
- •Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Маўленне
- •Формы маўлення
- •Віды маўленчай дзейнасці
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
- •Перыядызацыя беларускай мовы
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне
- •Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Віды пераноснага значэння слова
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Разнавіднасці лексікі Лексіка паводле паходжання
- •Лексіка паводле ступені ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •1. Адназначнасць тэрміна.
- •2. Адсутнасць экспрэсіі, эмацыянальнасці.
- •3. Сістэмнасць.
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
- •Тэма 3 функцыянальныя стылі маўлення
- •Гутарковы (размоўны) стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Тэма 4 культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Арфаэпічныя нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Прынцыпы беларускага правапiсу
- •Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс у, ў
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс cпалучэнняў зычных
- •Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правілы пераносу слоў
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
- •Лік назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •I скланенне
- •II скланенне
- •Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Скланенне займеннікаў
- •Правапіс лічэбнікаў
- •Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
- •Асобыя формы дзеяслова
- •Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў
- •Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў
- •Правапіс не (ня) і ні
- •Адрозненне часціц не, ні
- •Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
- •Найбольш ужывальныя словазлучэнні
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •Ускладнены сказ
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах
- •Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
- •Коска пры зваротку
- •Складаны сказ
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
- •Простая мова
- •Літаратура
Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
I скланенне
Трэба размяжоўваць назоўнікі I скланення на -а(-я) і рознаскланяльныя назоўнікі на -а(-я).
Да I скланення адносяцца назоўнікі: ж.р. з канчаткамi -а(-я): хата, сям’я; м.р. з націскнымi канчаткамi -а(-я): старшына, Кузьма; аг.р. з канчаткамi -а(-я), што абазначаюць асоб жаночага полу: плакса Юля, соня Каця; аг. р., што абазначаюць асоб мужчынскага полу з націскнымi канчаткамi -а(-я): сірата, ляўша.
У давальным і месным склонах назоўнікі I скланення маюць канчаткі -е, -і, -ы, -э. Канчатак -е характэрны для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны, які чаргуецца з мяккім, і на г, х, якія чаргуюцца з з, с: вада – вадзе – у вадзе, дарога – дарозе – у дарозе, страха – страсе – на страсе. Канчатак -і пішацца ў назоўнікаў з мяккай асновай: песня – песні – у песні. Канчатак -ы маюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны і на к, які чаргуецца з ц: мяжа – мяжы – на мяжы, апрацоўка – апрацоўцы – пры апрацоўцы. Канчатак -э ўласцівы назоўнікам з асновай на к, які чаргуецца з ц, толькі пад націскам: рука – руцэ – у руцэ.
Да рознаскланяльных назоўнікаў адносяцца назоўнікі: м.р. з ненаціскнымі канчаткамi -а(-я): дзядуля, сабака; аг.р., якія абазначаюць асоб мужч. полу з ненаціскнымi канчаткамi -а(-я): непаседа Мікіта, соня Вася. У давальным і месным склонах такія назоўнікі маюць канчаткі -у(-ю). Назоўнікі з асновай на цвёрды зычны, зацвярдзелы зычны і на г, к, х маюць канчатак -у: мужчына – мужчыну – аб мужчыну, задзіра Міша – задзіру Мішу – аб задзіру Мішу, дзядзька – дзядзьку – аб дзядзьку. Назоўнікі з асновай на мяккі зычны маюць канчатак -ю: дзядуля – дзядулю – аб дзядулю, соня Вася – соню Васю – аб соню Васю.
Канчаткі назоўнікаў I скланення
Склон |
Аснова |
|||
|
цвёрдая |
зацвярдзелая |
г; к; х |
мяккая |
давальны, |
-е |
-ы |
-е; -э; -ы |
-і |
месны |
вадзе плаксе Ганне |
мяжы задзіры Веры |
кнізе,страсе цётцы, шчацэ |
песні соні Каці |
Канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў
Склон |
Аснова |
|||||
|
цвёрдая |
зацвярдзелая |
г; к; х |
мяккая |
||
давальны, |
-у |
-ю |
||||
месны |
мужчыну плаксу Мікіту |
творцу задзіру Мішу |
дзядзьку калегу Янку |
дзядулю соню Васю |
II скланенне
У назоўніках II скланення цяжкасць выклікае напісанне канчаткаў у родным і месным склонах адзіночнага ліку.
У родным склоне назоўнікі маюць канчаткі -а(-я), -у(-ю), якія залежаць ад лексічнага значэння слова.
Канчатак -а(-я) маюць назоўнікі, што абазначаюць:
— асоб, жывых істот: настаўніка, мураўя;
— канкрэтныя прадметы: дома, вянка;
— арганізацыі, прадпрыемствы, установы: інстытута, завода;
— насельныя пункты, геаграфічныя назвы: горада, пасёлка, Магілёва;
— адзінкі вымярэння: кілаграма, месяца, рубля;
навуковыя тэрміны: дзеяслова, электрона.
Канчатак -у(-ю) уласцівы назоўнiкамi, што абазначаюць:
— зборныя прадметы, рэчывы, хімічныя злучэнні, элементы: гароху, чаю, мёду, кіслароду, але хлеба, аўса;
— з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: ветру, змроку, цыклону;
— прасторавыя і часавыя паняцці: краю, часу, лугу, усходу;
— абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан: розуму, спакою, прыезду;
— грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі: феадалізму, дарвінізму.
Мнагазначныя назоўнікі могуць мець абодва канчатка ў залежнасці ад значэння: адпачынак пачаўся пятага лістапада (адзінка вымярэння) – пара залатога лістападу (абстрактны назоўнік), сядзець каля вяза (канкрэтны прадмет) – палічка з вязу (матэрыял).
У месным склоне назоўнікі адрозніваюцца канчаткамі ў залежнасці ад таго, з’яўляюцца яны назвамі асоб (асабовымі) ці не (неасабовымі), а таксама ў залежнасці ад асновы.
У месным склоне назоўнікі IІ скланення маюць канчаткі -е, -і, -ы, -у(-ю). З канчаткам -е ўжываюцца неасабовыя назоўнікі з цвёрдаю асновай і на г,х, якія чаргуюцца з з, с: запіс – у запісе, бераг – на беразе, кажух – у кажусе. Канчатак -і пішацца ў назоўнікаў з мяккай асновай: жыццё – у жыцці, полымя – у полымі. Канчатак -у(-ю) маюць назоўнікі, што абазначаюць асоб: настаўнік – пры настаўніку, каваль – на кавалю, а таксама назоўнікі на к і г, х, якія не чаргуюцца з мяккімі з, с: будынак – у будынку, сцяг – на сцягу, пух – у пуху.
Прозвішчы на -оў(-аў), -еў(-ёў), -ін(-ын) у творным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ым: Міхайлавым, Лужаніным. Іншамоўныя прозвішчы -ін(-ын), -аў у творным склоне ўжываюцца з канчаткам -ам: Дарвінам, Чаплінам.
Канчаткі назоўнікаў IІ скланення
Склон |
асабовыя |
|||
Аснова |
||||
месны
|
цвёрдая |
зацвярдзелая |
г, х, к |
мяккая |
-у |
-ю |
|||
салдату дзеду |
мужу доктару |
Алегу, пастуху настаўніку |
кавалю герою |
|
неасабовыя |
||||
-е |
-ы |
-е; -у |
-і |
|
сне стале |
мячы стрыжы |
стозе, сцягу даху, змроку |
чаі, гаі пні, алені |