Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ВоВ Контрольная работа №1 вариант 20

.pdf
Скачиваний:
16
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
180.69 Кб
Скачать

Другой не менш значнай задачай была эвакуацыя цывільнага насельніцтва і матэрыяльных каштоўнасцей ва ўсходнія раёны краіны.

Акрамя таго, што з тэрыторыі Беларусі ўдалося вывезці акрамя больш

120 прадпрыемстваў, таксама дэманціравалі і адправілі на ўсход 3200

металаапрацоўчых станкоў, 8933 тэкстыльныя, швейныя, скураабутковыя і трыкатажныя машыны, 8664 маторы, 3366 вагонаў гатовай прадукцыі і сыравіны [5, с. 277].

На ўсход эвакуіраваліся ўстановы навукі і культуры. Пазней у савецкім тыле аднавілі сваю працу Акадэмія навук БССР, Беларускі дзяржаўны універсітэт. Былі эвакуіраваны таксама вядучыя творчыя калектывы [5, с.

278].

Акрамя прамысловых прадпрыемстваў і абсталявання ў тыл адпраўлялі энэргетычныя ўстаноўкі, рухомы чыгуначны састаў, сыравінныя рэсурсы,

маёмасць многіх устаноў, грашовы фонд. Да вясны 1942 г. усе перабазіраваныя на ўсход прадпрыемствы Беларусі ўвайшлі ў строй і пачалі выпускаць прадукцыю для фронту [4, с. 231].

12

Заключэнне.

444 тысячы партызан і падпольшчыкаў дзейнічалі на Беларусі. Але гэта далёка не адлюстроўвае ўсяго удзелу насельніцтва рэспублікі ў антыфашыстскай барацьбе. Не ўсе жадаючыя змаглі стаць байцамі партызанскіх атрадаў з-за вострага недахопу зброі. [3, с. 480]. Істотныя складанасці і цяжкасці беларускаму партызанскаму руху стварала на абшарах Заходней Беларусі дзейнасць польскага падполля Арміі Краёвай [3, с. 481].

Партызаны і падпольшчыкі Беларусі сваёй дзейнасцю ў гады Другой сусветнай вайны нанеслі нямецкім акупантам значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы, дэмаралізавалі дзейнасць варожага тылу, чым істотна паспрыялі поспеху Чырвонай Арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. За гераізм і адвагу каля 140 тысяч партызан і падпольшчыкаў былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі, 88 з іх прысвоена званіе Героя Савецкага Саюза [3, с.

485].

Узмацненне партызанскага руху на Беларусі, якое адбылося ў 1943 г.,

дазволіла перайсці да правядзення шырокамаштабных баявых аперацый супраць нямецкіх акупантаў, такіх як, напрыклад, “Рэйкавай вайна”, якая праводзілася партызанамі Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Ленінградскай,

Калінінскай, Смаленскай і Арлоўскай абласцей [3, с. 479].

Эвакуацыя на ўсход абсталявання прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, сыравіны,прадуктаў харчавання, маёмасці, матэрыяльных і культурных каштоўнасцяў дазволіла наладзіць істотную дапамогу фронту.

13

Спіс выкараставаных крыніц

1.Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): Учебное пособие для студентов высших учебных заведений Республики Беларусь / под редакцией профессора А. А. Ковалени и профессора Н. С. Сташкевича. – Минск, 2004. – 281 с.

2.История Беларуси. В 2 ч. Ч. 2 / Я. И. Терещенок и др.; под ред. Я, И,

ТЕрещенка. – Могилев: МГУ им. А. А. Кулешова, 2005. – 310 с.

3. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX – XX стагоддзі: Курс лекцый / П.

І. Брыгадзін і інш. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002. – 656 с.

4. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г. – 1997 г. / Пад рэд. Я. К,

Новіка, Г. С, Марцуля. – Мн.: Універсітэцкае, 1998. – 464 с.

5. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / М. П. Касцюк і інш. – Мн.:

Беларусь, 1995. – 560 с.

6. Новік, Я.К. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Курс лекцый / Я.К. Новік, Н.Я. Новік. - Мн.:

БДУІР, 2006. - 186 с.

14