
- •План працы
- •Ваенна-адміністрацыйны падзел акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •Палітыка генацыда I “выпаленай зямлі” - план тэрору I здзекаў з насельніцтва.
- •22 Чэрвеня 1941 г. Фашысцкая Германія без аб’яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. Да канца жніўня 1941 г. Была акупіравана ўся тэрыторыя Беларусі.
-
Палітыка генацыда I “выпаленай зямлі” - план тэрору I здзекаў з насельніцтва.
За сваю шматвяковую гісторыю Беларусь неаднаразова станавілася арэнай кровапралітных войн. Кожная з іх пакідала пасля сябе смерць і разбурэнні. Самыя вялікія страты беларускі народ панёс у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Агульная ідэя вайны супраць СССР і ўказанні па яе падрыхтоўцы і вядзенню былі выкладзены ў дырэктыве № 21 ад 18 снежня 1940 года, якая атрымала ўмоўную назву “Барбароса”. Фашысцкае камандаванне мела намер шляхам “маланкавай вайны” на працягу 8-16 тыдняў захапіць еўрапейскую тэрыторыю Савецкага Саюза і выйсці на лінію Архангельск — Астрахань.
У адпаведнасці з гэтай дырэктывай планавалася выкарыстаць амаль усе сухапутныя сілы Германіі, а таксама фінляндскія, румынскія і венгерскія войскі агульнай колькасцю 190 дывізій.
Для нападзення на СССР былі створаны тры магутныя групы – «Поўнач», «Цэнтр», «Поўдзень».
Групе арміі «Поўнач» было прадпісана знішчыць савецкія войскі ў Прыбалтыцы і, захапіўшы порты на Балтыйскім моры, уключаючы Кранштат і Ленінград, пазбавіць савецкі флот апорных баз.
Група арміі «Поўдзень» была нацэлена на заваяванне багаццяў паўночнага Каўказа, захоп збожжа і нафты.
Групоўка нямецкіх армій «Цэнтр» была арыентавана на разгром савецкіх войск у Беларусі з далейшым наступленнем на Смаленск і Маскву. У яе склад уваходзілі дзве арміі (4-я і 9-я), дзве танкавыя групы (2-я і 3-я) – усяго 50 дывізій (у т.л. 9 танкавых, 6 матарызаваных і 1 кавалерыйская) і 2 брыгады. Наступленне групы арміі «Цэнтр» падтрымліваў 2-гі паветраны флот – самы моцны ў нацысцкай арміі.
Разам з падрыхтоўкай ваенных планаў рыхтавалася праграма жудасных злачынстваў на тэрыторыі, якая падлягала акупацыі.
У 1940 г. быў распрацаваны Генеральны план «Ост» – план, звязаны з адной з галоўных мэт германскага кіраўніцтва — захоп неабходнай для працвітання трэцяга рэйха "жыццёвай прасторы", яе каланізацыя, вызваленне "жыццёвай прасторы" ад "празмернага" карэннага насельніцтва. Адсюль і выцякала стратэгічная канцэпцыя вядзення вайны на Усходзе – вайны знічтажэння. Перамагчы на Усходзе было недастаткова. Неабходна было знішчыць армію, краіну, народ.
Гітлер заяўляў: «Мы абавязаны вынішчыць насельніцтва – гэта ўваходзіць у нашу місію аховы германскага насельніцтва… Я маю права знішчыць мільёны людзей ніжэйшай расы, якія размнажаюцца, як чарвякі».
30 сакавіка 1941 г. на нарадзе вышэйшага каманднага саставу вермахта Гітлер падкрэсліў, што ў вайне супраць Савецкага Саюза барацьба будзе весціся "на знішчэнне", што "барацьба будзе моцна адрознівацца ад барацьбы на Захадзе. На Усходзе жорсткасць мяккая для будучыні". У адпаведнасці з генеральным планам «Ост» прадугледжвалася знішчэнне на тэрыторыі СССР і Польшчы 120-140 млн. чалавек.
Асноўныя напрамкі гэтай палітыкі былі выкладзены Гімлерам у сакрэтным мемарандуме «Некаторыя меркаванні рэйхсфюрэра CC Гімлера аб абыходжанні з мясцовым насельніцтвам усходніх абласцей».
Страшны лёс быў наканаваны беларускаму народу.
Сярод падрыхтаваных дакументаў плана «Ост» найбольш цынічныя заўвагі і прапановы начальніка аддзела каланізацыі 1-га галоўнага палітычнага ўпраўлення міністэрства па справах акупіраваных усходніх абласцей Ветцэля, згодна з якімі 25% беларускага насельніцтва меркавалася анямечыць, 75% падлягалі знішчэнню.
У ходзе вайны, абапіраючыся на план «Ост», нацысты распрацоўвалі кароткатэрміновыя канкрэтныя задачы па знішчэнню насельніцтва. Матэрыялы такіх распрацовак знойдзены ў дакументах рэйхскамісарыята «Остланд». Згодна з картай-схемай, датаванай 17 лістапада 1942 г., Беларусь ад заходняй яе мяжы да лініі Гродна — Слонім, паўднёвую частку Брэсцкай вобласці, раёны Пінска, Мазыра і астатнюю частку Палесся па лініі Пружаны – Ганцавічы – Парычы — Рэчыца планавалася поўнасцю ачысціць ад мясцовага насельніцтва і пасяліць на ёй толькі нямецкіх каланістаў.
Ва ўсіх буйных гарадах Беларусі фашысты намерваліся стварыць пасяленні для прывіліяваных слаёў нямецкага грамадства. Колькасць мясцовага насельніцтва, якое можна было б пакінуць у гэтых гарадах, вызначалася дакладным разлікам: на кожнага пана "вышэйшай расы" два рабы "ніжэйшай расы". Так, у Мінску і вобласці планавалася пасяліць 50 тысяч нямецкіх каланістаў і пакінуць 100 тысяч мясцовага насельніцтва, у Маладзечне і яго наваколлі – адпаведна 7 тысяч немцаў і 15 тысяч беларусаў, у Баранавічах –10 тысяч немцаў і 20 тысяч мясцовых жыхароў, у Гомелі – 30 тысяч немцаў і 50 тысяч мясцовых жыхароў, у Магілёве і Бабруйску – па 20 тысяч немцаў і 50 тысяч жыхароў.
Такія дакументы, як генеральны план «Ост»,«Інструкцыя аб асобых абласцях да дырэктывы № 21 (план "Барбароса")», датаваная 13 сакавіка 1941 г., «Аб ваеннай падсуднсці ў раёне "Барбароса" і аб асобых паўнамоцтвах войск» ад 13 мая 1941 г., «Дванаццаць запаведзей паводзін немцаў на ўсходзе і іх абыходжанне з рускімі» ад 1 чэрвеня 1941 г. і інш. вызвалялі фашысцкіх салдат ад адказнасці за злачынствы і ўзводзілі зверствы ў адносінах да мірнага насельніцтва ў ранг дзяржаўнай палітыкі.