Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история.doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
678.91 Кб
Скачать

28. Роля марксізма і сацыял-дэмакратычнага руху ў грамадка-палітычным жыцці Эўропы I Беларусi ў 19 – пачатку 20 ст.

Марксызм нарадзіўся ў XIX ст. разам з умацаваньнем індустрыялізацыі ў Заходняй Эўропе. Спачатку уяўляў сабою крытыку клясычнай эканамічнай думкі. Маркс (1818-1883) аналізіраваў зьявы якія датычыліся вытвoрчасьці, сілаў вытворчасьці (працa капітал...), адносінаў у кантэксьце працэсу вытворчасьці, формаў вытворчасьці. Адметны змагар за камунізм- грамадства дзе пануе равенства, дзе не існуюць дзяржавы ды межў, дзе няма капіталізму, дзе кожны дае у залежнасьці ад таго што мае, а атрымлівае у залежнасьці ад сваіх патрэб.

Фундаментам марксызму з'яўляецца міжкласавая барацьба. Галоўным крытэрыям дзяленьнем на класы з'яўляецца Mаёмасьць Спекулянт - жыве са свіх зьберажэньняў. Капіталіст - гаспадар апарату вытворчасьці (будынкі, завод, зямля, станкі...). Праоетар - гаспадар сваёй толькі працоўнай сілы (якую ён прадае капіталісту). Адной маёмасьці не хапае (міжвольныя клясы). Трэба яшчэ каб існавала пачуцьцё належыць той ці іншай клясе (клясы для сябе). Сяляне напрыклад з'яўляюцца міжвольнай клясай таму, што маюць аднолькавы тып маёмасьці (зямля) але не адчуваюць, што належaць адзінай клясе і таму ня могуць згуртавацца каб адстойваць сваe інтэрэсы.

На пачатку ХХст. Расея апынулася перад непазбежнасцю рэвалюцыі. Заходняя Еўропа да гэтага часу ўжо прайшла фазу буржуазных рэвалюцый. У Расіі ж з сярэдзіны ХІХст. нарасталі супярэчнасці паміж хуткім ростам капіталізму і перажыткамі прыгонніцтва, якія стваралі аб’ектыўныя перадумовы для моцнага рэвалюцыйна-вызваленчага руху. Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы щырокіх працоўных мас патрабавалі глыбокіх рэформ, ліквідацыі ўсіх феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў.

Ва ўмовах рэвалюцыйных падзей 1901-1904гг. паскорылася ідэйна-палітычнае размежаванне ў грамадска-палітычным руху краіны. Пралетарыят, перайшоўшы да адкрытай палітычнай барацьбы з царызмам, вызначыўся як вядучая сіла дэмакратычнгага лагера. Агульнымі праграмнымі патрабаваннямі гэтага лагера з’яўлялася знішчэнне самадзяржаўя, устанаўленне дэмакратычнай рэспублікі шляхам склікання ўстаноўчага сходу, ліквідацыя памешчыцкага землеўладання і іншых феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў, права нацый на самавызначенне.

На выражэнне інтэрэсаў рабочага класа і працоўнага сялянства прэтэндавалі РСДРП (бальшавікоў і меньшакоў), Бунд, эсэры, БСГ і іншыя сацыял-дэмакратычныя і леванародніцкія партыі і арганізацыі.

Буржуазна-ліберальны лагер фарміраваўся на аснове “Саюза земцаў-канстытуцыяналістаў” і “Саюза вызвалення”, на базе якіх у 1905г. былі створаны партыя кадэтаў і акцябрыстаў. Палітычная сутнасць буржуазна-ліберальнай плыні зводзілася да ўсталявання ў краіне канстытуцыйнай манархіі з парламентам.

Правы, адкрыта рэакцыйны лагер, які прадстаўлялі памешчыкі-паўпрыгоннікі, бюракратыя на чале з царом, вярхі праваслаўнай царквы імкнуліся любымі сродкамі захаваць ў краіне абсалютнае самадзяржаўе цара, саслоўныя прывілеі дваранства і іншыя феадальна-прыгонніцкія перажыткі, “адзіную і недзялімую” імперыю. Важнейшымі яго апорамі з’яўляліся армія і паліцыя.

Сацыяльная напружанасць у гарадах і вёсках стварыла спрыяльныя ўмовы для радыкалізацыі рабочага і сялянскага руху, узнікнення палітычных партый. Аднымі з першых палітычных партый на тэрыторыі Беларусі на мяжы  ХІХ-ХХстст. былі: Літоўская сацаял-дэмакратычная партыя (1896г.), Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз ў Літве, Польшы і Расіі (Бунд, 1897г.), Расейская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП, 1898г.), Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (1900г.), Партыя сацыял-рэвалюцыянераў (1902г.), Партыя польскіх сацыялістаў на Літве (ППС, 1901г.). Як бачым, на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі агульнарасейскія, польскія і яўрэйскія партыі.

Станаўленне беларускіх палітычных партый стрымлівалася слабай нацыянальнай свядомасцю беларусаў. Аднак у канцы 1902г. на  базе гурткоў, якія дзейнічалі ў Вільне, Мінску, Пецярбургу, была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903г. прыняла назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). У 1903-1904гг. на Беларусі былі створаны Палескі і Паўночна-заходні камітэты РСДРП (Гродна).