
- •Г.А.Астрога Гiсторыя Беларусi
- •Уводзіны
- •1. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
- •2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- •Утварэнне Кіеўскай Русі-старажытнай усходнеславянскай дзяржавы.Канцэпцыі паходжання Кіеўскай Русі.Палітычны лад Кіеўскай Русі.
- •2. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя дзяржаўныя утварэнні на беларускіх землях(9-першая палова 13ст.).
- •3. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •4. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •4.Развіцце культуры на беларускіх землях у 9-пач.13ст.Прыняцце хрысціянства.
- •Пытанні і заданні
- •1. Прычыны узнікнення вкл і яго тэрытарыяльны рост.
- •2. Знешняя палітыка вялікакняскай улады вкл
- •3.Грамадска-палітычны лад Літоўскага княства.Прававая сістэма.Статуты вкл.
- •4.Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у складзе вкл.
- •1.Дасягненні культурнага развіцця на беларускіх землях.Рэнесанс,Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі.
- •2.Фарміраванне беларускай народнасці. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне тэрміна Белая Русь.
- •1.Культура Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст.
- •Пытанні і заданні
- •1.Утварэнне Рэчы Паспалітай(1569г.)Яе перадумовы.
- •2.Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Статус вкл у яе складзе.
- •3. Рэфармацыя і Контррэфармацыя.Берасцейская унія 1596г.
- •4. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай, яе месца і роля ў еўрапейскай геапалітыцы таго часу.
- •1.Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў.
- •2.Палітычны крызіс.Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •3.Эпоха Асветніцтва.Культурнае развіцце беларускіх земляў у складзе Рэчы Паспалітай.
- •Пытанні і заданні
- •1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы 18-пачатку19ст.
- •2.Эканамічнае развіцце Беларусі ў першай палове 19ст.
- •1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука. Беларусазнаўства – частка славістыкі
- •2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура
- •Пытанні і заданні
- •1.Аграрная рэформа 1861г.
- •2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі, контррэформы 80–90-х гадоў
- •3. Беларусь напярэдадні Першай сусветнай вайны.
- •1. Паўстанне 1863г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя арганізацыі
- •4. Беларусь часы рэвалюцыі 1905-1907гг. “Нашаніўскі перыяд” беларускага нацыянальнага руху
- •1.Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •2. Беларускі нацыянальны рух
- •3.Беларусь у перыяд лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.
- •1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •3. Мастацтва і архітэктура
- •Пытанні і заданні
- •1.Беларусь пасля звяржэння царызму
- •2. Кастрычніцкая рэвалюцыя.Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі.
- •3. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.).
- •4Становішча Беларусі ў перыяд германскай акупацыі.Абвяшчэнне бнр,стварэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •1.Пачатак вайны.Экспансія Польшчы ў Беларусі.
- •2. Беларускі рух
- •3. Аднаўленне ссрб
- •Пытанні і заданні
- •1. Новая эканамічная палітыка у Беларусі.
- •2.. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі ў рэспубліцы і калектывізацыі сельскай гаспадаркі.
- •3. Грамадска-палітычнае і культурнае жыцце савецкай Беларусі.
- •4. Заходняя Беларусь у складзе 2-ой Рэчы Паспалітай.Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •Пытанні і заданні
- •Уводзіны
- •1. Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне заходняй беларусі з бсср.
- •2.Пачатак вялікай айчыннай вайны. Адпор ворагу ў пачатковы перыяд вайны
- •3.Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •4.Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •4. Вызваленне беларусі. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі. Заканчэнне вайны. Страты у вайне.
- •5. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу.Памяць аб вайне.
- •Пытанні і заданні
- •1. Аднаўленне гаспадаркі і развіцце бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі у 50-я – першай палове 80-х гг.Узрастанне застойных з’яў.
- •1 .Грамадска-палітычнае жыцце. Беларусі .
- •2. Асноўныя дасягненні у развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі (1945-1985гг.)
- •1. Асноўныя этапы міжнароднай дзейнасці бсср у 1945-1980-х гг.
- •2. Эканамічныя сувязі бсср з замежнымі краінамі
- •3. Міждзяржаўнае гуманітарнае супрацоўніцтва і грамадскія сувязі бсср.
- •Пытанні і заданні
- •1. Абвяшчэнне палітыкі перабудовы у ссср.
- •2.Працэс дэмакратызацыі ў бсср.Дасягненне незалежнасці.
- •3.Пачатак стварэння грамадзянскай прасторы ў рэспубліцы
- •4.Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі,крызіс і стабілізацыя. Фарміраванне рыначнай эканомікі: напрамкі і праблемы
- •5. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі,крызіс і стабілізацыя
- •5.Змены ў духоўным і культурным жыцці беларускага народа.
- •Пытанні і заданні
Пытанні і заданні
1. Да якіх сацыяльна-эканамічных і палітычных змен прывяла рэформа 1861г.?
2.Чаму паўстанне 1863-1864гг. На Беларусі пацярпела паражэнне?
3.Як выяўлялася палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі пасля паўстання 1863г.?
4. Якія змены адбыліся ў спецыялізацыі сельскай гаспадаркі і прамысловасці Беларусі пасля адмены прыгоннага права і да пачатку ХХ ст.?
5.Якую ролю адыграў чыгуначны і рачны транспарт у развіцці сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці Беларусі ў 60-я гады ХІХ ст. – першыя гады ХХ ст.?
6. Калі пачалася і якія асаблівасці мела імперыялістычная стадыя капіталізму ў эканоміцы Беларусі?
7.Што дадатнага і адмоўнага прынесла Беларусі палітыка Пятра Сталыпіна?
8. З чаго пачынаўся і якімі арганізацыямі быў прадстаўлены беларускі нацыянальны рух у пачатку ХХ ст.?
9.Што абумовіла ўзнікненне ці актывізацыю дзейнасці на тэрыторыі Беларусі ў канцы XIX – пачатку ХХ ст. палітычных партый і арганізацый з яўна акрэсленай нацыянальна-рэлігійнай арыентацыяй?
10.Ахарактарызуйце падзеі рэвалюцыі 1905-1907гг. на Беларусі
11. Якім чынам Першая сусветная вайна паўплывала на стан сельскай гаспадаркі і прамысловасці Беларусі?
12. Як развіваўся беларускі нацыянальны рух у гады першай сусветнай вайны?
13. Якія змены ў грамадска-палітычнай сітуацыі на Беларусі выклікала перамога Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1917 г. у Петраградзе?
14Якія факты сведчаць аб фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў?
15. Як нацыянальны склад насельніцтва Беларусі адбіўся на працэсе фарміравання тут сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства?
16. Якую ролю ў станаўленні беларускай нацыі адыгралі навуковае беларусазнаўства, мастацкая літаратура і перыядычны друк?
БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ І ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ.СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ
1. Беларусь пасля звяржэння царызму .
2. Кастрычніцкая рэвалюцыя.Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі.
3.1-ы Усебеларускі з’езд.
4.Становішча Беларусі ў перыяд германскай акупацыі.Абвяшчэнне БНР,стварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР.
1.Беларусь пасля звяржэння царызму
Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі адбыліся значныя змены ў палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Расія стала адной з самых дэмакратычных краін свету. Яна стаяла перад выбарам шляху далейшага развіцця. Абвастрылася пытанне нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Расіі. Розныя класы, палітычныя плыні і партыі па-рознаму ўяўлялі далейшае развіццё краіны.
Беларусь пасля Лютаўскай рэвалюцыі знаходзілася на ваенным становішчы, была тэатрам ваенных дзеянняў, прыфрантавой зонай. У расстаноўцы палітычных сіл адыгрывала сваю ролю і сацыяльна-класавая структура насельніцтва. Ажывілася дзейнасць кадэтаў, эсэраў, меншавікоў, актывізавалі сваю дзейнасць бальшавікі, узнікалі новыя палітычныя партыі.
Значна ўзмацніўся беларускі нацыянальны рух. Вясной 1917 г. узнавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная Грамада (БСГ). У канцы сакавіка ў Мінску адбыўся першы з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім прысутнічала каля 150 дэлегатаў. Мэта з’езда – выпрацоўка ў новых умовах праграмы беларускага нацыянальнага руху. Быў выбраны Беларускі нацыянальны камітэт.
8–12 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся другі з’езд беларускіх партый і арганізацый. На з’ездзе замест скасаванага Беларускага нацыянальнага камітэта была створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый (з кастрычніка 1917 г. яна стала называцца Вялікай беларускай радай). Рада была абвешчана адзіным кіруючым органам усяго беларускага нацыянальнага руху. Асноўнымі праграмнымі патрабаваннямі Рады з’яўляліся прызнанне аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, развіццё нацыянальнай культуры і мовы, арганізацыя беларускага войска.
На сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый і партый (15 кастрычніка 1917 г.) прадстаўнікі левага крыла БСГ у знак пратэсту супраць палітыкі правых адмовіліся ад удзелу ў сесіі. БСГ раскалолася на дзве часткі.
Такім чынам, напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыўся раскол у беларускім нацыянальным руху на правую і левую плыні. Калі правыя былі задаволены вынікамі Лютаўскай рэвалюцыі, прасілі ў Часовага ўрада аўтаноміі для Беларусі, то левыя патрабавалі ажыццяўлення ў краіне радыкальных пераўтварэнняў.
На чале барацьбы за развіццё рэвалюцыі стаяў рабочы клас. Ён прымаў удзел у арганізацыі Саветаў, народнай міліцыі, узброеных дружын. Рабочыя працягвалі ствараць свае прафесійныя саюзы. Паспяхова працавалі прафсаюзы чыгуначнікаў, друкароў, пекараў, краўцоў. У маі 1917 г. у Мінску было арганізавана 20 прафсаюзаў, якія аб’ядналі каля 10 тыс. рабочых. Прафесійныя саюзы былі створаны ў Гомелі, Віцебску, Оршы, Полацку, Рагачове і іншых гарадах Беларусі.
Складаным было палітычнае становішча на Заходнім фронце, дзе салдаты выказвалі незадавальненне вайной. Сярод салдат расла рэвалюцыйная актыўнасць і свядомасць. Яны сталі ствараць свае салдацкія камітэты. Да верасня 1917 г. у арміях Заходняга фронту дзейнічалі 7284 такія камітэты ўсіх ступеняў – ротных, батальённых, палкавых, армейскіх, якія аб’ядноўвалі больш за 55 тыс. салдат. Першапачаткова камітэты складваліся ў асноўным з меншавікоў і эсэраў. Гэта абумоўлена тым, што рэвалюцыя выклікала да актыўнай палітычнай дзейнасці вялікую колькасць салдат, пераважна з сялян.
Падзеі 3–4 ліпеня 1917 г. (правал наступлення на фронце, расстрэл мірнай дэманстрацыі ў Петраградзе) змянілі сітуацыю ў краіне.
Двоеўладдзе скончылася поўнай перамогай буржуазіі. Перыяд мірнага развіцця рэвалюцыі (27 лютага – 4 ліпеня 1917 г.) быў завершаны.
Важную ролю ў згуртаванні і арганізацыі рэвалюцыйных сіл, выпрацоўцы новай тактыкі адыграў VI з’езд РСДРП(б), які праходзіў паў-легальна з 26 ліпеня па 3 жніўня ў Петраградзе. Ён вылучыў лозунг поўнай ліквідацыі дыктатуры контррэвалюцыйнай буржуазіі і прыняў курс партыі на падрыхтоўку ўзброенага паўстання.
Кіруючыся рашэннямі VI з’езда партыі, бальшавікі Беларусі актывізавалі сваю палітычную і арганізацыйную работу ў масах. Асабліва актыўна дзейнічалі яны ў Мінску, які стаў усебеларускім палітычным цэнтрам. Бальшавікі мелі свае фракцыі ў Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў, гарадской думе, галіновых праўленнях, цэнтральным гарадскім бюро прафсаюзаў. Вераснёўскія перавыбары Саветаў таксама сведчылі аб узрастанні ролі бальшавікоў. У мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў было абрана 184 бальшавікі, што склала 54,6 %. Гэта дало ім магчымасць атрымаць 23 месцы (63,9 %) у выканкоме.
У выніку перавыбараў бальшавікі пачалі праводзіць праз Мінскі Савет свае рэзалюцыі і рашэнні. Такі ж працэс праходзіў і ў іншых Саветах Беларусі.
Спробай астанавіць рэвалюцыю з’явіўся карнілаўскі мяцеж, накіраваны на ўсталяванне ваеннай дыктатуры (канец жніўня 1917 г.). Разгром карнілаўскага мяцяжу з’явіўся моцным штуршком у далейшым развіцці рэвалюцыі. У краіне вызначыліся новыя суадносіны класавых і палітычных сіл. З кожным днём узрастаў уплыў бальшавікоў на насельніцтва. Нежаданне меншавікоў і эсэраў выйсці з блока з кадэтамі паставіла перад бальшавікамі пытанне аб неабходнасці замацаваць пагадненне з левымі плынямі дробнабуржуазнай дэмакратыі. Гэта тактыка паспяхова ажыццяўлялася бальшавікамі Беларусі. Яны рашуча падтрымлівалі левых эсэраў.
У кастрычніку 1917 г. у Паўночна-Заходняй абласной арганізацыі эсэраў склалася даволі буйная фракцыя левых эсэраў, ці, як яны сябе называлі, эсэраў-інтэрнацыяналістаў. Да іх перайшла значная і даволі актыўная частка эсэраўскай арганізацыі.
Ва ўмовах рэвалюцыйнага ўздыму ў Мінску 5–7 кастрычніка адбылася ІІ Надзвычайная Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя РСДРП(б). Прыбыўшыя дэлегаты прадстаўлялі 28 591 члена партыі. За кароткі тэрмін пасля І Паўночна-Заходняй абласной партыйнай канферэнцыі (прайшло толькі 20 дзён) колькасць бальшавікоў павялічылася больш чым у тры разы. Гэта з’явілася яскравым сведчаннем няўхільнага росту ўплыву бальшавікоў, іх аўтарытэту сярод працоўных мас і салдат Заходняга фронту. Уся работа канферэнцыі праходзіла пад лозунгам непасрэднай падрыхтоўкі да сацыялістычнай рэвалюцыі.
Ва ўмовах далейшага паглыблення агульнанацыянальнага крызісу барацьба народных мас супраць буржуазіі дасягнула небывалага размаху. У цэнтры яе стаяў пралетарыят – авангард рэвалюцыі. Пераважна палітычны характар яго выступленняў суправаджаўся прымяненнем магутных і эфектыўных сродкаў пралетарскай барацьбы – устанаўленнем рабочага кантролю над вытворчасцю, правядзеннем забастовак. Рабочыя арыштоўвалі і адхілялі ад кіравання заводскую адміністрацыю.
Агульнанацыянальнае палітычнае значэнне восенню 1917 г. набыла барацьба сялянства за зямлю, якая прымала ўсё больш масавы і востры характар. Сяляне захоплівалі памешчыцкія землі, палілі маёнткі. Калі ў жніўні было разгромлена 38 памешчыцкіх двароў, то ў верасні ўжо 67. У кастрычніку сялянскі рух ахапіў 40 паветаў Беларусі.
Да агульнай плыні рэвалюцыйнага руху Беларусі далучаліся выступленні салдат Заходняга фронту. Салдацкія масы рашуча выступалі супраць працягвання вайны, павялічылася колькасць дэзерціраў з фронту, узмацнілася братанне сярод рускіх і нямецкіх салдат.
Такім чынам, пасля Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі, як і па ўсёй краіне, значна ўзмацнілася палярызацыя сіл.