Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа #1, Вариант #11.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
75.78 Кб
Скачать

2. Аперацыі “Рэйкавая вайна”, “Канцэрт” у Беларусі I IX аператыўна-стратэгічае значэнне

Паказчыкам роту майстэрства партызан з’яўлялася правядзенне ў адзін тэрмін у межах усёй акупаванай тэрыторыі Беларусі буйнамаштабных аперацый, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Рэйкавая вайна». На Беларусі ў 1943-1944 гг. аперацыя «Рэйкавая вайна» ажыццяўлялася ў тры этапы. Яна ставіла мэтай зрыў ваенных перавозак праціўніка і максімальнае садзейнічанне наступленню Чырвонай Арміі. Першы этап пачаўся ў ноч з 3 на 4 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г., другі – з 19 верасня 1943 г. да пачатку лістапада 1943 г. (ён атрымаў назву «Канцэрт»). За час 1-га і 2-га этапаў «рэйкавай вайны» партызаны ўзарвалі звыш 200 тыс. рэек. Былі разбураны чыгуначныя лініі Цімкавічы-Асіповічы,. Бабруйск-Старушкі, Жлобін-Калінкавічы. На многіх чыгуначных магістралях рух быў перапынены ад 4 да 15 сутак, а ўчасткі Магілёў-Крычаў, Полацк-Дзвінск, Магілёў-Жлобін, Баранавічы-Лунінец былі выведзены са строю на яшчэ большы тэрмін. Адначасова партызаны пускалі пад адхон эшалоны, узрывалі масты, вадакачкі, чыгуначныя станцыі.

Трэці этап «рэйкавай вайны» быў распачаты ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., незадоўга да правядзення савецкімі войскамі аперацыі «Баграціён». На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна ўзаемадзейнічалі з наступаючымі войскамі Чырвонай Арміі. У ходзе аперацыі яны падарвалі 61 тыс. рэек (у першы дзень 40775), знішчылі 8 чыгуначных мастоў. Былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі амаль па ўсіх дарогах Беларусі.

Яскравым паказчыкам баявых поспехаў партызан у 1943 г. з’яўляецца тое, што пад іх кантролем знаходзілася 60% акупаванай тэрыторыі, значная частка якой была цалкам вызвалена ад захопнікаў. Сур’ёзна занепакоеныя такім становішчам, фашысты на працягу 1943 г. правялі звыш 60 буйных карных аперацый супраць партызан і насельніцтва. У шматдзённых баях апрача ахоўных і паліцэйскіх сіл прымалі таксама ўдзел многія тысячы кадравых салдат і афіцэраў вермахта. На іх узбраенні былі танкі, артылерыя, самалёты.

Чыгуначныя дыверсіі прыносілі немцам значныя матэрыяльныя страты, збівалі з раскладу цягнікі. Тым не менш вынікі гэтых аперацый ацэньваліся па-рознаму. Савецкія аўтары ім надаюць вялікае значэнне. Паводле іх звестак, з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 г. партызаны спусцілі пад адкос н 128 транспартаў і 34 бронецягнікі, разграмілі 29 чыгуначных станцый, знішчылі звыш 18,7 тыс. аўтамабіляў, 819 чыгуначных мастоў і больш за 300 тыс. дарожных рэек. У сваю чаргу нямецкія крыніцы не былі схільныя да пераболынанняў. Улетку 1942 г., калі хваля дыверсій дасягала найвышэйшага ўзроўню, немцы ацэньвалі іх вынікі як "у болынасці выпадкаў нязначныя" і хутка іх ліквідавалі. Гітлер не пераацэньваў вынікаў гэтых акцый, у кастрычніку 1943 г. адзначаючы, што яны галоўным чынам крыху замаруджвалі франтавыя пастаўкі. Трэба заўважыць, што з вясны 1942 да восені 1943 г. найбуйнейшыя вайсковыя аперацыі ішлі на поўдні, таму франтавыя пастаўкі цераз Беларусь не мелі для Нямеччыны першараднага значэння.

Магчыма, што аслабленне ваенных аперацый, якое даволі доўга працягвалася на цэнтральным адрэзку фронту, пабудзіла партызанаў да асабліва актыўных выступленняў супраць гаспадарчых і палітычных захадаў акупацыйных уладаў. Зыходным пунктам гэтых выступленняў стала барацьба з мясцовай адміністрацыяй, створанай немцамі. Спашлёмся на рапарт Цэнтральнага штаба партызанскага руху ад 9 снежня 1942 г., дзе гэтая задача стаіць на першым месцы сярод усіх астатніх у дзейнасці партызанскіх атрадаўу Беларусі. Пагэтаму ўвесну 1942 г. пачаліся напады партызанаў не толькі на вайсковыя, але і на гаспадарчыя аб'екты, а таксама на валасныя ўправы, пры гэтым супрацоўнікі акупацыйных устаноў караліся смерцю як здраднікі і ворагі савецкай айчыны. Паводле сведчанняў Розенберга на Нюрнбергскім працэсе, у Беларусі ад рук партызанаў загінула пяцьсот "бургамістраў" разам з сем'ямі.

Пры такіх абставінах ужо ў чэрвені 1942 г. у Беларусі аказалася шмат раёнаў, дзе валасная ўлада перайшла да партызанаў. Неўзабаве пазіцыя нямецкіх уладаў пахіснулася яшчэ больш, так што пад канец 1942 г. партызаны трывала займалі абшар плошчаю 15 тыс. км2 і кантралявалі амаль 50 тыс. км2, г. зн. ледзь не 30 % тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым усё цяжэй і цяжэй было спаганяць з насельніцтва харчовыя пастаўкі, шмат у якіх раёнах даводзілася рэквізаваць іх з дапамогаю войска і паліцыі. Лясныя атрады найчасцей нападалі на зямельныя маёнткі. I калі ў траўні 1942 г. на ўсім абшары Генеральнага камісарыята Беларусі іх налічвалася 965, дык ужо пад канец года заставалася толькі 312 - рэшту спалілі, зліквідавалі або занялі партызаны. Разам з гэтым было знішчана шмат лесапільняў, малочных заводаў і іншых малых прадпрыемстваў.

У час правядзення карных аперацый вораг лютаваў не толькі супраць партызан, але масава знішчаў мірнае насельніцтва. Усяго за гады акупацыі Беларусі захопнікі правялі звыш 140 карных аперацый. У іх удзельнічалі 5 ахоўных, 1 пяхотная,

1 спецыяльнага прызначэння, 1 матарызаваная СС, 2 вучэбна-палявыя дывізіі, а таксама часці 3-яй танкавай, 2, 3 і 4-ай палявых армій вермахта, шматлікія паліцэйска-вышукальныя сілы і падраздзяленні войск сатэлітаў. Мэтай гэтых экспедыцый, безумоўна, было не толькі жаданне праціўніка расправіцца з партызанамі, але і больш важкі намер – выканаць гітлераўскія планы па рэзкаму скарачэнню людскога патэнцыялу Беларусі (на 75%).

Вывад:

Такім чынам, партызанка на Беларусі стала важным ваенна-палітычным фактарам стратэгічнага значэння, які паказаў крах акупацыйнай палітыкі немцаў. Размах дзеянняў беларускіх партызанаў можна параўнаць з вынікамі любой буйной наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі. Партызанамі былі знішчаны ці паранены звыш 500 тыс. немцаў, узарвана 11,1 тыс. чыгуначных саставаў і 34 бронепаязды, знішчаны 29 чыгуначных станцый, 19 тыс. аўтамашын, 305 самалётаў, 1355 танкаў і бронемашын. Страты партызан склалі 45 тыс. забітымі, але да іх дадаюцца сотні тысяч мірных жыхароў, знішчаных пад час правядзення 140 карных экспедыцый.