
- •Пытанні і адказы да экзамена па Гісторыі Беларусі
- •1. Цывiлiзацыйная I фармацыйная тэорыi развiцця грамадства. Тыпы цывiлiзацый. Перыядызацыя сусветнай I айчыннай гiсторыi.
- •3. Станаўленне сярэдневяковай цывiлiзацыi ў Эўропе I Беларусi. Полацкае княства. Кiеўская Русь.
- •4. Барацьба насельнiцтва заходніх зямель Pyci з iншаземнымымi захопнiкамi ў 9 — 13 стст.
- •5. Узнiкненне I распаўсюджванне хрысцiянства. Хрышчэнне Pyci I беларускiх зямель. Культура Беларусi у 9 — 13 стст.
- •6. Асноўныя палiтычныя I эканамiчныя тэндэнцыi ў развццi Заходняй Эўропы I Маскоўскай дзяржавы ў познiм сярэднявеччы (13-14 стст).
- •7. Перадумовы фармiравання I утварэнне адзiнай балцкаславянскай дзяржавы - Вялiкага княства Лiтоускага, Рускага I Жамойцкага.
- •8. Палiтычны лад вкл I яго асаблiвасцi.
- •9. Дынастычная барацьба ў вкл. Крэуская унiя. Пачатак распаўсюджвання каталiцтва у вкл.
- •2. Вкл і Польшча захоўваюць дзяржаўную незалежнасць і самастойнасць.
- •3. Ягайла жэніцца на польскай каралеве Ядвізе, прымае каталіцтва і ўводзіць каталіцтва ў Жамойці.
- •10. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё вкл. Аграрная рэформа I канчатковае запрыгоньванне сялян.
- •11. Знешняя палiтыка вкл у часы княжання Вiтаута. Грунвальдская бiтва I яе значэнне.
- •12. Сацыяльны I нацыянальны склад насельнiцтва вкл. Фармiраванне беларускай народнасцi.
- •14. Эўропа на шляху ад сярэднявечча да Новага часу. Зараджэнне капiталiстычных адносiн. Стварэнне каланiяльнай сiстэмы.
- •16. Гуманiзм I Рэфармацыя ў Эўропе I на Беларусi. Дзеячы Рэфармацыi.
- •1) Мастацкую;
- •2) Агульна-культурную;
- •3) Сацыяльную.
- •17. Контррэфармацыя ў Эўропе I Беларусi. Брэсцкая царкоўная ўнiя.
- •18. Войны на тэрыторыi Беларусi у часы Рэчы Паспалiтай (17-18 стст).
- •19. Палiтычны крызiс I спроба рэформ у Рэчы Паспалiтай у канцы 18 ст. Першы I другi падзелы дзяржавы. Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
- •20. Паўстанне пад кiраунiцтвам т. Касцюшкi. Трэцi падзел Рэчы Паспалiтай.
- •21. Асноўныя тэндэнцыi палiтычнага I сацыяльна-эканамiчнага развiцця сусветнай гiсторыi ў 19 ст. Фармiраванне iндустрыяльнай цывiлiзацыi.
- •23. Вайна 1812 г. I Беларусь. "Польскае пытанне" напярэдаднi I ў час вайны.
- •24. Грамадска-палiтычны рух на тэрыторыi Беларусi ў першай палове 19 ст. Паўстанне 1830-1831 гг. I яго вынiкi.
- •25. Крызіс прыгонніцтва. Адмена прыгоннага права.
- •26. Паўстанне 1863 г. Беларусі нацыянальны рух у 2 пал XIX ст. .
- •27. Развіццё капіталізма ў Беларусі ў другой пал XIX ст —пач XX ст.
- •28. Роля марксізма і сацыял-дэмакратычнага руху ў грамадка-палітычным жыцці Эўропы I Беларусi ў 19 – пачатку 20 ст.
- •29. Беларуcкі нацыянальны pyx у канцы XIX – пачатку XX стст.
- •30. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусi у 19 – пачатку 20 ст.
- •31. Рэвалюцыя 1905-1907 гг у Pacеі I на Беларусі.
- •32. Сталыпiнскiя рэформы I вынiкi IX правядзення на тер. Беларусi.
- •33. Першая сусветная вайна I Беларусь.
- •34. Лютаўская рэвалюцыя. Усталяванне двоеўладдзя.
- •35. Беларускі нацыянальны рух у 1915 - кастрычніку 1917г.
- •36. Кастрычніцкая рэвалюцыя I ўсталяванне савецкай улады на Беларусі.
- •3 Актам 25 сакавіка лічыліся шэраг дзяржаваў, якія прызналі незалежнасьць Беларусі, у тым ліку Летува, Латвія, Эстонія, Фінляндыя, Украінская Народная Рэспубліка, Чэхаславакія, Турцыя.
- •39. Утварэнне бсср I Літоўска-Беларускай рэспублікі.
- •40. Польска-савецкая вайна 1919-1920 . Рыжскі Mip I яго вынікі.
- •41. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў часы польска-савецкай вайны (1919-1920). Нацыянальны рух I барацьба супраць польскіх акупантаў.
- •42. Спробы мадэрнізацыі эканомікі ў 20-я гады. Нэп
- •44. Сацыяльна-эканамічнае I кулътурнае жыцце беларускай вескі у 1920-30 гг. Палітыка калектывізацыі I яе вынікі.
- •45. Індустрыялізацыя бсср I яе вынікі.
- •46. Палітыка беларусізацыі I яе вынікі. Развіцце культуры у міжваенны перыяд (1921-1939)
- •47. Масавыя рэпрэсіі 1920-30 гг I на Беларусі
- •48. Палітычнае I сацыяльна-эканамічнае становішчы Заходняй Беларусі.
- •49. Нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг
- •50. Узмацненне супярэчнасцей памiж эўрапейскiмi дзяржавамi ў канцы 30-х гадоў. Мюнхенскае пагадненне I савецка-германскi дагавор аб ненападзе (1939 г.)
- •51. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусi з бсср. Сацыялiстычныя пераўтварэннi ў Заходняй Беларусi.
- •52. Пачатак Вялiкай Айчыннай вайны. Абарончыя баi на тэр. Беларусi.
- •53. Акупацыйны рэжым на тэр. Беларусi ў гады другой Сусветнай Вайны.
- •54. Падпольны I партызанскi рух на тэр. Беларусi ў гады другой Сусветнай. Дзейнасць армii Краёва.
- •55. Калабарацыя на тэрыторыі Беларусi у гады другой Сусветнай Вайны.
- •56. Сталiнградская I Курская бiтвы. Пачатак вызвалення Беларусi.
- •57. Вызваленне Беларусi ад нямецка-фашыскiх захопнiкаў. Уклад беларускага народа у разгром фашызма. Канец другой Сусветнай Вайны.
- •58. Міжнароднае становішча пасля другой Сусветнай Вайны. Удзел бсср у стварэнні аан. Пачатак “халоднай вайны”.
- •59. Эканамічнае аднаўленне Эўропы пасля 2 сусветнай вайны. Аднаўленне народнай гаспадаркі бсср у 1945 - сяр. 1950-х гг.
- •60. Грамадска-палітычнае I кулътурнае жыцці бсср у часы аднаулення народнай гаспадаркі (1944- сяр.1960 гг)
- •61. Беларусь у перыяд спроб дэмакратызацыі грамадства I эканамічных рэформ (сяр. 1956-х - сяр. 60-х гг.)
- •62.Нарастанне крызісных з'яу у ссср.
- •64. Крызіс ссср як унітарнай дзяржавы. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусi.
- •1) Навукова-тэхнічнага прагрэсу, адсюль першачарговая ўвага развіццю машынабудаўнічага комплексу – базы гэтага прагрэссу;
- •2) Структурнай перабудовы эканомікі;
- •3) Актывізацыі чалавечага фактару, павышэння творчай актыўнасці людзей.
- •65. Дасягненне незалежнасці Беларусі. Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г I ўтварэнне снд
- •66. Дзяржаўнае будаўніцтва ў пачатку канца XX ст I у XXI ст.
- •67. Сацыяльна-экнамічнае развіцце Рэспублікі Беларусь у пачатку XXI ст.
- •68. Незалежная Беларусь на міжнароднай арэне. Утварэнне саюза Беларусі I Pacеi.
20. Паўстанне пад кiраунiцтвам т. Касцюшкi. Трэцi падзел Рэчы Паспалiтай.
24 сакавіка 1794 г. у Польшчы пачалося патрыятычнае паўстанне, якое ўзначаліў генерал Т. Касцюшка. У красавіку паўстанне перакінулася на ВКЛ. Тут яго ўзначальваў радыкальна настроены палкоўнік Якуб Ясінскі. Паўстанцы стварылі рэвалюцыйны ўрад. Касцюшка разлічваў на дапамогу Францыі, падтрымку Аўстрыі і Прусіі. Сацыяльная база паўстання была вельмі вузкай. Т.Касцюшка разлічваў у асноўным на шляхту. Сярод паўстаўшых не было адзінства. Т.Касцюшка не змог стварыць моцнай і баяздольнай арміі. Надзеі паўстаўшых на дапамогу Францыі не спраўдзіліся, а Аўстрыя і Прусія выступілі супраць паўстаўшых. У ВКЛ тэрмінова былі ўведзены расейскія войскі. Спрэчкі паміж паўстанцамі і аб’ектыўная немагчымасць адначасова змагацца з Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй прывялі да паражэння паўстання. У выніку паўстанцы былі разгромлены арміяй фельдмаршала Суворава. Рашаючыя бітвы адбыліся ў кастрычніку – лістападзе 1794 г. 6 лістапада Варшава здалася, а Касцюшка трапіў у палон.
4 кастрычніка 1795 г. была падпісаная Пецярбурская дэклярацыя, паводле якой адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай. Гэты падзел стаўся гістарычным сконам дзяржавы. Па ім да Расеі адышлі Заходняя Беларусь, Летува, Курляндыя і частка заходняй Украіны, а Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу. Да Прусіі таксама адышла частка беларускай Гарадзеншчыны (да 1807 г.). Апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст ператварыўся ў вязьня пецярбурскай цытадэлі і сядзеў па суседзтве з Касьцюшкам.
Далучаная ў 1795 г. да Расеі тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага была падзеленая на тры адміністрацыйныя часткі з цэнтрамі ў гарадах Вільні, Гародні і Коўні. У тым жа 1795 г. былі ўнесеныя зьмены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне і замест трох частак былі ўтвораныя Віленская і Слонімская губэрні, якія пасьля ўступленьня на трон Паўла 1 былі аб’яднаныя ў адну губэрню. Аляксандр 1 у 1801 г. распарадзіўся пра ўтварэньне на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Літвы дзьвюх губэрняў: Гарадзенскай і Віленскай. У 1807 г. Расея заключыла Тыльзыцкую мірную дамову з Францыяй, паводле якой перадавалася ёй Беластоцкая акруга
Кацярына ІІ і яе сын Павал І раздалі ў беларускіх губэрнях сваім памешчыкам 208,5 тысячы душ «мужеска полу». Па такіх душах лічылі семьі, а яны мелі ў сярэднім па чатыры-пяць чалавек. Такім чынам, больш за мільён беларусаў зрабіліся прыгоннымі расейскіх памешчыкаў, прычым значная частка гэтых сялянаў раней была асабіста вольная. Фэадальная гаспадарка ў Расеі вылучалася скрайняй прымітыўнасьцю. Беларускіх сялянаў, якія ў бальшыні сваёй раней плацілі грашовы аброк, пагналі на паншчыну. Формы прыгону ў Расеі былі больш жорсткія. Якраз пасля першага этапу «ўзьяднаньня», у 1773-1775 гадах, імпэрыю трэсла «пугачоўшчына».
Беларускія гарады пазбавіліся магдэбурскага самакіраваньня і старых гербаў. Дробную шляхту, што не магла давесьці дакумэнтамі сваіх правоў, пераводзілі ў падатковае саслоўе. Падаткі ў беларускіх губэрнях, у адрозьненьне ад расейскіх, дзяржава да 1811 года зьбірала не ў асыгнацыях, а ў звонкай манэце. Па неафіцыйным курсе 100 папяровых рублёў былі роўныя 22 рублям срэбрам. Значыцца, на нашую зямлю лёг цяжар падаткаў у чатыры-пяць разоў большы, чым у нутраных губэрнях. Расейскі ўрад злачынна выбіраў адсюль золата і срэбра.
На зьмену расфармаванаму новымі ўладамі прафэсійнаму войску Вялікага Княства Літоўскага (ягоных жаўнераў і афіцэраў высылалі на вечнае пасяленьне ў Кацярынаслаўскае намесьніцтва) прыйшлі невядомыя дагэтуль Беларусі рэкруцкія наборы. У рэкруты бралі маладых здаровых мужчын ва ўзросьце ад 19 да 35 гадоў. Мірным часам Пецярбург вымагаў ад 500 душ аднаго жаўнера, у вайну - чатыры, пяць і нават восем. Родныя праводзілі іх, не раўнуючы як на той свет. Да 1793 года рэкруты служылі ўсё жыцьцё, потым тэрміны абмежавалі «ўсяго» чвэрцю стагодзьдзя, а наступнае скарачэньне службы - да дваццаці гадоў - адбылося толькі ў 1834-м.
Беларусаў не прызнавалі за народ, лічылі крыху папсаванымі пальшчызнаю расейцамі. Адпаведнае стаўленьне было і да мовы. Продкаў пазбавілі нават права на ўласныя імёны і прозьвішчы. Адразу пасьля захопу ўсходніх беларускіх земляў царскія пісарчукі пазапісвалі Язэпаў - «Иосифами», Міхасёў - «Михаилами», Тамашоў - «Фомами». Жукі ператварыліся ў «Жуковых», Каты - у «Котовых», Кавалі - у «Ковалёвых»...
Расейцы не маглі пакінуць без увагі і навучальныя ўстановы. Над некаторымі ўвялі вайсковы нагляд. Новых падданых пазбавілі трохсотгадовага права набываць адукацыю ў замежных унівэрсытэтах. Рабіліся спробы вярнуць тых, хто ўжо вучыўся ў Эўропе. За імі сачылі, чыталі іхную карэспандэнцыю. Такога панятку, як таямніца ліставаньня, ў імпэрыі не існавала.
Каляніяльны стан былога Вялікага Княства Літоўскага змушаў многіх патрыётаў пакідаць радзіму. Сотні беларусаў уступілі ў створаныя ў Міляне касьцюшкаўскім генэралам Янам Дамброўскім легіёны і ваявалі ў напалеонаўскай арміі супроць Аўстрыі, аднаго з далакопаў Рэчы Паспалітай. Яны марылі, што Напалеон дапаможа Бацькаўшчыне адрадзіцца.