
- •Пытанні і адказы да экзамена па Гісторыі Беларусі
- •1. Цывiлiзацыйная I фармацыйная тэорыi развiцця грамадства. Тыпы цывiлiзацый. Перыядызацыя сусветнай I айчыннай гiсторыi.
- •3. Станаўленне сярэдневяковай цывiлiзацыi ў Эўропе I Беларусi. Полацкае княства. Кiеўская Русь.
- •4. Барацьба насельнiцтва заходніх зямель Pyci з iншаземнымымi захопнiкамi ў 9 — 13 стст.
- •5. Узнiкненне I распаўсюджванне хрысцiянства. Хрышчэнне Pyci I беларускiх зямель. Культура Беларусi у 9 — 13 стст.
- •6. Асноўныя палiтычныя I эканамiчныя тэндэнцыi ў развццi Заходняй Эўропы I Маскоўскай дзяржавы ў познiм сярэднявеччы (13-14 стст).
- •7. Перадумовы фармiравання I утварэнне адзiнай балцкаславянскай дзяржавы - Вялiкага княства Лiтоускага, Рускага I Жамойцкага.
- •8. Палiтычны лад вкл I яго асаблiвасцi.
- •9. Дынастычная барацьба ў вкл. Крэуская унiя. Пачатак распаўсюджвання каталiцтва у вкл.
- •2. Вкл і Польшча захоўваюць дзяржаўную незалежнасць і самастойнасць.
- •3. Ягайла жэніцца на польскай каралеве Ядвізе, прымае каталіцтва і ўводзіць каталіцтва ў Жамойці.
- •10. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё вкл. Аграрная рэформа I канчатковае запрыгоньванне сялян.
- •11. Знешняя палiтыка вкл у часы княжання Вiтаута. Грунвальдская бiтва I яе значэнне.
- •12. Сацыяльны I нацыянальны склад насельнiцтва вкл. Фармiраванне беларускай народнасцi.
- •14. Эўропа на шляху ад сярэднявечча да Новага часу. Зараджэнне капiталiстычных адносiн. Стварэнне каланiяльнай сiстэмы.
- •16. Гуманiзм I Рэфармацыя ў Эўропе I на Беларусi. Дзеячы Рэфармацыi.
- •1) Мастацкую;
- •2) Агульна-культурную;
- •3) Сацыяльную.
- •17. Контррэфармацыя ў Эўропе I Беларусi. Брэсцкая царкоўная ўнiя.
- •18. Войны на тэрыторыi Беларусi у часы Рэчы Паспалiтай (17-18 стст).
- •19. Палiтычны крызiс I спроба рэформ у Рэчы Паспалiтай у канцы 18 ст. Першы I другi падзелы дзяржавы. Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
- •20. Паўстанне пад кiраунiцтвам т. Касцюшкi. Трэцi падзел Рэчы Паспалiтай.
- •21. Асноўныя тэндэнцыi палiтычнага I сацыяльна-эканамiчнага развiцця сусветнай гiсторыi ў 19 ст. Фармiраванне iндустрыяльнай цывiлiзацыi.
- •23. Вайна 1812 г. I Беларусь. "Польскае пытанне" напярэдаднi I ў час вайны.
- •24. Грамадска-палiтычны рух на тэрыторыi Беларусi ў першай палове 19 ст. Паўстанне 1830-1831 гг. I яго вынiкi.
- •25. Крызіс прыгонніцтва. Адмена прыгоннага права.
- •26. Паўстанне 1863 г. Беларусі нацыянальны рух у 2 пал XIX ст. .
- •27. Развіццё капіталізма ў Беларусі ў другой пал XIX ст —пач XX ст.
- •28. Роля марксізма і сацыял-дэмакратычнага руху ў грамадка-палітычным жыцці Эўропы I Беларусi ў 19 – пачатку 20 ст.
- •29. Беларуcкі нацыянальны pyx у канцы XIX – пачатку XX стст.
- •30. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусi у 19 – пачатку 20 ст.
- •31. Рэвалюцыя 1905-1907 гг у Pacеі I на Беларусі.
- •32. Сталыпiнскiя рэформы I вынiкi IX правядзення на тер. Беларусi.
- •33. Першая сусветная вайна I Беларусь.
- •34. Лютаўская рэвалюцыя. Усталяванне двоеўладдзя.
- •35. Беларускі нацыянальны рух у 1915 - кастрычніку 1917г.
- •36. Кастрычніцкая рэвалюцыя I ўсталяванне савецкай улады на Беларусі.
- •3 Актам 25 сакавіка лічыліся шэраг дзяржаваў, якія прызналі незалежнасьць Беларусі, у тым ліку Летува, Латвія, Эстонія, Фінляндыя, Украінская Народная Рэспубліка, Чэхаславакія, Турцыя.
- •39. Утварэнне бсср I Літоўска-Беларускай рэспублікі.
- •40. Польска-савецкая вайна 1919-1920 . Рыжскі Mip I яго вынікі.
- •41. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў часы польска-савецкай вайны (1919-1920). Нацыянальны рух I барацьба супраць польскіх акупантаў.
- •42. Спробы мадэрнізацыі эканомікі ў 20-я гады. Нэп
- •44. Сацыяльна-эканамічнае I кулътурнае жыцце беларускай вескі у 1920-30 гг. Палітыка калектывізацыі I яе вынікі.
- •45. Індустрыялізацыя бсср I яе вынікі.
- •46. Палітыка беларусізацыі I яе вынікі. Развіцце культуры у міжваенны перыяд (1921-1939)
- •47. Масавыя рэпрэсіі 1920-30 гг I на Беларусі
- •48. Палітычнае I сацыяльна-эканамічнае становішчы Заходняй Беларусі.
- •49. Нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг
- •50. Узмацненне супярэчнасцей памiж эўрапейскiмi дзяржавамi ў канцы 30-х гадоў. Мюнхенскае пагадненне I савецка-германскi дагавор аб ненападзе (1939 г.)
- •51. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусi з бсср. Сацыялiстычныя пераўтварэннi ў Заходняй Беларусi.
- •52. Пачатак Вялiкай Айчыннай вайны. Абарончыя баi на тэр. Беларусi.
- •53. Акупацыйны рэжым на тэр. Беларусi ў гады другой Сусветнай Вайны.
- •54. Падпольны I партызанскi рух на тэр. Беларусi ў гады другой Сусветнай. Дзейнасць армii Краёва.
- •55. Калабарацыя на тэрыторыі Беларусi у гады другой Сусветнай Вайны.
- •56. Сталiнградская I Курская бiтвы. Пачатак вызвалення Беларусi.
- •57. Вызваленне Беларусi ад нямецка-фашыскiх захопнiкаў. Уклад беларускага народа у разгром фашызма. Канец другой Сусветнай Вайны.
- •58. Міжнароднае становішча пасля другой Сусветнай Вайны. Удзел бсср у стварэнні аан. Пачатак “халоднай вайны”.
- •59. Эканамічнае аднаўленне Эўропы пасля 2 сусветнай вайны. Аднаўленне народнай гаспадаркі бсср у 1945 - сяр. 1950-х гг.
- •60. Грамадска-палітычнае I кулътурнае жыцці бсср у часы аднаулення народнай гаспадаркі (1944- сяр.1960 гг)
- •61. Беларусь у перыяд спроб дэмакратызацыі грамадства I эканамічных рэформ (сяр. 1956-х - сяр. 60-х гг.)
- •62.Нарастанне крызісных з'яу у ссср.
- •64. Крызіс ссср як унітарнай дзяржавы. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусi.
- •1) Навукова-тэхнічнага прагрэсу, адсюль першачарговая ўвага развіццю машынабудаўнічага комплексу – базы гэтага прагрэссу;
- •2) Структурнай перабудовы эканомікі;
- •3) Актывізацыі чалавечага фактару, павышэння творчай актыўнасці людзей.
- •65. Дасягненне незалежнасці Беларусі. Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г I ўтварэнне снд
- •66. Дзяржаўнае будаўніцтва ў пачатку канца XX ст I у XXI ст.
- •67. Сацыяльна-экнамічнае развіцце Рэспублікі Беларусь у пачатку XXI ст.
- •68. Незалежная Беларусь на міжнароднай арэне. Утварэнне саюза Беларусі I Pacеi.
58. Міжнароднае становішча пасля другой Сусветнай Вайны. Удзел бсср у стварэнні аан. Пачатак “халоднай вайны”.
Нягледзячы на «халодную вайну», інтэграцыйныя працэсы ў сусветнай эканоміцы пад уздзеяннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая разгарнулася з 50-х гг., паступальна пашыраліся і паглыбляліся. А разам з гэтым узрастала цана міру для ўсіх і кожнай асобнай краіны. Гэта аказвала ўплыў на дзейнасць ААН, большасць членаў якой бачылі сваю задачу ў тым, каб не дапусціць развязвання новай вайны. Дэлегацыя Беларускай ССР у ААН таксама адстой-вала лінію на ўмацаванне міжнароднага міру і бяспекі, змагалася за раззбраенне, хоць ніхто ў гэта сур’ёзна не верыў, поўную ліквідацыю каланіялізму, за раўнапраў-нае эканамічнае супрацоўніцтва паміж усімі краінамі. Пры актыўным удзеле дэлегацыі БССР XV сесія ААН ‘”У 1960 г. прыняла Дэкларацыю аб наданні незалежнас-ці каланіяльным краінам і народам, якая паслужыла асновай поўнага крушэння каланіялізму ў свеце. Яна выступала з рашучым асуджэннем вайны, якую вялі ЗША ў В’етнаме. На многіх сесіях ААН у 60—70-я гг. абмяркоўваліся пытанні аб усеагульным і поўным раззбраенні, аб знішчэнні ядзер-най зброі. Дэлегацыя БССР удзельнічала ў іх абмерка-ванні, аднак да прыняцця такіх рашэнняў заходнія краіны аказаліся не гатовы. тым не менш па некаторых пытаннях былі дасягнутьГпагадненні. У 1963 г. у Маскве быў падпіса-ны Дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў трох сферах (у атмасферы, космасе і пад вадой). К канцу 70-х гг. яго падпісалі каля 120 дзяржаў. БССР. падпісала дагавор у ліку першых — у 1963 г. Буйным дасягненнем прыхільнікаў міру з’явілася прыняцце XXII сесіяй ААН у 1968 г. праекта Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, які быў падпіса-ны ў 1970 г. Яго ратыфікавала абсалютная большасць краін. На XXIV сесіі Генеральная Асамблея прыняла рэзалюцыю аб неабходнасці хутчэйшай ліквідацыі хі-мічнай і бактэрыялагічнай зброі. Праўда, праншло больш за 10 гадоў, пакуль ЗША і СССР прыступілі да рэалізацыі гэтай рэзалюцыі, але намаганні ААН аказа-ліся не дарэмнымі. Умацаванне міжйароднай бяспкі. На XXV сесіі Ге-неральнай Асамблеі ААН БССР побач з іншымі краіна-мі была ініцыятарам прыняцця Дэкларацыі аб умаца-ванні міжнароднай бяспекі, якой прадугледжвалася недапушчальнасць ваеннай акупацыі чужой тэрыторыі. БССР у гэтыя гады падпісала цэлы рад міжнарод-ных актаў па палітычных і прававых пытаннях. З’яўляючыся раўнапраўным членам міжнароднага супольніцтва, рэспубліка заклікана садзейнічаць ума-цаванню аўтарытэту нашан краіны на міжнароднай арэне, ажыццяўленню ёю пра^тычных крокаў на ка-рысць міру і бяспекі народаў.
59. Эканамічнае аднаўленне Эўропы пасля 2 сусветнай вайны. Аднаўленне народнай гаспадаркі бсср у 1945 - сяр. 1950-х гг.
СССР у цэлым і БССР у прыватнасці ўнеслі важкы ўклад у збаўленне чалавецтва ад фашысцкай пагрозы. Але перамога дасталася вельмі дарагой цаной. У гэтай вайне СССР страціў 27 млн. чалавек. На Беларусі загінуў кожны трэці яе жыхар. Вялікімі былі і матэрыяльныя страты. Так, па агульнаму ўзроўню развіцця БССР была адкінута да 1928 г., поўнасцю альбо часткова разбураны гарады і больш 9 тыс. сельскіх населяных пунктаў.
З чаго трэба было пачынаць працэс аднаўлення народнай гаспадаркі Беларусі? У першаю чаргу з адраджэння тых галін эканомікі і тых прадпрыемстваў, якія садзейнічалі нармалізацыі жыццядзейнасці ўсей гаспадаркі. Гэта, ў першаю чаргу, адраджэнне энергетыкі, транспарта, буйных прадпраемстваў і сельскай гаспадаркі ўвогуле.
За кошт чаго фарміравалася матэрыяльная база аднаўлення народнай гаспадаркі рэспублікі? У першаю чаргу за кошт агульнасаюзных цантралізаваных паставак, а таксама шляхам рээвакуацыі абсталявання беларускіх прадпраемстваў і марэрыяльна-тэхнічнай каштоўнасці з савецкага тылу, якія былі вывезены ў пачатау Вялікай Айчыннай вайны, за кошт дапамогі савецкіх рэспублік.
Так, у 1944г. урад СССР выдзеліў Беларусі каля 491 млн. рублёў, а ў 1945 г. - 1 200 млн. У 1944-1945 гг. у рэспубліку было заезена больш 38 тыс. адзінак тэхнічнага абсталявання, ў тым ліку 12 тыс. металарэжучых станкоў, будаўнічыя матэрыялы і г.д. Працоўныя многіх абласцей і рэспублік Савецкага Саюза бралі шэфства над гарадамі і раёнамі Беларусі.
У жніўні 1946 г. VІІІ сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла план 4-й пяцігодкі на 1946-1950 гг. Галоўныя задачы пяцігодкі зводзіліся да наступнага: аднавіць разбураную вайной народнаю гаспадарку і пераўзайсці ўзровень прамысловай вытворчасці 1940 г.; стварыць новыя галіны прамысловасці – трактарнай, аўтамабільнай, веласіпеднай; аднавіць традыцыйныя для Беларусі галіны прамысловасці,якія базіруюцца на мясцовай сыравіне (дрэваапрацоўчаю, будматэрыялаў, лёгкую, харчовую); поўнасцю аднавіць калгасы, саўгасы, МТС і ажыццявіць калектывізацію сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларусі; аднавіць і далей развіваць сферу народнай адукацыі і культуры, аховы здароўя і г.д.
Як выконваўся гэты план? За чацвёртую пяцігодку машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі. Ўжо ў 1950 г. яе валавая прадукцыя перавысіла ўзровень 1940 г. у 2,4 раза. Аўтамабільныя і трактарныя заводы ў Мінску былі буйнейшымі новабудоўлямі Беларусі. Ў будаўніцтве гэтых гігантаў прымала ўдзел уся краіна.
Вялікія поспехі былі дасягнуты ў стварэнні энергетычнай і паліўнай базы народнай гаспадаркі. Былі адноўлены і пабудавны БелДРЭС, электрастанцыі ў Гомелі, Маладзечне, Гродне, Бабруйску, Брэсце і г.д. К 1950 г. выраб электраэнергіі па БССР перавысіў даваенны ўзровень на 47%. Прычым 80% электраэнергіі было выпрацавана на мясцовым тарфяным паліве. За пяцігодку ў 10 разоў павялічылася вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Далейшае развіццё атрымала лёгкая і харчовая прамысловасць.
Працэс аднаўлення прамысловасці ажыццяўляўся пераважна на новай тэхнічнай аснове. Ўсяго за пяцігодку было адноўлена, перабудавана і ўведзена ў эксплуатацію каля 6 тыс. прадпраемстваў, у тым ліку 180 буйных.
Па розных прычынах больш складаным і супярэчным было адраджэнне сельскагаспадарчай вытворчасці. Адной з найбольш істотных праблем, з якой сытыкнулася сельскагаспадарчая вытворчасць Беларусі, стаў недахоп людскіх рэсурсаў.
Катастрафічна не хапала і цяглавай сілы. Аграрная палітыка сталінскага рэжыму, скіраваная на выцягванне ўсіх рэсурсаў і сродкаў з вёскі, разбурала вытворчыя сілы сельскай гаспадаркі, вяла да нізкай прадукцыйнасці працы, скарачэння сельскагаспадарчай вытворчасці. Нарыхтоўкі для патрэб дзяржавы ажыццяўляліся як пры харчраскладцы ў час «ваеннага камунізму»: забіралі амаль усё.
Вялікім тормазам у развіцці вёскі і сельскагаспадарчай вытворчасці была таксама антысялянская падатковая палітыка. Падаткамі абкладаліся пладовыя дрэвы, вуллі, жывёла і нават птушка, якія належылі калгаснікам. На абавязковыя пастаўкі з калгасаў вызначаліся малыя цэны, ў выніку чаго калгасны працадзень аплачваўся вельмі нізка. Практыка жорсткага планавання сельскагаспадарчай вытворчасці з цэнтра, без уліку мясцовых умоў, стрымлівала ініцыятыву калгасаў і калгаснікаў. У правядзенні калектывізацыі ў заходніх абласцях Беларусі былі дапушчаны грубыя перагібы. Перш за ўсё гэта ігнараванне прынцыпу добраахвотнасці ў стварэнні калгасаў, рэпрэсіўныя меры супраць так званых кулакоў, у якія былі залічаны многія серадняцкія гаспадаркі. Горкі вопыт 30-х гадоў быў праігнараваны.
Увогуле сельскагаспадарчая вытворчасць Беларусі на пачатку 1950-х гадоў была ў крызісным стане. Паказчыкі развіцця і ў раслінаводстве і ў жывёлагадоўлі былі ніжей, чым ў першы пасляваенны 1946 год.
У 4-м пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі заяўлялася аб тым, што на аснове росту вытворчасці да 1950 г. даваенны ўзровен добрабыту народа будзе не толька дасягнуты, але і перавышаны. Але на практыцы гэтага не атрымалася. Пакупная здольнасць беларускіх грамадзян да пачатку 1950-х гг. не падымалася вышэй мяжы гараджан у другой палове 1920-х гг. Адной з асноўных праблем на вёсцы і ў горадзе быў недахоп жылля. У гэтым напрамку была праведзяна вялікая работа. Толкі ў 1946-1950 гг. з зямлянак і неўпарадкованых памяшканняў перасяліліся ў адбудаваныя дамы каля 2 млн. грамадзян рэспублікі.Але жыллёвае пытанне востра адчувалася ў цэлым па рэспубліцы.
Аднаўляліся і будаваліся новые школы, тэхнікумы, вышэйшыя навучальныя ўстановы. Да 1949 г. поўнсцю аднавілася сетка медыцынскіх устаноў.