
- •Пытанні і адказы да экзамена па Гісторыі Беларусі
- •1. Цывiлiзацыйная I фармацыйная тэорыi развiцця грамадства. Тыпы цывiлiзацый. Перыядызацыя сусветнай I айчыннай гiсторыi.
- •3. Станаўленне сярэдневяковай цывiлiзацыi ў Эўропе I Беларусi. Полацкае княства. Кiеўская Русь.
- •4. Барацьба насельнiцтва заходніх зямель Pyci з iншаземнымымi захопнiкамi ў 9 — 13 стст.
- •5. Узнiкненне I распаўсюджванне хрысцiянства. Хрышчэнне Pyci I беларускiх зямель. Культура Беларусi у 9 — 13 стст.
- •6. Асноўныя палiтычныя I эканамiчныя тэндэнцыi ў развццi Заходняй Эўропы I Маскоўскай дзяржавы ў познiм сярэднявеччы (13-14 стст).
- •7. Перадумовы фармiравання I утварэнне адзiнай балцкаславянскай дзяржавы - Вялiкага княства Лiтоускага, Рускага I Жамойцкага.
- •8. Палiтычны лад вкл I яго асаблiвасцi.
- •9. Дынастычная барацьба ў вкл. Крэуская унiя. Пачатак распаўсюджвання каталiцтва у вкл.
- •2. Вкл і Польшча захоўваюць дзяржаўную незалежнасць і самастойнасць.
- •3. Ягайла жэніцца на польскай каралеве Ядвізе, прымае каталіцтва і ўводзіць каталіцтва ў Жамойці.
- •10. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё вкл. Аграрная рэформа I канчатковае запрыгоньванне сялян.
- •11. Знешняя палiтыка вкл у часы княжання Вiтаута. Грунвальдская бiтва I яе значэнне.
- •12. Сацыяльны I нацыянальны склад насельнiцтва вкл. Фармiраванне беларускай народнасцi.
- •14. Эўропа на шляху ад сярэднявечча да Новага часу. Зараджэнне капiталiстычных адносiн. Стварэнне каланiяльнай сiстэмы.
- •16. Гуманiзм I Рэфармацыя ў Эўропе I на Беларусi. Дзеячы Рэфармацыi.
- •1) Мастацкую;
- •2) Агульна-культурную;
- •3) Сацыяльную.
- •17. Контррэфармацыя ў Эўропе I Беларусi. Брэсцкая царкоўная ўнiя.
- •18. Войны на тэрыторыi Беларусi у часы Рэчы Паспалiтай (17-18 стст).
- •19. Палiтычны крызiс I спроба рэформ у Рэчы Паспалiтай у канцы 18 ст. Першы I другi падзелы дзяржавы. Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
- •20. Паўстанне пад кiраунiцтвам т. Касцюшкi. Трэцi падзел Рэчы Паспалiтай.
- •21. Асноўныя тэндэнцыi палiтычнага I сацыяльна-эканамiчнага развiцця сусветнай гiсторыi ў 19 ст. Фармiраванне iндустрыяльнай цывiлiзацыi.
- •23. Вайна 1812 г. I Беларусь. "Польскае пытанне" напярэдаднi I ў час вайны.
- •24. Грамадска-палiтычны рух на тэрыторыi Беларусi ў першай палове 19 ст. Паўстанне 1830-1831 гг. I яго вынiкi.
- •25. Крызіс прыгонніцтва. Адмена прыгоннага права.
- •26. Паўстанне 1863 г. Беларусі нацыянальны рух у 2 пал XIX ст. .
- •27. Развіццё капіталізма ў Беларусі ў другой пал XIX ст —пач XX ст.
- •28. Роля марксізма і сацыял-дэмакратычнага руху ў грамадка-палітычным жыцці Эўропы I Беларусi ў 19 – пачатку 20 ст.
- •29. Беларуcкі нацыянальны pyx у канцы XIX – пачатку XX стст.
- •30. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусi у 19 – пачатку 20 ст.
- •31. Рэвалюцыя 1905-1907 гг у Pacеі I на Беларусі.
- •32. Сталыпiнскiя рэформы I вынiкi IX правядзення на тер. Беларусi.
- •33. Першая сусветная вайна I Беларусь.
- •34. Лютаўская рэвалюцыя. Усталяванне двоеўладдзя.
- •35. Беларускі нацыянальны рух у 1915 - кастрычніку 1917г.
- •36. Кастрычніцкая рэвалюцыя I ўсталяванне савецкай улады на Беларусі.
- •3 Актам 25 сакавіка лічыліся шэраг дзяржаваў, якія прызналі незалежнасьць Беларусі, у тым ліку Летува, Латвія, Эстонія, Фінляндыя, Украінская Народная Рэспубліка, Чэхаславакія, Турцыя.
- •39. Утварэнне бсср I Літоўска-Беларускай рэспублікі.
- •40. Польска-савецкая вайна 1919-1920 . Рыжскі Mip I яго вынікі.
- •41. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў часы польска-савецкай вайны (1919-1920). Нацыянальны рух I барацьба супраць польскіх акупантаў.
- •42. Спробы мадэрнізацыі эканомікі ў 20-я гады. Нэп
- •44. Сацыяльна-эканамічнае I кулътурнае жыцце беларускай вескі у 1920-30 гг. Палітыка калектывізацыі I яе вынікі.
- •45. Індустрыялізацыя бсср I яе вынікі.
- •46. Палітыка беларусізацыі I яе вынікі. Развіцце культуры у міжваенны перыяд (1921-1939)
- •47. Масавыя рэпрэсіі 1920-30 гг I на Беларусі
- •48. Палітычнае I сацыяльна-эканамічнае становішчы Заходняй Беларусі.
- •49. Нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг
- •50. Узмацненне супярэчнасцей памiж эўрапейскiмi дзяржавамi ў канцы 30-х гадоў. Мюнхенскае пагадненне I савецка-германскi дагавор аб ненападзе (1939 г.)
- •51. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусi з бсср. Сацыялiстычныя пераўтварэннi ў Заходняй Беларусi.
- •52. Пачатак Вялiкай Айчыннай вайны. Абарончыя баi на тэр. Беларусi.
- •53. Акупацыйны рэжым на тэр. Беларусi ў гады другой Сусветнай Вайны.
- •54. Падпольны I партызанскi рух на тэр. Беларусi ў гады другой Сусветнай. Дзейнасць армii Краёва.
- •55. Калабарацыя на тэрыторыі Беларусi у гады другой Сусветнай Вайны.
- •56. Сталiнградская I Курская бiтвы. Пачатак вызвалення Беларусi.
- •57. Вызваленне Беларусi ад нямецка-фашыскiх захопнiкаў. Уклад беларускага народа у разгром фашызма. Канец другой Сусветнай Вайны.
- •58. Міжнароднае становішча пасля другой Сусветнай Вайны. Удзел бсср у стварэнні аан. Пачатак “халоднай вайны”.
- •59. Эканамічнае аднаўленне Эўропы пасля 2 сусветнай вайны. Аднаўленне народнай гаспадаркі бсср у 1945 - сяр. 1950-х гг.
- •60. Грамадска-палітычнае I кулътурнае жыцці бсср у часы аднаулення народнай гаспадаркі (1944- сяр.1960 гг)
- •61. Беларусь у перыяд спроб дэмакратызацыі грамадства I эканамічных рэформ (сяр. 1956-х - сяр. 60-х гг.)
- •62.Нарастанне крызісных з'яу у ссср.
- •64. Крызіс ссср як унітарнай дзяржавы. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусi.
- •1) Навукова-тэхнічнага прагрэсу, адсюль першачарговая ўвага развіццю машынабудаўнічага комплексу – базы гэтага прагрэссу;
- •2) Структурнай перабудовы эканомікі;
- •3) Актывізацыі чалавечага фактару, павышэння творчай актыўнасці людзей.
- •65. Дасягненне незалежнасці Беларусі. Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г I ўтварэнне снд
- •66. Дзяржаўнае будаўніцтва ў пачатку канца XX ст I у XXI ст.
- •67. Сацыяльна-экнамічнае развіцце Рэспублікі Беларусь у пачатку XXI ст.
- •68. Незалежная Беларусь на міжнароднай арэне. Утварэнне саюза Беларусі I Pacеi.
6. Асноўныя палiтычныя I эканамiчныя тэндэнцыi ў развццi Заходняй Эўропы I Маскоўскай дзяржавы ў познiм сярэднявеччы (13-14 стст).
Адказ на пытаньне №6 часткова зьмешчаны ў пытаньні №7
7. Перадумовы фармiравання I утварэнне адзiнай балцкаславянскай дзяржавы - Вялiкага княства Лiтоускага, Рускага I Жамойцкага.
У 30-60-х гадах XІІІ ст. у палітычнай гісторыі Еўропы адбыліся значныя змены. Гэтыя змены былі абумоўлены ўтварэннем новай дзяржавы. Гэтай дзяржавай было Вялікае княства Літоўскае. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і іншыя перадумовы аб'ектыўна спрыялі ўтварэнню ВКЛ. Галоўнымі сярод іх былі наступныя эканамічныя прычыны. Мангола-татарскае нашэсце і агрэсія крыжакоў прывялі да таго, што княствы Старажытнарускай дзяржавы былі эканамічна і палітычна разбураны, страцілі незалежнасць і бяспеку. Знакаміты гандлевы шлях «з вараг у грэкі», які праходзіў праз Полацкае княства, перастаў існаваць. Эканамічныя стасункі Полацка, арыентаваныя на Усход, таксама былі разбураны. Па гэтых прычынах Полацк страціў сваю эканамічную магутнасць, палітычны уплыў, дзяржава ўжо не магла бараніць свае інтарэсы, развівацца і абараняць грамадзян.
У такіх умовах гандлевыя шляхі краін Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай Еўропы былі пракладзены праз тэрыторыю Заходняй Беларусі, праз Гародню, Наваградак, Ваўкавыск. У гэты рэгіён пачалася масавая міграцыя насельніцтва, што ратавалася ад мангольскай навалы і шукала бяспечнае жыццё на Захадзе. У выніку ўсе насельніцтва рэгіёна - гараджане, феадальная эліта, купецтва, сялянства - было зацікаўлена ва ўтварэнні моцнай палітычнай улады, якая змагла б забяспечыць сацыяльную стабільнасць, стварыць добрыя ўмовы для эканамічнага развіцця і змагацца са знешнімі ворагамі. Насельніцтва рэгіёна падтрымлівала палітычную ўладу фінансамі, зброяй, войскам. Дзякуючы гэтай падтрымцы працэс утварэння ВКЛ набыў магутнасць і завяршыўся ў даволі сціслыя гістарычныя тэрміны.
Працэс утварэння ВКЛ узначалілі палітычныя колы Наваградка. Узвышэнне Наваградка было заканамернай з'явай. Гэты горад з X ст. быў сталіцай невялікага княства, якім валадарыў Кіеў. Потым горад трапіў у залежнасць ад галіцка-валынскіх князеў, якія мелі моцную ваенную сілу. У 40-х гадах XІІІ ст. наваградцы пачалі змагацца за самастойнасць, таму што валынскія князі ужо не мелі такой сілы.
Наваградцы запрасілі ўзначаліць уладу ў горадзе князя Міндоўга. Сярод даследчыкаў няма адзінай думкі наконт паходжання гэтай гістарычнай асобы. Большасць даследчыкаў лічыць, што Міндоўг быў варажскім князем, які жыў у Прыбалтыцы. У 1246г. Міндоўг прыняў праваслаўе і пачаў княжыць у Наваградку.
Зразумела, княжэнне Міндоўга не адпавядала інтарэсам галіцка-валынскага княства і крыжакоў, бо гэтыя суседзі самі імкнуліся завалодаць Наваградкам. Таму Міндоўгу трэба было весці цяжкую барацьбу з гэтымі дзяржавамі. У гэтай барацьбе Міндоўг выкарыстоўваў усе магчымыя палітычныя сродкі: вайну, дыпламатыю, рэлігію, хітрасць і жорсткасць. Напрыклад, каб спыніць крыжакоў і атрымаць падтрымку на Захадзе, Міндоўг у 1252г. прыняў каталіцтва і каралеўскую карону ад папы Рымскага. Але праз некаторы час Міндоўг вярнуўся ў язычніцтва. Каб прымірыцца з галіцка-валынскімі князямі Міндоўг аддаў валы-нянам свойго сына Войшалка, які быў адзіным нашчадкам Міндоўга. Праз некаторы час Войшалк прыняў манаства.
Усе гэта і шмат што іншае дазволіла захаваць новую дзяржаву ў барацьбе з ворагамі. У 1263г. Міндоўг быў забіты змоўшчыкамі, якіх узначальваў жрэц Транята. Транята толькі адзін год кіраваў дзяржавай- «зямлей Міндоўга». У 1264г. дзяржаву узначаліў сын Міндоўга Войшалк, які вярнуўся да грамадскага жыцця. Войшалк здолеў узмацніць дзяржаву. У перыяд яго княжэння /1264-1267 гг./ дзяржава атрымала афіцыйную назву - Вялікае княства Літоўскае.
Узрастанне палітычнага ўплыву ВКЛ адбылося пад час праўлення князя Тройдзеня /1270-1280 гг./. У гэты перыяд пачалося фарміраванне беларускага рыцарства. Тройдзень разграміў крыжакоў і мангола-татараў, яго армія не ведала паражэння. У перыяд княжэння Віценя /1295-1316гг./ адбылося пашырэнне тэрыторыі ВКЛ. У 1307г. было падпісана пагадненне паміж Наваградкам і Полацкам. Згодна з гэтым дагаворам Полацкае княства ўвайшло ў склад ВКЛ, захаваўшы некаторую аўтаномію ў галіне кіравання. 3 гэтага часу княства пачало называцца Літоўскім і Рускім. У перыяд княжэння Гедыміна /1316-1344 гг./ у склад ВКЛ былі ўключаны амаль усе беларускія землі, у тым ліку Берасцейшчына, Міншчына, Турава-Пінскае княства.
Такім чынам, працэс утварэння ВКЛ завяршыўся ў пачатку ХIV ст. Па свайму сацыяльнаму і нацыянальнаму складу гэта была феадальная беларуска-літоўская дзяржава.