Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

40. Утварэнне і развіцце бсср – дзяржавы з абмежаваным суверэнітэтам.

Адразу пасля вызвалення ад немцаў бальшавікі на тэрыторыі Беларусі пачалі падрыхтоўку да стварэння БССР. 30 снежня 1918 года ў Смаленску адбылася Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя партыі бальшавікоў. На ёй былі прадстаўлены ўсе камуністычныя арганізацыі Беларусі, і яна аб'явіла сябе І з'ездам кампартыі бальшавікоў Беларусі (КП(б)Б).

1 студзеня 1919 года быў абнародаваны маніфест аб утварэнні БССР. Гэта было першае абвяшчэнне БССР. Сфарміраваны ўрад на чале з Цішкам Гартным (Зміцер Жылуновічам). У яго склад увайшло 17 чалавек, з якіх толькі 2 беларусы, у тым ліку і праціўнікі незалежнай Беларусі (Ландар, Берсан).

7 студзеня 1919 г. урад пераехаў са Смаленска ў Мінск, які быў абвешчаны сталіцай. Трэба было аднаўляць Беларусь пасля вайны. У гэты час Польшча інтэнсіўна рыхтавалася да вайны, каб аднавіць РП у межах 1772 года.

16 студзеня 1919 г. Чырвоная Армія распачала вайну з Польшчай (1,5 гады). 2-3 лютага 1919 года на І Усебеларускім з'ездзе Саветаў у Мінску была прынята І канстытуцыя. Мэта – вярнуць Польшчу да бальшавікоў. Расія прымае рашэнне далучыць да сябе усх. Беларусь (Віц., Магіл., Смаленск губерніі), а Мінскую, Віленскую і Гродзенскую – аб'яднаць з Літоўскай СССР. Стварыць ЛітБел.

27 лютага 1919 г. Савецкі ўрад у Маскве вырашыў стварыць буфернае дзяржаўнае ўтварэнне, ім стала ЛітБел (Беларуска-Літоўская дзяржава) са сталіцай у Вільні – штучнае ўтварэнне для прадухілення прамой вайны Расіі з Польшчай. Урад гэтай дзяржавы ўзначаліў літоўскі бальшавік Міцкявічус-Капсукас. Такім чынам, БССР існавала ўсяго 58 дзён. Са жніўня 1919 г. сітуацыя змянілася – Польшча пачала наступленне. Хутка тэрыторыю Беларусі занялі польскія войскі і ЛітБел перастаў існаваць. Беларусы зноў аказаліся без дзяржавы. У час вайны на Беларусі ніякай улады не было.

Другое абвяшчэнне як бы незалежнай Беларусі адбылося пасля вызвалення ад польскіх войск тэрыторыі праз 1,5 гады. 31 ліпеня 1920 года быў створаны беларускі ўрад – Савет народных камісараў (СНК) на чале з Чарвяковым. Дэкларацыя аб незалежнасці гласіла: "Расійскае камандаванне бярэ ўладу ў свае рукі". Але скора Расія прайграла вайну. Зноў утвораная БССР мела вельмі маленькую тэрыторыю (складала прыкладна 16 % тэрыторыі Беларусі (52,3 тыс. кв. км)) з насельніцтвам 1,5 млн. Я.Купала з іроніяй адзначаў: "Далі 6 паветаў, ну дзякуй і за гэта". Гэта адбылося такім чынам: РСФСР не вярнула Беларусі наступныя тэрыторыі: Смаленшчыну, Віцебшчыну, Магілёўшчыну, Пскоўшчыну, а па рыжскай дамове (сакавік 1921 г.) ½ этнічнай тэрыторыі Беларусі (106 тыс. кв. км. з насельніцтвам 4,6 млн. чалавек), уся зах. яе частка перайшла да Польшчы. Мяжа праходзіла па лініі Мінск-Дзяржынск. Прычым на падзел тэрыторыі Беларусі беларускія прадстаўнікі не былі запрошаны, бо дзялілі Масква і Варшава. Гэтыя землі сталі называцца Крэсы Усходнія (усходняя акраіна).

Дзякуючы настойлівым патрабаванням урада БССР і беларускай грамадскасці, а таксама смешны памер суб'екта федэрацыі СССР, вымусілі Маскву пайсці на частковае ўзбуйненне рэспублікі, вярнуць частку беларускай тэрыторыі з РСФС Р. Было праведзена ў 2 этапа:

І этап. Сакавік 1924 года – вернуты 15 паветаў з насельніцтвам 4,2 млн чалавек з 110,6 тыс. кв. км. Трэба адзначыць, што партыйныя і савецкія кіраўнікі некаторых раёнаў (Полацкі, Віцебскі) не хацелі выходзіць з РСФСР.

ІІ этап. Снежань 1926 года – далучаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы (126,3 тыс. кв. км з насельніцтвам 5 млн. чалавек).

У той жа час значная частка тэрыторыі з беларускім насельніцтвам засталася ў складзе Расіі. Згодна перапісу нац. складу насельніцтва ў Расійскай імперыі ў 1859 годзе, у Смаленскай губерніі было 12 паветаў і толькі ў пяці ўсходніх жыло рускае насельніцтва, а ў 7 зах. беларусы складалі:

  1. Смаленск – 91 %

  2. Рослаўскі павет – 95%

  3. Красненскі – 95%

  4. Парэчскі – 83 %

  5. Ельніцкі – 85 %

  6. Духаўчынскі – 79%

  7. Дарагабужскі – 81%.

Прыкладна такія ж суадносіны беларускага і рускага насельніцтва ёсць і ў іншых паветах, якія засталіся ў складзе паветаў з гэтага часу (Дзвінскі, Себежскі, Вележскі паветы Пскоўскай вобласці). Большасць бел. насельніцтва жыло ў Чарнігаўскай вобласці гараднянскім уездзе, Бранскай вобласці (Старадублскі, Суражскі паветы). Такім чынам, гэтыя часткі не з'яўляліся іскона рускімі. У выніку тэрыторыя павялічылася ў 2 разы – 337 тыс. кв. км. Не вярнулі частку Браншчыны, Чарнігаўшчыны, Смаленшчыны, дзе 7 з 12 паветаў – этнічныя беларусы. Вільню аддалі Літве пры Сталіне.

Створанае савецкай уладай БССР фармальна лічылася суверэннай дзяржавай, якая добраахвотна разам з іншымі рэспублікамі аб'ядналася ў федэрацыю – СССР. Яны стварылі агульны ўрад, рэзідэнцыя якога знаходзілася ў Маскве. Як і іншыя рэспублікі, БССР юрыдычна мела права на самастойную ўнутраную палітыку, нават на выхад з СССР. На самой жа справе для магчымай рэалізацыі гэтай самастойнасці не былі створаны адпаведныя механізмы.

Агульнымі былі:

  • знешняя палітыка

  • абарона

  • частка транспарта

  • цяжкая прамысловасць.

  • Такім чынам, суверэнітэт БССР быў абмежаваны. Доказы:

  • БССР не мела сваіх грошай (спачатку расійскія, пасля - саюзныя)

  • не было свайго войска

  • з 1920 года не мела дзяржаўных сімвалаў

  • у 1923 г – ліквідаваны рэспубліканскі наркамат

  • у 1922 створаны СССР (Рас., Бел., Укр.і 3 закаўказскія рэспублікі)

  • уся ўлада рэгламентавалася Масквой.

Па меры ўзамацнення ўлады Сталіна ваяўнічы цэнтралізм з Масквы ўзмацняўся, і дзяржава беларусаў стала насіць яшчэ больш фармальны характар. Без дазволу з Масквы ў БССР нельга было нічога зрабіць ні ў палітыцы, ні ў эканоміцы. Калі ў СССР пачаўся масавы тэрор, на Беларусі стала фізічна знішчацца лепшая частка сялянства і інтэлігенцыі.