другога фронту ў Еўропе. Гэтага пастаянна дамагаўся СССР. Спачатку яго планавалася адкрыць у 1942 г. У жніўні была прадпрынята першая спроба высадзіць дэсант на ўзбярэжжы Паўночнай Францыі ў раёне г.Д'еп. Аперацыя скончылася сакрушальным паражэннем саюзнікаў. Савецкі Саюз працягваў несці адзін асноўны цяжар у барацьбе з фашысцкай Германіяй.
Праблема другога фронту як галоўная задача на 1944 г. абмяркоўвалася на Тэгеранскай канферэнцыі кіраўнікоў трох дзяржаў. Было вырашана другі фронт у Еўропе адкрыць дэсантнай аперацыяй на поўначы Францыі не пазней мая 1944 г. 6 чэрвеня амераканскія, англійскія і канадскій войскі высадзіліся на ўзбярэжжы Паўночнай Францыі ў Нармандзіі (аперацыя "Аверлорд"). Саюзнікі мелі над немцамі перавагу у колькасці асабовага саставу і танкаў у 3 разы, у самалётах - боль чым у 60 разоў, валодалі поўным панаваннем і на моры. 15 жніўня амерыканскія і французскія злучэнні высадзіліся на поўдні Францыі. 11 верасня наступаўшая з поўначы і поўдня групоўкі саюзнікаў злучыліся і ўтварылі адзіны стратэгічны фронт у Заходняй Еўропе.
Актыўную падтрымку саюзным войскам аказаў французскі рух Супраціўлення, які налічваў у сваіх радах 500 тыс. чалавек. Наступленне
саюзнікаў было падтрымана антыфашысцкім паўстаннем французаў. 18 жніўня яно пачалося ў Парыжы і праз 4 дні ўвесь горад быў у руках паўстаўшых. Да канца года Францыя і большая частка Бельгіі былі вызвалены . Саюзныя арміі падыйшлі да граніц Германіі. У лютым 1945 г. саюзныя арміі пачалі агульнае наступленне на Захадзе. Фарсіраваўшы ў сакавіку Рэйн, яны акружылі у Руры 325-тысячную групоўку нямецкіх войск, якая капітуліравала ў красавіку. 3 гэтага часу саюзныя арміі прасоўваліся на ўсход, практычна не сустракаючы арганізаванага супраціўлення немцаў.
Крымская канферэнцыя. У выніку паспяховых наступальных дзеянняў Чырвонай Арміі на ўсходзе і амерыкана-англійскіх войск на захадзе, становішча гітлераўскай Германіі стала катастрафічным. Гэта патрабавала ад кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Англіі новай сустрэчы, каб узгадніць правядзенне і абмяркаваць пытанні пасляваеннага ўпарадкавання ў Еўропе. 4-11 лютага 1945 г. адбылася Крымская (Ялцінская) канферэнцыя лідэраў трох саюзных урадаў: І.В.Сталіна, Ф.Д.Рузвельта і У.Чэрчыля, на якой былі ўзгоднены планы канчатковага разгрому фашысцкай Германіі і ўмовы яе безагаворачнай капітуляцыі, намечаны асноўныя прынцыпы агульнай палітыкі ў адносінах пасляваеннай арганізацыі свету, прыняты рашэнні аб стварэнні ў Германіі зон акупацыі і агульнагерманскага кантралюючага органа, аб спагнанні з Германіі рэпарацый, скліканні Устаноўчай канферэнцыі ААН для падрыхтоўкі яе ўстава, аб усходніх граніцах Польшчы і інш.
СССР даў згоду ўступіць у вайну супраць Японіі праз 2-3 месяцы пасля капітуляцыі Германіі і заканчэння вайны ў Еўропе. Аднак уступленне ў вайну з Японіяй Сталін у Ялце агаварваў шэрагам патрабаванняў: захаванне статутства Мангольскай Народнай Рэспублікі, аднаўленне ранейшых правоў Расіі, якія былі парушаны Японіяй у 1904 г. - вяртанне паўднёвай часткі Сахаліна і прызнанне савецкіх інтарэсаў у Дайрэне, Порт-Артуру і на Кітайска-Усходняй і Паўднева-Манчжурскай чыгунках, перадача Савецкаму Саюзу Курыльскіх астравоў.
Смерць Рузвельта, якая наступіла хутка пасля канферэнцыі, вызвала у Савецкім Саюзе пэўную трывогу, асабліва пасля таго, як прэзідэнт Трумэн адразу ж пасля перамогі ў Еўропе спыніў пастаўкі СССР па ленд-лізу, хаця на Савецкім Саюзе яшчэ ляжала абавязацельства ўступіць у вайну з Японіяй.
Ялцінская канферэнцыя з'явілася вялікай дэманстрацыяй адзінства мэт трох дзяржаў у прадбачанні хуткай перамогі над Германіяй. Аднак яна з'явілася бадай што і непазбежным водападзелам у адносінах паміж саюзнікамі. Пакуль ішла цітанічная барацьба супраць агульнага ворага, супярэчлівыя інтарэсы і ідэі адсоўваліся на задні план. Цяпер жа, калі прыйшоў час рыхтавацца да міру, усё цяжэй станавілася хаваць глыбокае адрозненне сапраўдных інтарэсаў і поглядаў паміж партнёрамі па кааліцыі ваеннага часу.
Вынікі
Заключныя баі Другой сусьветнай вайны ў Еўропе і на Ціхім акіяне не былі меней крывавымі чым ў папярэднія гады.Вайна да апошняга дня забірала жыцця людзей. Аднак пераможцы і пераможаныя ў вайне ўжо былі вядомыя. Апошнія месяцы вайны сталі кульмінацыяй супрацоўніцтва краін антыгітлераўскай кааліцыі. Здавалася, што пасля такой жудаснай вайны з дзесяткамі мільёнаў ахвяраў, велізарных разбурэнняў наступіць трывалы мір і запануе супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Аднак у гэты перыяд сталі праяўляцца малапрыкметныя сімптомы будучыні супрацьстаяння дзвюх звышдзяржаў ЗША і СССР. Дзеянні войскаў дыктаваліся ўжо не ваеннымі патрэбамі, а палітычнымі разлікамі на будучыню.Завяршэння Другой сусветнай вайны стала і адначасова пачаткам новай ядзернай эры.
ЛІТАРАТУРА
-
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: Энцыклапедыя. – Мн, 1990.
-
Белорусские остарбайтеры: Угон населения Белоруссии на принудительные работы в Германию (1941–1944): Документы и материалы: В 2 кн. – Мн., 1996 – 1997.
-
Великая Отечественная война 1941–1945: Энциклопедия. – М.., 1985.
-
Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): Док. и материалы. В 3 т. – Мн., 1967 – 1982.
-
Военная энциклопедия. М., 1997.
-
Нюрнбергский процесс над главными немецкими военными преступниками: Сб. материалов: В 8 т. – М., 1987.
-
Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941 1944). – Мн., 1995.
-
Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): Краткие сведения об орг. структуре партиз. соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе. – Мн., 1983.
-
Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941 – 1944): Крат. сведения об орг., структуре и составе. – Мн., 1975.
-
Подпольные комсомольские органы Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941 – 1944): Крат. сведения об орг., структуре и составе. – Мн., 1976.
-
Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии, 19411944: Документы и материалы. – Мн., 1965.
-
Преступные цели – преступные средства: Док. об оккупац. политике фашист. Германии на террит. СССР 1941 – 1944 гг.– М., 1985.
-
Энциклопедия Третьего Рейха. – М., 1996.