- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- •§ 3. Узнікненне беларускага этнасу: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх – хііі стст.
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель у хіv – хvі стст. § 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл § 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст. § 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай § 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка. Войны другой паловы хvі – хvш стст.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі (другая палова XVI – канец XVIII стст.)
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы рэчы паспалітай
- •Глава 6. Культура беларусі (другая палова XVI – канец XVIII стст.)
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў XIX ст.
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII – першай паловы XIX ст. § 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука. Беларусазнаўства – частка славістыкі
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да капіталістычнай гаспадаркі § 1. Адмена прыгоннага права
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60‑я гады XIX ст. – першыя гады XX ст.
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі § 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя арганізацыі
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. Палітычнае становішча ў паслярэвалюцыйныя гады. “Нашаніўскі перыяд” беларускага нацыянальнага руху
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на беларусі § 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура беларусі другой паловы XIX – пачатку XX ст. § 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала ю. Доўбар-Мусніцкага
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр)
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай сср
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі (1919–1920) § 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская вайна
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё § 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва § 1. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіццё асветы і навукі
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы § 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі. Роля і значэнне дзейнасці палітычных партый і арганізацый камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў Заходняй Беларусі. Міжпартыйныя адносіны
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне заходняй беларусі з бсср. Далучэнне віленшчыны да літвы
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср. Адпор ворагу ў пачатковы перыяд вайны
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі. Дзейнасць беларускіх калабарацыяністаў
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі краёвай і арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Руская вызваленчая армія
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі § 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай вайны
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50‑я – першай палове 80‑х гг.
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё. Культура беларусі § 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне § 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне глабальных сацыяльна-палітычных праблем, за мір і бяспеку
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаванні
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991 г. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Ліквідацыя ссср: розныя погляды і меркаванні
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX – XXI стст.
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX – XXI стст.
§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
Знешняя палітыка ВКЛ ХІV – сярэдзіны ХVІ стст. была цесна ўзаемазвязана з палітыкай унутранай і мела тры асноўныя напрамкі: заходні, усходні і паўднёвы.
На заходнім накірунку унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазіцыі княства, забяспечыла адносны спакой на яго заходняй мяжы, дазволіла аб’яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.
У ХІV – першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі крыжакі. У 1409 г. пачалася так званая “Вялікая вайна” (1409 – 1411 гг.) паміж Польшчай і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам, з другога. Менавіта антыкрыжацкі польска-літоўскі саюз дазволіў 15 ліпеня 1410 г. нанесці сакрушальнае паражэнне Тэўтонскаму ордэну ў Грунвальдскай бітве і спыніць крыжацкую экспансію на славянскія землі.
На паўднёвым напрамку княства кантактавала з татарскімі ордамі. У 1362 г. у бітве на р. Сінія Воды (Падолле) вялікі князь Альгерд ушчэнт разбіў татара-мангольскае войска. Пасля гэтай бітвы была вызвалена і далучана да ВКЛ большая частка Украіны (Кіеўшчана, Падолле). Разгром у сіняводскай бітве ўзмацніў цэнтрабежныя тэндэнцыі ў Залатой Ардзе, якая пачала развальвацца.
У 1395 г. чарговы залатаардынскі хан Тахтамыш пацярпеў паражэнне ад сярэднеазіяцкага хана Цімура, які выгнаў свайго саперніка. Вялікі князь Вітаўт, які імкнуўся аб’яднаць пад сваёй уладай усе рускія землі, заключыў з Тахтамышам пагадненне: Вітаўт паабяцаў вярнуць хану яго былы пасад “на Орде”, а Тахтамыш паабяцаў Вітаўту пасадзіць яго на княжанне ў Масковіі, якая з’яўлялася даннікам ардынскіх ханаў. Але гэтыя планы не спраўдзіліся, бо на р. Ворскла 12 жніўня 1399 г. кааліцыйнае войска Вітаўта і Тахтамыша было разгромлена войскамі Цімура.
У ХV ст. Залатая Арда распалася на некалькі ўлусаў: Вялікую, Перакопскую (Крымскае ханства), Казанскую, Астраханскую і Нагайскую орды. У сярэдзіне ХV ст. набегі Вялікай Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спыніліся. З другой паловы ХV ст. ускладніліся адносіны ВКЛ з Крымскім ханствам, якое ў 1480 г. заключыла антылітоўскі саюз з Вялікім княствам Маскоўскім. Штогод адбываліся набегі татар на тэрыторыю сучаснай Украіны. Часам яны даходзілі і далей, да беларускіх зямель. Іх актывізацыя назіралася на мяжы ХV – ХVІ стст., падчас маскоўска-літоўскіх войн. Падлічана, што за перыяд з 1500 г. да 1569 г. крымчакі наведаліся на беларускія землі 45 разоў. Інтэнсіўнасць нападаў некалькі аслабла пасля іх разгрому войскам ВКЛ на чале з князем Міхаілам Глінскім пад Клецкам у жніўні 1506 г. Наступнае буйнае паражэнне крымчакам было нанесена ў 1527 г. у бітве пад Каневам. Пазней іх набегі спыняліся наладжанай сістэма аховы паўднёвых рубяжоў дзяржавы, у т. л. стварэннем атрадаў казакаў на Украіне.
З канца ХV ст. найбольш прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі ВКЛ стаў усходні, на якім разгортваліся падзеі, што склалі асноўны змест канфлікту з Вялікім княствам Маскоўкім. К канцу ХV ст. яно ўзмацнілася і, падбіраючы астатнія рускія землі, у сутык падышло да межаў ВКЛ. Пачала нарастаць канфрантацыя паміж Вільняй і Масквой як двума цэнтрамі аб’яднання старажытнарускіх зямель. Масква прад’яўляла прэтэнзіі не толькі на тыя рускія княствы, якія пакуль яшчэ заставаліся самастойнымі, але і на землі ВКЛ, населеныя праваслаўным, рускім па тагачаснай тэрміналогіі, насельніцтвам. Літоўская ж дыпламатыя імкнулася ўбіць клін у аб’яднаўчыя працэсы ў Маскоўскай дзяржаве і прадтрымлівала апошнія самастойныя княствы Русі. Акрамя таго, пачынаючы з канца ХV ст., маскоўскі вялікі князь Іван ІІІ абвясціў сябе абаронцам інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва ВКЛ, умешваючыся тым самым ва ўнутраныя справы заходняга суседа. Сапраўды праваслаўе ў ВКЛ было не пануючым, а цярпімым веравызнаннем, але цярпімасць гэта была дастаткова шырокай і адкрытага гвалту над праваслаўнымі ў гэты перыяд тут не было. Таму заявы Івана ІІІ пра ўціск на праваслаўных у ВКЛ належыць прызнаць надуманымі, закліканымі апраўдаць агрэсію супраць заходняга суседа.
З 1487 да 1492 г. на памежжы фактычна ішла неаб’яўленая вайна, якая суправаджалася ад’ездамі т. зв. “украінных” князёў на службу ў Маскву. А з 1492 па 1494 г. доўжылася ўжо першая маскоўска-літоўская вайна. У выніку яе да Маскоўскай дзяржавы адышлі Вяземскае княства і землі ў вярхоўях Акі. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзій на Пскоў, Ноўгарад, Цвер. Мірная дамова 1494 г. была замацавана шлюбам вялікага князя Аляксандра з Аленай, дачкой вялікага князя маскоўскага Івана ІІІ. У 1500 г. пачалася чарговая маскоўска-літоўская вайна, якая доўжылася да 1503 г., калі было абвешчана 6‑гадовае перамір’е і вызначаны новыя межы паміж дзяржавамі. Да Масквы адышла прыкладна трэцяя частка тэрыторыі ВКЛ з 19 буйнымі гарадамі, у т. л. Гомелем, Бранскам, Чарнігавам, Ноўгарад-Северскім, Старадубам і г.д.
Пры Жыгімонце Старым войны з Маскоўскай дзяржавай аднавіліся. Вайна 1507 – 1508 гг. нікому не прынесла поспеху (ВКЛ вярнула толькі Любеч і пяць смаленскіх валасцей) і скончылася т. зв. “вечным мірам”, які доўжыўся толькі 4 гады. У 1512 г. вайна аднавілася. Яна цягнулася 10 гадоў. У ходзе яе 31 ліпеня 1514 г. быў страчаны Смаленск, а 8 верасня 1514 г. адбылася знакамітая бітва пад Оршай, у якой гетман ВКЛ князь Канстанцін Астрожскі дашчэнту разбіў больш чым удвая пераважаючае маскоўскае войска. У 1522 г. было падпісана 5‑гадовае перамір’е, па ўмовах якога Смаленская зямля засталася за Масквой, шматлікі “маскоўскі палон” – за ВКЛ. Але мір так і не быў падпісаны з‑за спрэчак наконт Смаленска. Таму перамір’е было прадоўжана ў 1527 і 1532 гг. У 1534 г. пачалася чарговая вайна, якая доўжылася да 1537 г., калі было падпісана 5‑гадовае перамір’е, якое затым працягвалася ў 1542 і 1548 гг. (да 1562 г.). У выніку яе ВКЛ вярнула Гомель, аднак страціла шэраг тэрыторый на поўначы. У сярэдзіне ХVІ ст. ВКЛ сустрэлася з дамаганнямі Івана ІV ужо на сучасныя беларускія і ўкраінскія землі. Гэта сведчыла аб пагрозе існаванню ВКЛ. З 1559 г. ВКЛ аказалася ўцягнутым у чарговы ваенны канфлікт, які меў самыя страшныя наступствы для яго далейшага лёсу.
Такім чынам, у канцы ХV – пачатку ХVІ ст. у знешняй палітыцы ВКЛ адбылася пераарыентацыя і найбольш прыярытэтным напрамкам стаў усходні, дзе разгарнулася барацьба з Вялікім княствам Маскоўскім за так званую “спадчыну Рурыкавічаў”. Барацьба гэта прывяла да значных тэрыторыяльных страт і прымушала ВКЛ шукаць лепшага паразумення са сваім партнёрам па уніі – Польшчай.