Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Контрольная работа Гiстория Беларуси вариант 12

.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
58.88 Кб
Скачать

Контрольная работа

История Беларуси

Специальность поит первый курс.

Матюшенок Александр Марьянович.

ТЭМА 12. АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ РЭФОРМЫ ЖЫГІМОНТА ІІ АЎГУСТА 1557 ГОДА І ЯЕ ЎПЛЫЎ НА ДАЛЕЙШАЕ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI ст. –XVIII ст.

  1. Якія змены адбыліся ў сацыяльнай структуры насельніцтва XVI–XVIII стст. у параўнанні з папярэднім перыядам? Дакажыце сваё меркаванне

Атказ на пытане:

У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян.

Да рэформы асноўнымі групамі сялян, як вядома, былі: чэлядзь нявольная, людзі "пахожыя", "непахожыя", сяляне-слугі.

Пасля

Селянін губляў права пераходу да іншага гаспадара і станавіўся прыгонным.

Звыш 40 % усяго зямельнага фонду аказалася ў выніку рэформы ў руках феадалаў. Сярод іх большасць склалі католікі літоўскага паходжання.

рэформы з часам знікае чэлядзь нявольная, якая зліваецца з прыгонным сялянствам. Пакрыху змяншаецца колькасць "пахожых" людзей, а з канца XVI — першай паловы XVII ст. "пахожыя" і "непахожыя" сяляне зліваюцца ў адну групу прыгоннага сялянства.

пасля аграрнай перабудовы сельскай гаспадаркі сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, агароднікі і слугі.

Цяглыя сяляне павінны былі адбываць паншчыну па 2 дні на тыдзень, талокі, гвалты, а таксама плаціць чынш (у залежнасці ад якасці атрыманай зямлі) ад 6 да 21 гроша з валокі і натуральны аброк. За нявыхад на працу па няўважлівай прычыне штрафавалі. Вялікім цяжарам для сялян былі такія павіннасці, як уборка сена, падводная, дарожная і інш.

Асадныя (аброчныя) сяляне не хадзілі на паншчыну, затое плацілі 30 грошаў чыншу і адбывалі астатнія павіннасці нароўні з цяглымі, але ўсё ж былі менш залежныя, як апошнія.

Прывілеяванай была катэгорыя сялян-слуг: рамеснікаў, кавалёў, конюхаў і г.д. Яны былі болып заможныя, лепш забяспечаныя зямлёй.

Вышэйшую групу ўтваралі ваенна-служылыя людзі: баяры-путныя, баяры-панцырныя. 3 гэтай групы, як правіла, рэкруціраваўся шляхецкі стан.

Самай гаротнай, збяднелай часткай сялян былі агароднікі, халупнікі, кутнікі. Агароднікі звычайна не мелі палявой зямлі, толькі агарод, халупнікі мелі толькі хату, а кутнікі, ці яшчэ іх звалі каморнікі, нават і ўласнай хаты не мелі, а туліліся ў кутках (каморках) хат багатых сялян.

Заканадаўства імкнулася канчаткова запрыгоніць сялян, прымацаваўшы іх да зямлі. Калі Статут 1566 г. вызначыў 10-гадовы пошук збеглых сялян, то Статут 1588 г. павялічыў гэты тэрмін у два разы і ўзаконіў 10-гадовы тэрмін земскай даўнасці (калі селянін пражыў на зямлі пана 10 гадоў), пасля якога вольны сялянін рабіўся прыгонным.

Што датычылася чэлядзі нявольнай, то ў выпадку ўцёкаў ад пана тэрмін пошукаў не абмяжоўваўся.

Яшчэ адным саслоўем сярэдневяковай Беларусі былі мяшчане, інакш кажучы, жыхары гарадоў. На працягу XVI — першай паловы

XVII ст. колькасць гарадоў павялічылася і дасягнула 37, а гарадскіх паселішчаў - 350. Найбольш буйнымі былі: Полацк, Магілёў, Віцебск, Брэст, Пінск (10 і болып тыс. жыхароў), Мінск, Орша, Гродна (ад 5 да 10 тыс.) і інш.

Саслоўе мяшчан звычайна павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.

Рэформа ўзмацняла феадальны ўціск сялян, завяршала іх канчатковае запрыгоньванне. Да феадальнага ўціску далучаўся нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, павялічваюцца павіннасці. Штотыднёвая паншчына з 8 — 12 дзён з валокі ўзрастае да 10 — 16. Але рэанімацыя паншчыны была ўласціва галоўным чынам Заходняй і Цэнтральнай Беларусі, дзе аднавілася фальварачная гаспадарка. Што датычыць Усходняй Беларусі, то тут да 70-х гадоў XVIII ст. пераважала грашовая рэнта.

Рост таварнасці сельскай гаспадаркі садзейнічаў паглыбленню дыферэнцыяцыі вёскі насуперак усім захадам феадалаў, якія імкнуліся да яе нівеліроўкі. Павялічваецца колькасць, з аднаго боку, заможных сялян, з другога — пазбаўленых сродкаў вытворчасці каморнікаў, кутнікаў, бабылёў; апошнія складалі 1/10 ад усіх сялян.

У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:

1) была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;

2) цалкам змяніліся катэгорыі сялян, іх эканамічнае і прававюе становішча: адны групы сялян зніклі, іншыя аказаліся ў большай

залежнасці ад пана, як раней; завяршыўся працэс запрыгоньвання сялян;

3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ўсё больш у грашова-

рыначныя адносіны, што вяло да дыферэнцыяцыі вёскі;

4) псіхалогія абшчыннага калектывізму пачала замяшчацца

псіхалогіяй індывідуалізму.

  1. У чым вы бачыце асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх зямель у XVI–XVIII стст.?

Атказ на пытане:

3 ростам рамяства развівалася і гандлёвая дзейнасць, у выніку якой складваліся элементы ўнутранага рынку. Разам з унутраным пашыраўся і знешні гандаль. Гандлёвыя сувязі Беларусі ў сярэднявеччы былі разнастайныя, але найбольш трывалыя і працяглыя былі сувязі з Расіяй, Полыпчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы. У Заходнюю Еўропу з Беларусі вывозіліся жыта, пянька, лес і іншыя тавары сельскай і лясной гаспадаркі. 3 Расіі на Беларусь завозіліся футра і саматканае сукно, грубае палатно, абутак, кажухі, ніткі, мыла і г.д., з Полыпчы -сукно, палатно, жалеза, сталь, свінец, медзь, волава і г.д. На пачатку XVII ст. замежным гандлем займалася каля 800 купцоў з 30 гарадоў Беларусі.

3 другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі.

Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў (польска-руская, польска-шведская, Паўночная). Цэлыя паветы былі ўшчэнт разбураны, спалены, зруйнаваны (Гродзенскі, Браслаўскі, Ваўкавыскі, Аршанскі, Брэсцкі і інш.). Разруху суправаджалі голад і эпідэміі тыфу (1653, 1658, 1664). Аднаўленне гаспадаркі пасля Андрусаўскага перамір'я (1667) было спынена распачатай Паўночнай вайной (1700 - 1721). Войны, засухі, голад, эпідэміі амаль удвая (з 2,9 млн у 1650 г. да 1,4 млн у 1673 г.) скарацілі колькасць насельніцтва Беларусі.

Аднаўленне гарадоў тармазілася палітычнымі і эканамічнымі ўмовамі тагачаснага жыцця: палітычным ладам Рэчы Паспалітай, самавольствам шляхты, пашырэннем фальварачна-паншчыннай сістэмы. Не паспявалі падняцца гарады з руін, як зноў пачыналася чарговая вайна і зноў руйнаваліся гарады і вёскі Беларусі.

Перш за ўсё пасля ваеннага спусташэння краіны пачалі аднаўляцца мястэчкі, а з буйных гарадоў - Магілёў, Віцебск і Гродна. Большасць гарадоў і мястэчак да сярэдзіны XVIII ст. заставалася яшчэ ў заняпадзе, які быў выкарыстаны феадаламі і каталіцкай царквой для пашырэння сваіх уладанняў. Нягледзячы на барацьбу магістратаў за зварот пад сваю юрысдыкцыю гвалтам захопленых гарадскіх зямель, зямельныя ўладанні феадалаў у гарадах да сярэдзіны XVIII ст. былі большыя за магістрацкія.

Пасля заканчэння ваенных дзеянняў існавалі два шляхі аднаўлення разбуранай гаспадаркі: захаванне заворвання і аднаўленне фальваркаў альбо раздача зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк. 3 за недахопу сродкаў у казне ў каралеўскіх аканоміях быў абраны другі шлях. У выніку — пусткі да 40-х гадоў XVIII ст. скараціліся напалову, што дазволіла ў сярэдзіне стагоддзя перайсці да аднаўлення фальваркаў. Такім шляхам пайшлі і некаторыя прыватныя маёнткі. Аднаўленне фальваркаў ажыццяўлялася таксама шляхам арэнды і закладу. Арэндатары, каб хутчэй выціснуць з маёнтка паболып грошай, падрапежніцку вялі гаспадарку, даводзілі да галечы сялян.

Да 60-х гадоў XVIII ст. стараннай працай сялян сельская гаспа-

дарка была ў асноўным адноўлена: значна павялічылася плошча ворных зямель, павысілася культура земляробства, павялічылася пагалоўе прадукцыйнай жывёлы, з'явілася тэндэнцыя да параённай спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

3 аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына, расце колькасць паншчынных сялян (да 70—75 % ад усіх сялян).

Расла эканамічная роля гарадоў у жыцці краіны, і яны пры пад-трымцы вярхоўнай улады атрымлівалі магдэбургскае права. Да першай паловы XVIII ст. яго мелі ўсе буйныя і шмат якія з сярэдніх гарадоў.

У гарадах і мястэчках з'яўляюлда промыслы: млыны, цагельні, рудні, вінніцы, піваварні, якія належалі, як правіла, феадалу, але маглі належаць і магістрату. Часцей за ўсё яны здаваліся ў арэнду і (з далейшай дыферэнцыяцыяй працы) паступова пераўтвараліся ў мануфактуры.

Маёмасная дыферэнцыяцыя вёскі стварала рынак працоўных рук. Наёмныя рабочыя атрымлівалі грашовую плату і плату натурай. Ва ўмовах прыгоннай залежнасці наём у асноўным быў прымусовы, але гэта не выключала і адносна свабоднага найму.

Побач з тэндэнцыяй да росту землеўладання свецкіх магнатаў з другой паловы XVIII ст. назіраецца і іншая тэндэнцыя — перадача маёнткаў у залог, якія з цягам часу пачалі пераходзіць ва ўласнасць залогатрымальнікаў. Такім чынам, нараджалася тэндэнцыя да пераўтварэння феадальнай формы ўласнасці на галоўны сродак вытворчасці, зямлю ў буржуазную. Гэта быў першы эканамічны парастак капіталізму ў нетрах феадалізму.

Другім парасткам у гэтым налрамку было з'яўленне ў буйной памеснай гаспадарцы прадпрымальніцтва. Сярод шматлікіх феадальных прадпрыемстваў на Беларусі найбуйнейшымі былі Урэцкі і Надібоцкі шкляныя заводы князёў Радзівілаў, жалезаапрацоўчы завод графа Храптовіча (у маёнтку Вішнева Ашмянскага павета), фаянсавы завод князя Агінскага (Целяханы Пінскага павета), Нясвіжская суконная фабрыка і Слуцкая фабрыка паясоў і інш. На гэтых прадпрыемствах працавала па 40 — 50 чалавек, якія выпускалі вырабаў на некалькі дзесяткаў тысяч злотых.

Побач з вотчыннымі прадпрыемствамі ўзнікаюць мануфактуры ў Гродзенскай і Брэсцкай каралеўскіх аканоміях. Тут дзейнічалі суконная, шаўковая, палатняная, панчошная, капялюшная, кардонная,шаўковых паясоў, ігральных карт, зброевая і іншыя фабрыкі. Толькі на Гродзенскіх прадпрыемствах налічвалася каля 1,5 тыс. пастаянных рабочых, акрамя іх працавалі і часовыя рабочыя. Хоць у аснове гэтыя мануфактуры былі феадальныя, але ў іх з'яўляюцца і некаторыя рысы капіталістычных прадпрыемстваў, асабліва ў арганізацыі вытворчасці і аплаце працы.

Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучыў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.

Такім чынам, за два стагоддзі ў сялянскай гаспадарцы адбыліся карэнныя змены: усталявалася фальварачная сістэма гаспадаркі, змянілася юрыдычнае і эканамічнае становішча розных пластоў прыгоннага сялянства, з'явіліся першыя парасткі капіталістычных буржуазных адносін.

Але усё гэта не стала асновай трывалага эканамічнага росквіту. Палітычны крызіс, якім даўно ўжо хварэла Рэч Паспалітая, перарастае ў агонію і вядзе дзяржаву да канчатковай згубы.

Лiтаратура:

  1. Канспект лекцый.

  2. Метадычны дапаможнік: Гiстория Беларуси 2001г.