Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история.doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
678.91 Кб
Скачать

11. Знешняя палiтыка вкл у часы княжання Вiтаута. Грунвальдская бiтва I яе значэнне.

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1392-1430. Сын князя Кейстута. Напачатку быў князем гарадзенскім, потым князем трокскім.

Калі польскія феадалы, выкарыстоўваючы Крэўскую унію 1387 і каранацыю вялікага князя Ягайлы на польскі трон, наважыліся падпарадкаваць сабе літоўскія, беларускія і ўкраінскія землі, Вітаўт узначаліў супраць іх барацьбу патрыятычных сіл Беларуска-Літоўскай дзяржавы. З дапамогай рыцараў Лівонскага ордэна ён скінуў намесніка Ягайлы на літоўскі трон - свайго дваюраднага брата Скіргайлу і стаў правіць дзяржавай незалежна ад польскага караля. У выніку ўзброенай барацьбы, а потым кампраміснага пагаднення 1392 з Ягайлам беларуска-літоўскія феадалы адстаялі сваю самастойнасць, а Вітаўт пажыццёва прызначаны гаспадаром (вялікім князем) Беларуска-Літоўскай дзяржавы.

Ён праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання велікакняжацкай улады. Да дзяржаўнага кіравання (удзел у соймах і радзе) ён далучаў ваенна-служылае саслоўе, за службу раздаваў шляхце землі. Вёў актыўную знешнюю палітыку. Падтрымліваў сепаратысцкія тэндэнцыі рускіх княстваў (Цвярскога, Разанскага), што выступалі супраць аб’яднаўчай і цэнтралізаванай палітыкі Масквы. Ён умешваўся ў справы нямецкага ордэна і неаднаразовымі перамогамі ледзь не ліквідаваў яго. Для дасягнення палітычных мэт і замацавання саюзу з Тэўтонскім ордэнам двойчы (у 1384 і 1389) аддаваў яму Жмудзь. Вёў пастаянную барацьбу супраць татараў, ачысціў ад іх усю тэрыторыю паміж Дняпром і Азоўскім морам і адтуль некалькі тысяч татараў перасяліў у Літву. У 1399 пацярпеў паражэнне ад тамерланаўскага палкаводца Эдыгея на р. Ворскла, у выніку праваліліся яго планы панавання над усімі землямі Русі і Залатой Арды. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль Беларуска-Літоўскай дзяржавы над Паўночным Прычарнамор’ем. Але паражэнне на Ворскле выкарыстала Польшча, прымусіўшы Вітаўта падпісаць новую унію. Падпісаўшы пад націскам польскага кліру ў 1401 Віленска-Радамскую, а ў 1413 Гарадзельскую уніі, Вітаўт фактычна даў католікам перавагі ў дзяржаўным жыцці краіны, што стала адной з прычын працяглай нацыянальна-рэлігійнай барацьбы ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве і значна аслабляла яе. Каб дагадзіць праваслаўнай большасці насельніцтва Літоўскай Русі, ён заснаваў у Вялікім княстве Літоўскім пасаду мітрапаліта незалежна ад Маскоўскай дзяржавы. Першым мітрапалітам праваслаўнай царквы Княства на Новагародскім саборы быў выбраны былы кіеўскі мітрапаліт Грыгорый Цамблак.

Вітаўт значна пашырыў тэрытарыяльныя межы дзяржавы. У 1395 ён уключыў у склад сваей дзяржавы г. Смаленск, у выніку вайны з Вялікім Маскоўскім княствам у 1408 вызначыў мяжу па рэках Угра і Ака.

У час Грунвальдскай бітвы 1410 войскам  саюзнікаў  кіравалі  Ягайла і Вітаўт. Вітаўт узначальваў літоўска-беларускія войскі (Полацкая, Віцебская, Гарадзенская, Пінская, Ваўкавыская, Лідская, Новагародская, Смаленская, Слонімская, Старадубская, Кіеўская, Мсціслаўская і інш. харугвы), якія былі асноўнай сілай у разгроме крыжакоў. У  гэтай бітве беларуска-літоўскія  харугвы змагаліся  з  вялікім  гераізмам.  У  выніку  крыжакі  былі  разгромлены.  Нямецкі  націск на  Усход  быў  спынены на  500  гадоў.  У гэтым  была  вялікая  гістарычная  роля  перемогі  пад Грунвальдам.

Пры В. Беларуска-Літоўская дзяржава дасягнула найбольшай магутнасці і памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі. З мэтай узмацніць міжнародны прэстыж дзяржавы і сваё становішча ён двойчы (у 1429 і 1430) рабіў захады і ўчыняў з’езды наймагутнейшых правіцеляў Еўропы, каб прыняць каралеўскі тытул і карону. Але гэтаму перашкаджалі магнаты Польшчы, якія не адмовіліся ад намеру аб’яднаць Польшчу з Літоўскай Руссю. Падчас княжання Вітаўта беларускім гарадам Брэсту (1390), Гродна (1391) і інш. прадастаўлена самакіраванне паводле магдэбургскага права. У 1420-я гады Віцебск, Полацк і сталіцу Беларуска-Літоўскай дзяржавы - Вільню наведаў Іеранім Пражскі - паплечнік Яна Гуса. У 1422 на дапамогу нацыянальна-вызваленчаму руху гусітаў у Чэхію прыбыў намеснік Вітаўта, унук Альгерда, Жыгімонт Карыбутавіч з 5-тысячным беларускім войскам. На чале сваіх гусіцкіх паплечнікаў у 1424 ён заняў Прагу, дзе абвясціў сябе каралём і пэўны час імкнуўся ўмацаваць сваю ўладу. Але з-за ўскладненай сітуацыі ў Вялікім княстве Літоўскім вярнуўся на бацькаўшчыну.

Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў прызначаны Скіргайла. У хуткім часе яго скінуў і заняў велікакняжацкі трон брат Вітаўта Жыгімонт I Стары.